Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Трещины — трэшчыны, разрыў суцэльнасці горных парод без зру=ння (перамяшчэння) раз’яднаных частак адносна адна другой. Адрозніваюць тэктанічныя Т. (тэктанічныя разрывы, кліваж) і нетэктанічныя Т. (напрыклад, Т. выветрывання, абвалаў, апоўзняў і інш.).
Триангуляция — трыянгуляцыя, адзін з метадаў вызначэння каардынат пунктаў апорнай геадэзічнай сеткі, якая ствараецца ў выглядзе прымкнутых адзін да другога трохвугольнікаў, на аснове вымярэння на мясцовасці трох вуглоў кожнага трохвугольніка і базіснага боку аднаго з іх.
Триасовый период, триас — трыясавы перыяд, трыяс, першы перыяд мезазойскай эры. Пачаўся 240 млн гадоў таму і працягваўся 45 млн гадоў. Для Т. п. характэрны: падняцце мацерыкоў, адступанне мораў, разбурэнне герцынскіх гор, утварэнне раўнін, выміранне старажытных і ўзнікненне мезазойскіх паўзуноў, з’яўленне прымітыўных млекакормячых, утварэнне каменных солей, нафты, вуглёў.
Трог, троговая долина — трог, трогавая даліна, горная даліна, апра цаваная ледавіком. Мае карытападобную форму з Шырокім пакатаўвагнутым дном і стромкімі схіламі. Т. характэрны для раёнаў сучаснага І старажытнага абледзянення.
Тромб — тромб, моцны віхор над сушай, які ўзнікае пад навальнічным воблакам. Дыяметр некалькі дзесяткаў м, скорасць ветру да 50— 100 м/с (паласа разбурэнняў некалькі сотняў м у шырыню). Узнікае ў гарачае надвор’е пры рэзка няўстойлівым расслаенні (стратыфікацыі) атмасферы.
Тропики, поворотные круги — тропікі, паваротныя кругі, граніца
зенітальнага становішча Сонца ў Паўночным і Паўднёвым паўшар’ях Паралель 23°27' пн. ш.— Паўночны тропік; на гэтай паралелі адзін раз у годзе, у дзень летняга сонцастаяння (21—22 чэрвеня) прамяні Сонца ў поўдзень падаюць строма, вертыкальна. Паралель 23°27' пд. ш,— Паўднёвы тропік; на гэтай паралелі адзін раз у годзе, у дзень зімовага сонцастаяння (21—22 снежня) Сонца ў поўдзень знаходзіцца ў зеніце На поўнач ад Паўночнага і на поўдзень ад Паўднёвага тропікаў Сонца не бывае ў зеніце; паміж тропікамі зенітальнае становішча Сонца назіраецца двойчы ў годзе.
Тропическая растительность — трапічная расліннасць, сукупнасць фітацэнозаў, характэрных для трапічных паясоў. Прадстаўлена трапічнымі лясамі і рэдкалессямі, саваннамі, хмызняковымі групоўкамі, расліннасцю паўпустынь і пустынь, у высакагор’ях — раслінныя фармацыі нефелагілеяў, парамосаў, пуны.
Тропическая фауна — трапічная фауна, сукупнасць відаў жывёл, якія жывуць у трапічных шыротах. Па колькасці відаў значка перавышае фауну ўмераных і высокіх шырот і прадстаўлена старажытнымі формамі, так як яе развіццё адбывалася на працягу доўгага часу і не спынялася эпохамі абледзянення. 3 млекакормячых характэрны: малпы, сланы, насарогі, бегемоты, жырафы; з птушак — папугаі, галубы, туканы, птушкі-насарогі; з паўзуноў — ігуаны, змеі, кракадзілы. Моцна зменена чалавекам, асабліва астраўная Т. ф.
Тропические болезни — трапічныя хваробы, хваробы, якія ўласцівы для абласцей з трапічным кліматам, дзе шырока распаўсюджаны бактэрыяльныя і вірусныя інфекцыі, інвазіі, а таксама пашкоджанні, што выклікаюцца ўкусамі ядавітых жывёл і некаторымі відамі раслін. Пры клады Т. х.: жоўтая ліхаманка, малярыя і інш. Вывучэнне, прафілактыка і лячэнне Т. х.— прадмет трапічнай медыцыны.
Тропические воздушные массы, тропический воздух — трапічныя паветраныя масы, трапічнае паветра, паветраныя масы, якія фарміруюц ца ў трапічных і субтрапічных шыротах, а летам таксама ў кантынен тальных раёнах на поўдні ўмераных шырот. Адрозніваюць Т. п. м. канты нентальныя і марскія. Кантынентальныя ўтвараюцца над сушай, характарызуюцца высокай тэмпературай, сухасцю і запыленасцю. Мэр­ское трапічнае паветра фарміруецца над морам, акіянам, адрозніваецца высокімі тэмпературамі і вільготнасцю. Т. п. м. пранікаюць ва ўмераныя і экватарыяльныя шыроты. Ад умеранага паветра аддзяляюц ца палярным атмасферным фронтам, ад экватарыяльнага — трапічным . Тропические дожди — трапічныя дажджы, багатыя ападкі ліўневага характару ў трапічных і экватарыяльных шыротах (часта з навальніцай). Бліжэй да экватара яны выпадаюць больш ці менш раўна мерна на працягу ўсяго года (з максімумамі вясной і восенню, у час зенітальнага становішча Сонца).
Тропические климаты — трапічныя кліматы, кліматы трапічньіх шы рот (прыкладна паміж 18° і 30° ш. у Паўночным і Паўднёвым
паўшар’ях). На працягу ўсяго года пануюць трапічныя паветраныя масы і пасаты. Таму Т. к. называюць таксама пасатным кліматам. Адрозніваюць два асноўныя тыпы Т. к.: пустынны і вільготны. Трапічны пустынны клімат вельмі сухі і гарачы, з рэзкімі сутачнымі і значнымі гадавымі ваганнямі тэмператур. На працягу ўсяго года пераважаюць трапічныя паветраныя масы, у асноўным кантынентальныя, і пасаты. Тэмпература самага халоднага месяца не ніжэйшая +10 °C, самага гарачага +30, +35 °C, гадавыя амплітуды тэмператур каля 20 °C, сутачныя да 40 °C, ападкаў не больш чым 50—150 мм у год. Пустынны клімат характэрны для заходніх і цэнтральных частак мацерьікоў у трапічных шыротах (Сахара, Калахары. Наміб, Атакама, паўднёвая палавіна Аравіі, большая частка Аўстраліі і інш.), прычым на захадзе мацерыкоў, якія абмываюцца халоднымі цячэннямі, пустыні не такія гарачыя, з больш вільготным паветрам, з туманам! і росамі. Трапічны вільготны клімат вельмі цёплы і вільготны, з адносна раўнамерным гадавым ходам тэмператур і невялікімі іх ваганнямі. Сярэднямесячныя тэмпературы паветра ад 18° да 28 °C, гадавая колькасць ападкаў да 1500—2000 мм і больш, максімум іх летам. Вільготны клімат характэрны для ўсходніх узбярэжжаў мацерыкоў у трапічных шыротах, якія абмы­ваюцца цёплымі цячэннямі. Тут пануе марское трапічнае паветра, якое пераносіцца пасатамі з акіяна на сушу. Пасаты над цёплымі цячэннямі праграваюцца, увільгатняюцца і пакідаюць багатыя ападкі на ўзбярэжжы і наветраных схілах гор. Трапічны вільготны клімат уласцівы для ўсходу Бразільскага нагор’я, Цэнтральнай Амерыкі, Антыльскіх астравоў, усходу Паўднёвай Афрыкі і Аўстраліі, Мадагаскара і іншых раёнаў.
Тропические леса — трапічныя лясы, лясы трапічных паясоў зямнога шара. У залежнасці ад ступені ўвільгатнення, выразнасці і працягласці сухога сезона адрозніваюць: вільготныя трапічныя лясы, лістападныя і паўлістападныя сухія трапічныя лясы, вечназялёныя жорсткаліставыя трапічныя лясы, а таксама нефелагілеі, або туманный лясы (развіты ў паласе туманаў на схіле гор).
Тропические муссоны — трапічныя мусоны, мусоны ў трапічных шы­ротах. Абумоўлены сезонным! адрозненнямі ў награванні і ахаладжэнні Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў і сезонным перамяшчэннем экватарыяльнай зоны паніжанага і субтрапічных зон павышанага атмасфернага ціску адносна экватара. Летні Т. м. нясе вільготнае экватарыяльнае паветра і багатыя ападкі, зімовы — кантынентальнае трапічнае паветра і малавоблачнае сухое надвор’е. Найбольш яскрава Т. м. выражаны ў Паўднёвай Азіі, дзе летні мусон мае паўднёва-заходні напрамак, зімовы — паўночна-ўсходні. Т. м. характэрны таксама для цэнтральных раёнаў Афрыкі, Паўночнай Аўстраліі і Паўднёвай Амерыкі.
Тропические полупустыни — трапічныя паўпустыні, переходная зона трапічнага пояса. Размешчаны ў Афрыцы, Азіі, Аўстраліі і Амерыцы паміж трапічнымі пустынямі і саваннамі. Клімат трапічны кантынен-
тальны, гарачы і сухі (сярэднямесячныя тэмпературы ад +12 да 4-35 °C, гадавая сума ападкаў 100—250 мм). Расліннасць бедная, разрэджаная (цвёрдыя злакі, калючыя хмызнякі). Глебы чырвона-бурыя. Жывёльны свет прадстаўлены ў асноўным змеямі, яшчаркамі, насякомымі.
Тропические пояса, северный и южный — трапічныя паясы, паўночны і паўднёвы, геаграфічныя паясы ў трапічных шыротах (прыкладна паміж 18° і 30° ш. у Паўночным і Паўднёвым паўшар'ях). Кліматы трапічныя, з пастаянна высокімі тэмпературамі, панаваннем трапічных паветраных мае і пасатаў і малой колькасцю ападкаў, за выключэннем усходніх горных частак мацерыкоў. Пераважае зона трапічных пустынь, маюцца таксама зоны трапічных паўпустынь, трапічных сухіх лясоў і рэдкалессяў і трапічных вільготных лясоў.
Тропические пустыни — трапічныя пустыні, найбольш значная па плошчы прыродная зона трапічнага пояса. Займаюць вялікія тэрыторыі ў Афрыцы (Сахара, Наміб), Аравіі (на поўдзень ад 30° пн. ш.), у Заходняй і Цэнтральнай Аўстраліі (пустыні Вялікая Пясчаная, Вікторыя і інш.), Амерыцы (Атакама і інш.). Клімат трапічны пустынны, гарачы і сухі (сярэднямесячныя тэмпературы ад 10° да 35 °C, ападкаў не больш чым 50—150 мм у год). Расліннасць бедная (рэдкія цвёрдыя травы, калючыя хмызнякі, лішайнікі, салянкі). Глебы трапічныя пустынный, слабаразвітыя, прымітыўныя, часта засоленыя, фарміруюцца пры актыўным фізічным выветрыванні. Сустракаюцца пясчаныя, гліністыя і камяністыя пустыні; каля крыніц вады — аазісы з багатай расліннасцю. Жы­вёльны свет прадстаўлены галоўным чынам змеямі, яшчаркамі, насякомымі.
Тропические пустынные почвы — трапічныя пустынный глебы, прымітыўныя, шкілетныя, з нязначным утрыманнем арганічных рэчываў, часта засоленыя глебы трапічных пустынь Амерыкі, Афрыкі, Азіі і Аўстраліі. Утвараюцца пры актыўным фізічным выветрыванні і беднасці расліннасці.
Тропические циклоны, тропические ураганы — трапічныя цыклоны, трапічныя ураганы, цыклоны, якія ўзнікаюць у трапічных шыротах, паміж, 5—20° пн. ш. і пд. ш. у кожным паўшар’і. Прадстаўляюць сабой вельмі магутныя атмасферныя віхры дыяметрам 100—300 км, з вялікімі перападамі атмасфернага ціску і выключна моцнымі вятрамі (да 70 м/с і больш). Перамяшчаюцца з усходу на захад са скорасцю 10—20 км/г, адхіляюцца пры руху да больш высокіх широт. Суправаджаюцца багатымі ліўневымі ападкамі і навальніцамі. Выклікаюць вельмі моцныя хваляванні на моры і разбурэнні на сушы. Агульная колькасць Т. ц. на Зямлі за год у сярэднім 70—80. Т. ц. найбольш частыя ў раёне Антыльскіх астравоў, каля паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Азіі, у залівах Аравійскім, Бенгальскім, на ўсход ад Мадагаскара.
Тропический фронт — трапічны фронт, атмасферны фронт па.між трапічнымі і экватарыяльнымі пазетрано.мі масамі. Супадае з воссю
экватарыяльнай зоны паніжанага атмасфернага ціску. 3 Т ф звязана выпадзенне багатых ападкаў.
Тропопауза — трапапаўза, пераходны слой ад трапасферы да стра­тосферы таўшчынёй ад некалькіх сотняў м да 2—3 км. Вышыня Т, залежыць ад геаграфічнай шыраты (8—10 км у высокіх шыротах, 16—18 км над экватарам), пары года (зімой ніжэйшая, чым летам) і цыкланічнай дзейнасці (у цыклонах яна ніжэйшая, у антыцыклонах— вышэйшая). У субтропіках назіраюцца разрывы Т., якія абумоўлены магутнымі струменнымі цячэннямі.