Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Маршрутная съёмка — маршрутная здымка, здымка зямной паверхні па асобаму маршруту пры стварэнні і абнаўленні геаграфічных карт рознага прызначэння і прывязкі выбраных контураў і прадметаў да апорных геадэзічных пунктаў або арыенціраў. Наносіцца на планшэт адлюстраванне як самога маршруту, так і сітуацыя па абодва яго бакі
ў межах бачнасці. Акрамя наземнай М. з., шырока выкарыстоўваецца паветраная, візуальная і інструментальная М. з.
Масштаб — маштаб, адносіны даўжыні ліній на чарцяжы, плане ці карце да даўжыні ліній у натуры. Адрозніваюць лікавы М. (выражаецца дробам, лічнік якога роўны адзінцы, а назоўнік паказвае, у колькі разоў паменшаны паказаныя лініі), лінейны М. (выражаецца прамой лініяй, падзеленай на роўныя адрэзкі з надпісамі, якія ўказваюць даўжыню ліній у натуры) і найменны М. (выражаецца словамі, напрыклад у 1 см— 100 м). М. выкарыстоўваецца для паказу і вымярэння адлегласцей на чарцяжы, плане ці карце.
Математическая картография — матэматычная картаграфія, раздзел картаграфіі, які вывучае пытанні матэматычнага абгрунтавання карт, тэорыю картаграфічных праекцый, метады пошуку праекцый і спосабы іх рацыянальнага выкарыстання на практыцы. Разглядае таксама маштабы, каардынатныя сеткі і кампаноўку карты.
Математическая основа карты — матэматычная аснова карты, сукупнасць матэматычных элементаў карты, якія вызначаюць матэматычны закон яе пабудовы і геаметрычныя ўласцівасці карты. М. а. к. утвараюць маштаб, картаграфічная праекцыя (і звязаная з ёй картаграфічная сетка), а таксама геадэзічная аснова, што выкарыстоўваецца пры пабудове карты.
Математические методы в географии — матэматычныя метады ў геаграфіі, выкарыстанне матэматычнага апарату і вылічальнай тэхнікі пры вывучэнні геаграфічных працэсаў і з’яў. Прымяняюцца на ўсіх стадыях геаграфічнага даслсдавання: пры зборы і першаснай апрацоўцы зыходных матэрыялаў, іх класіфікацыі і генералізацыі, аналізе і прагнозе статычных і дынамічных станаў аб’ектаў даследавання; пры раяніраванні, мадэліраванні геасістэм, рэгуляванні і аптымізацыі тэрытарыяльных сувязяў і г. д.
Материки, континенты — мацерыкі, кантыненты, самыя буйныя масівы сушы, акружаныя з усіх ці амаль з усіх бакоў акіянамі і морамі. Маюць кару мацерыковага тыпу, адну або некалькі старажытных плат­форм, акаймаваных складкаватымі структурам! рознага ўзросту. М. шэсць: Еўразія (50,6 млн км2), Афрыка (29,2 млн км2), Паўднёвая Амерыка (20,2 млн км2), Паўночная Амерыка (20,4 млн км2), Антарктыда (13,9 млн км2) і Аўстралія (7,6 млн км2).
Материковая земная кора — мацерыковая зямная кара, зямная ка­ра, уласцівая мацерыкам. Магутнасць на раўнінах 30—40 км, у тарах — да 70—80 км. Складаецца з трох слаёў: асадкавага (таўшчынён ад 1 — 5 км да 10—20 км у прагінах, пры сярэднім значэнні 5—6 км), гранітнага (10—15 км) і базальтавага (15—35 км). М. з. к. выкліноўваецца ў межах падводнай ускраіны мацерыкоў.
Материковая отмель, шельф — мацерыковая водмель, шэльф, падводная, слабанахіленая мелкаводная раўніна, ускладненая далінамі, асобнымі ўпадзінамі, падняццямі, водмелямі. Прасціраецца ўздоўж бе-
рагоў мацерыкоў, да глыбінь, дзе нахіл дна істотна павялічваецца (у сярэднім да 200 м), і з’яўляецца надводным працягам мацерыкоў; у яе межах у асноўным размяшчаюцца моры і накопліваецца абломкавы матэрыял, які прыносіцца з сушы. М. в. добра асвятляецца і праграваецца, багата пажыўнымі рэчывамі і арганізмамі; у яе межах знаходзяцца буйныя месцараджэнні нафты, газу (Мексіканскі, Персідскі залівы, Паўночнае мора) і важнейшыя рыбапрамысловыя раёны свету (моры Паўночнае, Баранцава і інш.).
Материковое подножие, континентальное подножие — мацерыковае падножжа, кантынентальнае падножжа, частка дна Сусветнага акіяна, размешчаная ля падножжа мацерыковага схілу. Прадстаўляе сабой нахіленую раўніну, складзеную рыхлымі наносамі, знесенымі з мацерыка, мацерыковай водмелі і схілу. Можа дасягаць шырыні некалькіх соцень кіламетраў.
Материковое полушарие — мацерыковае паўшар’е, паўшар’е Зямлі, у межах якога найбольш развіта суша (складае 47 % плошчы паўшар’я). Цэнтр М. п. размешчаны на паўднёвым захадзе Францыі.
Материковые луга — мацерыковыя лугі, лугі, якія размешчаны на раўнінах па-за межамі пойм. Падзяляюцца на сухадольныя (размешчаны на водападзелах і схілах з глыбокім заляганнем глебава-грунтавых вод) і нізінныя (у паніжэннях, з блізкім заляганнем глебава-грунтавых вод). М. л. распаўсюджаны ў лясной, лесастэпавай і стэпавай зонах. Аіаюць значнае распаўсюджанне ў Беларусі.
Материковые морские отложения, терригенные отложения — маце­рыковыя марскія адкладанні, тэрыгенныя адкладанні, донныя адкладанні Сусветнага акіяна, якія ўтвараюцца за лік абломкавага матэрыялу сушы, прынесенага рэкамі, ледавікамі, ветрам і ўзнікаючага пры разбурэнні хвалямі марскіх берагоў. Прадстаўлены ў асноўным валунамі, галькай, пяскамі, іламі. Характэрны для мацерыковай водмелі і схілу. Дасягаюць значнай магутнасці (да 5—10 км і больш), накопліваюцца параўнальна хутка, асабліва зблізку берагоў горных краін.
Материковые острова — мацерыковыя астравы, участкі сушы, якія калісьці складалі адно цэлае з мацерыкамі, але аддзяліліся ад іх у выніку апускання сушы. Звычайна падобны да мацерыкоў па ўнутранай будове і рэльефу. Размяшчаюцца на падводнай аснове мацерыкоў. Гэта галоўным чынам буйныя астравы (Грэнландыя, Мадагаскар, Брытанскія, Новая Зеландыя і інш.).
Материковый водораздел, континентальный водораздел — мацерыковы водападзел, кантынентальны водападзел, лінія або прастора на мацерыку, якая раздзяляе басейны рэк, што цякуць у розныя акіяны (напрыклад, водападзел басейнаў рэк Атлантычнага і Ціхага акіянаў у Ан­дах Паўднёвай Амерыкі).
Материковый склон — мацерыковы схіл, частка дна Сусветнага акіяна, размешчаная паміж мацерыковай водмеллю І ложам акіяна, у сярэднім ад 200 м глыбіні да 2500 м. М. с. звычайна вузкі, са значнымі
нахіламі (у сярэднім 4—7°, іншы раз да 20° і больш). Ускладнены падводнымі катлавінамі, хрыбтамі, узвышшамі, плато, вузкімі падоўжнымі далінамі (каньёнамі), абрывамі, тэрасамі. У межах М. с. памяншаецца магутнасць зямной кары, а яе гранітны слой выкліноўваецца.
Материнская (почвообразующая) порода — мацярынская (глебаўтвараючая) парода, зыходная горная парода, з якой пад уздзеяннем прыродных працэсаў, а таксама гаспадарчай дзейнасці чалавека адбываецца ўтварэнне глебы.
Мато, мату, маторраль — мата, мату, матараль, суполкі хмызнякоў, большая часткай ксерафітных, у пераменна-вільготных і засушлівых раёнах Паўднёвай Амерыкі. Тэрмін шырока выкарыстоўваецца ў геаграфічных назвах гэтага рэгіёна (напрыклад, плато Мату—Гросу ў Бразіліі).
Матты, альпийские ковры — маты, альпійскія дываны, нізкатраўныя лугі ў альпійскім поясе гор з багатым выпадзеннем снегу. Травяны покрыў шчыльны, прыціснуты да зямлі, многа ярка квітнеючых раслін. Асабліва характэрны для гор Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы (Альпы, Пірэнеі, Карпаты). Выкарыстоўваюцца галоўным чынам як летнія пашы.
Мгла, сухой туман — імгла, сухі туман, памутненне паветра за лік завіслых у ім часцінак пылу, дыму, гары. Характэрна для пустынь, стэпаў і вялікіх гарадоў. Бачнасць пры I. памяншаецца да соцень І дзесяткаў метраў, як пры густым тумане.
Мегарельеф — мегарэльеф, самыя буйныя элементы рэльефу зямной паверхні — мацерыковыя выступы, упадзіны акіянаў, горныя і раўнінныя краіны.
Медицинская география — медыцынская геаграфія, галіна навукі, якая вывучае ўплыў прыродных'умоў пэўнай тэрыторыі на здароўе чалавека, узнікненне і распаўсюджанне хвароб.
Медицинская картография — медыцынская картаграфія, раздзел картаграфіі, у заданы якога ўваходзіць складанне медыка-геаграфічных карт і атласаў.
Медицинская климатология, биоклиматология человека — медыцын­ская кліматалогія, біякліматалогія чалавека, раздзел кліматалогіі, які вывучае ўплыў на арганізм чалавека кліматычных фактараў і надвор’я, вызначае шляхі выкарыстання гэтых фактараў у лекава-прафілактычных мэтах.
Медные руды — медныя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для прамысловай здабычы медзі. Галаўныя мінералы: халькапірыт, барніт, хальказін, кубаніт, самародная медзь, купрыт. Асноўныя прамысловыя тыпы радовішчаў: медна-нікелевыя, медна-парфіравыя, медзістых пясчанікаў і сланцаў, медна-калчаданавыя. Вялікія запасы маюцца ў Расіі, Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы (Чылі, Перу, Мексіка, Панама), Паўночнай Амерыцы (ЗША, Канада), Афрыцы (Замбія, Заір, ПАР).
Межгорная впадина, межгорная котловина — міжгорная ўпадзіна,
міжгорная катлавіна, тэктанічная дэпрэсія ў гарах, якая з усіх або амаль з усіх бакоў абмежавана высокімі хрыбтамі. Працягваецца на дзесяткі, часам сотні км, шырыня ад некалькіх км да дзесяткаў км. Звычайна адпавядае міжгорным прагінам. Прыклад М. у.— Ферганская даліна.
Межгорная равнина — міжгорная раўніна, найбольш паніжаная і роўная частка міжгорнай упадзіны, звычайна акумуляцыйнага (алювіяльнага, азёрнага) паходжання. У межах М. р. часта размяшчаюцца азёры і балоты.
Межгорный прогиб — міжгорны прагін, паніжэнне паміж горнымі хрыбтамі. Утвараецца ў выніку прагінання зямной кары ў час падняцця суседніх горных хрыбтоў. Прыклады М. п.— Ферганская даліна, Курынская нізіна, Тувінская катлавіна.
Международный географический союз (МГС) — Міжнародны геаграфічны саюз (МГС), навуковае аб’яднанне географаў свету. Заснаваны ў 1922 г. Членамі МГС з’яўляюцца 90 краін (1986). Мэты — садзейнічанне вывучэнню праблем геаграфіі, асабліва пытанняў, якія патрабуюць міжнароднага супрацоўніцтва; забеспячэнне іх навуковага абмеркавання і публікацыі вынікаў; правядзенне міжнародных геаграфічных кангрэсаў і рэгіянальных канферэнцый; стварэнне камісій для выканання задач у прамежках паміж кангрэсамі.
Международный геофизический год (МГГ) — Міжнародны геафізічны год (МГГ), перыяд з 1 ліпеня 1957 г. па 31 снежня 1958 г. (18 месяцаў), на працягу якога 67 краін (у тым ліку і СССР) на ўсім зямным ша­ры праводзілі геафізічныя назіранні і даследаванні ў зямной кары, акіянах, атмасферы па адзінай праграме і методыцы.
Международное геофизическое сотрудничество (МГС), международ­ный год геофизического сотрудничества — Міжнароднае геафізічнае супрацоўніцтва (МГС), міжнародны год фізічнага супрацоўніцтва, міжнародная сістэма геафізічных назіранняў па адзінай праграме, якая ажыццяўлялася ў 1959 г. (працяг Міжнароднага геафізічнага года).