Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Купол — купал, 1) у геалогіі — паднятая структура, у тым ліку і антыклінальнага тыпу, якая мае ў плане круглыя або эліптычныя абрысы і ў якой пароды паката падаюць ад цэнтра да перыферыі ва
ўсіх напрамках; 2) у геамарфалогіі — любая форма рэльефу ці масіву горных парод купалападобнай формы; 3) у акеаналогіі — раён пад’ёму тэрмакліна да паверхні. Тэрмаклін — слой вады ў акіяне са значным вертыкальным адмоўным градыентам тэмпературы ў параўнанні з сумежнымі слаямі.
Куприт — купрыт, чырвоная медная руда, мінерал, аксід медзі. Утварае чырвоныя дробназярністыя агрэгаты, зямлістыя масы, радзей — крышталі. Сустракаецца ў зоне акіслення медных месцараджэнняў.
Курвиметр — курвіметр, прыбор для вымярэння даўжыні крывых ліній на картах і планах. Асноўныя часткі — колца і лічыльны механізм. Колца К. пракатваюць па крывой лініі, яго вярчэнне праз зубчастую передачу перадаецца лічыльнаму механізму, які і паказвае даўжыню вымеранай лініі.
Курган — курган, штучны ўзгорак, насып над старажытнай магілай. Звычайна земляны, іншы раз складзены з камянёў.
Курорты — курорты, мясцовасці, якія валодаюць прыроднымі лекавымі фактарамі і неабходнымі ўмовамі (наяўнасцю лекавых устаноў, транспартнай даступнасцю і г. д.) для іх выкарыстання ў лекавапрафілактычных мэтах. Адрозніваюць К. бальнеалагічныя (у месцах мінеральных вод), гразевыя і кліматычныя. Многія К. валодаюць комплексам лекавых фактараў. На Беларусі дзейнічаюць И К., у тым ліку 6 рэспубліканскага значэння.
Курумы, корумы,— курумы, карумы, вялікія і суцэльныя камяністыя россыпы і нагрувашчванні камянёў на пакатых схілах 1 плоскіх вяршынях гор. Вынік інтэнсіўнага фізічнага выветрывання. Нярэдка ўтвараюць каменныя рэкі. К. найбольш характэрныя для гор халодных і сухіх абласцей.
«Курчавые скалы» — «кучаравыя скалы», сукупнасць скалістых выступаў — «барановых ілбоў», згладжаных і адпаліраваных ледавіком. Іх схілы, звернутыя ўбок, адкуль рухаўся ледавік, пакатыя, супрацьлеглыя — крутыя. Здалёку часта нагадваюць статак ляжачых авечак (адсюль назва)
Кустарники — хмызнякі, шматгадовыя дравяністыя невысокія расліны (0,8—6 м), якія галіняцца ля самай паверхні глебы і не маюць галоўнага ствала (у адрозненне ад дрэў). Распаўсюджаны амаль ва ўсіх раслінных зонах; утвараюць розныя хмызняковыя суполкі, а ў лясах — падлесак.
Кустарниковая тундра — хмызняковая тундра, тундра, расліннасць якой складаецца ў асноўным з хмызнякоў і хмызнячкоў (карлікавая бярозка, вярба, вольха, буякі, брусніцы, багун і інш.). Добра развіта мохава-лішайнікавае покрыва. Распаўсюджана ў паўднёвай частцы зоны тундры.
Кустарнички — хмызнячкі, нізкарослыя (да 60 см) з невялікай працягласцю жыцця (5—10 гадоў) хмызнякі, часта падушкападобныя або якія сцелюцца. Шырока распаўсюджаны ў тундры, тайзе, высака-
гор’ях і пустэчах (брусніцы, буякі, чарніцы, журавіны, багун, верас і інш.).
Кустарничковая тундра — хмызнячковая тундра, тундра з перавагай хмызнячкоў, галоўным чынам карлікавых бяроз і вербаў, і ніжнім масава-лішайнікавым покрывам. Найбольш характэрна для падзоны тыловых тундр.
Кучево-дождевые облака — кучава-дажджавыя воблакі, воблакі ў выглядзе купалаў, пагоркаў, вежаў у ніжняй частцы і ў выглядзе кувалды ў верхний. Утвараюцца ў выніку ўзыходзячых струменяў паветра. Маюць велізарныя памеры, іх аснова на вышыні 1—2 км, а вяршыні распасціраюцца да 5—8 км і больш. Даюць ліўневыя ападкі, звычайна з навальніцамі.
Кучевые облака — кучавыя воблакі, воблакі ў выглядзе купалаў, пагоркаў, вежаў ярка-белага колеру, звычайна з гарызантальнай асновай, вышынёй 2—5 км і больш; звязаны з узыходзячымі струменямі паветра, вельмі частыя ў цёплы сезон года; асабліва характэрныя для тропікаў. 3 К. в. узнікаюць кучава-дажджавыя воблакі.
Кучевые пески, бугристые пески — кучавыя пяскі, узгорыстыя пяскі, пяскі ў выглядзе невялікіх узгоркаў (вышынёй да 1, радзей 2 м) круглявай або падоўжнай формы вакол асобна размешчаных хмызнякоў. Утварыліся дзякуючы перавяванню пяскоў ветрам. Шырока распаўсюджаны ў пустынях Цэнтральнай Азіі.
Куэсты — куэсты, несіметрычныя грады і ўступы ў рэльефе, якія ўтвораны размывам нахіленых у адзін бок (монаклінальных) горных парод, складзеных пластамі рознай цвёрдасці. Пакаты схіл супадае з падзеннем стойкіх пластоў, круты схіл зразае гэтыя пласты. К. нярэдка размяшчаюцца ў некалькі паралельных радоў і ўтвараюць куэставы тып рэльефу (горны Крым, Паўночны Каўказ, Парыжскі і Лонданскі басейны і інш.).
Кяриз — кярыз, падземная гарызантальная або слабанахіленая галерэя для збірання грунтавых вод і вываду іх на паверхню з мэтай арашэння, абваднення і водазабеспячэння. Даўжыня да некалькіх км, вышыня 1—1,5 м. Будуецца на невялікай глыбіні ў межах ваданоснага пласта на паверхні водатрывалага слоя. К. характэрны для горных і перадгорных раёнаў Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі, а таксама для Закаўказзя, краін Блізкага і Сярэдняга Усходу.
л
Лабрадорит — лабрадарыт, крышталічная інтрузіўная горная па­рода, якая амаль цалкам складаецца з лабрадору — мінералу з групы палявых шпатаў. Мае чорны колер, часам утрымлівае буйныя крышталі з каляровымі пералівамі ў сіне-зялёных тонах. Выкарыстоўваецца як абліцовачны камень. Радовішчы вядомы ў Расіі, ЗША, Канадзе, на Украіне.
Лава — лава, вогненна-вадкі (тэмпература 700—1400 °C), пераважна сілікатны расплаў, які выліўся на зямную паверхню пры вулканічных вывяржэннях. Адрозніваецца ад магмы адсутнасцю многіх лятучых рэчываў. Па саставу Л. бываюць асноўныя, сярэднія і кіслыя. Пры іх застыванні ўтвараюцца розныя эфузіўныя горный пароды (напрыклад, базальты).
Лавина — лавіна, маса снегу або лёду, якая звальваецца з крутых схілаў гор і захоплівае на сваім шляху снежныя масы. Адрозніваюць снежныя і ледзяныя Л. Снежныя Л. узнікаюць пры парушэнні ўстойлівасці снежнага покрыва на схіле па прычыне моцных снегападаў, інтэнсіўнага раставання снегу, дажджоў, перакрышталізацыі снежнай тоўшчы і г. д.; яны валодаюць вялікай разбуральнай сілай (іх аб’ём можа дасягаць 2 млн м3, а сіла ўдару 60—200 т на 1 м2). Ледзяныя Л., як правіла, гэта абвалы лёду з крутых вісячых ледавікоў у выніку іх пастаяннага руху ўніз.
Лавйноведенйе — лавіназнаўства, навука, якая вывучае ўтварэнне і сход лавін, іх будову, заканамернасці руху, уздзеянне лавін на акаляючае асяроддзе, распрацоўвае спосабы папярэджвання сходу лавін і меры барацьбы з імі.
Лавовое извержение — лававае вывяржэнне, выліванне лавы (галоўным чынам базальтавай), пры якім выкід рыхлых абломкавых прадуктаў амаль адсутнічае. У выніку Л. в. узнікаюць лававыя плато.
Лавовое озеро — лававае возера, возера ў вулканічным кратэры або паглыбленні, запоўненае вогненна-вадкай, звычайна базальтавай лавай; тэрмін часам адносіцца і да зацвярдзелых Л. а.
Лавовое плато, вулканическое плато — лававае плато, вулканічнае плато, плато, якія ўтвараюцца пры выліванні на зямную паверхню вялікіх мае пераважна базальтавай лавы. Дзякуючы моцнай вертикальнай трэшчынаватасці лаў адрозніваюцца слабым развіццём рачной сеткі. Даліны (каньёны) — вузкія і глыбокія. Прыклады В. п.: Калумбійскае плато ў Паўночнай Амерыцы, плато Дэкан у Індыі і інш.
Лавовые покровы — лававае покрыва, форма распаўсюджання ла­вы, якая вылілася ў вялікіх колькасцях на значных плошчах, пераважна ва ўмовах раўніннага рэльефу. Нярэдка ўтварае лававыя плато. Звы­чайна характэрна для трэшчынных выліванняў рэдкіх базальтавых лаў
Лавовый поток — лававы паток, форма распаўсюджання лавы ў выглядзе патоку. Характарызуецца значнай даўжынёй і адносна невялікай шырынёй, якія залежаць ад вязкасці лавы і ўхілу мясцовасці. Патокі кіслых лаў звычайна кароткія (да 10 км) і магутныя (да 30 м), базальтавыя патокі доўгія (да 60—80 км) і нязначнай таўшчыні.
Лавразйя — Лаўразія, гіпатэтычны мацярык Паўночнага паўшар’я Зямлі, які існаваў з сярэдзіны палеазою і аддзяляўся шырокім марскім басейнам — акіянам Тэціс ад мацерыка Паўднёвага паўшар’я Гандваны. У сярэдзіне мезазою распаўся на дзве часткі — Паўночнаамерыканскую і Еўразіяцкую з утварэннем паміж імі Атлантычнага акіяна.
Лагуна — лагуна, 1) выцягнуты ўздоўж берага мелкаводны заліў з салёнай або саланаватай вадой, які аддзяляецца ад мора барам, касой, каралавым рыфам і злучаецца з ім вузкім пралівам або некалькімі пралівамі. Л. добра развіты, напрыклад, на ўзбярэжжы Мексіканскага заліва; 2) участак мора паміж каралавым рыфам і берагам або вадаём унутры атола.
Лагунный берег — лагунны бераг, бераг з шырокім развіццём лагун, якія выцягнуты ўздоўж берага і аддзяляюцца ад адкрытага мора пясчанымі барамі, косамі або каралавымі рыфамі. Л. б. можа распаўсюджвацца на тысячы км (напрыклад, ля берагоў Мексіканскага заліва).
Лайда — лайда, паласа ўвільготненых нізінных раўнін уздоўж узбярэжжаў мораў на поўначы Расіі. Заліваецца вадой пры высокіх (сігізійных) прылівах і асушаецца пры адлівах. Шырыня да некалькіх км. Часта пакрыта лугавой і балотнай галафітнай расліннасцю. У шырокім разуменні Л.— плоскія забалочаныя ўчасткі тундры і лесатундры са шматлікімі дробнымі азёрамі.
Лакколит — лакаліт, магматычнае цела акруглай формы, якое залягае на нязначнай глыбіні сярод асадкавых тоўшчаў. Узнікае ў выніку ўкаранення і застывания магмы. Магма прыўзнімае верхнія слаі горных парод у выглядзе купала, утвараючы купалападобную гару.
Ландшафтная сфера — ландшафтная сфера, I) сінонім геаграфічнай абалонкі; 2) частка геаграфічнай абалонкі, дзе найбольш актыўна ўзаемадзейнічаюць літасфера, гідрасфера і атмасфера, т. зв. біялагічны фокус Зямлі (па Ф. М. Мількову); 3) сфера, якая ахоплівае прыродныя і антрапагенныя ландшафты і само чалавецтва ў біясацыяльным аспекце (па Ю. К. Яфрэмаву).
Ландшафтная съёмка — ландшафтная здымка, палявое даследаванне ландшафтаў, асноўным вынікам якога з’яўляецца стварэнне ландшафтнай карты. Пры гэтым выкарыстоўваюцца тапаграфічныя кар­ты, аэрафотаздымкі і касмічныя здымкі.
Ландшафтные исследования — ландшафтный даследаванні, комплекснае вывучэнне паходжання, сучаснага стану, будовы, функцыяніравання, дынамікі і развіцця ландшафтаў.
Ландшафтные карты — ландшафтный карты, карты, на якіх паказаны размяшчэнне і структура ландшафтаў. Бываюць агульнанавуковымі (адлюстроўваюць існуючыя ландшафты), ацэнкавымі (утрымліваюць ацэнку ландшафтаў з пункту погляду канкрэтных гаспадарчых задач, умоў жыцця і дзейнасці насельніцтва) і прагнознымі (паказваюць магчымыя змяненні ландшафтаў пад уздзеяннем чалавека). Ствараюцца таксама Л. к. мінулых эпох.