Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Физико-географический район — фізіка-геаграфічны раён, 1) частка тэрыторыі, якая валодае некаторай агульнасцю прыродных умоў і аддзелена ад суседніх тэрыторый якімі-небудзь прыроднымі межамі; часам атаясамляецца з геаграфічным ландшафтам або любым прыродным рэгіёнам; 2) ніжэйшая таксанамічная адзінка ў шмат якіх схемах фізіка-геаграфічнага раяніравання.
Физико-географическое районирование — фізіка-геаграфічнае раяніраванне, выяўленне і даследаванне сістэмы супадпарадкаваных пры­родных рэгіёнаў, якія валодаюць унутраным адзінствам і своеасаблі-
вымі індывідуальнымі рысамі прыроды. Комплекснае Ф.-г. р. праводзяць па сукупнасці прыкмет, якія ахопліваюць усе або многія кампаненты прыроднага асяроддзя, галіновае — па асобных природных кампанентах (рэльефу, клімату, глебах і інш.). Раяніраванне звычайна ўключае ў сябе картаграфаванне прыродных комплексаў і складанне іх усебаковых характарыстык. Ф.-г. р.— састаўная частка фізічнай геаграфіі.
Физиологическая сухость — фізіялагічная сухасць, стан глебы, пры якім не гледзячы на багацце ў ёй вільгаці, яна не можа быць выкарыстана раслінамі па розных прычынах (нізкая тэмпература, вялікая кіслотнасць, недахоп кіслароду і інш.). Ф. с. уласціва пераважна для глеб тундры і тайгі, асабліва вясной і ў пачатку лета.
Физическая география — фізічная геаграфія, навука аб складзе, будове, уласцівасцях і развіцці геаграфічнай абалонкі Зямлі. У цэлым геаграфічную абалонку вывучае агульная фізічная геаграфія, яна вызначае агульныя геаграфічныя заканамернасці Зямлі. Вывучэнне асобных прыродных раёнаў і прыродна-тэрытарыяльных комплексаў — задача рэгіянальнай фізічнай геаграфіі і ландшафтазнаўства. Асобныя сферы і кампаненты геаграфічнай абалонкі вывучаюць прыватныя, або галіновыя, фізіка-геаграфічныя навукі (акеаналогія, кліматалогія, гідралогія, глебазнаўства і геаграфія глеб, біягеаграфія і інш.). Ф. г. адносіцца да прыродазнаўчых навук, таму што вывучае прыроднае ўтварэнне — геаграфічную абалонку і кіруецца пры гэтым заканамернасцямі прыродазнаўчых навук.
Физические свойства почв — фізічныя ўласцівасці глеб, сукупнасць уласцівасцей, якія характарызуюць фізічны стан глеб. Ф. у. г. падзяляюцца на агульныя (аб'ёмная і ўдзельная вага, механічны склад і інш.), фізіка-механічныя (пластычнасць, ліпкасць, вязкасць і інш.), водныя (вільгацеёмістасць, водапранікальнасць, гіграскапічнасць і інш.), цеплавыя (цеплаёмістасць, цеплаправоднасць і інш.), а таксама паветраныя, электрычныя, радыеактыўныя і інш. Ф. у. г. вывучае фізіка глеб.
Физическое выветривание, механическое выветривание — фізічнае выветрыванне, механічнае выветрыванне, разбурэнне горных парод пад уздзеяннем сутачных ваганняў тэмпературы. Награванне горных парод днём, ахаладжэнне ноччу суправаджаецца змяненнем аб’ёму горных парод, іх растрэскваннем, драбленнем на абломкі розцай велічыні, чаму садзейнічае таксама пападаўшая ў трэшчыны вада, якая пры замярзанні павялічваецца ў аб’ёме. Ф. в. характэрна для палярных, горных І пустын­ных краін з кантынентальным кліматам. Разнавіднасць Ф. в.— марознае выветрыванне.
Физическое загрязнение — фізічнае забруджванне, забруджванне асяроддзя, якое праяўляецца адхіленнямі ад нормы яго тэмпературнаэнергетычных, хвалевых, радыяцыйных і іншых фізічных уласцівасцей. Асноўныя віды: цеплавое, светлавое, шумавое, радыеактыўнае, электрамагнітнае забруджванне.
Фиксизм — фіксізм, трупа тэктанічных гіпотэз, якія заснаваны на
ўяўленнях аб непахіснасці (фіксаванасці) становішча кантынентаў на паверхні Зямлі і аб рашаючай ролі вертикальна накіраваных тэктанічных рухаў. У супрацьлегласць мабілізму ў Ф. адмаўляецца магчымасць значных гарызантальных перамяшчэнняў мацерыкоў. Ф. з’яўляўся вядучым напрамкам у тэктоніцы да 60-х гадоў XX ст.
Филлит — філіт, шчыльная сланцаватая метамарфічная горная па­рода. Складаецца з серыцыту, хларыту, кварцу і інш. Лёгка расколваецца на тонкія пласцінкі. Утвараецца пры метамарфізме гліністых сланцаў. Часам выкарыстоўваецца як дахавы матэрыял.
Фиорды, фьорды — фіёрды, фьёрды, вузкія, глыбокія, доўгія (іншы раз галінастыя), звілістыя марскія залівы, звычайна з высокімі, стромкімі, скалістымі берагамі і карытападобным папярочным профілем. Даўжыня некаторых Ф. больш за 200 км, глыбіня звыш 1000 м. Іх паходжанне звязана з разломамі і дзейнасцю чацвярцічных ледавікоў Больш за ўсё развіты на ўзбярэжжы Нарвегіі, Грэнландыі, Чылі.
Фиорит, гейзерит, кремнистый туф — фіярыт, гейзерыт, крамяністы туф, светлаафарбаваныя нацёчныя шчыльныя або рыхлыя, часта порыстыя адклады гейзераў або гарачых мінеральных крыніц, якія складаюцца галоўным чынам з апалу.
Фирн — фірн, ледзяная парода, зярністы лёд. Складаецца са звязаных паміж сабой ледзяных крупінак. Утвараецца ў выніку перакрышталізацыі снегу І шматразовага чаргавання паверхневага раставання і замярзання вады, якая прасачылася ў глыб снежнай тоўшчы. Ф.— пераходная фаза паміж снегам і лёдам. Утвараецца ў горных краінах вышэй снегавой граніцы і ў палярных абласцях. дзе атмасферныя ападкі выпадаюць пераважна ў выглядзе снегу і за лета не паспяваюць раставаць.
Фирновая линия — фірнавая лінія, ніжняя мяжа вобласці фірнавага жыўлення на ледавіку. У канцы летняга сезона Ф. л. аддзяляе вобласць ледавіка, што пакрыта фірнам, ад вобласці аголенага лёду
Фирновый бассейн — фірнавы басейн, частка ледавіка, якая ляжыць вышэй за мяжу жыўлення, дзе прыход цвёрдых атмасферных ападкаў перавышае іх расход на раставанне і выпарэнне. Ф. б. служыць вобласцю жыўлення ледавіка.
Фнтобентос — фітабентас, сукупнасць раслінных арганізмаў, якія растуць на дне вадаёмаў.
Фитаклимат — фітаклімат, уласцівасці мікраклімату ў асяроддзі раслін (напрыклад, у кронах дрэў, травастоі). Абумоўлены ў значнай ступені ўплывам расліннасці на клімат прыземнага слоя паветра.
Фитомелиорация — фітамеліярацыя, комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнню природных умоў, узнаўленню зямель, ахове природных аб’ектаў і рэсурсаў шляхам стварэння лесапалос, пасеву меліярацыйных лясных і сельскагаспадарчых культур, падтрымання функций при­родных фітанэнозаў і г. д.
Фитопланктон — фітапланктон, сукупнасць свабоднаплаваючых
раслінных арганізмаў, што насяляюць тоўшчу вады (пераважна водарасці, жгуцікавыя і інш.).
Фитотоксичные породы — фітатаксічныя пароды, горныя пароды, якія ўтрымліваюць злучэнні, што прыгнятаюць рост і развіццё раслін. Пры з’яўленні на паверхні з’яўляюцца небяспечнай крыніцай забруджвання акаляючага асяроддзя.
Фитофаги — фітафагі, жывёлы, якія харчуюцца толькі раслінным кормам (усе капытныя, многія насякомыя, напрыклад, саранча і інш.). Супрацьпастаўляюцца заафагам.
Фитоценоз — фітацэноз, сукупнасць раслін, якая гістарычна склалася на аднародным участку зямной паверхні. Ф.— частка біяцэнозу.
Фйумары — фіумары, невялікія рэкі ў краінах Міжземнамор’я. Ле­там перасыхаюць, а ў перыяд дажджоў зімой маюць бурныя паводкі.
Фландрская трансгрессия — фландрская трансгрэсія, трансгрэсія Сусветнага акіяна ў фазу кліматычнага оптымуму галацэну. Дасягала адзнакі на 3—4 м вышэй сучаснага ўзроўню. Сляды гэтай трансгрэсіі захаваліся на ўзбярэжжы Заходняй Еўропы і Заходняй Афрыкі.
Флексура — флексура, тэктанічная структура з больш крутым заляганнем горных парод на фоне адзінай монакліналі, ступенепадобны выгін гарызантальна залягаючых адкладаў. Звычайна буйныя Ф. сустракаюцца ля краёў платформ і на бартах сінекліз.
Флиш — фліш, магутная серыя марскіх тонкаслаістых асадкавых горных парод. Складаецца з адкладаў, якія рытмічна паўтараюцца: унізе — кангламераты, або пясчанікі, вышэй — гліны, мергелі, часам вапнякі. Утвараецца ў геасінклінальных і перадгорных прагінах за лік размыву вузкіх горных хрыбтоў (кардыльер).
Флогопит — флагапіт, мінерал, магнезіяльная слюда. Утварае бурыя пласцінчатыя крышталі, лускаватыя агрэгаты. Лёгка падзяляецца на пругкія лісточкі. Ф.— электраізаляцыйны матэрыял. Прамысловыя радовішчы — у магнезіяльных скарнах, шчолачных і ультраасноўных пародах з карбанатытамі. Галоўныя здабываючыя краіны — Мадагас­кар, Канада, Шры Ланка, Індыя, Расія.
Флора — флора, сукупнасць відаў раслін на пэўнай тэрыторыі (напрыклад, Ф. Афрыкі, Ф. Уральскіх гор). Ф. Беларусі налічвае 1460 відаў вышэйшых сасудзістых раслін (дзеразападобных — 7 відаў, хвошчападобных — 7, папарацепадобных — 20, голанасенных — 4, пакрытанасенных — 1422 віды), каля 500 відаў водарасцей, больш за 1000 відаў вышэйшых грыбоў, каля 600 відаў лішайнікаў, больш за 400 відаў мохападобных.
Флористические заказники — фларыстычныя заказнікі, заказнікі, асноўнай мэтай якіх з’яўляецца ахова і ўзнаўленне фларыстычных комплексаў або іншых батанічных аб’ектаў. Служаць для вырашэння навуковых, прыродаахоўных або рэсурса-ахоўных і гаспадарчых задач. У якасці Ф. з. могуць выступаць лясныя, балотныя, стэпавыя і іншыя віды заказнікаў.
Флористическое районирование — фларыстычнае раяніраванне, падзел паверхні Зямлі і асобных яе тэрыторый па адрозненнях у складзе флоры і гісторыі яе станаўлення і развіцця. Спецыфічнасць флоры якой-небудзь тэрыторыі абумоўлена перавагай відаў пэўных сем’яў, ступенню эндэмізму, адсутнасцю некаторых таксонаў, якія тыповыя для іншых тэрыторый. Пры Ф. р. выдзяляюць: фларыстычныя царствы (часам іх называюць вобласцю), фларыстычныя вобласці (або падвобласці), фларыстычныя правінцыі, акругі, раёны і мікрараёны.
Флювиальные формы рельефа — флювіяльныя формы рэльефу, формы рэльефу, якія створаны дзейнасцю пастаянных і часовых водных патокаў (алювіяльныя; алювіяльна-пралювіяльныя раўніны, даліны, яры, тэрасы, конусы вынасу і інш.).
Флювиогляциальные отложения — флювіягляцыяльныя адклады, слаістыя асадкі, якія адкладаюцца патокамі расталых ледавіковых вод; прадстаўлены пераважна галькай, жвірам і косаслаістымі пяскамі. Адрозніваюць унутрыледавіковыя (інтэргляцыянальныя) і прыледавіковыя (перыгляцыянальныя) Ф. а.; складаюць розныя акумулятыўныя формы рэльефу (озы, зандры і інш.).
Флювиогляциальные террасы, зандровые террасы — флювіягляцыяльныя тэрасы, зандравыя тэрасы, выраўнаваныя тэрасападобныя паверхні на схілах і днішчах горных далін у абласцях старажытнага і сучаснага абледзянення, якія складзены пераважна водналедавіковымі (флювіягляцыяльнымі) адкладамі. Звычайна размешчаны на ўчастках далін з заметным праяўленнем рачной эрозіі. Утварэнне Ф. т. сведчыць аб чаргаванні перыядаў ледавіковай акумуляцыі наносаў з перыядамі ўзмацнення эразійнай дзейнасці рэк.