Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Экологические факторы — экалагічныя фактары, сукупнасць абіятычных, біятычных і антрапагенных фактараў асяроддзя, якія вызначаюць умовы існавання арганізмаў.
Экологический кризис — экалагічны крызіс, парушэнне ўзаемасувязей унутры экасістэмы або незваротныя з’явы ў біясферы, якія выкліканы антрапагеннай дзейнасцю і пагражаюць існаванню чалавека як віду. Сучасны планетарны характар уздзеяння чалавека на акаляючае асяроддзе патрабуе міжнароднага супрацоўніцтва, ажыццяўлення агульнанацыянальных і міждзяржаўных мерапрыемстваў для пераадольвання небяспекі глабальнага Э. к.
Экологический мониторинг — экалагічны маніторынг, сістэма назіранняў і кантролю за змяненнямі ў складзе і функциях экасістэм рознага рангу, за дынамікай прыродных рэсурсаў і асяроддзеўтвараючых кампанентаў. Э. м. непарыўна спалучаны з фонавым маніторынгам, які дае даныя для параўнання і ацэнкі сур’ёзнасці фіксуемых экалагічных парушэнняў, што ўзнікаюць пад уплывам гаспадарчай дзейнасці чалавека.
Экологический оптимум — экалагічны оптымум, значэнні аднаго або некалькіх экалагічных фактараў ці іх сукупнасці, якія найбольш спрыяльныя для існавання дадзенага віду або суполкі жывых арганізмаў
Экологический подход в географии — экалагічны падыход у геаграфіі, даследаванне геасістэм як экалагічных сістэм (экасістэ.м), якія складаюцца з двух падсістэм — ядра або «гаспадара» і яго акружэння, асяроддзя. У якасці ядра выступаюць асобныя віды жывых арганізмаў, папуляцыі, біяцэнозы, а таксама чалавек і супольнасць людзей.
Экологическое равновесие, природное равновесие — экалагічная раўнавага, прыродная раўнавага, адносная ўстойлівасць відавога складу жывых арганізмаў і ўмоў прыроднага асяроддзя, якая забяспечвае працяглае існаванне дадзенай экасістэмы. Пры змяненні ўмоў прыроднага асяроддзя, у тым ліку пры забруджванні, узнікаюць парушэнні Э. р., якія прыводзяць да змянення відавога складу экасістэмы.
Экология — экалогія, навука аб узаемаадносінах арганізмаў з навакольным асяроддзем. Падзяляецца на агульную і прыватную Э. Агульная Э. даследуе асноўныя прынцыпы арганізацыі і функцыяніравання надарганізмавых сістэм; падзяляецца на Э. асобін (аўтэкалогія), папуляцый (папуляцыйная Э., або дэмэкалогія), відаў (эйдэкалогія), суполак (сінэкалогія). Прыватная Э. вывучае канкрэтныя групы арганізмаў
пэўнага таксанамічнага рангу, уключае Э. жывёл, Э. раслін, Э. грыбоў і мікраарганізмаў, Э. чалавека. Развіваюцца такса.ма напрамкі, звяза ныя з грамадска-палітьічнымі, прыродазнаўча-навуковы.мі, тэ.хнічнымі праблемамі ўзаемаадносін чалавека з навакольным асяроддзем (напрыклад, Э. сацыяльная. гістарычная, эва.іюцыйная, індустрыяльная і інш.).
Экология человека — экалогія чалавека, навуковы напрамак, які вывучае ўзаемасувязь паміж чалавекам (насельніцтвам) і акаляючым асяроддзем. Аб’ект даследавання Э. ч. трактуецца дваіста: у адным выпадку Э. ч. выступав як біялагічная дысцыпліна, якая вывучае адаптацыю чалавека (папуляцыі) да пэўных природных умоў і яго экалагічную нішу. У другім — Э. ч. разглядаецца як сацыяльная экалогія, якая вывучае комплекс праблем, звязаных з узаемадзеяннем прыроды і грамадства ў іх адзінстве.
Экоморфа — экаморфа, жыццёвая форма раслін, якая вызначаеппа іх адносінамі да ўмоў акаляючага асяроддзя (напрыклад, у адносінах да ўвільгатнення адрозніваюць гідрафіты, мезафіты, ксерафіты)
Экономическая география — эканамічная геаграфія, галіна сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, навука, якая вывучае тэрытарыяльнае размяшчэнне гра.мадскай вытворчасці, умовы і асаблівасці яе развіцця ў розных краінах і раёнах. Уваходзінь у сістэму геаграфічных навук, але займае ў ёй асаблівае месца як грамадская навука. Цесна звязана з фізічнай геаграфіяй і іншымі навукамі. У структурных адносінах падзяляецца на агульную, галіновую і рэгіянальную Э. г. Агульная ўключае палітычную геаграфію, агульныя тэарэтычныя пытанні Э. г., гісторыю Э. г., эканамічную картаграфію, геаграфію сусветнай гаспадаркі, метады даследавання Э. г. Галіновая Э. г. падзяляецца на: геаграфію насельніцтва, геаграфію природных рэсурсаў, геаграфію пра.мысловасці, геаграфію сельскай гаспадаркі, геаграфію транспарту, геаграфію знешнеэканамічных сувязей. геаграфію сферы абслугоўвання. Да рэгіянальнай — належыць Э. г. асобных краін і груп краін.
Экономическая картография — эканамічная картаграфія, напрамак тэматычнай картаграфіі, які звязаны са складаннем і выкарыстаннем эканамічных і сацыяльна-эканамічных карт.
Экономическая оценка природных ресурсов — эканамічная ацэнка природных рэсурсаў, супастаўленне природных уласцівасцей рэсурсаў з патрабаваннямі гаспадарчай дзейнасці чалавека. Пры Э. а. п. р. вызначаюцца іх запасы, якасць, формы і ўмовы распаўсюджання; прымаецца ва ўлік эканоміка-геаграфічнае становішча тэрыторыі, на якой раз.мешчаны дадзеныя прыродныя рэсурсы, ступень яе гаспадарчай асвоенасці. Э. а. п. р. дае магчымасць вырашыць пытанне аб мэтазгоднасці гаспадарчага выкарыстання той ці іншай крыніцы природных рэсурсаў з улікам магчымага ўплыву на навакольнае асяроддзе. Э. г. п. р.— адна з галоўных задач геаграфіі природных рэсурсаў.
Экосистема, экологическая система — экасістэма, экалагічная ci-
стэма, прыродны комплекс, які складаецца з сукупнасці жывых арганізмаў і навакольнага асяроддзя, цесна ўзаемазвязаных абменам рэчываў і энергіяй. Характарызуецца відавым складам, колькасцю і біямасай асобін, іх распаўсюджваннем і сезоннай дынамікай. Напрыклад, са­жалка з насяляючымі яе раслінамі, рыбамі, беспазваночнымі жывёламі, мікраарганізмамі, з доннымі адкладамі, са змяненнямі тэмпературы і саставу вады, з пэўнай біялагічнай прадукцыйнасцю. Тэрмін «Э.» ужываецца і для штучных природных комплексаў (паркі, сельскагаспадарчыя ўгоддзі і інш.).
Экотоп — экатоп, месцапражыванне арганізмаў (асобін, папуляцыі), якое характарызуецца пэўным спалучэннем экалагічных фактараў.
Экоцид — экацыд, наўмыснае разбурэнне асяроддзя пражывання арганізмаў, якое прыводзіць да біяцыду.
Экспедиционные научно-исследовательские суда — экспедыцыйныя навукова-даследчыя судны, судны, якія спецыяльна пабудаваны і абсталяваны для выканання навуковых даследаванняў у акіянах і морах.
Экспериментальные методы в физической географии — эксперыментальныя метады ў фізічнай геаграфіі, даследаванне фізіка-геаграфічных працэсаў і з’яў з дапамогай эксперыментаў, якія праводзяцца ў природных умовах або ў лабараторыі. Асноўны прынцып Э. м. заключаецца ў назіранні змяненняў, якія адбываюцца ў природным аб’екце, з’яве або працэсе пад уздзеяннем якога-небудзь знешняга фактара або трупы фактараў, інтэнсіўнасць або працягласць дзеяння якіх можна змяняць па жаданню эксперыментатара. Приклады Э. м. у прыродзе — вопыты па штучнаму выкліканню атмасферных ападкаў або рассейванню воблакаў, абстрэл лавінанебяспечных участкаў у тарах для стымулявання сыходу лавін, узмацненне раставання горных ледавікоў шляхам зацямнення іх паверхні попелам або іншымі матэрыяламі. Э. м. значна пашырылі ўяўленні аб маштабах і тэрмінах наступления многіх природ­ных працэсаў і магчымых выніках іх праяўлення.
Экспозиция склонов, ориентация склонов — экспазіцыя схілаў, арыентацыя схілаў, размяшчэнне схілаў гор, далін і іншых дадатных і адмоўных форм рэльефу ў адносінах да старой гарызонту і яго плоскасці (напрыклад, паўночная, паўднёвая, заходняя, усходняя Э. с.). Выдзяляюць мясцовую Э. с.— кожнага элемента рэльефу, і макраэкспазіцыю — агульную арыентацыю схілу ўсяго хрыбта (макрасхілу). У многіх горных краінах экспазіцыйныя адрозненні — адна з галоўных прычын дыферэнцыяцыі кліматычных умоў, глеб, расліннасці, жывёльнага свету і ландшафтаў у цэлым.
Экстрагляциальные отложения — экстрагляцыяльныя адклады, сукупнасць усіх адкладаў, якія ўтварыліся ў плейстацэне ў экстрагляцыяльнай (пазаледавіковай) вобласці, гэта значыць, той часткі сушы, якая не пакрывалася мацерыковымі ледавікамі. Радзей тэрмін ужываюць у болей вузкім сэнЛ — як сінонім перыгляцыяльных адкладаў.
Экстразональная растительность — экстразанальная расліннасць,
сукупнасць фітацэнозаў, якія адносяцца да занальнай расліннасці, аднак сустракаюцца ў нетыповых умовах па-за зонай. Напрыклад, дуброва ў зоне стэпаў, лесастэп у падзоне паўднёвай тайгі. Частка Э. р. з’яўляецца рэліктам былой занальнай расліннасці.
Экстремальные зоны обитания человека — экстрэмальныя зоны жыхарства чалавека, тэрыторыі або мясцовасці, якія характарызуюцца вельмі неспрыяльным уплывам акаляючага асяроддзя на арганізм чалавека (напрыклад, раёны Крайний Поўначы, высакагорныя вобласці, пустыні, Антарктыда і інш.)
Экструзия — экструзія, вывяржэнне вулкана, пры якім адбываецца выцісканне вязкай (часта ўжо паўцвёрдай) лавы з утварэннем над жаралом вулканічнага купала. Часам суправаджаецца моцнымі выбухамі газаў, якія ўтвараюць распаления хмары (напрыклад, вулканы Шивелуч і Карымская Сопка на паўвостраве Камчатка)
Элементарный паводок — элементарная паводка, паводка, якая ўзнікае пры выпаданні ападкаў раўнамерна па ўсяму вадазбору ў выглядзе аднаго ізаляванага дажджу на працягу адзінкі часу (гадзіны, сутак) Паводкі ў рэдкіх выпадках адносяцца да Э. п. Звычайна яны бываюць складанымі і ўтвараюцца шляхам накладання ў пэўнай паслядоўнасці некалькіх Э. п.
Элементарный почвенный ареал — элементарны глебавы арэал, аднародны ўчастак глебавага покрыва, які ўтвораны блізкімі па складу глебамі. Адносіцца да найбольш нізкай адзінкі глебавай класіфікацыі. Э. г а. утварае розныя формы структур глебавага покрыва
Элементы ландшафта — элементы ландшафту, прасцейшыя састаўныя часткі геаграфічнага ландшафту У якасці Э. л. могуць разглядацца і састаўныя часткі іх кампанентаў і комплексы больш нізкіх рангаў Выдзяляюць: рэліктавыя Э. л. (элементы старажытных ландшафтаў — трогі, старыкі, «барановыя лбы»), кансерватыўныя (вызначаюць сучасную структуру) і прагрэсіўныя (характарызуюць напрамак далейшага развіцця ландшафтаў).
Элементы рельефа — элементы рэльефу, 1) асобныя паверхні, лініі і пункты, якія абмяжоўваюць формы рэльефу любога паходжання. Яны ствараюць каркас рэльефу, 2) формы паверхні літасферы розных памераў і паходжання, як адзінкавыя (астанцы, карставыя варонкі і інш.), так і іх спалучэнні (зандравыя палі, масівы ўзгорыстых пяскоў), якія складаюць рэльеф той або іншай тэрыторыі.