Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Ярданги,, яранги — ярдангі, ярангі, формы рэльефу сухіх гліністых пустынь. Прадстаўляюць сабой падоўжныя вузкія грады з вострымі грабянямі і крутымі асіметрычнымі схіламі; грады вьщягнуты паралельна адна да другой у напрамку пануючых вятроў і падзелены нешырокімі лагчынамі і жалабамі. Даўжыня ад некалькіх дзесяткаў м да некалькіх км, шырыня некалькі м, вышыня да 5 м. Складзены пераважна дробнаабломкавымі азёрнымі і алювіяльнымі адкладамі, у асноўным эолавага паходжання. Ствараюцца ў выніку каразійнага ўздзеяння пяску, які пераносіцца ветрам, на гліністую паверхню; некаторую ролю ў іх утварэнні мае таксама размываючая дзейнасць часовых вадацёкаў Спалучэнне град і лагчын складае ярдангавы тып рэльефу. Я. уласцівы галоўным чынам для пустынь Цэнтральнай Азіі.
Ярмутское межледниковье — ярмуцкае міжледавікоўе, міжледавіковая эпоха, якая выдзяляецца ў Паўночнай Амерыцы. Падзяляе канзаскую і ілінойскую ледавіковыя эпохі. Супастаўляецца з міндэльрыскім міжледавікоўем альпійскай стратыграфічнай схемы.
Ярусность в биогеографии — яруснасць у біягеаграфіі, размяшчэнне органаў раслін на розных вышынях над паверхняй глебы (наземная яруснасць) і на розных глыбінях у глебе (надземная яруснасць). Язабяспечвае сумесны рост і развіццё відаў з рознай экалагічнай валентнасцю. У адным ярусе растуць расліны са сходнымі патрабаваннямі да асяроддзя. Я. асабліва яскрава выражана ў лясах умеранага пояса. Для дрэвавых, хмызняковых, мохавых і лішайнікавых ярусаў характэрна пастаянства вышыні на працягу вегетацыйнага перыяду; для яруса з удзелам травяністых раслін — бесперапыннае змяненне складу і вышыні. Да пазаярусных раслін адносяцца эпіфіты і ліяны.
Ярусность ландшафтов — яруснасць ландшафтаў, заканамернасць ландшафтнай дыферэнцыяцыі гор. Выражаецца ў паслядоўным змяненні гіпсаметрычнага становішча, працэсаў кліматаўтварэння, экзагеннага расчлянення паверхні, складу вышынных паясоў. Змяненні адбываюцца знізу ўверх і ад перыферыі да цэнтра горнага падняцця. Адрозніваюць тры ярусы: нізка-, сярэднеі высакагорны.
Ярусность рельефа — яруснасць рэльефу, паслядоўная змена тьшаў рэльефу ў тарах па меры ўзрастання іх вышыні. Выклікаецца ў асноўным змяненнем кліматычных умоў. Так, нівальны пояс характарызуецца шырокім развіццём ледавіковых форм рэльефу і працэсаў нівацыі; ніжэй размешчаныя альпійскі, субальпійскі і горна-лясны паясы — распаўсюджаннем (сумесна з іншымі) эразійных форм рэльефу і рачной эрозіі; у ніжніх частках схілаў і ля іх падножжа фарміруецца эразійна-акумуляцыйны рэльеф. Я. р. цесна звязаны з гісторыяй фарміравання гор.
Ячеистые пески — ячэістыя пяскі, нерухомыя масівы пяскоў з паверх­няй у выглядзе ячэек круглявай або авальнай формы. Глыбіня ячэек адносна іх перамычак дасягае 15 м. Яп., напрыклад, распаўсюджаны ў пустынях Сярэдняй Азіі.
Яшма — яшма, шчыльная тонказярністая крамяністая горная па­рода. Складзена ў асноўным кварцам, халцэдонам; пігментавана дамешкамі іншых мінералаў (гематытам, гётытам, хларытам і інш.); цвёрдая, нецразрыстая, матавая з ракавістым зломам. Афарбоўка стракатая, часта паласатая або плямістая. Па паходжанню асадкавая, слаба метамарфізаваная. Дэкаратыўны і вырабны камень.
Даведачнае выданне Андрыеўская Зінаіда Якаўлеуна Галай Іван Пятровіч РУСКА-БЕЛАРУСКІ Ф13ІКА-ГЕАГРАФІЧНЫ СЛОЎНІК
Рэдактар Я. С. Гучок
Мастацкі рэдактар А. I. Раманцоў
Тэхнічныя рэдактары Г. У. Івашка, М. I. Чаплавоцкая Карэктары Р. С. Ахрэ.ччык, В. С. Бабеня, Т. М. Вядзернікава, 3. М. Грышэлі	,
Здадзена ў набор 27 12.93. Падпісана ў друк 24.05.94 Фармат 84Х ЮВ'/зз Папера друк № I Гарнітура літаратурная. Высокі друк з ФПФ Умоўн. друк. арк. 19.32 Умоўн фарба-адбіт 19.32. Ул -выд. арк. 26.63 Тыраж 24 500 эка. Заказ 679.
Выдавецтва «Народная асвета» Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ № 4. 220600. Мінск, праспект Машэрава. II
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Снята палітрафкамбінат А4ВПА імя Я Коласа 220005. Мінск. Чырвоная. 23.