Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Нивация, эрозия снежников — нівацыя, эрозія снежнікаў, разбуральнае ўздзеянне снегу на горныя пароды; прыводзіць да ўтварэння спецыфічных форм рэльефу і адкладаў. Н. найбольш яскрава выражана ў палярных, субпалярных і высакагорных абласцях, у месцах, дзе назапашваюцца вялікія масы снегу і існуюць снежнікі.
Нивелир — нівелір, геадэзічны інструмент для вызначэння розніцы вышынь двух пунктаў зямной паверхні пры геаметрычным нівеліраванні. Асноўныя часткі Н.— ватэрпас і зрокавая трубка, якая служыць для візіравання.
Нивелирование — нівеліраванне, работы па вызначэнню адносных і абсалютных вышынь пунктаў зямной паверхні. Для тапаграфічнай здымкі прыкяняецца геаметрычнае і тапаграфічнае Н., а пры здымках у маштабе драбней 1 :25000 і здымцы цяжкадаступных раёнаў — бараметрычнае Н.
Нижний уровень денудации — ніжні ўзровень дэнудацыі, уяўная паверхня, да якой можа быць паніжана суша пад дзеяннем дэнудацыі ва ўмовах працяглага, адносна спакойнага тэктанічнага стану. Тэарэтычна супадае з агульным базісам эрозіі (узроўнем Сусветнага акіяна), аднак у рэчаіснасці можа знаходзіцца і ніжэй, так як некаторыя раёны сушы размешчаны ніжэй гэтага ўзроўню, і, акрамя таго, рачная эрозія і марская абразія ў межах шэльфа праяўляюцца і пад вадой.
Низинные болота, евтрофные болота — нізінныя балоты, эўтрофныя балоты, балоты, якія жывяцца галоўным чынам грунтавымі водамі,
багатымі мінеральнымі солямі. Найбольш характэрны для паўднёвай паласы лясной зоны ўмеранага пояса. Шырока распаўсюджаны ў Бе­ларусь асабліва ў Беларускім Палессі.
Низинные луга — нізінныя лугі, лугі з адносна вільгацелюбівай расліннасцю (пераважаюць гіграфіты і мезафіты), якія развіваюцца ва ўмовах блізкага залягання грунтавых вод. Уласцівы паніжэнням міжрэччаў. Шмат Н. л. у Беларусі (Палессе, Нарачана-Вілейская, Нёманская і інш. нізіны).
Низкие широты — нізкія шыроты, умоўная назва абласцей зямнога шара, якія размяшчаюцца прыкладна паміж 40° пн. і пд. шыраты.
Низкие горы, низкогорье, низкогорный рельеф — нізкія горы, нізкагор’е, нізкагорны рэльеф, горы, вяршыні якіх не ўзнімаюцца вышэй 1000 м (Ціманскі краж, ускраінныя часткі сярэдніх і высокіх гор). Характарызуюцца згладжанасцю рэльефу, нязначнымі адноснымі вышынямі, вялікай колькасцю дробных хрыбтоў і асобных узвышшаў, назапашваннем знесенага зверху абломкавага матэрыялу. Рэльеф нізкагор’я набліжаецца да раўніннага.
Нйзкотравье — нізкатраўе, ярус або суполка невысокіх (да 10— 15 см), пераважна травяністых раслін, якія растуць большую частку года ва ўмовах недахопу цяпла або вільгаці. Н. уласціва, напрыклад, апустыненым саваннам, альпійскім лугам.
Низменность, низменная равнина — нізіна, нізінная раўніна, раўнінны ўчастак сушы, размешчаны не вышэй чым 200 м над узроўнем мора (нізіны Амазонская, Ла-Плацкая, Інда-Гангская, Прыкаспійская і інш., у Беларусі — нізіны Полацкая, Нёманская, Цэнтральна-Бярэзінская, Палеская і інш.).
Низовье реки — нізоўе ракі, ніжні ўчастак ракі, які звычайна характарызуецца параўнальна пакатым падоўжным профілем, спакойным цячэннем, адкладаннем рачных наносаў, найбольшымі расходам! вады.
Никелевые руды — нікелевыя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для прамысловай здабычы нікелю. Утрыманне нікелю ад 0,3 да 4 %. Асноўныя радовішчы ў Канадзе, Аўстраліі, Расіі, Новай Каледоніі.
Нисходящее развитие рельефа — сыходнае развіццё рэльефу, развіццё рэльефу, якое ажыццяўляецца ва ўмовах перавагі працэсаў дэнудацыі над тэктанічнымі падняццямі. Для С. р. р. характэрна памяншэнне абсалютных і адносных вышынь, крутасці схілаў і ўтварэнне пенепленаў.
Ниша — ніша, паглыбленне на схіле або ў яго падножжа параўнальна невялікіх памераў. Могуць утварацца хвалямі, быць звязаны з нівацыяй, эрозіяй, карставымі, эолавымі і іншымі прыроднымі працэсамі.
Новоземельская бора—Новазямельская бара, моцны, сыходны, халодны вецер (бара), які дзьме з гор Новай Зямлі да ўзбярэжжаў Карскага і Баранцавага мораў і распаўсюджваецца над воднай паверх-
няй на 40—50 км. Звычайна адзначаецца пры праходжанні атмасферных франтоў; скорасць ветру можа дасягаць 60 м/с (пры парыва» да 100 м/с).
Новолуние — маладзік, первая квадра, фаза Месяца, калі Месяц знаходзіцца ў напрамку, супрацьлеглым Сонцу, І бачны як поўны асветлены Сонцам дыск.
Новообразования в почвах и горных породах — новаўтварэнні ў глебах і горных пародах, розныя формы назапашвання лёгкарастваральных солей, гіпсу, вуглякіслага кальцыю, вокісаў жалеза і марганцу, крэменекіслаты і арганічных рэчываў, якія рэзка адрозніваюцца ад астатняй глебы або горнай пароды па складу і структуры. Гэта налёты, скарыначкі, прымазкі, пацёкі, прожылкі, трубачкі, сцяжэнні, праслойкі і інш.
Новороссийская бора, Норд-Ост — Новарасійская бара, Норд-Ост, моцны, халодны, сухі паўночна-ўсходні вецер (бара), які дзьме са схілаў Каўказа на Чарнаморскае ўзбярэжжа паміж Анапай І Туапсе. Выклікаецца галоўным чынам значнай розніцай тэмператур па абодва бакі гор Заходняга Каўказа. Асаблівай сілы дасягае ў Новарасійску, дзе за год бывае звычайна каля 50 дзён з гэтым ветрам (часцей у лістападзе і сакавіку). Працягласць Н. б. 1—3 суткі, часам да аднаго тыдня; скорасць ветру дасягае 45—50 м/с (пры парывах да 100 м/с).
Новоэвксинский бассейн — Новаэўксінскі басейн, замкнуты азёрнамарскі басейн, які існаваў на месцы сучаснага Чорнага мора ў другой палове позняга плейстацэну, аднак займаў меншую плошчу. Найбольш нізкі ўзровень (на 70—80 м ніжэй сучаснага) прыкладна супадаў з максімальным развіццём познеплейстацэнавага абледзянення на Усходне-Еўрапейскай раўніне.
Новый Свет — Новы Свет, агульная назва часткі свету, што ўключае Паўночную і Паўднёвую Амерыку. Супрацьпастаўляецца Старому Свету (Еўропа, Азія І Афрыка). У гэтым гістарычным падзеле сушы не ўлічваюцца Антарктыда, Аўстралія і Акіянія.
Нозоареал, ареал болезни — нозаарэал, арэал хваробы, сукупнасць тэрыторый, населеных чалавекам, на якіх ёсць або былі ў недалёкім мінулым актыўныя ачагі той ці іншай хваробы; важнейшае паняцце нозагеаграфіі. Па велічыні Н. бываюць глабальнымі, занальнымі, рэгіянальнымі і лакальнымі. Акрамя арэалаў асобных хвароб, існуюць і групавыя Н.
Нозогеография, география болезней человека — нозагеаграфія, геаграфія хвароб чалавека, раздзел медыцынскай геаграфіі, які вывучае геаграфічнае распаўсюджанне асобных хвароб чалавека ў сучасны перыяд або ў недалёкім мінулым. Асноўная задача Н.— вывучэнне нозаарэалаў, іх структуры і дынамікі, а таксама ўмоў узнікнення хвароб.
Ноосфера — наасфера, новы стан біясферы, пры якім разумная дзейнасць чалавека стане галоўным, вызначаючым фактарам яе развіцця.
Норд, Бакинский норд — Норд, Бакінскі норд, халодны, сухі і пыль­ны паўночны вецер на Апшэронскім паўвостраве і на ўзбярэжжы Каспійскага мора на поўдзень ад Баку. Дасягае часам сілы шторму. Адзначаеииа каля 60 разоў v год, часцей летам. Дзьме ад 1 да 3,5 сут (на мооы — тыднямі).
Норма стока — норма сцёку, сярэдняе значэнне велічыні сцёку за шматгадовы перыяд. Вылічваецца як сярэдняе арыфметычнае гадавых велічынь сцёку (норма гадавога сцёку), сцёку за веснавую паводку (норма вясенняга сцёку), за асобныя месяцы або іншыя перыяды года.
Нормальная вода — нармальная вада, марская вада з дакладна ўстаноўленым утрыманнем хлору (каля 19,38 %о, што адпавядае салёнасці 35 %о). Выкарыстоўваецца ў якасці міжнароднага эталона для вызначэння салёнасці марской вады. Часам Н. в. называюць «капенгагенскай», так як яе ўпершыню пачалі нарыхтоўваць у Капенгагенскай гідралагічнай лабараторыі.
Нормальное атмосферное давление — нармальны атмасферны ціск, атмасферны ціск на ўзроўні мора і геаграфічнай шыраце 45°. Роўны 760 мм ртутнага слупка.
Ночь — ноч, цёмная частка сутак ад канца вячэрняга змроку да пачатку ранішняга; працягласць Н. залежыць ад геаграфічнай шыраты і пары года. У высокіх шыротах Паўночнага паўшар’я Зямлі каля дня летняга сонцастаяння вячэрні змрок змыкаецца з ранішнім і назіраюцца белыя ночы; такая ж з’ява назіраецца ў Паўднёвым паўшар’і каля дня зімовага сонцастаяння.
Нулевая поверхность — нулявая паверхня, умоўная паверхня ў тоўшчы вады акіяна (мора), на якой мяркуецца малая гарызантальная скорасць цячэнняў або іх поўная адсутнасць.
Нуль глубин — нуль глыбінь, умоўная паверхня, ад якой адлічваюцца адзнакі глыбінь на марскіх навігацыйных картах. У Расіі для мораў без прыліваў (Балтыйскае мора і інш.) за Н. г. прымаецца велічыня нуль Кранштацкага футштока; у морах з прылівамі (Ахоцкае мора і інш.) ■— сярэдні ўзровень малой вады ў сізігіі.
Нуль Кронштадского футштока — нуль Кранштацкага футштока, гарызантальная рыска на металічнай пласцінцы, якая ўмацавана на апоры моста праз Абвадны канал у Кранштаце. Размешчана на вышыні сярэдняга ўзроўню мора за перыяд з 1825 па 1840 г. Фіксуе нулявую адзнаку, ад якой адлічваюцца абсалютныя вышыні сушы ў Расіі (Балтыйская сістэма вышынь).
Нунатак — нунатак, ізаляваная скалістая вяршыня, якая выступав над паверхняй ледавіка. Н. характерны для краявых частак ледавіковых покрываў Грэнландыі і Антарктыды.
о
Оазисы — аазісы, месцы ў пустынях і паўпустынях з багатай расліннасцю і развітым земляробствам. Утвараюцца ля крыніц вады (пры неглыбокім заляганні прэсных грунтавых вод, наяўнасці крыніц, калодзежаў, рэк, каналаў, азёр). Адзін з буйнейших А. свету — Нільская даліна ў Паўночнай Афрыцы (пустыня Сахара).
Обвалование — абвалаванне, агараджэнне землянымі валамі (дам­бам!) мясцовасці ад затаплення водамі прылягаючых вадаёмаў і рэк.
Обводнение — абвадненне, стварэнне штучных запасаў вады ў малаводных раёнах шляхам выкарыстання мясцовага сцёку і надземных вод (стварэнне сажалак, калодзежаў і іншых вадаёмаў) або шляхам транспарціроўкі вады каналам! з іншых раёнаў.
Обзорные карты, обзорно-топографические карты — аглядныя кар­ты, аглядна-тапаграфічныя карты, тапаграфічныя карты маштабу 1 : 1 000 000 і 1 : 500 000.
Облака — воблакі, вялікая колькасць прадуктаў кандэнсацыі (вадзяных кропелек, ледзяных крышталікаў) на вышыні ў свабоднай атмасферы. Часцей за ўсё ўзнікаюць у выніку ахаладжэння паветра пры яго падняцці. Падзяляюцца на перыстыя, кучавыя, слаістыя В. і іх спалучэнні. Вызначаюцца з дапамогай Атласа воблакаў, які змяшчае фотаздымкі і малюнкі ўсіх іх відаў.