Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Шар — шар, на мове комі — праліў. Частка назвы некаторых праліваў у паўночных морах Расіі (напрыклад, Югорскі Шар, Матачкін Шар), а таксама пратокаў рэк, што ўпадаюць у гэтыя моры (на­прыклад, Вялікі Шар — пратока Енісея).
Шахтные воды — шахтныя воды, падземныя воды, якія адводзяцца ад шахтных распрацовак карысных выкапняў і падлягаюць ачыстцы (асвятленню, адстойванню), абяссольванню або нейтралізацыі перад скіданнем іх у водныя аб’екты. Могуць выкарыстоўвацца ў розных тэхналагічных працэсах, на абагачальных фабрыках, у замкнутых цыклах пры гідраздабычы карысных выкапняў.
Шельф, континентальный шельф — шэльф, кантынентальны шэльф, прыбярэжная частка дна Сусветнага акіяна; тое ж самае, што Мате­риковая отмель — мацерыковая водмель.
Шельфовые ледники — шэльфавыя ледавікі, ледавікі ў межах мацерыковай водмелі (шэльфа). З’яўляюцца працягам мацерыковых ледавіковых покрываў. Маюць звычайна роўную паверхню і вышыню не менш чым 2 м над узроўнем мора. Пры разломванні ўтвараюць плывучыя ледзяныя астравы. Сустракаюцца галоўным чынам у Антарктыцы. Найбольшы Ш.л.— ледавік Роса (522 тыс. км2).
Шермы — шэрмы, кароткія бухты вуглаватых абрысаў. Адасоблены адна ад другой прамалінейнымі ўчасткамі берага, урэзаны галоўным чынам у каралавыя рыфы, якія прылягаюць да карэннага берага. Характэрны для берагоў Чырвонага мора.
Шйбляк — шыбляк, густыя зараснікі калючых лістападных хмызнякоў з цеплалюбівых міжземнаморскіх відаў (дзяржыдрэва, грабіннік, цёрн, шыпшына, калючая груша і інш.). Характэрны для Балканскага паўвострава, Заходняй Азіі, Крыма і іншых раёнаў.
Шивера — шывера, камяністы парожысты ўчастак у рэчышчы ракі, які ўтвораны выхадам карэнных парод або буйнымі камянямі, што раскіданы па ўсёй шырыні плыні. Тэрмін шырока распаўсюджаны ў Сібіры.
Широкие южные потоки — шырокія паўднёвыя патокі (плыні), цёплыя і вільготныя вятры ў цёплым сектары цыклону, якія абумоўліваюць развіццё начных шквалаў з навальніцамі і ліўнямі. Характэрны для Сярэдняга Захаду ЗША.
Широколиственные леса — шыракалістыя лясы, природная зона ўмеранага пояса ў прыакіянічных раёнах мацерыкоў, размешчаная галоўным чынам у Паўночным паўшар’і, на поўдзень ад зоны змешаных лясоў (Заходняя Еўропа, поўдзень Далёкага Усходу, паўночны ўсход Кітая, усход ЗША). Клімат умераны, марскі або мусонны, з працяглым і цёплым летам (сярэднія тэмпературы ліпеня да 22 °C), халаднаватай або ўмерана-халоднай зімой (сярэднія тэмпературы студзеня ад + 5 да—16 °C) і гадавой сумай ападкаў 500—1500 мм. Маецца густая сетка паўнаводных рэк. Лясы шыракалістыя (бук, дуб, клён, ліпа, граб); сустракаюцца таксама хваёвыя і драбналістыя лясы; добра развіты травяны покрыў. Глебы бурыя лясныя і шэрыя лясныя. Жывёльны свет прадстаўлены капытнымі, драпежнікамі, птушкамі. Зона моцна зменена чалавекам. У Паўднёвым паўшар’і (поўдзень Чылі, Тасманіі і Новай Зеландыі) Ш. л. сустракаюцца невялікімі ўчасткамі і складаюцца ў асноўным паўднёвым букам. Ш. л.— частка лясной зоны ўмеранага пояса.
Шихан — шыхан, адзіночны ўзгорак, які добра выдзяляецца на мясцовасці. Тэрмін ужываецца ў Паволжы, Заходнім Казахстане. У Перадураллі Ш.— форма рэльефу, якая з’яўляецца рэшткай старажытных рыфаў, на Урале — скалістыя вяршыні гор.
Шкала Бофорта — шкала Бафорта, шкала для вызначэння сілы (скорасці) ветру ў балах па яго ўздзеянню на наземныя прадметы І па хваляванню на моры. Балы вызначаюцца візуальнымі назіраннямі. Нуль па Ш. Б.— штыль, 4 балы — умераны вецер, 7 балаў — моцны вецер,9—Нбалаў — шторм (бура), 12—17 балаў — ураган. Шкала на­звана па прозвішчу англійскага адмірала Ф. Бафорта, які прапанаваў яе ўпершыню ў 1805 г.
Шкала волнения — шкала хвалявання, сістэма вакамернай ацэнкі стану паверхні мораў і акіянаў. Захавалася з часоў паруснага флоту. У розных краінах прыняты розныя Ш. х.
Шкала Мооса, минералогическая шкала твёрдости — шкала Мааса, мінералагічная шкала цвёрдасці, набор эталонных мінералаў, якія размешчаны ў парадку ўзрастаючай цвёрдасці: 1—тальк, 2 — гіпс, 3 — кальцыт, 4 — флюарыт, 5 — апатыт, 6 — артаклаз, 7 — кварц, 8 — тапаз, 9 — карунд, 10 — алмаз. Кожны наступны мінерал (пры драпанні) здольны ўтвараць адзнакі на папярэднім, аднак не астаўляе іх на наступным за ім больш цвёрдым мінерале. Шкала служыць для прыблізнай (бальнай) ацэнкі цвёрдасці любых мінералаў і можа выкарыстоўвацца ў палявых умовах.
Шквал — шквал, моцны парывісты вецер са скорасцю да 20—30 м/с і больш; часам суправаджаецца навальніцай і ліўнем. Працягласць 348
асобнага Ш. звычайна некалькі мінут. Назіраецца часцей за ўсё пры праходжанні халодных атмасферных франтоў, а таксама пры вельмі інтэнсіўным вертикальным перамяшчэнні паветра (канвекцыі).
Шлиф — шліф, найтанчэйшая пласцінка (0,025—0,03 мм) горнай пароды, мінералу або выкапнёвага вугалю. Прызначана для вывучэння пад мікраскопам.
Шлих — шліх, фракцыя цяжкіх мінералаў (касітэрыт і інш.), якая атрымліваецца ў выніку прамыўкі пяскоў, галечнікаў і іншых рыхлых адкладаў, а таксама папярэдне раздробленых горных парод або мінеральных агрэгатаў. Адмыўка Ш. вядзецца пры пошуках рассыпных і карэнных радовішчаў (шліхавыя пошукі).
Шор, сор — шор, сор, саланчак, перасыхаючае мелкаводнае салёнае возера з гліністым дном. Тэрмін распаўсюджаны ў Сярэдняй Азіі, Казах­стане і ва ўсходнім Закаўказзі.
Шотт — шот, замкнутая бяссцёкавая ўпадзіна з саланчакамі і салёнымі азёрамі, якія ўтвараюцца пасля дажджоў. Распаўсюджаны на паўночным усходзе Сахары і ў межах Атласа. Плошча ад некалькіх км2 да некалькіх тысяч км2; некаторыя Ш. размешчаны ніжэй узроўню мора.
Штиль—штыль, 1) бязветранасць або слабы вецер, скорасць якога па шкале Бафорта не болей чым 0,5 м/с. Звычайна назіраецца ў экватарыяльнай зоне зацішша, у вобласці Азіяцкага антыцыклону зімой; часцей у катлавінах, чым на адкрытай мясцовасці; 2) стан мора, пры якім на яго паверхні адсутнічаюць ветравыя хвалі.
Шток — шток, інтрузіўнае цела, адносна невялікіх памераў у сячэн ні, няправільнай формы, якая набліжаецца да цыліндрычнай. Рудны Ш.— цела суцэльных або амаль суцэльных руд (да дзесяткаў м у папя рочніку).
Штокверк — штокверк, горная парода, якая перасечана густой сет кай пражылкаў рудных мінералаў, што ўтвараюць паклад карыснага выкапня. Вядомы лінейныя Ш. (выцягнуты ў даўжыню на некалькі соцень м — некалькі км) і Ш. ізамерныя.
Шторм — шторм, працяглы, вельмі моцны вецер (са скорасшо 18,3 м/с і больш). Выклікае разбурэнні на сушы І моцнае хваляванне на моры. Звычайна назіраецца ў циклонах. У 2/3 выпадках Ш. працягваюцца меней паўсутак.
Штормовая волна — штармавая хваля, марская хваля вялікай вышыні, якая выклікана штармавым ветрам, а таксама анамальны высокі ўздым вады каля ўзбярэжжа ў выніку нагону вады штармавымі вятрамі.
Штормовая зона, штормовой очаг, штормовой район — штармавая зона, штармавы ачаг, штармавы раён, участак тэрыторыі або акваторыі, дзе зараджаюцца і назіраюцца штормы. Плошча Ш з. прапарцыянальна інтэнсіўнасці шторму (скорасні ветру).
Штормовая напряжённость — штармавая напружанасць, кліматыч-
ная характарыстыка частаты штармавых вятроў за год. Выражаецца лікам тэрмінаў або гадзін з моцным ветрам (15 м/с і болей).
Штормовой период — штармавы перыяд, час, на працягу якога дзьмуць вятры штармавой сілы.
Штормовой прилив (отлив) — штармавы прыліў (адліў/, моцны нагон (згон) вады штармавымі вятрамі на ўзбярэжжы.
Штрихованные валуны — штрыхаваныя валуны, валуны з драпінамі, штрыхоўкай і паліроўкай. якія яны атрымалі пры переносе ледавіком. Сустракаюцца ў марэнах і адкладах дачацвярцічных ледавікоў (тылітах).
Шуга — шуга, лёд, які ўтвараецца. з унутрыводнага лёду, што ўсплыў на паверхню, а таксама са снежуры, ледзянога сала, абломкаў берагавых ільдоў. Узнікае пры адкрытай паверхні вадаёма, хуткім цячэнні або хваляванні перад пачаткам ледаставу. У стане руху (шугаход) можа загрувашчваць воднае сячэнне пад ледзяным покрывай і выклікаць затор.
Шумовое загрязнение — шумавое забруджванне, форма фізічнага забруджвання асяроддзя. Характарызуецца перавышэннем узроўню натуральнага шумавога фону. Асноўная крыніца — тэхнічныя ўстройствы, устаноўкі, транспарт. Ш. з. характэрна для гарадоў, наваколля аэрадромаў, прамысловых аб’ектаў. Вядзе да павышэння стамляльнасці чалавека, стрэсавым станам, развіццю нервова-псіхалагічных захворванняў, пры дасягненні узроўню болей чым 90 дэцыбел магчыма страта слыху. Ш. з. негатыўна ўплывае таксама на жывёлы і расліны.
Шурф — шурф, вертыкальная (рэдка на.хіленая) горная выпрацоўка невялікага сячэння. Глыбіня да 5 м. Праходзяць з мэтай пошуку і раз­веди! карысных выкапняў, правядзення ўзрыўных работ і іншых мэт.
Шуя — шуя, масы льдоў, якія таросяцца і дрэйфуюць пад уздзеяннем вятроў і хваль.
Шхеры — шхеры, 1) невялікія скалістыя астравы і групы падводных скал каля складана расчлянёных марскіх берагоў у абласцях плейстацэнавага абледзянення — (Фінляндыя, Швецыя, Нарвегія, Расія, Канада); 2) пераважна затоплены неглыбокім морам ландшафт «баранавых ілбоў», у некаторых выпадках — затопленыя акумулятыўныя ледавіковыя формы (друмліны, камы. озы).
Щ
Щебень—шчэбень, 1) рыхлая буйнаабломкавая горная парода, якая складаецца з востравугольных абломкаў памерам ад 10 да 100 мм; 2) востравугольныя абло.мкі штучна раздробленых горных парод памерам ад 5 да 150 мм. Прымяняецца ў якасці напаўняльніка бетонаў, баласту пад чыгуначнае палатно І г. д.
Щебнистые почвы — шчабняватыя глебы, разнавіднасць шкілетных
глеб з перавагаю неабкатаных абломкаў слабавыветраных горных парод (памерам звыш 10 мм).
Щёки — шчокі, скалістыя, стромкія і высокія берагі рэк, якія звужаюць даліну звычайна да цясніны; скорасць цячэння вады рэзка павялічваецца.
Щёлочность почв — шчолачнасць глеб, павышанае ўтрыманне ў гле­бе шчолачных солей (галоўным чынам карбанатаў натрыю або магнію і гуматаў (натрыю). Паказчык Шч. г.— значэнне pH глебавага раствору вышэй за 8,3. Характэрна для глеб слабадрэнаваных раўнін лесастэпавай і стэпавай зон, садзейнічае развіццю саланцаватасці або содавага засалення, таксічна для большасці раслін.
Щелочные горные породы — шчолачныя горныя пароды, магматычныя пароды, якія характарызуюцца прысутнасцю ў іх складзе шчо­лачных мінералаў (натрыю, калію) і часта фельдшпатаідаў (напрыклад, нефелінавыя сіеніты, уртыты і інш.). Часам утвараюць адзіны комплекс з карбанататытамі. Нефелінавыя пароды (уртыты) — сыравіна для атрымання гліназёму. Да Шч. г. п. часам прыстасаваны апатытавыя радовішчы (напрыклад, Хібінскае на Кольскім паўвостраве ў Расіі).