Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Сейсмология — сейсмалогія, навука, якая вывучае землетрасенні (прычыны, вынікі, сувязь землетрасенняў з тэктанічнымі працэсамі, прагназіраванне, заканамернасці распаўсюджання сейсмічных хваль, сейсмічнае раяніраванне).
Сейши — сейшы, стаячыя хвалі вялікага (ад некалькіх мінут да дзесяткаў гадзін) перыяду, без распаўсюджання іх формы на паверхні замкнутых або паўзамкнутых вадаёмаў; назіраюцца пасля спынення дзеяння знешняй сілы, што выклікала хваляванне. Частыя ў азёрах, калі паверхня возера нахіляецца папераменна то ў адзін, то ў другі бок. Нерухомая вось, вакол якой вагаецца люстэрка возера, называецца вузлавой лініяй.
Секреция — сакрэцыя, мінеральны агрэгат круглявай або ізаметрычнай формы, што ўтвараецца шляхам запаўнення пустот у горных
пародах минеральным рэчывам, якое адрозніваецца па складу ад апошніх. Поўнае або частковае запаўненне адбываецца паслядоўнымі канцэнтрычнымі слаямі ад перыферыі (сценак поласці) да цэнтра.
Сель, силь, мур — сель, сіль, мур, гразевы або гразекаменны паток, што раптоўна ўзнікае ў рэчышчах, горных рэк І .характарызуецца рэзкім кароткачасовым (1—3 г) пад’ёмам узроўню, хвалецадобным рухам і адсутнасцю строгай перыядычнасці. Утрыманне цвёрдага. матэрыялу вагаецца ад 10—15 да 75 %, рухаецца са значнай скорасцю (часам, звыш 10 м/с) і цераносіць вялікую кол.ькасць абломкавага матэрыялу (сотні тысяч, часам млн м3). С. фарміруюцца пры выпаданні баг.а.тых.ліўняў, інтэнсі.ўным раставанні снегу і лёду ледавікрў, радз.ей — пры .землетрясениях або га.спадарчай дзейнасці.(напрыклад, пры ўзрыў; ных работах у тарах). Перадумовай служьшр назапашванне вялікай колькасці прадуктаў выветрывання на гррных схілах, іх значныя ўхілы, часта багатае працяглае ўвільг.атненне грунтоў, што памяншае іх трываласць. С. найбодьш х.ар.актэрны ..для горных і перадгорных, раёнаў з кантынентальным кліматам (напрыклад, для гор Сярэдняй, АзН)^ . Сельва, сельвас — сельва, селдвас, назва відьготцых э.кватарыяльных лясоў Паўдр£вай Амердікі. (Амазонская нідіна). Цяжкапраходныя, выключна бдгдтыя па .відавому складу (да 2f)0 в)даў ральмаў, „гевея„ фікусы, бамбукі, дыкнае дрэв.а, багацце ліяндў j эп.іфітаў.і інш,)... 		
* Сельги — седьгі, агульная назвд. градацадоб.ных форм „рэдьефу (озы, марэнныя грады, кучаравыя скалы і інш.) у Карэліі, а тадсама на, ўрходзе, ФінляндьіЦ. ў Эстовд. Аднргньія вьцйоді ДА некдлькіх дзесяткаў.м часам да 100 м. Складзены крышталічнымі.пародамі або рыхлым).. леда.віковымі адкдадаміч накрыты звычайна сухім/ сасновымі лясдмЦ Падзелены,паніжэннямі, якія чарта заняты азёрамі і б.алотамі. у спаду-, чэнн.і з якімі С. складаюць т. зв..сельгавьі ландшафт,. , , , _ ..
Семиаридный климат, полуаридный климат — семіарыдны. клімат,, паўарыдны клімат, клімат з увільгатненнем,. недд.статковым у аробныя гады для. нармальнага развіцця сельскагаспадарчы^ культур; ула.сцівы лесастэпам і стэпам умеранага пояса. .	.
Серебряные руды — сярэбраныя руды, прыродныя мінеральныя/ ўтварэнні, што выкарыстрўваюцца для прамысловай здабычы сер.абр.а (мінімальнае ўтрыманне рерабра ў. рудзе 45—350 г/т). 3 С. р. здабываенра каля. 29 % серабра, аст.атняе.— спадарожна з поліметаліч.ных, модных, залатых руд. Асноўныя запасы. Ср.. сканнэнтраваны. ў ЗША, Канадзе, Мексіцы, Перу, Расіі, Казахстане... . . .	,	, ,,
... Серйр — серыр, вялікія камяніста-шчэбнцевыя і галечнікавыя пустьіні. ца плоскіх раўніцных. паніжэннях. у Паўночнай Афрыцы;адзін, з відаў хамады. ,	.,	.		 .	,,
Серныя руды — серныя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, што выкарыстоўваюцца для здабычы серы. Галоўныя мінералы: самароднад сера, кальцыт, даламіт, гіпс,.ангідрьіт, кварц, апал, алуніт, гліністыя мінералы. Сярэдняе ўтрыманне серы ў рудзе 10—25 %. Сера 268
з’яўляецца таксама спадарожным кампанентам многіх карысных выкалняў, дэе яе запасы ў многа разоў перавышаюиь запасы ў С. р. Асноўныя радовішчы С. р. знаходзяцца ў Польшчы, Іраку, ЗША, Мексіцы, Чылі, на Украіне, у Туркменістане.
Серный колчедан, пирит— серны калчадан, пірыт, мінерал, сульфід жалеза. Колер латунна-жоўты. Мае да 45 % жалеза, дамешкі медзі, золата, нікелю, кобальту і інш. Сыравіна для атрымання сернай кіслаты, руда на золата, медзь, кобальт.
Серо-бурые пустынные почвы — шэра-бурыя пустынный глебы, глебы пустынь умеранага і субтрапічнага паясоў (Вялікі Басейн, Паўднёва-Заходняя і Центральная Азія, поўнач і поўдзень Афрыкі, поўдзень Аўстраліі, Цэнтральны Казахстан, Сярэдняя Аэія). Утвараюйца пад разрэджанай галафггнай расліннасцю. Бесструктурный ў верхней частцы, ушчыльненыя структурны»— у ніжняй, з няэначнай колькасцю перагною (меншай за 4%) і вялікім утрыманнем мінеральных солей (карбанаты, гіпс, хларыды, сульфаты); афарбоўка верхніх гарызонтаў светла-шэрая, ніжніх—бурая.
Серозёмы — шэразёмы, глебы пустынь і паўпустынь умераных г субтрапічных паясоў (Вялікі Басенн, Паўднёва-Заходняя і Цэнтральная Азія, ноўнаЧ і поўдэень Афрыкі, поўдзень Аўстралп, Сярэдняя Азія) Глебавыя гарыэонты развіты слаба, бедныя перагноем (1 —1,5%) і багатыя мінеральнымі солямі (карбанаты, гіпс, сульфаты, хларыды), афарбоўка светла-шэрая. 	 “	■ -
Серо-коричневые почвы — шэра-карычневыя глебы, глебы субтрапічных стэпаў і паўпустынь (Пірэнейсні паўвостраў; Паўднёва-Заходняя Аэія, Лёсавае плато Кітая, Вялікі Басейн і паўднёвы захад Вялікіх раўнін ЗША, поўнач і поўдэень Афрыкі, ■ поўдзень Аўстралн) Маюць шэра-карычневую афарбоўку, арэхавата-камякаватую структуру, не кіслыя (рэакцыя нейтральная або слабашчолачная), перагною ад і,5 да. 4,5 %, багаты карбанатамі.
Серпентинит — серпенцініт, шчыльная метамарфічная горная на­рода, якая ўтварылася ў выніку змянеяня (серпенцініэацыі) гіпербазітаў. Складаеіша галоўным чынам э мінералаў групы серпенціну і дамешак карбанатаў, магнетыту, храміту і інш. Афарбоўка зялёная э плямамі рознага колеру. 3 С. звязаны радовіпічы тальку, аэбесту, храміту, нікелевых руд. Выкарыстоўваецца як сыравіна для вырабу вогнетрывалых матэрыялаў, як гука-, цеплаі электраізалятар, як абліцовачны і вырабны камень.
Серраки, сераки — серакі, ледэяныя зубцы і пікі на паверхні ледавікоў. Утвараюцца пры абрушэнні і нераўнамерным раставанні ледзяных перагародак паміж папярочнымі трэшчынамі ў вобласці ледаспадаў. С. называюць таксама прызматычныя глыбы лёду, што ўтвораны перасячэннем трэшчын у ледавіку.
Серые лесные глеевые почвы — шэрыя лясныя глеевыя глебы, тып глеб умеранага пояса, якія фарміруюцца сярод шэрых лясных глеб пры
павышаным паверхневым або грунтавым увільгатненні. Сустракаюцца ў паўднёвай частцы лясной і лесастэпавай зон пад лісцевымі лясамі або злакава-разнатраўнымі лугамі, маюць значныя прыкметы агляення ва ўсіх гарызонтах.
Серые лесные почвы — шэрыя лясныя глебы, глебы зон шыракалістых лясоў і лесастэпаў умеранага пояса Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (у Еўразіі — перарывістая паласа ад Кодр у Малдавіі да Забайкалля, маюцца таксама ў Канадзе і прылягаючых да яе раёнах ЗША). Фарміруюцца пад шыракалістымі і змешанымі лясамі, звычайна на карбанатных суглінках, ва ўмовах умеранакантынентальнага і кантынентальнага клімату. Маюць добра развіты перагнойны гарызонт, адрозніваюцца камякаватай структурай і высокай урадлівасцю (гумусу да 7—9 %), афарбоўка шэрая.
Сжатие Земли — сціск Зямлі, адносіны розніцы экватарыяльнага і палярнага дыяметраў Зямлі да дыяметра экватара. Сціск характарызуе адхіленне фігуры Зямлі ад шарападобнай формы; ён абумоўлены цэнтрабежнай сілай, якую стварае вярчэнне Зямлі вакол сваёй восі. Значэнне С. 3., прынятае ў 1979 г. Міжнародным геадэзічным і геафізічным саюзам, складае 1 : 298, 257.
Сиаль, сиалическая оболочка — сіаль, сіалічная абалонка, знешняя абалонка «цвёрдай» Зямлі, што складзена горнымі пародамі, у склад якіх уваходзяць пераважна крэмній (Si) і алюміній (А1).
Сиенит — сіеніт, глыбінная поўнакрышталічная сярэдняя інтрузіўная горная парода, якая складаецца галоўным чынам з каліевага палявога шпату, плагіяклазу і каляровых мінералаў (піраксену, рагавой абманкі, біятыту і інш.). Колер ружовы, чырвоны, светла-шэры, белы. Выкарыстоўваецца як абліцовачны матэрыял.
Сизигийный прилив — сізігійны прыліў, прыліў у час маладзіка і поўні (сізігій). У час сізігій Месяц і Сонца знаходзяцца на адной прамой, іх прыліваўтваральныя сілы складаюцца, таму С. п. найбольшыя.
Силикатная оболочка — сілікатная абалонка, верхняя абалонка Зямлі, таўшчынёй да 120 км, што створана ў асноўным сілікатамі і складаецца з гранітнага і базальтавага слаёў. Паняцце «С. а.» блізкае да сучаснага паняцця «літасфера».
Силикаты — сілікаты, вялікі клас мінералаў, найбольш шырока распаўсюджаных у зямной кары (80 % па масе). Уключае каля 500 мінералаў. Важнейшыя С.: палявыя шпаты, піраксены, амфіболы, тальк, алівін і інш. Выкарыстоўваюцца галоўным чынам у будаўніцтве, шкляной і керамічнай прамысловасці, як руды металаў, каштоўныя і вырабныя камяні.
Силурийский период, силур — сілурыйскі перыяд, сілур, трэці перыяд палеазойскай эры. Пачаўся 440 млн гадоў назад і працягваўся 30 млн гадоў. У С. п. была галоўная фаза каледонскай складкаватасці, з’явіліся першыя вышэйшыя наземныя расліны (псілафіты) і рыбы,
утварыліся многія карысныя выкапні (жалезныя, медныя і іншыя руды, золата, фасфарыты, гаручыя сланцы).
Сима — сіма, абалонка Зямлі, якая залягае над сіалем і складзена горнымі пародамі, у склад якіх пераважна ўваходзяць крэмній (Si) і магній (Mg). Мяркуецца, што верхняя частка С. складаецца з габра або парод, блізкіх па складу да перыдатытаў. Часцей ужываецца тэрмін «сілікатная абалонка», што аб’ядноўвае паняцці «С.» і «сіаль».
Симбиоз — сімбіёз, формы сумеснага жыцця арганізмаў розных відаў, у выніку якога партнёры (сімбіёнты) або адзін з іх атрымлівае перавагі. С. узнік у працэсе эвалюцыі як прыстасаванне да ўмоў знешняга асяроддзя (напрыклад, С. рака-самотніка і актыніі).
Синантропные организмы, синантропы — сінантропныя арганізмы, сінантропы, жывёлы і расліны, жыццёвыя цыклы якіх звязаны з чалавекам, яго жыллём або антрапагеннымі ландшафтам!. С. а. рассяляюцца разам з чалавекам і могуць пранікаць у такія раёны, дзе без паселішчаў чалавека існаваць не змаглі б. Да С. а. належаць дамавая мыш, чорны і шэры пацукі, галубы, клапы, прусакі і інш.