Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік
Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
Слой стока — слой сцёку, колькасць вады, якая сцякае з вадазбору за які-небудзь перыяд (суткі, месяц, год, паводку, межань) і раўнамерна размеркавана па плошчы вадазбору; вылічваецца шляхам дзялення аб’ёму сцёку на плошчу вадазбору. Выражаецца ў мм.
Слюды — слюды, шырока распаўсюджаныя пародаўтваральныя мінералы, алюмасілікаты слаістай структуры, калію, магнію, жалеза, літыю, рэдка натрыю. Колер ад светлага да чорнага. Лёгка расшчапляюцца на тонкія пругкія лісцікі. Па паходжанню — магматычныя, пегматытавыя, метамарфічныя, метасаматычныя і інш. Валодаюць высокімі дыэлектрычнымі ўласцівасцямі і тэрмастойкасцю. Выкарыстоўваюцца ў электраі радыётэхніцы. Найбольшыя радовішчы ў Расіі і Індыі.
Смерч — смерч, моцны атмасферны віхор, які ўзнікае ў навальнічным воблаку і распаўсюджваецца да зямной паверхні. Мае выгляд слупа (дыяметрам ад дзесяткаў да сотняў м) з лейкападобным пашырэннем зверху і знізу. Паветра ў ім круціцца супраць гадзіннікавай стрэлкі са скорасцю да 100 м/с і адначасова ўзнімаецца па спіралі, уцягваючы знізу пыл, ваду і розныя прадметы. Утвараецца ва ўмовах моцнай няўстойлівасці стратыфікацыі атмасферы і перамяшчаецца са скорасцю 10—20 м/с. Суправаджаецца навальніцай, дажджом, градам; выклікае вялікія разбурэнні. Над морамі і акіянамі ўтвараецца часцей, чым на сушы, дзе нярэдка называецца тромбам, у ЗША — тарнада. На Беларусі штогод з сакавіка да верасня адзначаюць 1—2 выпадкі С„ у асобныя гады — да 5.
Смешанные леса — змешаныя лясы, природная зона ўмеранага пояса, размешчаная ў асноўным у Паўночным паўшар’і, пераважна ў прыакіянічных і пераходных раёнах на поўдзень ад тайгі (поўдзень Фенаскандыі, Германа-Польская нізіна,-сярэдняя паласа Усходне-Еўрапейскай раўніны, поўдзень Сібіры і Далёкага Усходу, паўднёвы ўсход Канады і паўночны ўсход ЗША). Клімат — умераны (марскі, умерана кантынентальны і мусонны), з халоднай зімой (сярэднія тэмпературы студзеня ад —5 да — 14 °C, на Далёкім Усходзе ад — 16 да —28 °C), цёплым летам (сярэднія тэмпературы ліпеня да + 20 °C) і гадавой сумай ападкаў 400—1000 мм. Лясы — змешаныя, хвойна-шыракалістыя (сасна, елка, дуб, ліпа, клён, граб і інш.), у больш кантынентальных раёнах — хвойна-драбналістыя. Глебы дзярнова-падзолістыя. Водзяцца жывёлы тайгі (лось, буры мядзведзь, рысь і інш.) і шыракалістых лясоў (алені, дзікі, касулі і інш.). У Паўднёвым паўшар’і (поўдзень Чылі, Тасманіі, Новай Зеландыі) 3. л. вельмі вільготныя і густыя, з багаццем вечназялёных лісцевых відаў. 3. л.— частка лясной зоны ўмеранага пояса. У межах зоны 3. л. размешчана Беларусь.
Смешанные облака — змешаныя воблакі, высокаслаістыя, слаістадажджавыя і кучава-дажджавыя (часам нават высокакучавыя, слаістыя і слаіста-кучавыя) воблакі, якія складаюцца з сумесі вадзяных кропель і снежных крышталёў (звычайна пры тэмпературы не вышэй —10 °C).
Смешанный прилив — змешаны прыліў, няправільны сутачны або паўсутачньі прыліў, у сутачным цыкле якога адзначаюцца два перыяды поўнай вады і два перыяды малой вады рознай вышыні ўзроўню. 3. п. можа быць блізкім да сутачнага, калі адзін максімум значна перавышае другі, або да паўсутачнага, калі іх розніца невялікая.
Смешанный тип извержения — змешаны тып вывяржэння, вулканічнае вывяржэнне з чаргаваннем вылівання вадкай лавы і выкіду рыхлых прадуктаў—попелу, лапіляў, вулканічных бомб і інш. (напрыклад, вулканы Ключаўская Сопка на Камчатцы, Этна на востраве Сіцылія).
Смог — смог, моцна забруджанае паветра вялікіх гарадоў і прамысловых цэнтраў. Існуе два тылы: густы туман э дамешкамі дыму або газавых адходаў вытворчасці і пялёнка едкіх газаў і аэразоляў павышанай канцэнтраныі (без туману). -• ; .
Смолинцы, смоницы—смолніцы-, смоніцы, смаляна-чорныя глініетыя злітныя глебы, якія сустракаюцца ў абласцях э сухім умераным або субтрапіяны.м кліматам, Фарміруюцца галоўным чынам у міжгорных далінах Гкатлавінах, якгя складэены гліністымі пародагмі і падвяртаюинэ перыядычнаму ўвільгатненню. Утрыманне гумусу 3—5 %, рэакцыя нейтральная або слабашчолачная. Выкарыстоўваюцца пераважна пад пасевы эбожжавых культур. • .
Смытые почвы — эмытыя глебы, глебы, верхні гумусавы гарызоит якіх поўнасдю знішчаны (Змыты) расталымі і дажджавымі водамі. Адрозніваюцца рэзкім паніжэннем урадлівасці. Пры частковым змыве гумусавага гарызонту ўтвараюцца паўзмытыя і слабазмытыя глебы.
Снег — снег, цвёрдыя ападкі ў выглядзе ледэяных крышталікаў вельмі разнастайнай формы, што ўтвараюць сняжынні. Уэнікае пры ніэкіх -температурах у халодны перыяд года. У адносна цёплае надвор’е (каля 0 °C) сняжынкі зліпаюцца ў камякі. С. выпадае часцей за ўсё са елаіста-дажджавых і кучава-дажджавых воблайаў Выпадэенне С. (снегапады) прыводзіць да ўтварэння снегавога покрыва.
Снеговая линия (граница) — снегавая лінія (мяжа), лінія (мяжа) у тарах, вышэй якой выпадзенне снегу перавышае яго раставанне і са снегу ўтвараюцца лёд і ледавікі. На С. л. гадавы прыход І расход цвёрдых атмасферных ападкаў роўныя паміж сабой, г. зн. за год выпадае столькі снегу, колькі яго растае, ніжэй — снегу выпадае менш, чым можа растаць, і таму назапашванне яго немагчыма. Вышыня С. л. эалежыць ад клімату і характару рэльефу і паніжаецца ад экватарыяльных шырот (з вышыні 5000—6000 м у тарах пад экватарам) да полюсаў (да ўэроўню акіяна).
Снегозадержание, снегонакопление — снегазатрыманне, сиеганазапашванне, затрыманне І назапашванне на палях снегу для павелічэння 276
запасаў вільгаці ў глебе і. для ўцяплення зімуючых раслін (азімых культур, шматгадовых траў і інш.). . •
Снегозапас — снегазапас, маса вады, што ўтрымліваецца ў дадзены момант у снегавым покрыве. Вылічваецца шляхам множання таўшчыні снегу на яго шчыльнасць. і выражаецца слоем вады (мм або см) або ўдзел.ьнай масай снегу (г/см3 або кг/м3). На тэрыторыі Беларусі запас вады ў снегавым покрыве к надыходу яго максімальнай магутнасці складае каля 40 мм на паўднёвым захадзе, 40—60 мм у Цэнтральнай частпы рэспублікі. і ад 60 да 100 мм на паўночным усходзе і ўсходзе.
■ Снеголавинная станция — снегалавінная станция, спецыялізаваная даследчая. станция ў тарах для назіранняў за снегавымпокрывая і умовамТ фарміравання і сыходу снежных лавін. Ажыццяўляе метэаралагічныя назіранны рэгулярныяівымярэнні.таўшчыні, шчыльнасці і >фізіка-мехашчных,,уласцівасцей снегу, ..рэгістрацыю і апісанне сыходу лдвдн,,, праводзі.ць лабараторныя : даследаванні снегу, ...дае . прагноз сыходу лавін. ■.... . ,
.... Снегомерная съёмка — снегамерная здымка, вымярэнне вышыні і таўшчыш снегавога локрыва з. мэтаю .вызначэння.снегазапасаў.
Снегопад —хнегапад, випадзенне .снегу з. в.облакаў. Па.. велічьші, сняжы.ндк.адр.озніва.юцыдробна-, сярэдне-. і.б.у.йнаструкгурцы.СкІНТЭЙСІўт. наець-С, выэнаЧаюць па бачнасці ў ім, па . ўтрыманню сняжынак у адзінны а.б’ёму цаветра, ла, приросту .вышыні снегав.ога.покрыва,
Снеготаяние — снегараставанне, працэс пераўтварэння ў ваду сн.еру ідёдушры павышэнні.тэмпературы павет.ра да 0 “,С і выціэй. Адбываецца ў. выніку цеплаабме.ну. снргаврга. покрывд з акаляючым асяроддземн Хдрактарызуецца дадатным деплавым балансам, памянщэннемі.знікнен'. нем, рнегазапасаў,і..з’яўленке^ .раеталых вод,.на'рэках умераных шырот выклікае веснавую..п.аводку, .... . . , , ■
Снежная крупа — снежная крупа, цвёрдыя атмасферныя аладкі ў, выглядзе круглявых мяккіх ядзеркаў, дыяметрам у нек.алькі.,мм< Выпадав, з, кучава-дажджавых. воблакаў, у .асноўныч вясной і восенню, п.ры тэмпературах. .блізкіх да^нудя., .. , .., s ., ,, „ .
Снежник — снежнік, нерухомае скопішча снегу і лёду ў месцах, якія захаваны ад сонца ,і ветру,. Не растре зн.а-чна даўжэй. .снегу, які ляжыць у навакольным. раёне або на працясу ўсяго года. . ,
, Снежница — снежніца, назацашванне прэсндй расталай вады на наверхні ледзянога.покрывамораў, у выніку раставання снегу, У пач.атковай стадыі С. прадстаўляе сабой,.плямы прамочанага .вадой снегу, а эатым, па меры, наз.апашвання вады, ператвараецца ў. азяркі раст.ал.ай. вады на паверхні.лёду.. ,. . . . . .
Снежность — сиежнасць, я.касная характарыстыка снегавога покрыва на дадзенай тэрыторыі. Уключае ўмовы выпадзення І адкладання цвёрдых ападкаў,, узнікнення, існавацня, і .сыходу снегавога покрыва, даныя аб -колькасщ выцаушага з. атмасферы лёду І максимальных
снегазапасах.
Снежность зим — снежнасць зім, характарыстыка зімы па велічыні выпадания і акумуляцыі снегу. Адрозніваюць маласнежныя зімы (вышыня снегавога покрыва ніжэй нормы), сярэдняснежныя зімы (вышыня снегавога покрыва блізкая да сярэдняй шматгадовай), няўстойлівыя зімы са значнымі ваганнямі вышыні снегавога покрыва на працягу ўсёй зімы, мнагаснежныя зімы з вышынёй снегавога покрыва, што значна перавышае сярэднюю шматгадовую норму. Устойлівае снегавое покрыва на тэрыторыі Беларусі дасягае ў сярэднім вышыні 7—10 см на паўднёвым захадзе, 25—30 см у сярэдняй яе частцы і павышаецца да 40 см на паўночным усходзе; у цёплыя зімы ў асобных раёнах яно можа адсутнічаць.
Снежный карниз — снегавы карніз, акумуляцыйная снежная форма, што ўтвараецца ў выглядзе навеса на падветраным баку вострых грабянёў у час мяцеліцы. Часам служыць крыніцай жыўлення ледавікоў, часта з’яўляецца прычынай узнікнення лавін.
Снежный покров — снегавое покрыва, слой снегу на паверхні Зямлі, што ўзнікае ў выніку снегападаў. Бывае часовым (растае за некалькі гадзін або дзён пасля ўтварэння) і ўстойлівым (існуе на працягу ўсёй зімы або з невялікімі перапынкамі). Захоўвае глебу ад моцнага выхаладжэння і азімыя пасевы ад вымярзання. С. п. робіць вялікі ўплыў на клімат, рэльеф, гідралагічныя і глебаўтваральныя працэсы, жыццё раслін і жывёл. Расталыя воды фарміруюць большую частку рачнога сцёку. Служыць крыніцай жыўлення ледавікоў. С. п. на Беларусі трымаецца ад 70—80 сутак на паўднёвым захадзе да 100— ПО сутак на паўночным усходзе.
Современное оледенение — сучаснае абледзяненне, назапашванне прыродных ільдоў і іх сукупнасць на зямной паверхні ў сучасны перыяд. Прадстаўлена на сушы покрыўнымі і горнымі ледавікамі. Аб’ём сучасных ледавікоў Зямлі — 30 млн км3, плошча звыш 16 млн км2 (каля 11 % паверхні сушы); найбольш шырока распаўсюджана ў палярных шыротах. 98,5 % С. а. займаюць покрыўныя ледавікі. Асабліва вялікія і магутныя ледавіковыя покрывы характэрны для Антарктыды (аб’ём лёду 28 млн км3) і Грэнландыі.