Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Палеогеографические карты — палеагеаграфічныя карты, карты, якія адлюстроўваюць фізіка-геаграфічныя ўмовы і выгляд Зямлі ў мінулыя геалагічныя эпохі. На П. к. паказваюць абрысы былых мацерыкоў і акіянаў, геалагічныя працэсы, клімат і абледзяненні, старажытныя ландшафты, глебавы і раслінны покрыў і іншыя кампаненты прыроднага асяроддзя.
Палеогеография — палеагеаграфія, навука аб заканамернасцях развіцця геаграфічнай абалонкі Зямлі і гісторыі ўзаемадзеяння прыроды і чалавека. Даследуе дынаміку прыродных умоў у розных рэгіёнах на працягу геалагічных эпох, выяўляе прычыны прыродных змяненняў, распрацоўвае прасторавыя рэканструкцыі ў выглядзе розных палеагеаграфічных глабальных і рэгіянальных карт.
Палеозойская эра, палеозой — палеазойская эра, палеазой, трэцяя эра геалагічнай гісторыі Зямлі. Пачалася каля 570 млн гадоў таму назад і працягвалася каля 330 млн гадоў. Падзяляецца на шэсць перыядаў: кембрыйскі, ардавікскі, сілурыйскі, дэвонскі, каменнавугальны і пермскі. Для П. э. характэрны: каледонская і герцынская складкаватасці, развіццё дзеразы, хвашчоў і дрэвападобных папарацей, рыб.
земнаводных і паўзуноў, утварэнне многіх карысных выкапняў (вугалю, нафты, солей, руд металаў і інш.).
Палеомагнетизм — палеамагнетызм, раздзел зямнога магнетызму, які вывучае геамагнітнае поле геалагічнага мінулага на аснове даследавання намагнічанасці горных парод. Дае магчымасць вывучыць змяненне магнітнага поля; вызначаць становішча мацерыкоў або іх буйных глыб адносна адна адной і ў адносінах да полюсаў у мінулыя геалагічныя эпохі; вызначаць палеаграфічныя ўмовы і г. д.
Палеонтология — палеанталогія, навука, якая вывучае арганічны свет мінулых геалагічных эпох і заканамернасці яго гістарычнага развіцця. Складаецца з палеазаалогіі і палеабатанікі.
Палеоценовая эпоха, палеоцен — палеацэнавая эпоха, палеацэн, ранняя (першая) эпоха палеагенавага перыяду.
Палетка — палетка, прыбор для вымярэння плошчаў крывалінейных контураў на плане ці карце. Прадстаўляе сабой вычарчаную на празрыстай бумазе, шкле або цэлулоіднай пласцінцы сетку ліній, што ўтвараюць квадраты вядомых памераў. 3 іх дапамогай і вымяраюць плошчы на плане і карце.
Палинология — паліналогія, навука, якая вывучае пыльцу 1 споры раслін (у тым ліку выкапнёвых).
Пампа, пампасы — пампа, пампасы, назва субтрапічных стэпаў у Паўднёвай Амерыцы (Аргенціна, Уругвай). На ўсходзе П. большай часткай узарана, тут моцна развіта эрозія глеб; на захадзе П. яшчэ захаваліся сухія злакавыя стэпы з калючымі хмызнякамі на шэра-карычневых глебах у спалучэнні з саланцамі, саланчакамі і камяністымі ўчасткамі, тут П. выкарыстоўваецца як паша.
Памперо — пампера, халодны штармавы вецер паўднёвага і паўднёва-заходняга напрамку ў Аргенціне і Уругвай Выклікаецца ўрываннем антарктычнага паветра з боку Анд праз пампу Аргенціны і далей да Атлантычнага ўзбярэжжа. Суправаджаецца дажджом, навальніцай і рэзкімі паніжэннямі тэмпературы паветра.
Памятники природы — помнікі прыроды, рэдкія або цікавыя аб’екты жывой і нежывой прыроды (вадаспады, пячоры, рэдкія агаленні горных парод, асобныя скалы, вялікія валуны, асобныя дрэвы, рэдкія жывёлы, маляўнічыя ўчасткі і паркі і г. д.). Адносяцца да ахоўваемых аб’ектаў і тэрыторый. Маюць навуковае, культурна-эстэтычнае, асветніцкае і аздараўленчае значэнне. У Беларусі звыш 200 П. п. рэспубліканскага значэння: 19 старадаўніх паркаў, больш за 100 векавых і рэдкіх парод дрэў, 15 геалагічных П. п., 7 валуноў.
Пангея — Пангея, гіпатэтычны мацярык, які аб’ядноўваў у палеазоі і пачатку мезазою ўсе сучасныя мацерыкі, а затым распаўся на асобныя часткі.
Пантограф — пантограф, прыбор для перарысоўкі карт, планаў, чарцяжоў у іншым, звычайна больш дробным маштабе.
Парагенетические ландшафтные комплексы — парагенетычныя
ландшафтный комплексы, сістэма прасторава-сумежных, генетычна спалучаных рэгіянальных або тыпалагічных ландшафтных комплексаў Напрыклад, ярыста-лагчынная сістэма, што складаецца з лагчыны сцёку, яра, лагчыны І конуса вынасу.
Парамо, парамос — парама, парамас, тып высакагорнай расліннасці і вышынны лугава-стэпавы пояс на вышыні ад 3000 м (часам ад 2800 м) да 4500—4900 м у тарах нізкіх шырот (Анды І горы Усходняй Афрыкі). Размешчаны паміж поясам крывалесся і снегавой лініяй. Характэрны халаднаваты вільготны клімат з высокай інсаляцыяй, рэзкія сутачныя ваганні тэмператур, гадавая сума ападкаў 1000—1500 мм (вышэй за 3700 м часта выпадае снег), поры года слаба выражаны. У складзе расліннасці — дзірваністыя злакі (кавыль, барадач і інш.), падушкападобныя 1 разеткавыя расліны, рэдкія нізкарослыя дрэвы (вышынёй 2—5 м), з лямцавымі стваламі і густаапушаным лісцем
Парк — парк, тэрыторыя з прыроднай або культурнай расліннасцю, сеткаю дарог, алеямі, вадаёмамі і пляцоўкамі; прызначана для рэкрэацыйных мэт П. бываюць рэгулярнымі (з геаметрычна правільнай планіроўкай), пейзажнымі, або ландшафтнымі, прыроднымі, марскімі, прыродна-гістарычнымі, або помнікавымі. Сярод самых прыгожых паркаў на Бёларусі — парк імя Луначарскага ў Гомелі, пасаджаны ў 1849 г., Нясвіжскі парк (1879 г.).
Парковые ландшафты — паркавыя ландшафты, прыродныя ланд­шафты зрэджаных лясоў з хмызнякамі і густым травастоем у розных геаграфічных умовах (напрыклад, лесатундравыя рэдкалессі, лясныя саванны тропікаў і інш.). Лясы могуць быць прыроднымі або штучна насаджанымі.
Парниковый эффект атмосферы, тепличный эффект — парніковы эфект атмасферы, цяплічны эфект, ахоўнае дзеянне атмасферы ў працэсе прамянёвага цеплаабмену Зямлі з сусветнай прасторай. Атмасфера прапускае да зямной паверхні сонечную радыяцыю, аднак паглынае даўгахвалевае выпраменьванне зямной паверхні. Нагрэтая такім чынам атмасфера пасылае да зямной паверхні сустрэчнае выпраменьванне, што кампенсуе ў значнай меры страты цяпла зямной паверхняй. Пры адсутнасці атмасферы сярэдняя тэмпература зямной паверхні была б 23 °C, у сапраўднасці 15 °C.
Пассатные противотечения — пасатныя супрацьцячэнні, цячэнні ў падпаверхневым слоі трапічнай зоны Сусветнага акіяна. Напрамак — з захаду на ўсход. Маюць выгляд адносна вузкіх струменяў. Стрыжань П. с. размяшчаецца на глыбінях 50—200 м. Часткова кампенсуюць згон вады пасатнымі вятрамі з усходніх частак акіянаў.
Пассатные течения — пасатныя цячэнні, паверхневыя цячэнні Су­светнага акіяна ў трапічных і экватарыяльных шыротах Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў, якія выклікаюцца пануючымі тут вятрамі пасатамі. Накіраваны з усходу на захад, падзяляюцца міжпасатнымі
супрацьцячэннямі. У паўночнай частцы Індыйскага акіяна па прычыне мусоннай цыркуляцыі П. ц. назіраюцца толькі зімой.
Пассатный климат — пассатны клімат, клімат абласцей зямнога шара, якія знаходзяцца пад уздзеяннем пасатаў. Характарызуецца перавагай малавоблачнага надвор’я з устойлівымі ўмеранымі вятрамі ўсходніх напрамкаў, высокімі тэмпературамі паветра, нязначнай колькасцю ападкаў (за выключэннем гарыстых астравоў і ўзбярэжжаў, якія служаць араграфічнымі перашкодамі). У раёнах П. к. на сушы пануюць трапічныя пустыні і паўпустыні (акрамя ўсходніх частак мацерыкоў, якім уласцівы вільготны трапічны клімат).
Пассаты — ласаты, устойлівыя паветраныя цячэнні ў трапічных шыротах. Абумоўлены існаваннем экватарыяльнай зоны паніжанага атмасфернага ціску і субтрапічных зон павышанага ціску. Прадстаўляюць сабой вятры з экватарыяльнай перыферыі субтрапічных антыцыклонаў. Выражаны паўночна-ўсходнімі вятрамі ў Паўночным паўшар’і паўднёва-ўсходнімі — у Паўднёвым.
Пегматит — пегматыт, светлаафарбаваная розназярністая жиль­ная горная парода, блізкая па складу да мацярынскай інтрузіўнай пароды. Мае складаны і разнастайны мінеральны састаў, характары­зуецца павышаным утрыманнем мінералаў, багатых лятучымі кампанентамі (вадой, фторам, борам, хлорам і інш.) і мінералаў рэдкіх і рассеяных элементаў. Залягае ў выглядзе жыл, лінз, гнёзд і іншых цел. 3. П. звязаны месцараджэнні многіх карысных выкапняў. На Беларусі трапляецца зрэдку сярод дакембрыйскіх парод.
Пегматитовые месторождения — пегматытавыя радовішчы, жылы, лінзы і штокі, якія ўтварыліся пры застыванні магматычнага расплаву, што знаходзіўся пад уздзеяннем лятучых кампанентаў (вады, фтору, хлору, брому і інш.). Складзены палявым шпатам, кварцам, іншымі мінераламі, сярод якіх каштоўнымі з’яўляюцца слюда, мінералы рэдкіх і рассеяных элементаў (берылій, літый, торый, уран, цэзій) і каштоўныя камяні (ізумруд, аквамарын, тапаз і інш.). У адпаведнасці з гэтым адрозніваюць керамічныя, слюдзяныя, рэдкаметальныя і каштоўна-камянёвыя П. р. Найбольш вядомы П. р. Расіі, Украіны, Швецыі, Нарвегіі, ЗША, Бразіліі, краін Паўднёвай Афрыкі.
Педимент — педымент, слабанахіленыя (не болей за 3—5°), звычайна слаба задзернаваныя скалістыя перадгорныя раўніны, выпрацаваныя працэсамі дэнудацыі, выветрывання, плоскаснага і рэчышчавага змыву ў падножжы крутых схілаў гор і ўзвышшаў; часта не маюць рыхлых адкладаў або прыкрыты з паверхні іх нязначным слоем. Асабліва характэрныя для раёнаў з сухім кліматам.
Педиментация — педыментацыя, працэс утварэння педыментаў за лік адступання крутых схілаў і фарміравання ля іх падножжа нахіленых дэнудацыйных раўнін. У больш вузкім сэнсе пад П. разумеюць працэс мадэліроўкі і далейшага выраўноўвання паверхні педыментаў за лік плоскаснай і лінейнай эрозіі перыядычных вадацёкаў
Педиплен — педыплен, выраўнаваная слабанахіленая (3—5°) дэнудацыйная паверхня, што ўтварылася на месцы раней узвышанага рэльефу шляхам зліцця паміж сабой педыментаў. На паверхню выходзяць карэнныя горныя пароды, якія месцамі перакрыты маламагутным покрывам рыхлых адкладаў; сустракаюцца астраўныя горы — апошнія рэшткі мінулай, больш высокай паверхні. П. характэрныя для раёнаў з засушлівым і сухім кліматам (напрыклад, для пустынь і саваннаў Афрыкі).
Пелагиаль, пелагическая область — пелагіяль, пелагічная вобласць, тоўшча вады акіянаў, мораў і азёр як асяроддзе жыцця планкто­ну, нектону і плейстону. Супрацьпастаўляецца бенталі (дну вадаёмаў), населенай бентасам.
Пелагические организмы — пелагічныя арганізмы, расліны і жывёлы, што насяляюць пелагіяль. Падзяляюцца на пасіўна плаваючых на паверхні вады (плейстон) або ў яе тоўшчы (планктон) і на актыўна плаваючых (нектон). П. а. супрацьпастаўляюцца бентасу (арганізмам, што жывуць на дне вадаёма).