• Газеты, часопісы і г.д.
  • Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

    Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 367с.
    Мінск 1994
    120.39 МБ
    116.83 МБ
    Редуценты — рэдуцэнты, арганізмы, якія жывяцца мёртвым арганічным рэчывам і мінералізуюць яго да простых неарганічных злучэнняў. Гэта ў асноўным мікраарганізмы, што жывуць у глебе і вадзе.
    Режим рек — рэжым рэк, заканамернае змяненне стану ракі ў часе (змяненне ўзроўню, расходаў, сцёку, скорасці цячэння, тэмпера­туры вады і г. д.). Залежыць галоўным чынам ад жыўлення і кліматычных умоў. У гадавым рэжыме беларускіх рэк выдзяляюцца межань, паводкі, ледастаў і крыгаходы.
    Резерват — рэзерват, ахоўваемая прыродная тэрыторыя, дзе галоўным аб’ектам аховы з’яўляецца адзін з кампанентаў прыроднага комплексу. Бываюць розныя па рэжыму і прызначэнню (лясныя, балотныя, арніталагічныя і іншыя Р.). Р. маюцца ў Вялікабрытаніі, Бірме, краінах Афрыкі.
    Резко континентальный климат — рэзка кантынентальны клімат, разнавіднасць кантынентальнага клімату; характарызуецца значнымі ваганнямі сутачных і месячных тэмператур паветра (апошнія часам вышэйшыя за 70 °C), малой колькасцю атмасферных ападкаў (часта меншых за 100 мм у год), нязначнай вільготнасцю паветра, невялікай воблачнасцю, высокай выпаральнасцю. Мясцовасці з Р.к.к. звычайна размешчаны ва ўнутраных частках мацерыкоў (напрыклад, у Цэнтральнай Азіі).
    Реки — рэкі, натуральный водныя патокі, якія цякуць у падоўжна выцягнутых паніжэннях сушы пастаянна або з перарывамі ў сухі сезон (перасыхаючыя рэкі). Характарызуюцца даўжынёй, шырынёй, глыбінёй, падзеннем, ухіламі, рачной далінай, жыўленнем, плошчай басейна, скарасцямі цячэння, расходам!, сцёкам, рэжымам. Распаўсюджаны на зямной паверхні вельмі нераўнамерна. На Беларусі 20,8 тыс. рэк, іх агульная даўжыня 90,6 тыс. км.
    Рекреационные ресурсы — рэкрэацыйныя рэсурсы, прыродныя і антрапагенныя аб’екты, якія пры сучасным развіцці вытворчых сіл могуць быць выкарыстаны для задавальнення рэкрэацыйных патрэб грамадства. Да Р. р. належаць: прыродныя комплексы і іх кампаненты (рэльеф, клімат, расліннасць, вадаёмы), культурна-гістарычныя помнікі, гарады і іншыя населения пункты, унікальныя тэхнічныя збудаванні. Адрозні-
    ваюць курортный, аздараўленчыя, спартыўныя і экскурсійна-турысцкія Р. р.
    Рекреация — рэкрэацыя, аднаўленне страчаных у працэсе працы і развіццё фізічных і духоўных сіл чалавека. Ажыццяўляецца спецыяльнай галіной гаспадаркі, што спецыялізуецца на рэкрэацыйным абслугоўванні насельніцтва.
    Рекультивация — рэкультывацыя, аднаўленне прадукцыйнасці зямель, парушаных воднай ці ветравой эрозіяй, адкрытай здабычай карысных выкапняў або іншымі работамі. Адрозніваюць тэхнічны і біялагічны этапы Р. Тэхнічны этап — падрыхтоўка зямель для наступнага мэтавага выкарыстання ў народнай гаспадарцы; біялагічны этап уключае мерапрыемствы па ўзнаўленню ўрадлівасці.
    Реликты — рэлікты, жывёлы або расліны, якія ўваходзяць у склад сучаснага жывёльнага свету або расліннага покрыва як перажыткі фаун і флор мінулых геалагічных эпох. Часта знаходзяцца ў некаторай неадпаведнасці з сучаснымі ўмовамі існавання.
    Рельеф — рэльеф, сукупнасць няроўнасцей зямной паверхні (акіянічныя ўпадзіны, мацерыковыя падняцці, горы, раўніны, катлавіны, даліны, барханы і г. д.). З’яўляецца вынікам працяглага ўзаемадзеяння ўнутраных (рухі зямной кары) і знешніх (работа цякучых вод, лёду, ветру і інш.) працэсаў.
    Рельеф дна Мирового океана — рэльеф дна Сусветнага акіяна, сукупнасць нярсўнасцей паверхні дна акіянаў і мораў (падводныя раўніны, даліны, катлавіны, упадзіны, узвышшы, плато, пасярэдне-акіянічныя хрыбты, вулканічныя горы і хрыбты, глыбакаводныя жалабы і інш.).
    Рельефные карты — рэльефныя карты, карты, якія даюць аб’ёмнае трохмернае адлюстраванне рэльефу мясцовасці. Для нагляднасці вертыкальны маштаб павялічваецца ў параўнанні з гарызантальным у 2—10 разоў. Тэты ж прынцьш прымяняецца на рэльефных глобусах Зямлі і іншых нябесных цел. Р. к. вырабляюць з пластыку, картону, гіпсу.
    Рельеф суши — рэльеф сушы, сукупнасць няроўнасцей паверхні сушы. Асноўныя формы Р. с.— раўніны (каля 55 % плошчы сушы) і горы (каля 45 % ). Раўніны звязаны з платформам!, горы — з геасінкліналямі.
    Ресурсы Мирового океана — рэсурсы Сусветнага акіяна, прыродныя элементы, рэчывы і віды энергіі, якія здабываюцца ці могуць быць здабыты непасрэдна з вады, прыбярэжнай сушы, дна, нетраў акіянаў і мораў. Служаць важным сродкам існавання чалавецтва і выкарыстоўваюцца для прамысловай перапрацоўкі і ў іншых мэтах. Гэта біялагічныя рэсурсы (рыба, малюскі, ракападобныя, кітападобныя, водарасці), мінеральныя рэсурсы (нафта, газ, каменны вугаль, жалезныя руды, касітэрыт, золата, алмазы і інш.), энергетычныя рэсурсы (энергія прыліваў і інш.).
    9 Рус.-бел. слоўнік
    257
    Речная долина — рачная даліна, падоўжна выцягнутае паніжэнне, створанае або пераўтворанае ракой, з ухілам ад вытокаў да вусця ракі. Складаецца з рэчышча, поймы, схілаў; схілы могуць быць ступеньчатымі.
    Речная сеть — рачная сетка, сукупнасць усіх рэк у межах якой-небудзь тэрыторыі (мацерыка, яго часткі, вострава, краіны, вобласці, раёна). Характарызуецца гушчынёй І воднасцю. Залежыць пераважна ад клімату, а таксама рэльефу, характару горных парод і расліннага покрыва. Р. с. Беларусі густая, добра развітая. Рэк на тэрыторыі рэспублікі 20,8 тыс., іх агульная даўжыня 90,6 тыс. км. Аднак пераважаюнь малыя рэкі, даўжыня якіх не дасягае 10 км (на іх долю прыходзіцца 93 % усёй колькасці рэк і 53 % даўжыні рэк).
    Речная система — рачная сістэма, рака з усімі сваімі прытокамі. Складаецца з галоўнай ракі (па ёй называецца Р. с.) і яе прытокаў. Галоўную раку выдзяляюць па даўжыні, воднасці, становішчу ў сістэме. Часта галоўныя рэкі не адпавядаюць гэтым адзнакам (Місісіпі і Об карацейшыя, чым адпаведна іх прытокі Місуры і Іртыш). Буйнейшыя ў свеце Р. с. Амазонкі (17 прытокаў Амазонкі маюць даўжыню ад 1500 да 3500 км, больш за 100 прытокаў суднаходныя), Конга, Янцзы, Енісея, Місісіпі, Лены; у Беларусі — Р. с. Дняпра, Заходняй Дзвіны, Нёмана.
    Речное озеро — рачное возера, возера, якое ўтварылася ў выніку эразійнай або акумуляцыйнай дзейнасці ракі — старыка, часовы вадаём у плёсе перасыхаючай ракі.
    Речной сток — рачны сцёк, 1) перамяшчэнне вады ў выглядзе патоку па рачному рэчышчу; 2) колькасць вады, якая працякае праз папярочнае сячэнне ракі за які-небудзь прамежак часу.
    Речные террасы — рачныя тэрасы, раўнінныя або злёгку нахіленыя ступені (пляцоўкі) на схілах рачных далін, створаныя работай ракі. Абмяжоўваюцца ўступамі зверху і знізу і прадстаўляюць сабой рэшткі ранейшых днішчаў даліны ракі, існаваўшых у той час, калі рака цякла на больш высокім узроўні. Узнікаюць у выніку неаднаразовых паніжэнняЎ базіса эрозіі (пры паніжэнні базіса эрозіі рака распрацоўвае новую пойму на больш нізкім узроўні, а ранейшая ператвараецца ў тэрасуступень, якая ўзвышаецца над новай поймай). У добра распрацаваных рачных далінах налічваецца некалькі тэрас. Добра развітыя Р. т. маюць буйныя рэкі Беларусі (Днепр, Прыпяць, Нёман, Заходняя Дзвіна і інш.).
    Риасовый берег рыасавы бераг, бераг, які характарызуецца чаргаваннем мысаў і доўгіх вузкіх звілістых заліваў. Утвараецца пры затапленні морам вусцевых частак далін горных краін абоўзвышшаў, якія падыходзяць да берагавой лініі ў перпендикулярным або блізкім да яго напрамку.
    Ригель — рыгель, папярочны скалісты ўступ на дне ледавікован
    даліны, які ўтварыўся на месцы выхаду на паверхню цвёрдых карэнных парод або пераўглыбленні далін.
    Ринг — рынг, кальцавое цячэнне, што ўтвараецца пры аддзяленпі рэзкіх завілін ад галоўнага патоку гарызантальнага цячэння (напрыклад, Гальфстрыма). Ахоплівае слаі акіяна да 1000—1500 м і глыбей. Тэмпература, салёнасць і шчыльнасць вод у ядры Р. рэзка адрозніваюцца ад характарыстык акаляючых вод.
    Рисс-вюрмское межледниковье — рыс-вюрмскае міжледавікоўе, міжледавіковая эпоха, якая падзяляе рыскую і вюрмскую ледавіковыя эпохі ў Альпах. Адпавядае земскаму міжледавікоўю Цэнтральнай Еўропы, мікулінскаму — Усходне-Еўрапейскай раўніны, сангамонскаму — Паўночнай Амерыкі.
    Рисская ледниковая эпоха (ледниковье), рисе — рыская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), рыс, эпоха максімальнага сярэднеплейстацэнавага абледзянення Альпаў (250—75 тыс. гадоў назад). Падзяляецца на дзве стадыі, якія ў сваю чаргу падзяліліся істотным пацяпленнем клімату. Адпавядае заальскай ледавіковай эпосе (ледавікоўю) Паўночнай-Еўропы, дняпроўскай і маскоўскай — Усходне-Еўрапейскай раўніны, ілінойскай — Паўночнай Амерыкі.
    Ритмические явления — рытмічныя з’явы, паўтарэнне ў аднолькавай паслядоўнасці розных прыродных працэсаў і з’яў. Адрозніваюць сутачныя рытмы (абумоўлены сутачным вярчэннем Зямлі і зменай дня і ночы), гадавыя, або сезонныя, рытмы (звязаны з гадавым рухам Зямлі і зменай пораў года), шматгадовыя, звышвекавыя 1 геалагічныя рытмы (прычыны і працягласць розныя). Р. з. не замкнёны ў сабе і існуюць на фоне бесперапыннага развіцця прыроды.
    Рйфей — рыфей, буйное падраздзяленне геалагічнай гісторыі Зямлі, што адпавядае верхняму пратэразою. Ніжняя граніца мае ўзрост 1650 млн гадоў, верхняя — 650—680 млн гадоў. На працягу Р адны платформы былі высока прыўзняты і толькі іх прагнутыя краявыя часткі заліваліся морамі, а іншыя былі апушчаны; у геасінкліналях месцамі адбываліся тэктанічныя рухі (байкальская складкаватасць); атрымалі шырокае развіццё карбанатныя адклады.
    Рифт — рыфт, грабен, абмежаваны скідамі. Р. асабліва характэрны для Усходняй Афрыкі (Вялікія Усходне-Афрыканскія разломы працягласцю 6000 км).
    Рифы — рыфы, рэзкія надводныя або падводныя ўзвышэнні марскога дна на мелкаводдзях. Утвараюцца пры разбурэнні скалістага дна ці берагоў або з’яўляюцца збудаваннямі марскіх арганізмаў каралаў.
    Ров — роў, падоўжная адмоўная форма рэльефу, якая ўтварылася ў натуральных умовах размывам або разрывам зямной паверхні. Штуч­ный Р. ствараюцца чалавекам.
    Рог — рог, мыс, стрэлка пры зліцці рэк, выгнуты ў выглядзе рога паўвостраў, яр, заліў. Тэрмін уваходзіць у склад назваў некаторых населеных пунктаў (напрыклад, Крывы Рог), заліваў (Залаты Рог) і іншых геаграфічных аб’ектаў.
    Роговая обманка — рагавая абманка, мінерал трупы амфіболаў. Утварае чорныя крышталі, цёмна-зялёныя зярністыя агрэгаты, украпаныя зерні і інш. Шырока распаўсюджаны пародаўтваральны мінерал многіх магматычных і метамарфічных парод. Пры выветрыванні пераходзіць у гліністыя мінералы, ліманіт, кальцыт.