Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Ландшафтоведенйе — ландшафтазнаўства, галіна фізічнай геаграфіі, якая вывучае прыродныя і антрапагенныя ландшафты. Падзяляецца на раздзелы: структура, марфалогія, тыпалогія, дынаміка, развіццё, геахімія, геафізіка ландшафтаў і інш. Важнейшая задача Л.— распра-
цоўка асноў рацыянальнага прыродакарыстання і аховы прыроды.
Ландшафтообразующие факторы — ландшафтаўтвараючыя фактары, фактары, якія прымаюць удзел у фарміраванні ландшафтаў і іх важных уласцівасцей. Падзяляюцца на занальныя (клімат, воды, глебы, расліннасць, жывёльны свет) і азанальныя (рэльеф, геалагічная будова). Да Л. ф. належыць і гаспадарчая дзейнасць чалавека.
Ландшафты-аналоги — ландшафты-аналагі, геаграфічныя ланд­шафты, не сумежныя тэрытарыяльна, аднак падобныя па якіх-небудзь прыкметах (напрыклад, рачныя ландшафты розных зон, пустынный ландшафты ўмеранага, субтрапічнага і трапічнага паясоў).
Ланды — ланды, пустэчы ў прыморскіх абласцях Заходняй Еўропы з вільготным кліматам. У саставе расліннасці пераважаюць вечназялёныя хмызнякі і травы. У вузкім разуменні — паласа дзюн (часта з пасадкамі сасны) і балот уздоўж узбярэжжа Біскайскага заліва ў Францыі.
Лапилли — лапілі, дробныя (ад гарошыны да грэцкага арэха) кусочкі порыстай лавы, якія выкідаюцца пры вывяржэнні вулканаў і застываюць у паветры.
Ларамийская складчатость — ларамійская складкаватасць, гораўтварэнне ў канцы мелавага — пачатку палеагенавага перыядаў. Найбольш інтэнсіўна і поўна праявілася ў Скалістых гарах Паўночнай, а таксама ў Андах Паўднёвай Амерыкі, уздоўж Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Азіі і ў шэрага складкаватых сістэм Еўразіі.
Латерит — латэрыт, гліністая ці порыстая, шлакападобная камяністая горная парода чырвонага колеру, складзена пераважна з гідравокіслаў алюмінію і жалеза з дамешкамі мінералаў тытану. Узнікае ў выніку працэсу латэрызацыі. Утвараецца ў абласцях з вільготным трапічным і субтрапічным кліматам. Магутнасць вагаецца ад некалькіх м да 50 м. 3 Л. звязаны руды алюмінію, жалеза, нікелю, марганцу і інш.; на іх фарміруюцца латэрытныя глебы.
Латеризация — латэрызацыя, працэс глыбокага і працяглага хімічнага выветрывання алюмасілікатных горных парод, які суправаджаецца вынасам шчолачны.х і шчолачназямельных элементаў і крэменязёму. У выніку Л. ва ўмовах вільготнага трапічнага клімату выносіцца звыш 90 % SiOa, Na, К, Са, Mg, а аксіды Al, Fe, Ti i часткова Si застаюцца на месцы ў выглядзе латэрыту. Тэрмін «Л.» часта ўжываецца як сінонім тэрміна «фералізацыя».
Латеритные почвы — латэрытныя глебы, чырвоныя і жоўтыя глебы пад вільготнымі экватарыяльнымі і вільготнымі трапічнымі лясамі. Займаюць вялікія прасторы ў Паўднёвай Амерыцы, Цэнтральнай Афрыцы, Паўднёва-Усходняй Азіі і ў Паўночнай Аўстраліі. Характарызуюцца высокім утрыманнем жалеза і алюмінію, нізкім — крэменязёму і зусім малым — шчолачных і шчолачназямельных элементаў. 3 канца 50-х гадоў XX ст. іх часцей называюць фералітнымі глебамі, а тэрмінам «Л. г.» абазначаюць глебы, якія маюць у вертыкальным разрэзе гарызонт латэрыту.
Лахар — лахар, гразевы паток на схілах вулкана, які ўзнікае пры змяшанні абломкавага вулканічнага матэрыялу з водамі кратэрных азёр, дажджавымі або расталымі водамі. Даўжыня Л. дасягае дзесяткаў км (напрыклад, пры вывяржэнні вулкана Ключаўская Сопка на Камчат­цы гразевы паток дасягнуў у даўжыню 30 км, вулкана Безыменнага — 85 км).
Левада — лявада, назва пойменных лугоў і вільготных ліставых лясоў (з вольхі, вярбы, таполі, вязу) з багатым лугавым травастоем, размешчаных у далінах рэк на поўдні Усходне-Еўрапейскай раўніны, а таксама ў Румыніі, Балгарыі, Грэцыі.
Легенда карты — легенда карты, звод выкарыстаных на карце ўмоўных абазначэнняў з неабходнымі да іх тлумачэннямі. Раскрывав ў пэўнай ступені змест карты і служьшь для яе чытання.
Лёд — лёд, вада ў цвёрдым стане. Л. звычайна чысцейшы, чым вада, аднак можа ўтрымліваць механічныя прымесі — цвёрдыя часцінкі, кропелькі раствораў, пузыркі газу. Асноўны від прыродных ільдоў — ледавіковы (у выглядзе ледавікоў). Галоўныя запасы Л. на Зямлі сканцэнтраваны ў палярных краінах (галоўным чынам у Антарктыдзе).
Ледники — ледавікі, натуральный скопішчы лёду на зямной паверхні, якія валодаюць самастойным рухам. Утвараюцца з цвёрдых атмасферных ападкаў вышэй снегавой лініі, дзе вьшадзенне снегу на працягу многіх год перавышае яго раставанне і выпарэнне (гэта вобласць жыўлення ледавіка), і рухаюцца ўніз па нахіле паверхні (вобласць сцёку, або ледавіковы язык), дзе адбываецца раставанне і механічная разгрузка Л. Адрозніваюць покрыўныя Л. і горныя Л., сучаснае і старажытнае абледзяненні. Аб'ём сучасных Л. Зямлі — 30 млн. км3, плошча — звыш 16 млн км2 (каля 11 % плошчы сушы); найбольш шырока распаўсюджаны ў палярных шыротах.
Ледниковая денудация — ледавіковая дэнудацыя, сукупнасць працэсаў зносу і пераносу ледавіком прадуктаў разбурэння горных парод.
Ледниковая теория, гляциолизм — ледавіковая тэорыя, гляцыялізм, сістэма навуковых уяўленняў аб старажытных абледзяненнях Зямлі. Згодна Л. т., у гісторыі Зямлі неаднаразова паўтараліся халодныя перыяды рознай працягласці, якія садзейнічалі развіццю вялікага ледавіковага покрыва ў тарах, на мацерыковых раўнінах і кантынентальных шэльфах у высокіх і ва ўмераных шыротах, а таксама рэзкаму пашырэнню плошчы плывучых ільдоў у Сусветным акіяне. Напрыклад, у чацвярцічным перыядзе геалагічнай гісторыі Зямлі было не менш за чатыры буйныя абледзяненні ў Паўночным паўшар’і.
Ледниковая эрозия, экзарация — ледавіковая эрозія, экзарацыя, паглыбленне карэннага ложа ледавіка абломкамі горных парод, якія ўмерзлі ў лёд. Садзейнічае выпрацоўцы многіх ледавіковых форм рэльефу (далін, катлавін і інш.).
Ледниковые дислокации, гляциодислокации — ледавіковыя дыслакацыі, гляцыядыслакацыі, парушэнні залягання горных парод пад ціскам
ледавіка, што рухаецца. У адрозненне ад тэктанічных парушэнняў Л. д. ахопліваюць толькі паверхневыя слаі і маюць абмежаванае распаўсюджанне.
Ледниковые озёра — ледавіковыя азёры, азёры, катлавіны якіх утварыліся старажытнымі ледавікамі. Ледавікі пры сваім руху вырывалі катлавіны і апрацоўвалі раней існаваўшыя паглыбленні, а пры раставанні адкладалі цвёрды матэрыял, утваралі ўзгоркі, грады, узвышшы, паніжэнні паміж якімі запаўняліся ледавіковымі водамі. Азёры ледавіковага паходжання шырока распаўсюджаны на паўночным захадзе УсходнеЕўрапейскай раўніны, у Фінляндыі, на Таймыры, у Канадзе. Многа Л. а. у паўночнай частцы Беларусі, Беларускім Паазер’і.
Ледниковые отложения — ледавіковыя адклады, адклады, утвораныя дзейнасцю ледавіка. Ледавік пры руху захоплівае абломкі розных горных парод, крышыць і дробіць іх і адкладае пры раставанні. Л. а. (пяскі, супескі, суглінкі, жвір, галька, валуны, гліны) складаюць марэнныя і пясчаныя раўніны, узгоркі, грады, узвышшы. Беларусь — тыловая вобласць марэннага рэльефу і Л. а., з якімі звязаны месцараджэнні цагельных глін і суглінкаў, будаўнічых пяскоў, жвіру, галькі, валуноў, надземных вод.
Ледниковые покровы, покровные ледники — ледавіковае покрыва, покрыўныя ледавікі, ледавікі, галоўным чынам наземныя, магутнасцю да некалькіх км І плошчай да мільёнаў км2, форма І напрамак руху якіх не залежаць ад характеру падсцілаючага рэльефу, а абумоўлены размеркаваннем жыўлення І расходу лёду. Вобласць жыўлення размяшчаецца ў центральных, найбольш узвышаных частках, адкуль лёд расцякаецца радыусам да перыферыі і абломваецца ў мора ў выглядзе айсбергаў. Л. п. прадстаўлена ледавіковымі шчытамі, ледавіковымі купаламі, вываднымі і плывучымі шэльфавымі ледавікамі і інш.
Ледниковые трещины — ледавіковыя трэшчыны, вертыкальныя або крутанахіленыя разломы ў ледавіках глыбінёй да 60 м (максімальна да 150 м), што выкліканы разрывам! лёду ў працэсе яго руху. Бываюць папярочнымі, падоўжнымі і дыяганальнымі. Зімой і вясной многія з іх перакрыты снежнымі мастамі. Л. т. робяць ледавік цяжкапраходным.
Ледниковые эпохи, ледниковья, гляциалы — ледавіковыя эпохі, ледавікоўі, гляцыялы, прамежкі часу ў геалагічнай гісторыі Зямлі са значным пахаладаннем клімату і развіццём магутных мацерыковых ледавікоў не толькі ў палярных, але і ва ўмераных шыротах. Л. э. раздзяляліся эпохамі амаль поўнага знікнення льдоў — міжледавікоўямі (інтэргляцыяламі). Устаноўлены ў дакембрыі, палеазоі і кайназоі, найбольш вывучаны Л. э. у плейстацэне.
Ледниковый антициклон — ледавіковы антыцыклон, вобласць павышанага атмасфернага ціску, якая ўзнікла ў выніку ахалоджваючага ўздзеяння вялікіх покрыўных ледавікоў, галоўным чынам над Антарктыдай і Грэнландыяй.
Ледниковый барьер, ледяной барьер — ледавіковы барер, ледзяны
бар’ер, знешні вертикальны ледзяны абрыў шэльфавага або іншага, што знаходзіцца на плаву, ледавіка. Вышыня над узроўнем мора ад некалькіх м да дзесяткаў м. Становішча Л. б. пастаянна змяняецца ў сувязі з рэгулярным адколваннем айсбергаў.
Ледниковый бассейн — ледавіковы басейн, тэрыторыя, занятая ледавіком, яго прытокамі, шматгадовымі снежнікамі і пэўнымі ўчасткамі, з якіх адбываецца зное снегу і фірну ў вобласць жыўлення ледавіка.
Ледниковый ветер — ледавіковы вецер, паток халоднага паветра, якое распаўсюджваецца над паверхняй ледавікоў у напрамку іх руху. Назіраецца над многімі вялікімі ледавікамі. Ахоплівае слой паветра ў некалькі дзесяткаў, часам соцень м, у значнай ступені абумоўлены ахаладжэннем паветра над ледзяной паверхняй. Асаблівай сілы дасягае над ледавікамі Антарктыды і Грэнландыі на ўчастках, што прылягаюць да марскіх узбярэжжаў (Гл. стоковые ветры — сцёкавыя вятры).
Ледниковый комплекс — ледавіковы комплекс, 1) ледавіковае цела, якое складаецца з ледавікоў розных марфалагічных тыпаў, што ўтвараюць адзінае цэлае. Так, мацерыковы Л. к. складаецца з ледавіковых шчытоў, купалаў, выпадных ледавікоў, шэльфавых ледавікоў; 2) сукупнасць заканамерна размешчаных ледавіковых форм рэльефу і ледавіковых адкладаў, якія ўтварыліся ў канцавой частцы ледавіка (напрыклад, узгорыста-марэнная раўніна, грады канцавых марэн, водналедавіковая пясчаная раўніна).
Ледниковый купол — ледавіковы купал, пласкавыпуклы купалападобны ледавік, які падобны ледавіковаму шчыту, аднак меншых памераў (таўшчыня менш за 1000 м і плошча менш чым 50 тыс. км2). Л. к. утвараюцца на адносна роўнай паверхні, маюць параўнальна крутыя схілы, часам цалкам пакрываюць астравы ў высокіх шыротах.