Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Покровные ледники, ледниковые покровы, материковые льды — покрыўныя ледавікі, ледавіковыя покрывы, мацерыковыя льды, назем­ный ледавікі ў выглядзе суцэльнага ледзянога шчыта (купала). Магутнасць да некалькіх км і плошча ў мільёны км*. 1х форма не залежыць ад рэльефу зямной паверхні, а абумоўлена размеркаваннем жыўлення 1 расходам лёду. Займаюць 98,5 % плошчы сучаснага абледзянення сушы. Характарызуюцца расцяканнем лёду ад цэнтра купалаў, дзе знаходзіцца вобласць жыўлення ледавіка, да краёў. Скорасць руху — ад 3 да 30 см у суткі (10—130 м у год). Расход лёду адбываецца звычайна шляхам абломвання канцоў ледавікоў, якія часта спускаюцца ў мора і ўтвараюць ледзяныя горы, або айсбергі. П. л. характэрны цяпер для Антарктыды і Грэнландыі; шырока былі развіты ў геалагічным мінулым.
Покровные суглинки — покрыўныя суглінкі, агульная назва маламагутных безвалунных адкладаў пераважна сугліністага складу (месцамі пераважаюць алеўрыты, сустракаюцца лінзы пяску). Пакрываюць розныя формы рэльефу, у тым ліку ледавіковыя ў вобласці плейстацэнавых абледзяненняў раўнін.
Покрытый карст — пакрыты карст, тып карсту, у якім пароды, што раствараюцца вадой, пакрыты маларастваральнымі геалагічнымі адкла-
дамі; апошнія генетычна не звязаны з карставай тоўшчай і могуць быць марэнай, марскімі пясчана-гліністымі асадкамі, водналедавіковымі адкладамі і інш. Развіты своеасаблівыя формы рэльефу (варонкі, ванны, сляпыя яры і інш.). Шырока распаўсюджаны ў межах Усходне-Еўрапейскай раўніны, сустракаецца на Каўказе, ва Усходняй Сібіры і інш. раёнах.
Полая вода — паводка, разводдзе, павелічэнне воднасці і павышэнне ўзроўню вады ў рэках у перыяд вясенняга раставання снегу (вясенняя паводка) або ў перыяд зенітальных дажджоў (напрыклад, у басейнах рэк Амазонкі, Конга і інш.).
Полдень — поўдзень, момант верхний кульмінацыі сапраўднага Сон­ца (сапраўдны П.) або сярэдняга Сонца (сярэдні П.). У П. Сонца (сапраўднае або сярэдняе) праходзіць адносна гарызонту самы высокі пункт свайго сутачнага шляху па небе.
Полевые географические исследования — палявыя геаграфічныя даследаванні, вывучэнне мясцовасці экспедыцыйнымі і стацыянарнымі метадамі на працягу г. зв. палявога перыяду (звычайна ў летнія месяцы) або на працягу ўсяго года.
Полевые шпаты — палявыя шпаты, трупа найбольш распаўсюджаных пародаўтваральных мінералаў класа сілікатаў. Усе важнейшыя магматычныя і метамарфічныя горныя пароды (граніт, гнейс, базальт) складзены пераважна П. ш. У састаў П. ш. уваходзяць алюміній, крэмній, кісларод, а таксама калій, натрый або кальцый і інш. элементы. Роз­ную афарбоўку ■ (шэрую, ружовую, зялёную) надаюць П. ш. дробныя ўключэнні вокіслаў жалеза, цынку, свінцу. П. ш. выкарыстоўваюцца ў вытворчасці керамічных, фарфоравых і шкляных вырабаў і як вырабныя камяні.
Полезащитные лесные полосы, лесные полосы — полеахоўныя лясныя палосы, лясныя палосы, штучныя лесанасаджэнні ў выглядзе палое шырынёй 10—60 м. Размяшчаюцца на межах палёў, звычайна перасякаюцца пад прамым вуглом. Ствараюцца ў стэпах і паўпустынях для ахо­вы сельскагаспадарчых культур ад сухавеяў. Садзейнічаюць назапашванню вільгаці ў глебе (затрымліваюць снег, сцёк расталых і дажджавых вод, памяншаюць сілу ветру і выпарэнне) і прадухіляюць размыў і выдзіманне глеб.
Полезные ископаемые — карысныя выкапні, прыродныя мінеральныя ўтварэнні зямной кары, якія могуць быць выкарыстаны ў вытворчасці. Фарміруюцца ў ходзе геалагічнай гісторыі пад уплывай экзагенных і эндагенных працэсаў. Выдзяляюць цвёрдыя (выкапнёвыя вугалі, руды, неметалічныя К. в.), вадкія (нафта, падземныя воды) І газападобныя (прыродныя гаручыя газы), а таксама гаручыя .металічныя і неметалічныя Кв. Утвараюць радовішчы. На Беларусі амаль 5000 радовішчаў і пакладаў 30 відаў мінеральнай сыравіны (калійныя солі, нафта, торф і інш.).
Полесья — палессі, старажытныя прыледавіковыя пясчаныя нізіны. Утварыліся ў буйных паніжэннях рэльефу за кошт назапашвання пяс234
чаных і іншых наносаў, што прыносіліся расталымі водамі чацвярцічных ледавікоў. Пакрыты лясамі, звычайна сасновымі, балотамі і лугамі. Распаўсюджаны ў межах паўднёвай тайгі, змешаных і шыракалістых лясоў Еўропы (у Беларусі — Беларускае Палессе).
Полигенетические поверхности — полігенетычныя паверхні, марфалагічна адзіныя паверхні выраўноўвання, што ўтвораны ў розных сваіх частках рознымі, аднак узаемазвязанымі рэльефаўтвараючымі працэсамі. Часта размяшчаюцца ўздоўж берага мора, дзе ахопліваюць як прыбярэжную сушу, так і шэльф. Супрацьпастаўляюцца генетычна аднародным паверхням.
Полигляциализм — полігляцыялізм, тэорыя шматразовасці покрыўных абледзяненняў у чацвярцічным перыядзе. Грунтуецца на аналізе адпаведных змяненняў складу выкапнёвых флоры і фауны, неаднара зовых паўторах у разрэзах ледавіковых і міжледавіковых адкладаў
Полигональные образования — паліганальныя ўтварэнні, формы мікраі мезарэльефу, што ўзнікаюць пры маразабойным растрэскванні тонкадысперсных грунтоў у палярных і субпалярных абласцях Маюць выгляд шматвугольнікаў або прамавугольнікаў Найбольш буйныя П у сустракаюцца ў тундравай зоне, дзе маразабойныя трэшчынныя палігоны могуць дасягаць некалькі сотняў м у папярочніку
Полигонометрия — палігонаметрыя, метад вызначэння становішча пунктаў зямной паверхні (геадэзічных пунктаў), якія служаць апорнымі пры тапаграфічных здымках, планіроўцы населеных пунктаў, інжынерных пошуках і г д. Становішча пунктаў вызначаецца пракладаннем палігонаметрычных хадоў, якія прадстаўляюць сабой замкнутая (або разамкнутыя) ломаныя лініі, што абапіраюцца на пункты геадэзічнай сеткі з вядомымі каардынатамі. Вымярэнне даўжыні бакоў хадоў і вуглоў паміж імі дазваляе вылічыць каардынаты ўсіх вяршынь хадоў, калі вядомы каардынаты пачатковага пункта і зыходны дырэкцыйны вугал. Вуглы вымяраюць тэадалітамі, а даўжыню бакоў — святлоі радыёдальнамерамі, вымяральнымі лентамі або дротам
Полиметаллические руды — поліметалічныя руды, комплексный ру ды складанага мінералагічнага саставу, што змяшчаюць цынк, свінец, серабро, медзь, вісмут, кобальт і інш. металы. Галоўная сыравіна для выплаўкі свінцу і цынку. Пры комплекснай перапрацоўцы П р. на прад прыемствах каляровай металургіі з іх атрымліваюць многія каштоўныя элементы. Радовішчы ў Расіі, Казахстане, Польшчы, Чылі, Перу, Кана дзе, Аўстраліі, Мексіцы, Балівіі, ЗША.
Полная вода — поўная вада, самы высокі ўзровень вады пры прыліве.
Полнолуние — поўня, фаза Месяца, калі Месяц знаходзіцца ў напрамку, супрацьлеглым Сонцу І бачны як поўны асветлены Сонцам дыск.
Полночь — поўнач, момант ніжняй кульмінацыі сапраўднага Сонца (сапраўдная П.) або сярэдняга Сонца (сярэдняя П.) Час наступления П залежыць ад геаграфічнай даўгаты месца
Половодье — паводка, разводдзе, высокі і працяглы пад’ём узроўню вады ў рацэ, які паўтараецца ў адзін і той жа сезон і звычайна суправаджаецца найбольшай воднасцю і затапленнем поймы. Выклікаецца веснавым раставаннем снегу на раўнінах, летнім раставаннем снегу і лёду ў гарах і палярных краінах, багатымі дажджамі на працягу значнага перыяду часу. Вышыня пад’ёму вады розная. Неаднолькавы ў розных геаграфічных умовах час наступания і працягласць П. На беларускіх рэках веснавая П. пачынаецца ў сакавіку, працягваецца 14—20дзён, на некаторых рэках — амаль месяц, вышыня ўздыму вады — ад 2—4 (на Немане і Прыпяці) да 5—8 м (на Дняпры і Заходняй Дзвіне); у асобныя гады ўзровень вады на рэках узнімаецца на 3—4 м вышэй сярэдняга.
Полог леса — полаг лесу, сукупнасць крон дрэў, самкнутых ў межах аднаго ці некалькіх ярусаў лесу.
Положительные формы рельефа, выпуклые формы рельефа — дадатныя формы рэльефу, выпуклый формы рэльефу, прыўзнятыя ў параўнанні з навакольнымі ўчасткі сушы або дна акіянаў і мораў (горныя хрыбты, узвышшы, плато і г. д.).
Полонйны, планйны — паланіны, планіны, мясцовая назва высакагорных лугоў у Карпатах. У Балгарыі і Югаславіі называюцца планінамі. Размяшчаюцца на ўчастках гор з плоскімі вяршынямі. Звычайна служаць летнімі горнымі пашамі. Тэрмін уваходзіць у склад назваў хрыбтоў і асобных вяршынь (напрыклад, Стара-Планіна).
Полуденная линия — паўдзённая лінія, лінія ў плоскасці гарызонту, якая праходзіць праз пункты поўначы і поўдня. Супадае з напрамкам мясцовага мерыдыяна і паўдзённым ценем.
Полукустарники — паўхмызнякі, шматгадовыя расліны, у якіх сцябліны дрывянеюць толькі ў ніжняй частцы, верхнія іх часткі травяністыя і штогод адміраюць. Распаўсюджаны галоўным чынам на пясках у пусты­нях і паўпустынях (напрыклад, джузгун, дрэвападобная салянка, некаторыя віды эфедры). Нізкарослыя П. (вышынёй 10—30 см) называюцца паўхмызнячкамі (многія віды палыну, астрагалаў, салянак).
Полуострова — паўастравы, участкі сушы, якія ўразаюцца ў водную прастору; з трох бакоў акружаны вадой, з чацвёртага боку злучаюцца з масівам сушы (мацерыка або вострава). Большасць П.—прамы працяг мацерыка (Апенінскі і Балканскі ў Еўропе, Малая Азія і Індакітай у Азіі, Самалі ў Афрыцы, Лабрадор і Аляска ў Паўночнай Амерыцы). Другія П. раней былі астравамі, а затым далучыліся да мацерыкоў (Індастан, Камчатка, Крымскі, Малака, Фларыда). Самы вялікі П. Зямлі — Аравійскі.
Полупустыни — паўпустыні, пераходныя прыродныя зоны з сухім кліматам, небагатай расліннасцю і жывёльным светам. Адрозніваюць паўпустыні ўмеранага пояса, субтрапічныя і трапічныя. Паўпустыні ўмеранага пояса размяшчаюцца ва ўнутраных раёнах Еўразіі (ад Прыкаспійскай нізіны на захадзе да плато Ардос на ўсходзе) і Паўночнай Амерыкі (Вялікі Басейн), а таксама на поўдні Паўднёвай Амерыкі (Па-
тагонія). Клімат умераны, рэзка кантынентальны, сухі з халоднай зімой (сярэдняя тэмпература студзеня ад —16 да —4 °C), гарачым летам (сярэдняя тэмпература ліпеня ад 4-22 да 4-25 °C) і нязначнай колькасцю ападкаў (150—300 мм у год, выпаральнасць у 4—7 разоў вышэйшая). Расліннасць разрэджаная, з дзірваністых злакаў і паўхмызнякоў Глебы каштанавыя і бурыя, паўпустынныя, нярэдка засоленыя. Водзяцца жывёлы стэпаў і пустынь.
Полынья — палонкі, праталіны, участкі незамёрзлай вады ў ледзяным покрыве ракі, возера, мора. П. на рэках часцей за ўсё ўтвараюцца на ўчастках хуткага цячэння, пры выхадзе ракі з глыбокага возера, у месцах з вялікай колькасцю крыніц, а таксама ў месцах скідання цёплых вод прамысловых прадпрыемстваў.