Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
ных радовішчах і ад дзесяткаў мг/м3 да сотняў г/м3 — у рассыпных. Па паходжанню П. р. карэнныя (магматагенныя) і асадкавыя (россыпы). Найбольш значныя рэсурсы плацінавых металаў — у карэнных месцараджэннях. Здабыча ў ПАР, Канадзе, Калумбіі, Фінляндыі, ЗША.
Плато — плато, павышаная раўніна з роўнай або хвалістай, слаба расчлененай паверхняй, выразна аддзеленая ад сумежных больш нізкіх раўнін выразнымі ўступамі (П. Тургайскае, Усцюрт у Казахстане, Каларада і Калумбійскае ў Кардыльерах і інш.). П. бываюць структур­ным! (складзены гарызантальна або слабадыслацыраванымі пластамі горных парод), вулканічнымі, або лававымі (вялікія масы лавы залілі няроўнасці мінулага рэльефу), дэнудацыйнымі (узнятыя дэнудацыйныя раўніны з яскрава выражанымі краямі), нагорнымі (выраўнаваныя прасторы ва ўнутраных чистках горных краін, запоўненыя прадуктамі разбурэння акаляючых гор).
Платформы — платформы, буйныя (тысячы кіламетраў у папярочніку) адносна ўстойлівыя ўчасткі зямной кары. Характэрны павольныя ваганні сушы, часам разломы і расколы. Утварыліся на месцы геасінкліналей, у выніку іх развіцця і набыцця зямной карой жорсткасці, устойлівасці. Маюць двух’ярусную будову; знізу — адносна выраўнаваны складкаваты фундамент, утвораны крышталічнымі магматычнымі і метамарфічнымі горнымі пародамі, над ім — тоўшча гарызантальна залягаючых асадкавых парод; фундамент размяшчаецца на рознай глыбіні, утварае ўпадзіны, падняцці, іншы раз выходзіць на дзённую паверхню (шчыты). Па ўзросту адрозніваюць старажытныя П., з фун­даментам дакембрыйскага ўзросту (напрыклад, Усходне-Еўрапейская) і маладыя П., з палеазойскім фундаментам (напрыклад, Заходне-Сібірская). У рэльефе П. адпавядаюць вялікія раўніны. У замежнай літаратуры П. нярэдка называюцца кратонамі.
Платформенный чехол, осадочный чехол — платформавы чахол, асадкавы чахол, верхні структурны паверх платформы, складзены з неметамарфізаваных, пераважна асадкавых горных парод, якія залягаюць на крышталічным фундаменце. Магматычныя пароды, якія маюць падпарадкаванае значэнне, прадстаўлены пераважна покрывамі базальтаў. Магутнасць П. ч. ад першых дзесяткаў м на шчытах да дзесяткаў і соцень, месцамі тысяч м на плітах (на Беларусі ад некалькіх дзесяткаў м да 6 км у Прыпяцкім прагіне).
Плейстон — плейстон, сукупнасць раслінных І жывёльных арганізмаў, якія пасіўна плаваюць на паверхні вады або паўапушчаны ў ваду. Распаўсюджаны галоўным чынам у трапічным поясе; найбольш разнастайныя прадстаўнікі марскога П. (саргасавыя водарасці, раска, актыніі, сіфанафоры і інш.).
Плейстоцен — плейстацэн, ніжняя, большая частка чацвярцічнага перыяду. Характарызуецца агульным пахаладаннем клімату Зямлі і перыядычным узнікненнем у сярэдніх шыротах вялікіх покрыўных абледзяненняў.
Плёс — плёс, глыбокі ўчастак ракі паміж перакатамі. Звычайна ўтвараецца ў месцах павелічэння скорасці цячэння вады і інтэнсіўнага размывания дна (напрыклад, у выгінах рэк, у звужаных рачных далінах)
Плиоценовая эпоха, плиоцен — пліяцэнавая эпоха, пліяцэн, апошняя эпоха неагенавага перыяду.
Плита — пліта, буйныя (сотні і нават тысячы кіламетраў у папярочніку) участкі платформы з тоўшчай асадкавых парод і глыбінёй залягання фундамента да 3—5 км і больш. П. называюцца таксама маладыя платформы (напрыклад, Заходне-Сібірская, Туранская). Тэрыторыя Беларусі цалкам размешчана на П. Усходне-Еўрапейскай платформы.
Плодородие почвы — урадлівасць глебы, здольнасць глебы забяспечыць расліны пажыўнымі рэчывамі, вадой, паветрам і ўтварыць ураджай раслін. Залежыць ад уласцівасцей глебы, галоўным чынам гумусу, і дзейнасці чалавека.
Плоскогорья — пласкагор’і, вялікія раўнінныя ўчасткі сушы, якія размяшчаюцца над узроўнем мора больш чым на 500 м і характарызуюцца значным расчляненнем. П. многа ў Азіі (Сярэдне-Сібірскае, Аравійскае, Дэкан і інш.), у Афрыцы, якая з’яўляецца ў асноўным мацерыком ступеньчатых пласкагор’яў, а таксама ў Амерыцы і Аўстраліі
Плоскостной смыв, плоскостная эрозия, поверхностный смыв — пласкасны змыў, пласкасная эрозія, паверхневы змыў, разбурэнне І змыў глебы, часам і грунту, ліўневымі і расталымі водамі, што сцякаюць па схілу суцэльнай воднай паласой па зменлівых дробных рэчышчах. Асабліва хутка адбываецца П. з. на крутых схілах, не замацаваных расліннасцю.
Плотностные течения — шчыльнасныя цячэнні, pyx вады ў морах І акіянах, які выклікаецца нераўнамерным размеркаваннем шчыльнасці марской вады. Шч. ц. пераважаюць у глыбінных слаях, дзе ветравыя цячэнні нязначныя. Характэрныя для праліваў паміж басейнамі з рознай шчыльнасцю вады.
Плотность воды — шчыльнасць вады, фізічная характарыстыка, роўная адносінам масы вады да яе аб’ёму. Шчыльнасць прыроднай вады звычайна роўна 1 г/см3.
Плотинные озёра, запрудные озёра — плацінныя азёры, запрудный азёры, азёры, якія ўтварыліся шляхам перагараджэння, перакрыцця, запруды, загрувашчвання рачной даліны, яра, лагчыны натуральнай (абвал, ледавік, рачныя наносы, лававыя патокі і г. д.) або штучнай плацінай. Да П. а. належыць возера Сарэзскае на Наміры, Севан у Арменіі, Тана на Эфіопскім нагор’і, многія азёры Альпаў, Гімалаяў і іншых горных краін.
Площадное извержение — плошчавае вывяржэнне, вывяржэнне, якое адбываецца па многіх трэшчынах і трубкападобных каналах на вялікай плошчы. У выніку П. в. утвораны лававыя покрывы Ісландыі, базальтавыя плато Дэкана і інш.
Плывун — плывун, насычаныя вадой рыхлыя адклады, якія здольны расцякацца і адплываць пад ціскам вышэйляжачых тоўшчаў і ў выніку іншых механічных уздзеянняў. Пры прамярзанні П. падвяргаецца моцнаму пучэнню.
Плювиальные эпохи, плювиалы — плювіяльныя эпохі, плювіялы, эпохі інтэнсіўнага ўвільгатнення клімату за лік павелічэння колькасці ападкаў або памяншэння выпарэння. Па часе, відаць, былі блізкія з ледавіковымі эпохамі. Супрацьпастаўляюцца адносна сухім ксератэрмічным перыядам.
Пляж — пляж, пакаты намыўны бераг мора, ракі ці возера, складзены звычайна пяском, жвірам, галькай або ракушачнікам. Захоўвае бераг ад размыву хвалямі; іншы раз ствараецца штучна чалавекам.
Побережье — узбярэжжа, пагранічная паласа паміж сушай і мо­рам, якая характарызуецца распаўсюджаннем сучасных і старажытных берагавых форм рэльефу. У найбольш поўным выглядзе складаецца з прымор’я (зона сушы са старажытнымі марскімі тэрасамі), берагавой зоны (дзе прадстаўлены сучасныя берагавыя формы) і ўзмор’я, або прыбярэжжа, з затопленымі старажытнымі берагавымі формамі.
Поверхностные воды — паверхневыя воды, воды сушы, якія пастаянна або часова знаходзяцца на зямной паверхні ў вадкім (рэкі і часовыя вадацёкі, азёры, вадасховішчы, балоты) або цвёрдым (ледавікі і снежны покрыў) стане.
Поверхности выравнивания — паверхні выраўноўвання, агульная назва прыўзнятых участкаў зямной паверхні з выраўнаваным, згладжаным рэльефам. Утвараюцца ў выніку выраўноўвання першапачаткова расчлененага рэльефу і перавагі на працягу доўгага часу экзагенных (дэнудацыйных і дэнудацыйна-акумуляцыйных) працэсаў над эндагеннымі.
Поверхностные течения — паверхневыя цячэнні, паступальны або вярчальны pyx паверхневага слоя марскіх або азёрных водаў. Абумоўлены рознымі сіламі, з якіх галоўная роля належыць ветру.
Поверхностная морена — паверхневая марэна, вялікая колькасць абломкавага матэрыялу на паверхні ледавіка, што ўтвараецца ў вобласці языкоў горных ледавікоў у выніку абвалаў і восыпаў са схілаў ледавіковай даліны, а таксама пры раставанні ўнутранай марэны. Матэрыял П. м. звычайна назапашваецца ў месцах замаруджанага цячэння лёду. Сярод П. м. адрозніваюць бакавыя, сярэднія і канцавыя марэны.
Поверхностный сток — паверхневы сцёк, сцёк вод атмасферных ападкаў па зямной паверхні ў рэкі, азёры, моры і акіяны. Адрозніваюць сцёк схілавы (сцёк расталых снегавых і дажджавых вод па схілу без пастаянных рэчышчаў) і рэчышчавы (сцёк вод па пастаянных рэчышчах). Залежыць ад клімату, рэльефу, горных парод, расліннасці. Актыўна на П. с. уздзейнічае чалавек (будаўніцтва плацін, вадасховішчаў, сажалак, каналаў, снегазатрыманне, лесанасаджэнне і г. д.).
Поверхность Мохоровичича — паверхня Махаровічыча, граніца па-
дзелу зямной кары з мантыяй Зямлі. Вызначана па скачку скорасці падоўжных сейсмічных хваль з 6,7—7,6 да 7,9—8,2 км/с. Названа па прозвішчу югаслаўскага вучонага А. Махаровічыча, які яе і адкрыў.
Поглощённая солнечная радиация — паглынутая сонечная радыяцыя, сонечная радыяцыя, якая паглынаецца атмасферай і зямной паверхняй. Залежыць ад празрыстасці атмасферы, воблачнасці, стану і ўласцівасцей зямной паверхні, вугла падзення сонечных прамянёў. Атмасфера (у асноўным вадзяная пара, малекулы газаў, кроплі, цвёрдыя часціцы і інш.) паглынае толькі каля 15 %, зямная паверхня (расліннасць, глебы, грунты, воды і інш.)—звыш 40 % сонечнай радыяцыі, ператвараючы яе галоўным чынам у цеплыню. П. с. р. для тэрыторыі Беларусі за год складае каля 67 ккал/см2.
Погода — надвор’е, стан атмасферы ў пэўны момант або за якінебудзь прамежак часу ў дадзенай мясцовасці. Характарызуецца сукупнасцю значэнняў метэаралагічных элементаў (тэмпературы, атмасфернага ціску, ветру, вільготнасці, воблачнасці, ападкаў). Змяняецца на працягу года і сутак.
Погребённые почвы, ископаемые почвы, палеопочвы — пахаваныя глебы, выкапнёвыя глебы, палеаглебы, рэшткі глебавых покрываў мінулых геалагічных эпох, якія сустракаюцца ў тоўшчах кантынентальных, пераважна чацвярцічных адкладаў. Найбольш поўна захаваліся ў лёсавых пародах, паказваюць звычайна на істотныя змяненні природ­ных умоў. Даюць магчымасць меркаваць аб палеагеаграфічных абставінах мінулага.
Погребённые торфяники — пахаваныя тарфянікі, паклады торфу, што перакрыты мінеральнымі асадкамі рознага паходжання (алювіяльнымі, марэннымі і інш.) і ўзросту. Асабліва характэрны для міжледавіковых эпох чацвярцічнага перыяду. Іх вывучэнне дае магчымасць узнавіць характар і змену палеагеаграфічных умоў, што існавалі ў дадзе­най мясцовасці.
Погребённый карст, ископаемый карст — пахаваны карст, выкапнёвы карст, тып карсту, які характарызуецца адсутнасцю паверхневых карставых форм рэльефу, так як растваральныя горныя пароды залягаюць на глыбіні. Выяўляецца ў геалагічных разрэзах і свідравінах, а таксама геафізічнымі метадамі даследавання.