Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Орографические карты — араграфічныя карты, карты, якія характарызуюць рэльеф сушы і акіянічнага дна. На А. к. паказваюць размяшчэнне, арыенціроўку і памеры горных хрыбтоў, уступаў, упадзін, сярэдзіннаакіянічных хрыбтоў, астраўных дуг, каньёнаў, жалабоў і іншых араграфічных элементаў на фоне абагульненага паказу асноўных ступеняў рэльефу.
Орографические ландшафтные рубежи — араграфічныя ландшафт­ный рубяжы, прыродныя граніцы паміж ландшафтным! комплексам!, абумоўленыя галоўным чынам араграфічнымі асаблівасцямі мясцо-
васці. А. л. р. звычаина лшейныя аоо займаюць параунальна вузкія палосы; яны добра выдзяляюцца на мясцовасці, на касмічных здымках і аэрафотаздымках. Асабліва яскравыя граніцы паміж раўніннымі і горнымі ландшафтам!, дзе яны часта адлюстроўваюць рэзкую змену усёй сукупнасці природных умоў. А. л. р. часта служаць граніцамі і пры фізіка-геаграфічным раяніраванні.
Орографические осадки — араграфічныя ападкі, атмасферныя ападкі, якія ўтвараюцца пад уплывам горнага рэльефу (пры кандэнсацыі вільгаці ва ўзыходных струменях паветра). Араграфічныя перашкоды могуць садзейнічаць узмацненню ападкаў, якія маюць іншае паходжанне (франтальных або канвектыўных), асабліва пры няўстойлівай стратыфікацыі паветра.
Орография — араграфія, раздзел геамарфалогіі, які вывучае ўзаемнае размяшчэнне хрыбтоў, узвышшаў, рачных далін, катлавін і іншых форм рэльефу.
Орометрия — араметрыя, раздзел геамарфалогіі, які распрацоўвае метады вызначэння лічбавых характарыстык форм рэльефу зямной паверхні (даўжын' іілошчы, аб’ёмы, вышыні, глыбіні і інш.).
Оросительная система, ирригационная система — арашальная сістэма, ірыгацыйная сістэма, тэрыторыя з размешчанымі на ёй гідратэхнічнымі і эксплуатацыйнымі збудаваннямі, якія забяспечваюць яе арашэнне. Важнейшы элемент А. с.— арашальная сетка, гэта значыць сетка пастаянных і часовых каналаў і трубаправодаў, якія падаюць ваду на арашальныя землі з крыніцы арашэння. А. с. часта з’яўляюцца часткай буйных гідратэхнічных комплексаў.
Орошаемые почвы — арашаемыя глебы, глебы, якія атрымліваюць дадатковую колькасць вільгаці ў выніку арашэння. Адрозніваюцца ўрадлівасцю, павышаным (у параўнанні з неарашаемымі глебамі) утрыманнем гумусу і элементаў жыўлення раслін (пры ўмове працяглага, у сотні і тысячы гадоў арашэння).
Орошение, ирригация — арашэнне, ірыгацыя, штучнае ўвільгатненне глебы з мэтай атрымання ўстойлівых і высокіх ураджаяў сельскагаспадарчых культур. Ажыццяўляецца рознымі спосабамі (напрыклад, каналамі, дажджаваннем). З’яўляецца адным з відаў меліярацыі глеб. Найбольш шырока выкарыстоўваецца ў засушлівых і сухіх раёнах.
Ортзанд — артзанд, ушчыльненыя праслойкі ржавага, чырвонабурага або цёмна-карычневага адценняў, якія ўтвараюцца ў ніжніх (ілювіяльных) гарызонтах пясчаных глеб, ва ўмовах павышанага ўвільгатнення; адзін з відаў новаўтварэнняў. Сцэментаваны вокісламі жалеза (жалезістыя А.) або гумусам (гумусавыя А.). Наяўнасць А.— характэрная прымета сучасных і пахаваных падзолістых і балотнападзолістых глеб.
Ортштейн — артштэйн, жалезіста-марганцавыя сцяжэнні (канкрэцыі), часта з дамешкаю гумусу і крэменязёму, якія ствараюцца ў азёрах, балотах і перыядычна пераўвільгатняемых ніжніх (гліністых і суглі-
ністых) гарызонтах падзолістых і балотна-падзолістых глеб; адзін з відаў новаўтварэнняў. Маюць форму зерня, бобу, жаўлакоў няправільнай формы. Дыяметр звычайна ад 1 да 10 мм (часам — буйней), афарбоўка пераважна цёмная. Могуць утвараць суцэльныя пліты значнай магутнасці (т. зв. артштэйнавыгарызонт).
Осадки — асадкі (у геалогіі), ападкі (у метэаралогіі), 1) атмасферныя ападкі (у метэаралогіі); 2) у геалогіі — цвёрды матэрыял, які адклаўся ў вадаёмах і не ператварыўся яшчэ ў горныя пароды (іл, сапрапель). Да А. належаць таксама прадукты дзейнасці ветру, лёду, выветрывання, якія ўзніклі непасрэдна на паверхні сушы і не былі затым істотна зменены.
Осадкомер — ападкамер, прылада для вымярэння колькасці выпаўшых атмасферных ападкаў. Складаецца з дажджамернага вядра, у якое пападаюць ападкі, і дажджамернай шклянкі, куды зліваюцца ападкі з вядра. Градуіраваная шклянка паказвае таўшчыню слоя выпаўшых ападкаў у міліметрах.
Осадконакопление, седиментация — асадканазапашванне, седыментацыя, працэс утварэння ўсіх відаў адкладаў у природных умовах шляхам пераходу матэрыялу з рухомага, завіслага або растворанага стану (у водным або паветраным асяроддз!) у нерухомае становішча — асадак. Адбываецца на дне рэк, азёр, мораў і акіянаў, а таксама на паверхні сушы.
Осадочные горные породы — асадкавыя горныя пароды, горныя пароды, якія ўтвараюцца ў выніку назапашвання прадуктаў разбурэння раней існаваўшых парод (асадкавых, магматычных, метамарфічных) і рэшткаў арганізмаў у розных вадаёмах І на паверхн! сушы (галька, жвір, пясок, гліна, пясчанікі, вапнякі, каменная соль і інш.). Залягаюць у выглядзе слаёў. Па паходжанню падзяляюцца на абломкавыя, хемагенныя і арганагенныя горныя пароды. 3 А. г. п. звязаны пераважна нярудныя карысныя выкапні: вугаль, нафта, прыродны газ, солі і інш. А. г. п. сустракаюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусь
Осадочные месторождения — асадкавыя радовішчы, пласты і пластападобныя паклады карысных выкапняў, якія складаюцца з мінералаў, што адклаліся на дне старажытных і сучасных акіянаў, мораў, азёр і рэк пры асадканазапашванні. Уваходзяць у склад комплексаў асадкавых парод, якія залягаюць гарызантальна або змяты ў складкі. А. р. падзяляюцца на механічныя (жвір, пяскі, гліны), хімічныя (руды жалеза і марганцу, выкапнёвыя солі) і біяхімічныя (нафта, гаручы газ, вугаль).
Осадочный слой земной коры — асадкавы слой зямной кары, верх­няя частка зямной кары, якая складаецца галоўным чынам з рознаўзроставых асадкавых парод. Ад ніжэйляжачага слоя (гранітнага, базальтавага) аддзяляецца граніцай рэзкай нязгоды.
Осень — восень, пара года і пераходны кліматычны сезон паміж летам і зімой. В. у астранамічным разуменні — прамежак часу ад моман208
ту асенняга раўнадзенства да зімовага сонцастаяння (з 23 верасня па 21—22 снежня ў Паўночным паўшар’і, з 20—21 сакавіка да 21—22 чэрвеня ў Паўднёвым); асеннімі месяцам! ў Паўночным паўшар’і лічацца верасень, кастрычнік, лістапад, у Паўднёвым — сакавік, красавік, май. Ва ўмераных шыротах (у тым ліку на тэрыторыі Беларусі). В. характарызуецца паступовым паніжэннем тэмпературы паветра да адмоўных значэнняў, з’яўленнем (у другой палове В.) снежнага покрыва і ледаставу на рэках і азёрах, сезонным! змяненнямі ў жыцці жывёл і раслін (адлёт птушак, апад лісця на дрэвах і інш.).
Осеннее равноденствие — асенняе раўнадзенства, момант часу, калі Сонца перасякае нябесны экватар пры сваім уяўным руху пры пераходзе з Паўночнага паўшар’я ў Паўднёвае (23 верасня) Лічыцца пачаткам астранамічнай восені.
Основные горные породы — асноўныя горныя пароды, магматыч ныя пароды адносна бедныя (44—53 %) крэменязёмам і багатыя магніем і кальцыем (напрыклад, базальты, габра і інш.)
Останцы — астанцы, ізаляваныя ўзвышшы сярод выраўнаванай прасторы. Гэта ўцалелыя ад разбурэння ўчасткі некалі больш высокай краіны. Складаюцца часцей за ўсё цвёрдымі пародамі. Размяшчаюцца на раўнінах ізалявана або невялікімі групамі, утвараюць астраўныя горы, часам з плоскавяршыннай паверхняй і крутым! схіламі. У апошнім выпадку астраўныя горы называюцца сталовымі гарамі. А. характэрныя для саваннаў, пустынь і паўпустынь. Вядомы ў Афрыцы, Амерыцы, Цэнтральнай і Сярэдняй Азіі.
Остаточные озёра, реликтовые озёра — астаткавыя азёры, рэліктавыя азёры, азёры, якія ўтварыліся на месцы адступіўшых мораў (Аральскае, Каспійскае). Каспійскае возера, напрыклад, у недалёкім геалагічным мінулым па Кума-Манычскай упадзіне злучалася з Чорным мо­рам, г. зн. было сапраўдным морам.
Острова — астравы, невялікія ў параўнанні з мацерыкамі ўчасткі сушы, акружаныя з усіх бакоў вадой. Складаюць па плошчы 10 млн км2 (больш за 6 % сушы). Самыя вялікія астравы Зямлі — Грэнландыя (2,2 млн км2), Новая Гвінея (829 тыс. км2), Калімантан (734 тыс. км2), Мадагаскар (690 тыс. км2). А. размяшчаюцца адзіночна і групамі, па паходжанню падзяляюцца на мацерыковыя і акіянічныя, а апошнія — на вулканічныя і каралавыя.
Остепнённые луга — астэпаваныя лугі, тып лугавой расліннасці, у складзе якой поруч з разнатраўем і мезафільнымі злакамі сустракаюцца стэпавыя дзірваністыя злакі (ціпчак, мятлік і інш.), дробныя хмызнячкі і паўхмызнячкі. Часам да А. л. адносяць лугавыя, або разнатраўныя, стэпы, з перавагаю стэпавых відаў. А. л. не маюць занальнага распаўсюджання і носяць другасны характар; развіты на поўначы лесастэпаў.
Островная фауна — астраўная фауна, сукупнасць відаў жывёл на тым або іншым востраве. Істотна адрозніваецца ад фауны мацерыкоў
Асаблівасці А. ф. вызначаюцца ў першую чаргу паходжаннем астравоў (акіянічныя або мацерыковыя), а таксама ступенню ізаляцыі і аддаленасці ад мацерыка. Характэрны высокі працэнт эндэмікаў, а таксама адсутнасць некаторых відаў і родаў жывёл, шырока распаўсюджаных на бліжэйшым мацерыку.
Островная флора — астраўная флора, сукупнасць відаў раслін адасобленых участкаў сушы або астравоў, якая адрозніваецца па відавому складу і шляхам фарміравання ад мацерыковай флоры. У большасці выпадкаў А. ф. характарызуецца эндэмізмам, асабліва пры значнай аддаленасці вострава ад мацерыка.
Островные горы — астраўныя горы, ізаляваныя горы і ўзвышшы (адносная вышыня ад 100 м да 1000—2000 м), размешчаныя па адной або групамі сярод шырокай раўніны. Могуць быць у выглядзе ўдаленых ад разбурэння астанцоў або вынікам мясцовага гораўтварэння.
Островные дуги — астраўныя дугі, лінейна арыентаваныя горныя збудаванні, што аддзяляюць катлавіны ўскраінных мораў ад глыбакаводных жалабоў. Асновай А. д. служаць падводныя хрыбты (шырыня 40—400 км, даўжыня да 1000 км і болей), пераважна вулканічныя, са шматлікімі вяршынямі, што выступаюць над узроўнем мора ў выглядзе грады або гірлянды астравоў (напрыклад, Алеуцкія, Курыльскія, Япон скія астравы). Звычайна арыентаваны паралельна глыбакаводным жолабам. Для А. д. характэрны павышаныя значэнні цеплавога патоку, актыўны вулканізм і сейсмічнасць.
Осушение земель — асушэнне зямель, выдаленне з глебы і яе паверхні залішняй вільгаці, звычайна з дапамогай дрэнажу — сістэмы адкрытых і закрытых равоў і каналаў. У забалочаных месцах з’яўляецца адным з відаў меліярацыі глеб, дзе садзейнічае павышэнню прадукцыйнасці сельскагаспадарчых і лясных угоддзяў. Вялікія работы па асушэнню забалочаных зямель праводзяцца ў Беларусі.