Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Тепловой режим почв — цеплавы рэжым глеб, характар цеплавога стану глеб і яго змяненне ў часе; валодае векавой, шматгадовай, гадавой і сутачнай цыклічнасцю. Фарміруецца галоўньім чынам пад
уздзеяннем кліматычных умоў, асноўная крыніца цяпла — прамянёвая энергія Сонца. На Ц. р. г. уплываюць таксама расліннасць, снегавое покрыва, цеплаёмістасць і цеплаправоднасць глебы, ступень яе ўвільгатнення, наяўнасць шматгадовамерзлых падсцілаючых парод і іншыя прыродныя фактары.
Тепловой экватор, термический экватор — цеплавы экватар, тэрмічны экватар, лінія на паверхні зямнога шара, якая злучае месцы з найбольш высокай сярэдняй тэмпературай (месячнай або гадавой). У студзені Ц. э. супадае з геаграфічным экватарам (сярэдняя тэмпетура каля 4-26 °C), да ліпеня змяшчаецца на 20—25° пн. ш. (сярэдняя тэмпература 4-28 °C), у сярэднім за год самай цёплай паралеллю з’яўляецца 10° пн. ш. (сярэднегадавая тэмпература 26— 27 °C).
Тепловые пояса, температурные пояса, термические пояса — цеплавыя паясы, тэмпературныя паясы, тэрмічныя паясы, шыротныя паясы зямнога шара, якія выдзяляюцца па асаблівасцях асвятлення І награвання зямной паверхні сонечнымі прамянямі. Адрозніваюць Ц. п.: гарачы, або трапічны, два ўмераныя (паўночны і паўднёвы) і два халодныя (паўночны і паўднёвы).
Тёплые морские течения — цёплыя марскія цячэнні, марскія пячэнні, тэмпература вады ў якіх вышэйшая, чым у навакольных водах. Накіраваны ад экватара, г. зн. з нізкіх шырот у высокія. Абмываюць усходнія ўзбярэжжы мацерыкоў у трапічных шыротах, заходнія — ва ўмераных. Прыклады Ц. м. ц.: Гальфстрым (адно з самых магутных і моцных цячэнняў Сусветнага акіяна), Паўночна-Атлантычнае, Бразільскае ў Атлантычным акіяне, Кура-Сіва, Паўночна-Ціхаакіянскае ў Ціхім.
Тёплый фронт — цёплы фронт, атмасферны фронт, які перамяшчаецца ў бок халоднага паветра. Утвараецца, калі цёплая паветраная маса вьшясняе халодную. Цёплае паветра, як больш лёгкае, нацякае на адступаючае халоднае і спадзіста ўзнімаецца ўверх па паверхні падзелу розных паветраных мае. Утвараецца суцэльная паласа воблакаў у сотні кіламетраў шырынёй (у асноўным слаістых — перыстаслаістых, высока-слаістых, слаіста-дажджавых) і выпадаюць абкладныя ападкі; летам над сушай магчымы і навальніцы. У паласе Ц. ф. назіраецца рэзкае змяненне надвор’я (паніжэнне ціску, узмацненне вятроў, воблачнасці, туманы, ападкі), затым наступав пацяпленне.
Терай — тэраі, забалочаныя джунглі ля паўднёвых падножжаў Гімалаяў на граніцы паміж гарамі і нізіннай падгорнай раўнінай. Густыя лясы з бамбука, салаў, мыльнага дрэва, мімоз, магноліевых з багаццем ліянаў. Часткова асушаны і разараны.
Термальные воды, термы — тэрмальныя воды, тэрмы, падземныя во­ды і крыніцы з тэмпературай вышэйшай за 37 °C. Пераважна мінеральныя, рознага хімічнага і газавага саставу, рознай мінералізацыі, маюць тэмпературу да 100°, часам вышэйшую. Фарміруюцца на глыбіні, дзе награваюцца ад горных парод. У Беларусі Т. в. адкрыты каля Мазыра, Рэчыцы, Ельска, Брагіна і ў іншых раёнах.
Термитники — тэрмітнікі, пабудаваныя з гліны гнёзды тэрмітаў (белых мурашак). Маюць форму вузкага конуса з крутымі схіламі і вышынёй да 5—7 м. Сустракаюцца адзінкава або групамі. Асабліва характэрны для саваннаў, зараснікаў хмызнякоў і рэдкалессяў Афрыкі і Аўстраліі.
Термический фронт в океанологии — тэрмічны фронт у акіяналогіі, лінія або паласа рэзкага пераходу тэмпературы, якая падзяляе водныя масы і воды рознага паходжання.
Термограф — тэрмограф, прыбор-самапісец для бесперапыннай рэгістрацыі змяненняў тэмпературы паветра. Найбольш распаўсюджаны Т з прыёмнікам з біметалічнай пласцінкай, якая мяняе выгін пры змяненні тэмпературы, Т з металічнай трубкай, запоўненай спіртам, якая дэфармуецца пры змяненні аб’ёму спірту ў выніку змянення тэмпера­туры. Дэфармацыі прыёмніка перадаюцца на пяро, якое піша на стужцы, што круціцца.
Термокарст, термический карст — тэрмакарст, тэрмічны карст, нераўнамерная прасадка глеб і падсцілаючых іх горных парод у выніку раставання падземных ільдоў і мёрзлага грунту пры павышэнні сярэднямесячнай тэмпературы паветра. Утвараюцца западзіны розных памераў, азёрныя катлавіны з тэрмакарставымі азёрамі, аласы, а таксама правалы і падземныя поласці (гроты, нішы, ямы). Спецыфічная з’ява ў зоне распаўсюджання шматгадовай мерзлаты, радзен сустракаецца ў раёнах з сезонным прамярзаннем глеб і грунтоў.
Термокарстовые озёра — тэрмакарставыя азёры, азёры, якія ўзніклі пры прасадках грунту ў абласцях развіцця шматгадовай мерзлаты ў выніку раставання падземных пластоў або лінз лёду.
Термоклин — тэрмаклін, слой вады ў акіяне, моры, возеры са значным вертикальным адмоўным градыентам тэмпературы, больш значным, чым у вышэйі ніжэй размешчаных слаях. Сезонны Т. звычайна размяшчаецца на глыбіня.х меней за 200 м (узнікае і разбураецца на працягу года); галоўны Т. існуе пастаянна і ахоплівае тоўшчу вады да 1—2 км.
Термометр — тэрмометр, прыбор для вымярэння тэмпературы (па­ветра і глебы, вады). Ужываюцца Т.: вадкасныя (ртутныя, спіртавыя), у якіх мерай тэмпературы з’яўляецца зменлівы аб’ём дадзенай вадкасці; дэфармацыйныя, якія складаюцца з пругкіх пласнінак, што дэфармуюцца пры змяненні тэмпературы; электрычныя, заснаваныя на змяненні электрарухаючай сілы ў тэрмаспаях (тэрмаэлементы) або электрычнага супраціўлення праваднікоў (Т. супраціўлення). У якасці эталона прымяняецца вадародны Т., у якім тэмпература вымяраецца ціскам пэўнага аб’ёму газу.
Термостад — тэрмастад, глыбінны слой вады ў акіяне з квазіпастаяннай тэмпературай па вертыкалі (з градыентам тэмпературы меней 0,1 °C на 100 м). Часта сустракаецца ў водах трапічных і экватарыяльных паясоў. Звычайна тэрмін адносяць да слаёў таўшчынёй 50—300 м на глыбіні 100—1000 м.
Термосфера — тэрмасфера, слой верхний атмасферы (у сярэднім ад 80 да 300—800 км), размешчаны паміж верхняй граніцай мезасферы (мезапаўзай) і тэрмапаўзай — прамежкавым слоем паміж тэрмасферай І экзасферай. У Т. назіраецца рост тэмпературы да 1500 °C, які звязаны галоўным чынам з паглынаннем кароткахвалевай радыяцыі. Тэрмін «Т.», часам распаўсюджваецца на ўсю атмасферу над мезапаўзай.
Термофильные организмы, термофилы — тэрмафільныя арганізмы, тэрмафілы, арганізмы, якія жывуць пры тэмпературы вышэйшай чым 45 °C у гарачых крыніцах, тэрмальных водах і г. д.). Да Т. а. належаць амаль усе арганізмы тропікаў, сапрафіты і паразіты, што жывуць у целе цеплаахоўных жывёл пры тэмпературы 35—40 °C.
Термофобные организмы — тэрмафобныя арганізмы, арганізмы, якія здольны нармальна размнажацца толькі пры адносна нізкіх тэмпературах (не вышэй 10 °C), а таксама тыя арганізмы, для якіх такія тэмпературныя ўмовы аптымальныя. Да Т. а. належыць большасць насельнікаў глыбінь акіянаў, мораў, азёр; на сушы — арганізмы высокіх шырот і высакагор’яў.
Терра росса — тара роса, чырвонакаляровыя глебы і кара выветрывання карбанатных парод, якія фарміруюцца пераважна на вапняках ва ўмовах засушлівага або пераменна-вільготнага трапічнага і субтрапічнага клімату. Афарбоўка абумоўлена асаджэннем з глебавага раство­ру гідравокісу жалеза (у прысутнасці кальцыю) у гарачы час года. Сустракаюцца ў Міжземнамор’і, Усходняй Афрьщы, на захадзе ЗША, на поўдні Кітая, на невялікіх участках у Крыме і ў гарах Сярэдняй Азіі.
Террасы — тэрасы, ступенепадобныя гарызантальныя або слабанахіленыя паверхні рознага паходжання, якія валодаюць падабенствам знешняга выгляду і часта размяшчаюцца ў некалькі ярусаў адна над другой. Адрозніваюць Т.: натуральный і антрапагенныя, або штучныя, рачныя, марскія і азёрныя, надводныя, падводныя. Тэрмін «Т.» часам прымяняюць у адносінах да форм рэльефу, створаных схілавымі працэсамі (нагорныя, або гольцавыя, Т., соліфлюкцыйныя, або нацёчныя, Т., апоўзневыя Т. і інш.).
Терриконы — тэрыконы, конусападобныя адвалы пустой пароды ў раёнах распрацовак карысных выкапняў, часцей за ўсё каля вугальных шахт.
Территориальные воды, территориальное море — тэрытарыяльныя воды, тэрытарыяльнае мора, марскія (азёрныя) воды (пояс), што прылягаюць да ўзбярэжжа або ўнутраных водаў краіны; складаюць частку тэрыторыі краіны. Шырыня Т. в. вагаецца (у залежнасці ад заканадаўства прыбярэжнай краіны) ад 3 да 12 марскіх міль. Судны ўсіх краін могуць карыстацца правам мірнага пераходу праз Т в.
Территория — тэрыторыя, частка паверхні зямной сушы. Характарызуецца пэўнай працягласцю (плошчай), асаблівасцямі геаграфічнага становішча, пэўным тыпам (тыпамі) прыроднага ландшафту, ступенню
гаспадарчай асвоенасці, здольнасцю выконваць ролю прасторавага базісу дзейнасці грамадства. Т.— таксама адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў радзе замежных краін.
Теснины — цясніны, вузкія і глыбокія рачныя даліны, звычайна ў горных краінах, з вельмі крутымі схіламі. Утвараюцца рэкамі ў цвёрдых карэнных пародах; іншы раз узнікаюць пры расколах зямной кары.
Тетис — Тэціс, сістэма вялікіх старажытных марскіх басейнаў шыротнага распасцірання, якая ўтварылася ў канцы дакембрыю — пачатку палеазою на месцы сучаснага мацерыка Еўразіі і была акаймавана з поўначы і поўдня ўчасткамі старажытных платформаў. Т. распасціраўся ад Атлантычнага акіяна да Ціхага. У неагене на месцы Т. узняліся высокія хрыбты Альпійска-Гімалайскага горнага пояса. У якасці рэшткаў Т. разглядаюць Міжземнае, Чорнае, Каспійскае моры, моры Малайскага архіпелагу, Персідскі заліў.
Тиллиты — тыліты, старажытныя ледавіковыя несартаваныя адклады, якія сцэментаваны, часам метамарфізаваны; характарызуюцца адсутнасцю слаістасці і наяўнасцю штрыхаваных валуноў рознага памеру. Вядомы ў адкладах дакембрыю і палеазою.
Типы почв — тыпы глеб, трупа глеб, якія развіваюцца ў аднатыповых біялагічных, кліматычных і гідралагічных умовах, маюць агульныя рысы марфалагічнай будовы, хімічнага і мінералагічнага складу і валодаюць некаторым адзінствам працэсаў пераўтварэння і перамяшчэння рэчываў; характарызуюцца прыкметным праяўленнем асноўнага глебаўтваральнага працэсу (пры магчымым спалучэнні з іншымі працэсамі). Т. г,— асноўная таксанамічная катэгорыя генетычнай класіфікацыі глеб; падзяляецца на падтыпы, роды, віды глеб. Асноўныя занальныя Т г займаюць вялікія плошчы (напрыклад, падзолістыя, шэрыя лясныя, чарназёмы, каштанавыя, бурыя паўпустынныя глебы і інш.)