Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік
Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
Миграция элементов — міграцыя элементаў, перанос і пераразмеркаванне хімічных элементаў у зямной кары і на паверхні Зямлі. Адбываецца пры розных геахімічных працэсах у расплавах, водных растворах, газападобнай і цвёрдай фазах. Да элементаў з вельмі высокай міграцыйнай здольнасцю належаць хлор, бром, ёд, азот, бор, радый, натрый; з высокай — калій, кальцый, германій, уран, жалеза; з сярэдняй — алюміній, крэмній, магній; з нізкай — цырконій, ніобій, тантал; з вельмі нізкай — плацінавыя металы.
Микроклимат — мікраклімат, 1) клімат прыземнага слоя паветра на невялікай тэрыторыі (лясной паляне, беразе ракі і г. д.). Залежыць ад непасрэднага ўздзеяння зямной паверхні, характар якой значна ўплывае на рэжым вятроў, назапашванне снегу і іншыя метэаралагічныя элементы і з’явы; 2) адрозненні метэаралагічнага рэжыму ўнутры якога-небудзь мясцовага клімату.
Микрорельеф — мікрарэльеф, дробныя формы рэльефу, памеры якіх звычайна не перавышаюць некалькіх м (напрыклад, стэпавыя блюдцы, прырэчышчавыя валы). Маюць пераважна эразійнае ці антрапагеннае паходжанне.
Микулинское межледниковье, мгинское межледниковье — мікулінскае міжледавікоўе, мгінскае міжледавікоўе, міжледавіковая эпоха, якая падзяляе сярэднеплейстацэнавую (маскоўскую) і познеплейстацэнавую (валдайскую) ледавіковыя эпохі Усходне-Еўрапейскай раўніны. Адпавядае рыс-вюрму або земскаму міжледавікоўю Заходняй Еўропы і сангамонскаму — Паўночнай Амерыкі.
Миндель-рисское межледниковье — міндэль-рыскае міжледавікоўе, міжледавіковая эпоха, якая падзяляе раннеі сярэднеплейстацэнавае (міндэльскае і рыскае) абледзяненне Альпаў. Адпавядае гальштэйнскаму міжледавікоўю Паўночнай Еўропы, ліхвінскаму — Усходне-Еўрапейскай раўніны, ярмуцкаму — Паўночнай Амерыкі.
Миндельская ледниковая эпоха (ледниковье), миндель — міндэльская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), міндэль, раннеплейстацэнавая 176
ледавіковая эпоха Альпаў (каля 0,5—0,4 млн гадоў назад). Супастаўляецца з окскай ледавіковай эпохай (ледавікоўем) Усходне-Еўрапейскай раўніны, эльстэрскай — Цэнтральнай Еўропы І канзаскай — Паўночнай Амерыкі.
Минерализация природных вод — мінералізацыя природных вод, агульная (сумарная) колькасць раствораных рэчываў у вадзе. Выражаецца ў мг/л, г/л, г/м3 і працэнтах. Важнейшая характарыстыка якасці вады. Залежыць ад природных умоў, у першую чаргу ад клімату і літалагічнага складу ваданосных пластоў, якія жывяць рэкі.
Минералогический состав почв — мінералагічны склад глеб, колькасная суадносіна розных мінералаў у глебе. Вызначаецца складам глебаўтваральных парод і працэсамі выветрывання. Мінералы ў глебе бываюць першасныя (утварыліся ў глыбінных слаях зямной кары) і другасныя (узніклі ў кары выветрывання І глебе пры пераўтварэнні першасных мінералаў). М. с. г. у многім вызначае ўрадлівасць глебы.
Минералогия — мінералогія, навука аб мінералах, іх складзе,уласцівасцях, асаблівасцях і заканамернасцях будовы (структуры), а таксама аб умовах іх утварэння і змянення ў природных умовах.
Минералогия почв — мінералогія глеб, раздзел глебазнаўства, які вывучае мінералагічны склад глеб, утварэнне, разбурэнне і змяненне мінералаў пры глебаўтварэнні, уласцівасці мінералаў, што знаходзяцца ў глебе, і іх геаграфічнае распаўсюджанне.
Минеральное сырьё — мінеральная сыравіна, паліўна-энергетычныя, металічныя і неметалічныя карысныя выкапні з канцэнтрацыяй мінералаў, якая забяспечвае эканамічную мэтазгоднасць іх здабычы пры існуючым узроўні тэхнічнага развіцця.
Минеральные воды — мінеральныя воды, падземныя (часам наземный) воды і крыніцы са значным утрыманнем солей і газаў (ад Іда 50 г на 1 л), часта з павышанай тэмпературай. Многія маюць лекавыя ўласцівасці. М. в. сустракаюцца ў многіх раёнах Беларусі (Ждановічы, Бабруйск, Ельск, Рагачоў і інш.).
Минеральные озёра — мінеральныя азёры, салёныя азёры, вада якіх моцна мінералізавана (утрымлівае вялікую колькасць солей). Пры салёнасці вады менш за 1 г/л азёры прэсныя, пры салёнасці ад 1 да 24 г/л саланаватыя, або слабамінералізаваныя, з большай салёнасцю — салёныя азёры, або мінеральныя. Пры высокіх канцэнтрацыях солей яны выпадаюць у асадак; такія М. а. называюцца самасадачнымі, а вада ў іх — рапай. Па хімічнаму складу М. а. бываюць карбанатнымі (содавымі), сульфатнымі (горка-салёнымі) і хларыднымі (салёнымі) М. а. найбольш распаўсюджаны ў засушлівых раёнах; займаюць бяссцёкавыя катлавіны або ўтвараюцца на марскіх узбярэжжах (у адасобленых ад мора залівах і ліманах). 3 М. а. здабываюць спажыўную соль, соду, злучэнні брому, ёду, бору і іншых хімічных элементаў; некаторыя іх донныя адкладанні (мінеральныя, пераважна серавадародныя гразі) выкарыстоўваюцца ў лекавых мэтах.
Минеральные ресурсы, минерально-сырьевые ресурсы — моральный рэсурсы, мінеральна-сыравінныя рэсурсы, прыродныя ўтварэнні ў зямной кары, якія могуць быць здабыты з нетраў і выкарыстаны ў народнай гаспадарцы. Па фізічнаму стану М. р. дзеляцца на цвёрдыя, вадкія і газападобныя, па складу і асаблівасцях выкарыстання — на паліўныя (вугаль, нафта, прыродны газ, гаручыя сланцы, торф); металічныя (руды чорных і каляровых металаў); горна-хімічная сыравіна (калійная і спажыўная соль, апатыты і фасфарыты, сера і серны калчадан, глаўберава соль і інш.); неметалічныя (вапняк, гліны, будаўнічы камень, азбест, графіт, каштоўныя і абліцовачныя камяні і інш.). Важнейший М. р. Беларусі: калійная і спажыўная соль, нафта, будаўнічы камень, торф.
Минералы — мінералы, прыродныя ўтварэнні (целы), аднародныя па хімічнаму саставу і фізічных уласцівасцях. З’яўляюцца складанай часткай горных парод і руд (напрыклад, у склад граніту ўваходзяць мінералы кварц, палявы шпат і слюда). Утвараюцца ў выніку фізікахімічных ці біялагічных працэсаў у зямной кары і на яе паверхні. Вядома каля 2 тыс. мінералаў, большасць з іх — цвёрдыя; маюцца таксама вадкія (самародная ртуць, вада) і газападобныя мінералы.
Минимальная температура — мінімальная тэмпература, найменшая тэмпература паветра, глебы або вады ў дадзеным месцы за пэўны час назіранняў (суткі, месяц, год, шматгадовы перыяд). Вымяраецца мінімальным тэрмометрам. Абсалютныя М. т. у Беларусі дасягаюць — 42° (поўнач і ўсход рэспублікі).
Миоценовая эпоха, миоцен — міяцэнавая эпоха, міяцэн, ранняя эпоха неагенавага перыяду.
Мираж — міраж, аптычная з’ява ў атмасферы, часта ва ўмовах пустыні, якая заключаецца ў тым, што разам з аддаленымі прадметамі (або ўчасткам неба) бачны іх несапраўдныя вобразы, што зрушаны адносна саміх прадметаў. Бачнымі бываюць таксама вобразы прадметаў, што знаходзяцца за лініян гарызонту. М. тлумачыцца скрыўленнем прамянёў святла, якія ідуць ад прадмета ў неаднолькава нагрэтых І маючых розную шчыльнасць слаях атмасферы.
Мистраль — містраль, моцны і халодны паўночна-заходні вецер на міжземнаморскім узбярэжжы Францыі, у даліне ракі Роны. Адзначаецца на працягу ўсяго года, аднак часцей бывае зімою. Выклікае моцныя хваляванні на моры, наносіць шкоду пасевам.
Многолетнемёрзлые горные породы, вечная мерзлота — шматгадовамёрзлыя горныя пароды, вечная мерзлата, горныя пароды, якія захаваліся (при адпаведных природных умовах) у мёрзлым стане дзесяткі, сотні і тысячы гадоў. Залягаюць на некаторай глыбіні ад паверхні, утрымліваюць лёд, прысутнасць якога істотна ўплывае на фізічныя, механічныя і фільтрацыйныя ўласцівасці парод.
Многолетние колебания стока — шматгадовыя ваганні сцёку, змяненне воднасці ракі, якое адбываецца на працягу шматгадовых перыя178
даў у выглядзе больш або менш значных адхіленняў ад сярэдняй шматгадовай велічыні сцёку. Праяўляюцца ў форме паслядоўнай змены мнагаводных і малаводных цыклаў, якія адрозніваюцца як па сваёй працягласці, так і па велічыні адхілення ад сярэдняга значэння сцёку за ўвесь разглядаемы перыяд.
Многолетний лёд — шматгадовы лёд, марскі лёд, які ўтвараецца ў высокіх шыротах акіянаў і захоўваецца не менш за два гады. Таўшчыня 3 м і болей. Ш. л. шчыльны, апрэснены, звычайна мае блакітны колер. У летні перыяд на яго паверхні з’яўляюцца шматлікія азяркі прэснай расталай вады.
Многолетняя криолитозона, зона многолетнемёрзлых пород, область подземного оледенения — шматгадовая крыялітазона, зона шматгадовамёрзлых парод, вобласць падземнага абледзянення, верхні слой зямной кары з устойлівай (на працягу дзесяткаў, сотняў і нават тысяч гадоў) адмоўнай або нулявой тэмпературай, якая забяспечвае доўгатэрміновае захаванне надземных ільдоў. Ш. к. складаюць шматгадовамёрзлыя горныя пароды і падземныя ледзяныя целы; у яе склад уваходзяць непрамярзаючыя гарызонты моцнамінералізаваных надземных вод. Ш. к. утвараецца ў раёнах з адмоўнымі значэннямі сярэднегадавой тэмпературы зямной паверхні (пры яе дадатных значэннях часам захоўваецца як рэлікт мінулых, больш суровых кліматычных умоў). Ніжняя граніца Ш. к. ад некалькіх м або дзесяткаў м ва ўмераных шыротах да некалькіх км у высокіх. Ш. к. займае каля 35 млн км2, у тым ліку каля 11 млн км2 у Расіі (галоўным чынам у Сібіры).
Многолетняя мерзлота, вечная мерзлота — шматгадовая мерзлата, вечная мерзлата, мёрзлыя горныя пароды і грунты з адмоўнай тэмпературай, якія не растаюць на працягу доўгага часу (ад некалькіх год да тысячагоддзяў). Залягае на некаторай глыбіні ад паверхні глебы. Бывае суцэльнай і астраўной, месцамі з выкапнёвым лёдам. Магутнасць ад некалькіх метраў да соцень метраў. Утварылася ў ледавіковую эпоху чацвярцічнага перыяду ў абласцях, не пакрытых лёдам, аднак з нізкімі сярэднегадавымі тэмпературамі. Распаўсюджана ў Расіі на поўначы Еўрапейскай часткі і ў Сібіры, у Паўночнай Амерыцы.
Мобнлйзм — мабілізм, тэктанічныя гіпотэзы, якія дапускаюць вялікія (да некалькіх тысяч км) гарызантальныя перамяшчэнні мацерыковых глыб зямной кары адносна адна адной і ў адносінах да полюсаў на працягу геалагічнага часу.
Модуль стока — модуль сцёку, аб’ём сцёку ў адзінку часу з адзінкі плошчы вадазбору. Вылічваецца шляхам дзялення расходу вады на плошчу вадазбору; звычайна выражаецца ў л/с-км2 або м3/с-км2
Молассы — маласы, комплекс абломкавых горных парод — кангламератаў, пясчанікаў, мергеляў, глін і іншых, якія назапашваюцца ў краявых і міжгорных прагінах. Характэрны для заключных (арагенных) стадый развіцця геасінкліналяў, месцамі дасягаюць магутнасці ў некалькі тысяч М. 3 М. часта звязаны радовішчы вуглёў, нафты, газу, розных солей і іншых карысных выкапняў.