• Газеты, часопісы і г.д.
  • Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

    Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 367с.
    Мінск 1994
    120.39 МБ
    116.83 МБ
    Прямая термическая стратификация — прамая тэрмічная стратыфікацыя, паніжэнне тэмпературы вады ад паверхні да дна вадаёма. Тыпова выражана летам ва ўмераным поясе і на працягу ўсяго года ў трапічных шыротах.
    Псаммофилы — псамафілы, жывёлы, якія жывуць у пясках. З’яўляюцца найбольш характэрнымі прадстаўнікамі пустыннай фауны (павукі, яшчаркі, суслікі, пясчанкі і г. д.). Усе П.— ксерафілы.
    Псаммофиты — псамафіты, расліны рухомых пяскоў. Пры засыпанні пяском П. здольны даваць прыдаткавыя карані, пераносіць агаленне каранёў. Прадстаўлены рознымі жыццёвымі формамі. Многія П.— ксерафіты і эфемеры. Распаўсюджаны галоўным чынам у пустынях; развіты таксама на берагах мораў, буйных азёр і на пясках уздоўж рэк. Шырока выкарыстоўваюцца для замацавання пяскоў
    Псевдокарст, ложный карст — псеўдакарст, несапраўдны карст, тып утварэнняў, якія знешне нагадваюць карст, аднак абумоўлены яны іншымі працэсамі. Адрозніваюць гліністы карст, тэрмакарст, прасадкавыя западзіны.
    Псевдотеррасы, ложные террасы — псеўдатэрасы, несапраўдныя тэрасы, выраўнаваныя, гарызантальныя або слабанахіленыя паверхні на схілах, паходжанне якіх не звязана з прычынамі, што выклікаюць утварэнне рачных тэрас. Сярод П. адрозніваюць апоўзневыя ступені,
    нагорныя, соліфлюкцыйныя, структурный тэрасы, марэнныя тэрасы асядання, паверхні дэлювіяльных шлейфаў і конусаў вынасу бакавых далін, «падрэзаных» ракой, і інш.
    Психрометр — псіхрометр, прыбор для вымярэння вільготнасці паветра. Складаецца з двух тэрмометраў, у аднаго з якіх рэзервуар абцягнуты батыстам. што змочваецца. У выніку затраты цеплыні на выпарэнне вады з батысту тэмпература змочанага тэрмометра звычайна ніжэйшая тэмпературы сухота. Па рознасці тэмператур можна вызначыць упругасць вадзяной пары і іншыя характарыстыкі вільготнасці паветра. У пераносным П. Асмана паветра, што прыводзіцца ў рух вентылятарам, абцякае рэзервуары тэрмометраў.
    Психрофиты — псіхрафіты, расліны, прыстасаваныя да існавання ў вільготных халодных месцапражываннях высокіх шырот і высакагор’яў (напрыклад, дрыяда, кедравы сланік, камчацкі рададэндран і інш.).
    Птичьи базары — птушыныя кірмашы, масавыя гнездавыя скопішчы птушак на выступах і карнізах берагавых скал (кайры, чайкі і інш.) Распаўсюджаны на берагах Паўночнага Ледавітата акіяна, яго астравах і ў іншых раёнах Зямлі (Чылі, Перу, Паўднёвая Афрыка, Новая Зеландыя).
    Пульсирующий ледник — пульсуючы ледавік, ледавік, для якога характэрны перыядычныя рэзкія зрушэнні (пульсацыі), пры якіх час ад часу ледавіковы язык з вялікай скорасшо (да сотняў м у суткі) прасоўваецца ўніз па даліне (перамяшчаюцца мільёны м3 лёду), пасля чаго наступав перыяд павольнага аднаўлення былых памераў ледавіка. Зрушэнні П. л. абумоўлены працэсамі, што адбываюцца ў самім ледавіку. Перыядычнасць пульсацый ад некалькіх гадоў да ста гадоў. Больш за ўсё П. л. на Алясцы, Шпіцбергене, Паміры.
    Пуна — пуна, вышынны ландшафтны пояс Цэнтральных Анд Паўднёвай Амерыкі ў межах высокаўзнятых міжгорных платападобных раўнін (на вышыні 3300—4600 м). Клімат высакагорны трапічна кантынентальны. Заняты высакагорнымі пустынямі і сухімі стэпамі. Расліннасць ксерафітная, разрэджаная. Складаецца з дзірваністых злакаў (віды кавылю, аўсяніцы, вейніку і інш.), падушкападобных хмызнякоў, асобных кактусаў і салянак; сустракаюцца нізкарослыя дрэвы.
    Пурга — пурга, завіруха, завея, замець, моцная нізавая мяцеліца пры ўварванні халоднага паветра, часта пры бязвоблачным небе.
    Пустоши — пустэчы, пусткі, закінутыя неапрацаваныя землі на месцы лясоў, знішчаных высечкамі і пажарамі. У залежнасці ад складу другаснай расліннасці адрозніваюць травяністыя, лішайнікавыя, мохавыя і хмызняковыя П. Распаўсюджаны ў залішне ўвільготненых раёнах умеранага пояса з халаднаватым кліматам на бедных (звычайна падзолістых) глебах, галоўным чынам на поўначы Усходне-Еўрапейскай раўніны і ў Заходняй Еўропе. Тэрмін ужываецца таксама для характарыстыкі горных травяніста-хмызнячковых другасных раслінных суполак.
    Пустыни — пустыні, прыродныя зоны з вельмі сухім кліматам, бед­ным! расліннасцю і жывёльным светам. Адрозніваюць пустыні ўмеранага пояса, субтрапічныя і трапічныя. Пустыні ўмеранага пояса размяшчаюдца ва ўнутраных раёнах Еўразіі і Паўночнай АмерыкІ (Паўднёвы Казахстан, Сярэдняя і Цэнтральная Азія, Вялікі Басейн). Клімат умераны, рэзка кантынентальны, сухі, з халоднай зімой (сярэднія тэмпературы студзеня ад —7 да —15 °C, гарачым летам (сярэднія тэмпературы чэрвеня ад 4-22 да 4-26 °C) і нязначнай колькасцю ападкаў (менш за 200 мм у год, выпаральнасць у 7—30 разоў большая). Расліннасць бедная, моцна разрэджаная (пераважаюць шматгадовыя паўхмызнячкі, характэрны эфемеры). Глебы бурыя, шэразёмы, саланчакі, саланцы. 3 жывёл водзяцца некаторыя капытныя, змеі, яшчаркі, насякомыя, грызуны. Па характеру паверхні П. бываюць пясчанымі, гліністымі і камяністымі.
    Пустынная фауна — пустынная фауна, сукупнасць відаў жывёл, прыстасаваных да жыцця ў пустынях. Найбольш багатая фауна замацаваных пяскоў з дрэвавай і хмызняковай расліннасцю; бядней усяго фауна голых рухомых пяскоў і вялікіх камяністых пустынь. Найбольш характэрны з млекакормячых грызуны І капытныя, паўзуны (агамы і вараны), насякомыя і павукападобныя (фалангі, скарпіёны).
    Пушта — пушта, назва стэпаў у Венгры!. П. падобна паўднёвым стэпам Усходне-Еўрапейскай раўніны.
    Пуща — путча, буйны лясны масіў; густы, цяжкапраходны лес, гушчар. Назва звычайна прымяняецца да лясоў умеранага пояса Еўропы (у Беларусі — Белавежская пушча, Налібоцкая і інш.).
    Пыльная буря — пылавая бура, перанос модным ветрам у вялікіх колькасцях глебы і пяску. Узнікае пры прадяглым модным ветры І сла­бей захаванасці глеб расліннесцю. Зе едну П. б. ведер можа знесці слой глебы таўшчынёй да 25 см і ўрадлівыя да гэтага часу землі ператвараюцца ў бясплодную пустэчу. П. б. характэрны для стэпаў, дзе яны выклікаюцца сухавеямі 1 засухам!, для паўпустынь І пустынь.
    Пьяный лес — п’яны лес, лес з нахіленымі або выгнутым! стваламі дрэў, што абумоўлена дэфармацыям! грунту ў час іх росту. Сустракаецда ў раёнах развіцця апоўзняў, карсту і тэрмакарсту, у месцах са свежымі прасадкамі, праваламі і асяданнямі грунту (напрыклад, па правабярэжжы сярэдняга цячэння Волгі, на Паўднёвым беразе Крыма, у Якуціі).
    Р
    Равнинная река — раўнінная рака, рака, што працякае звычайна на раўніннай мясцовасді. Характарызуецца невялікімі ўхіламі і падзеннем, малымі скарасцямі цячэння. Працякае ў добра распрацаванай шырокай даліне са звілістым рэчышчам, дзе чаргуюдда плёсы і перакаты.
    Равнины — раўніны, вялікія ўчасткі сушы з параўнальна роўнай паверхняй і малымі ваганнямі адносных вышынь (не большымі чым 200 м) Па характеру паверхні могуць быць плоскімі, узгорыстымі, увагнутымі, выпуклымі, нахільнымі і ступеньчатымі. Па абсалютнай вышыні падзяляюцца на нізіны, узвышшы, пласкагор’і, па паходжанню адрозніваюць першасныя, акумулятыўныя і дэнудацыйныя Р. Раўнінны характар паверхні мае і тэрыторыя Беларусі (рэспубліка размешчана ў межах Усходне-Еўрапейскай раўніны). Р. зручныя для жыцця і гаспадарчай дзейнасці чалавека.
    Равноденствие — раўнадзенства, момант часу, калі цэнтр Сонца пры яго гадавым руху па нябеснай сферы перасякае нябесны экватар у пункце вясенняга (21—22 сакавіка) або асенняга (22—23 верасня) раўнадзенства. У дні Р. Сонца ў поўдзень знаходзіцца ў зеніце на экватары і на ўсіх шыротах дзень роўны ночы (адсюль назва). Умовы наступления сонечнага святла і цяпла прамежкавыя ў параўнанні з зімою і летам, што абумоўлівае пераходныя поры года (вясну, восень)
    Радиационные пояса Земли — радыяцыйныя паясы Зямлі, унутраныя вобласці магнітасферы Зямлі, у якіх магнітнае поле ўтрымлівае зараджаныя часціцы (пратоны, электроны, альфа-часціцы) Выхаду зараджаных часціц з Р п Зямлі мяшае канфігурацыя сілавых ліній геамагнітнага поля. Адрозніваюць унутраны (пратонны) 1 знешні (электронны) Р п. Зямлі. Унутраны Р п. Зямлі мае максімальную шчыльнасць часціц (пераважна пратонаў) пад экватарам на вышыні 3—4 тыс. км, знешні Р п.— каля 22 тыс. км. Акрамя Зямлі, радыяцыйныя паясы існуюць у Юпітэра і Сатурна.
    Радиационный баланс атмосферы и подстилающей поверхности — радыяцыйны баланс атмасферы і падсцілаючай паверхні, сума прыходу і расходу патокаў радыяцыі, што паглынаецца І выпраменьваецца атмасферай і зямной паверхняй; частка цеплавога балансу атмасферы і зямной паверхні. Для атмасферы приходная частка складаецца з паглынутай прамой і рассеянай сонечнай радыяцыі і паглынутага даўгахвалевага выпраменьвання зямной паверхні; расходная частка — гэта ўласнае выпраменьванне атмасферы, накіраванае да зямной паверхні ў сусветную прастору. Для падсцілаючай паверхні приходная частка — паглынутая прамая і рассеяная сонечная радыяцыя, а таксама паглынутае супрацьвыпраменьванне атмасферы; расходная частка складаецца са страты цяпла падсцілаючай паверхняй за лік уласнага цеплавога выпраменьвання. Р б. можа быць дадатным (летам, днём) і адмоў ным (зімой, ноччу). Вымяраецца ў кВт/м2 у мінуту
    Радиационный индекс сухости — радыяцыйны індэкс сухасці, адносіны гадавога радыяцыйнага балансу зямной паверхні да сумы цяпла, неабходнага для выпарэння гадавой колькасці ападкаў на той жа плошчы.
    Радиозонд — радыёзонд, прыбор для вымярэння метэаралагічных элементаў (ціску, тэмпературы, вільготнасці паветра) у свабоднай атмас-
    феры і адначасовай перадачы вынікаў вымярэнняў з дапамогаю радыёхваль.
    Радиологические (радиоактивные) методы определения абсолютного возраста — радыелагічныя (радыеактыўныя) метады вызначэння абсалютнага ўзросту, метады вызначэння абсалютнага ўзросту горных парод, заснаваныя на працэсе распаду радыеактыўных элементаў. Радыеактыўны распад працякае на Зямлі ў любых умовах з пастаяннай для кожнага элемента скорасцю, якая і выкарыстоўваецца як эталон геалагічнага часу. У залежнасці ад канчатковага прадукту распаду таго ці іншага радыеактыўнага элемента адрозніваюць свінцовы, геліевы, аргонавы і стронцыевы метады, якія служаць для вызначэння абсалютнага ўзросту старажытных парод; для вызначэння абсалютнага ўзросту больш маладых парод выкарыстоўваюць радыевугляродны і інш. метады.
    Радиолокатор — радыёлакатар, радыётэхнічная прылада (прыбор) для выяўлення ў прасторы розных аб’ектаў шляхам іх абпраменьвання радыёхвалямі і прыёму адбітых ад іх радыёсігналаў. У метэаралогіі ўжываецца для вывучэння воблакаў, ападкаў, навальніц, атмасферных франтоў, трапічных ураганаў, вызначэння скорасці і напрамку ветру на вышынях.