Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Лугово-черноземные почвы — лугава-чарназёмныя глебы, глебы лугавых стэпаў. Фарміруюцца ў стэпавай зоне Еўразіі і Паўночнай Амерыкі пад лугава-стэпавай расліннасцю, ва ўмовах павышанага паверхневага і грунтавога ўвільгатнення. Ад чарназёмаў адрозніваюцца больш магутным гумусавым гарызонтам, большим утрыманнем перагною і слабым агляеннем у ніжняй частцы.
Луговые почвы — лугавыя глебы, глебы розных природных зон І вышынных паясоў, развітыя пад лугавой расліннасцю. Маюць звычайна добра акрэслены гумусавы гарызонт, часта аглеены ці засолены. При­клады Л. г.: горна-лугавыя глебы альпійскіх і субальпійскіх лугоў, лугава-чарназёмныя глебы лугавых стэпаў.
Луговые степи, разнотравные степи — лугавыя стэпы, разнатраўныя стэпы, стэпы з самкнутым травяным покрывай і ярка квітнеючым разнатраўем. Распаўсюджаны ў паўночнай частцы стэпаў умеранага пояса.
Луды — луды, камяністыя водмелі або слаба прыўзнятыя над вадой камяністыя астраўкі са слядамі ледавіковай апрацоўкі, звычайна без расліннасці. Тэрмін сустракаецца ў мясцовасцях па берагах мораў, буйных азёр і рэк у паўночных і паўночна-заходніх раёнах Усходне-Еўрапейскай раўніны.
Лука — лука, дугападобны паварот, выгін ракі (напрыклад, Са­марская Л. на Волзе), а таксама мыс, паўвостраў у выгіне ракі. Мэр­ская Л., або лукамор’е,— выгін марскога берага.
Луна — Месяц, прыродны спадарожнік Зямлі; бліжэйшае да нас нябеснае цела (сярэдняя адлегласць ад Зямлі — 384 400 км). Форма М. блізкая да шара, дыяметр 3476 км, маса 7,35 -1022 кг (у 81,5 раза менш за масу Зямлі). Перыяд звароту М. вакол Зямлі дакладна раўняецца часу яе аднаго абароту вакол восі, таму М. заўсёды звернуты да Зямлі адным і тым жа бокам.
Льянос — льянас, назва высакатраўных саваннаў у Арынокскай нізіне (Паўднёвая Америка).
м
Маары — маары, лейкападобныя або цыліндрычныя ўпадзіны вулканічнага паходжання, якія ўзніклі на зямной паверхні пры газавым узрыве без вылівання лавы. Дыяметр М. да 3,5 км, глыбіня да 300— 400 м. Часам акружаны кальцавым валам з абломкаў горных парод. Ва ўмовах вільготнага клімату часта запаўняюцца вадой і ўтвараюць т. зв. мааравыя азёры.
Магма — магма, расплаўленая вогненная маса, насычаная парай вады і газамі, якая ўтвараецца ў глыбінях нашай планеты. Можа ўкараняцца ў тоўшчу зямной кары або вылівацца на зямную паверхню, утвараючы вулканы.
6 Рус.-бел. слоўнік	161
Магматизм — магматизм, працэсы ўтварэння магмы, яе далейшага' развіцця, перамяшчэння, узаемадзеяння з цвёрдымі горнымі пародамі і застывания. М.— гэта праява глыбіннай актыўнасці Зямлі.
Магматические горные породы — магматычныя горныя пароды, па­роды, якія ўтвараюцца з магмы пры яе застыванні на зямной паверхні або ў глыбінях зямной кары. Падзяляюцца на эфузіўныя (утвараюцца з магмы, якая вылілася на дзённую паверхню) і глыбінныя, або інтрузіўныя (узнікаюць з магмы на глыбіні, пры яе ўкараненні ў тоўшчу горных парод зямной кары). Да М. г. п. належаць базальты, вулканічныя туфы, граніты 1 інш., з іх у асноўным складаецца зямная кара. На Беларусі ёсць усе тыпы І трупы М. г. п.
Магматические месторождения — магматычныя радовішчы, залежы (паклады) карысных выкапняў, якія ўтварыліся ў нетрах зямной кары пры застыванні і крышталізацыі магмы, якая ўтрымлівала павышаныя канцэнтрацыі каштоўных мінералаў. Да М. р. належаць, напрыклад, месцараджэнпі тытанамагнетытавых з ванадыем руд Качканара (Урал), медна-нікелевых руд Нарыльска (Усходняя Сібір), апатытаў Хібін (Кольскі паўвостраў), алмазаносных кімберлітаў Усходняй Сібіры і Паўднёвай Афрыкі і інш.
Магнетит, магнитный железняк — магнетыт, магнітны жалязняк, мінерал, складаны аксід жалеза. Утварае чорныя з металічным бляскам крышталі, украпіны, зярністыя масы. Распаўсюджаны мінерал магматычных, метамарфічных і асадкавых парод. Буйныя назапашванні — у жалезістых кварцытах, скарнах, карбанатытах. Важнейшая жалезная руда. На Беларусі М. пашыраны ва ўсіх крышталічных і асадкавых пародах, у тым ліку ў Навасёлкаўскім радовішчы жалезных руд (Карэліцкі раён).
Магниевые руды — магніевыя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для прамысловай здабычы магнію і розных яго злучэнняў. Важнейшая сыравіна — магнезіт, магнезіяльнакалійныя солі, расолы і марская вада. Найбольшыя радовішчы М. р. у Расіі, на Беларусі, Украіне, ЗША і іншых краінах.
Магнитные полюса Земли — магнітныя полюсы Зямлі, пункты на зямной паверхні, у якіх магнітная стрэлка размяшчаецца вертикальна (магнітнае схіленне роўна 90°). Каардынаты двух галоўных М. п. 3. (1985): 77°36' пн. ш., 102°48' з. д., 65°06' пд. ш., 139°00' у. д.
Магнитосфера — магнітасфера, вобласць калязямной прасторы, фізічныя ўласцівасці якой вызначаюцца магнітным полем Зямлі і яго ўзаемадзеяннем з патокам зараджаных часціц сонечнага паходжання. М. Зямлі распасціраецца з дзённага боку на адлегласць 8—14 зямных радыусаў, з начнога — выцягнута, утварае гэтак званы хвост Зямлі ў некалькі соцень зямных радыусаў.
Магнитуда землетрясения — магнітуда землетрасення, умоўная велічыня, якая характарызуе колькасць энергіі, што выдзяляецца ў ачагу землетрасення. Гэта адносныя паказчыкі ад 0 да 9, што характарызуюць
энергію землетрасенняў. Самыя разбуральныя землетрасенні мелі М. з. каля 9, што адпавядае энергіі 1018 Дж.
Маквис, маккия — маквіс, макія, групоўка ксерафітных вечназялёных жорсткалістых і калючых хмызнякоў (вышынёй звычайна 1,5—2,5 м, часам да 4 м) і невысокіх (да 8—10 м) дрэў (мірт, масліна, сунічнае дрэва, фісташка, ядловец і інш.). Уласцівы галоўным чынам краінам Міжземнамор’я, дзе сустракаюцца на схілах гор да вышыні 700 м і ўтвараюць месцамі густыя цяжкапраходныя зараснікі. М. фарміруецца звычайна на месцы высечаных лясоў.
Макроклимат — макраклімат, клімат Зямлі ў цэлым, буйных рэгіёнаў (мацерыкоў, акіянаў) або іх значных частак (природных зон і абласцей), які разглядаецца ў сваіх асноўных рысах (напрыклад, М. Антарктиды, Усходняй Сібіры). Супрацьпастаўляецца мясцоваму клімату і мікраклімату.
Макрорельеф — макрарэльеф, буйныя формы рэльефу (горныя хрыбты, пласкагор’і, раўніны, нізіны), якія створаны галоўным чынам эндагеннымі працэсамі і якія вызначаюць асноўныя асаблівасці прыроды буйнога рэгіёна.
Максимальная влажность — максімальная вільготнасць, найбольшая колькасць вадзяной пары, якую можа змясціць паветра пры дадзенай тэмпературы. Так, 1 м3 паветра пры тэмпературы 30° можа ўтрымліваць 30 г вадзяной пары, а пры 10° — толькі 9,4 г. М. в. мае насычанае вадзяной парай паветра.
Максимальная температура — максімальная тэмпература, самая вы­сокая тэмпература паветра, глебы ці вады ў дадзеным месцы за пэўны час назіранняў (суткі, месяц, год, шматгадовы перыяд). Вымяраецца максімальным тэрмометрам. У Беларусі абсалютныя М. т. у летні перыяд дасягаюць 34—35 °C; у выглядзе выключэння — да 38 °C (Гомель).
Малая вода — малая вада, самы нізкі ўзровень вады ў моры ці акіяне пры адліве.
Малая река — малая рака, рака, якая размяшчаецца ў адной геаграфічнай зоне, мае даўжыню не болей за 100 км І плошчу басейна звычайна ў межах 1—2 тыс. км2. На гідраўлічны рэжым М. р. значны ўплыў маюць мясцовыя фактары. М. р. складаюць пераважную частку ўсіх рэк Зямлі, у тым ліку і Беларусь
Малые планеты, астероиды — малыя планеты, астэроіды, нябесныя целы, размешчаныя паміж Марсам і Юпітэрам. Адрозніваюцца ад 9 вялікіх планет Сонечнай сістэмы сваімі невялікімі памерамі. Самыя буйныя з іх маюць папярочнік: Цэрэра — 1025 км, Палада — 583 км. Веста —555 км; размеры большасці М. п. значна меншыя. Агульная іх колькасць складае каля 40 тыс.
Малый ледниковый период — малы ледавіковы перыяд, перыяд хуткага наступания ледавікоў у Альпах, Паўночнай Еўропе, Ісландыі, на Алясцы. Адзначаецца з XV ст. (па некаторых даных, з XIV ст.) да канца XIX ст. Адначасова адбывалася паніжэнне снегавой лініі (на 100—
150 м) і павелічэнне плошчы марскіх ільдоў у высокіх шыротах.
Мангровые леса, мангровые заросли, мангры, мангровы — мангравыя лясы, мангравыя зараснікі, мангры, мангровы, вечназялёныя невысокія (да 10 м) лясы і хмызнякі марскіх трапічных узбярэжжаў, якія заліваюцца пры прыліве. Небагатыя расліны па складу, маюць розныя прыстасаванні для росту і развіцця ў вільготным і засоленым грунце. Дрэвы маюць хадульныя (замацоўваюць расліны ў ілістым грунце) і паветраныя (забяспечваюць кіслародам) карані. Найбольш распаўсюджаны ўздоўж нізкіх ілістых узбярэжжаў Афрыкі, Паўднёвай Азіі, Аўстраліі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі і астравоў у трапічных і экватарыяльных шыротах.
Мантия Земли — мантыя Зямлі, зямная абалонка, размешчаная паміж зямной карой і ядром Зямлі. Магутнасць — 2900 км, шчыльнасць рэчыва — ад 3,5 г/см3 у верхніх слаях да 5,7 г/см3 у ніжніх; тэмпература ў ніжняй граніцы М.— 2000—2500°, ціск — 1,4 млн атмасфер. Мяркуюць, што М. цвёрдая і ў той жа час пластычная. У верхний яе частцы размяшчаюцца ачагі магмы і землетрасенняў.
Марганцевые руды — марганцавыя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для прамысловай здабычы марганцу. Сярэдняе ўтрыманне марганцу 25—50 %. Месцараджэнні па паходжанню галоўным чынам асадкавыя, у трапічных зонах звязаны з карой выветрывання. Радовішчы ў Расіі, Грузіі, на Украіне, у Індыі, Бразіліі, Аўстраліі і інш. краінах. М. р. з’яўляюцца таксама жалезамарганцавыя канкрэцыі на значных плошчах дна Сусветнага акіяна.
Маргинальный канал, краевой канал — маргінальны канал, краявы канал, старажытная эразійная разора, якая выпрацавана патокам расталых ледавіковых вод на перыферыі мацерыковага ледавіка, а таксама вузкія лагчыны ў выглядзе равоў і каналаў, якія ўтвораны расталымі водамі, што цякуць уздоўж пашырэння горнага ледавіка.
Мари — мары, забалочаныя рэдкастойныя лістоўнічныя лясы ва Усходняй Сібіры і на Далёкім Усходзе, якія чаргуюцца з участкам! бязлесных купінавых балот і ернікаў.
Марши — маршы, нізінныя палосы раўніннага марскога ўзбярэжжа, якія заліваюцца вадой толькі пры самых высокіх прылівах ці нагонах марской вады ветрам. Часта абмежаваны паласой дзюн. Складзены звычайна ілістымі або пясчана-ілістымі наносамі, на якіх фарміруюцца багатыя гумусам глебы. Пакрыты лугавой, пераважна галафітнай расліннасцю, месцамі забалочаны. Асушаныя і апрацаваныя ўчасткі М. называюцца польдэрамі. М. характэрны для ўзбярэжжаў Паўночнага мора (галоўным чынам Нідэрланды, ФРГ), атлантычнага ўзбярэжжа ЗША.