Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Компасные растения — компасныя расліны, расліны, лісне якіх размяшчаецца ў напрамку з поўначы на поўдзень (напрыклад, латук, эўкаліпт).
Компенсационные течения — кампенсацыйныя цячэнні, гарызантальнае перамяшчэнне водных мае, якое пакрывае страты вады, і паніжэнне ўзроўню ў якой-небудзь частцы акіяна, мора, возера (на­прыклад, міжпасатныя, ці экватарыяльныя, супрацьцячэнні ў Сусветным акіяне).
Комплексные атласы — комплексный атласы, геаграфічныя атласы, якія даюць разнастайную і шматбаковую характарыстыку тэрыторыі (акваторыі). Уключаюць розныя па тэматыцы карты: прыроды, насельніцтва, эканомікі і інш.
Комплексные географические исследования — комплексный геаграфічныя даследаванні, усебаковае вывучэнне канкрэтнай тэрыторыі (ці акваторыі), неабходнае для рашэння тых ці іншых навуковых і народнагаспадарчых задач. Ажыццяўляюцца сумесна спецыялістамі роз­ных галін ведаў па фізічнай і сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, у экспедыцыях або на стацыянарах на аснове адзінай праграмы.
Комплексные карты — комплексный карты, карты, на якіх сумесна паказана некалькі ўзаемазвязаных з’яў (або ўласцівасцей адной з’явы), аднак кожная паказана паасобку, у сваіх паказчыках (тапаграфічныя, сінаптычныя і іншыя карты).
Компоненты ландшафта, географические компоненты — кампаненты ландшафту, геаграфічныя кампаненты, асноўныя састаўныя часткі ландшафту і геаграфічнай абалонкі ў цэлым: горныя пароды, формы рэльефу, паверхневыя і падземныя воды, паветраныя масы, глебы, расліннае покрыва, жывёльны свет.
Конвективные облака — канвекцыйныя воблакі, воблакі, якія ўтвараюцца ў працэсе ўзыходных рухаў паветра (г. зн. канвекцыі). Да іх 130
належаць кучавыя і кучава-дажджавыя воблакі. Асабліва характэоны для трапічных шырот і летам над мацерыкамі для ўмераных.
Конвективные осадки — канвекцыйныя ападкі, ападкі, якія выпадаюць з канвекцыйных воблакаў, галоўным чынам кучава-дажджавых. Гэта кароткачасовы, але вельмі інтэнсіўны дождж ліўневага харак­теру (зімой — мокры снег і ледзяная крупа). Лівень нярэдка суправаджаецца навальніцай, часам з градам.
Конвекция — канвекцыя, 1) у атмасферы — вертыкальнае перамяшчэнне паветра, выкліканае рознасцю тэмператур. Больш нагрэтае ад зямной паверхні (і менш шчыльнае) паветра ўзнімаецца ўверх, адначасова больш халоднае (і больш шчыльнае) паветра апускаецца ўніз; 2) у Сусветным акіяне—вертыкальны рух вады, выкліканы змяненнем яе шчыльнасці ў выніку змянення тэмпературы або салёнасці. Вядзе да перамешвання вады і выраўноўвання па вертыкалі яе фізічных і хімічных уласцівасцей, да ўзбагачэння кіслародам ніжніх слаёў і пажыўнымі рэчывамі — верхніх.
Конгломерат — кангламерат, асадкавая абломкавая горная парода, складзеная з галькі, пяску, валуноў, якія сцэментаваны вапняковымі або гліністымі часцінкамі. Па спосабу назапашвання абломкавага матэрыялу адрозніваюць марскія, азёрныя і рачныя К.
Конденсация, сгущение водяных паров — кандэнсацыя, згушчэнне вадзяной пары, пераход яе ў вадкі стан і ўтварэнне кропелек вады. Адбываецца пры насычэнні і перанасычэнні паветра вадзяной парай, галоўным чынам па прычыне яго ахаладжэння. К. можа адбывацца на наземных прадметах (утвараюцца раса, іней, галалёд) і ў паветры (утвараюцца туман, воблакі).
Конечная морена — канцавая марэна, абломкавы матэрыял у выглядзе дугападобных град, прынесены і адкладзены ледавіком у яго ніжняй частцы пры раставанні. Можа быць некалькі град К. м., што ўказвае на неаднаразовыя адступленні ледавіка. К. м. складаюцца з пяскоў, супескаў, суглінкаў, жвіру, галькі, валуноў. У Беларусі К. м. пашыраны ў межах Свянцянскіх, Ашмянскіх град, Гродзенскага ўзвышша, Мазырскай грады і інш.
Конечно-моренный рельеф — канцова-марэнны рэльеф, рэльеф валападобных або ўзгорыстых град, складзеных марэнай. Грады ўзнікаюць у выніку назапашвання абломкавага матэрыялу пры раставанні канцоў горных і покрыўных ледавікоў у перыяды іх часовага прыпынку. У тарах гэта дугі канцавых марэн, укладзеных адна ў адну У вобласці старажытных покрыўных абледзяненняў — адзін або некалькі паралельных ланцугоў марэн. К -м.р. шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусь
Конкордатный берег, согласный берег, продольный берег — канкардатны бераг, згодны бераг, падоўжны бераг, бераг, агульны напрамак якога супадае з распасціраннем геалагічных структур прыбярэжнай часткі сушы (напрыклад, з распасціраннем восей складак). У па-
раўнанні з дыскардатным (папярочным) берагам характарызуецца малой расчлянёнасцю і меншай разнастайнасцю берагавых форм.
Конкреция, стяжение — канкрэцыя, сцяжэнне, мінеральнае ўтварэнне круглявай ці няправільнай формы, якое ўзнікае пераважна ў асадкавых горных пародах і глебах. Ад змяшчаючай пароды адрозніваецца сваім саставам і ўнутранай будовай. Па памерах вагаецца ад мікрона да 3 м у дыяметры. У сучасных акіянічных асадках распаўсюджаны жалезамарганцавыя К.
Конские широты — конскія шыроты, субтрапічныя шыроты над акіянамі паміж 30—35° ш. у Паўночным і Паўднёвым паўшар’ях. Размяшчаюцца ва ўнутраных частках субтрапічных антыцыклонаў са слабымі вятрамі і частымі штылямі. У часы паруснага мараплавання з-за доўгіх вымушаных прыпынкаў у гэтых шыротах суднаў і недахопу прэснай вады і фуражу выкідаліся часам коні, якіх перавозілі з Еўропы ў Амерыку. Адсюль іх назва.
Консументы — кансументы, арганізмы, якія з’яўляюцца спажыўцамі гатовага арганічнага рэчыва, створанага і назапашанага прадуцэнтамі (у асноўным зялёнымі раслінамі). Гэта жывёлы і незялёныя расліны.
Континентальность климата — кантынентальнасць клімату, сукупнасць характэрных уласцівасцей клімату, якія вызначаюцца ўплывам мацерыка на працэсы кліматаўтварэння. Залежьщь у першую чаргу ад напрамку пануючага пераносу паветра ў агульнай цыркуляцыі атмасферы і аддаленасці тэрыторыі ад акіяна. Асноўны паказчык К. к. гадавая амплітуда тэмпературы паветра: чым яна большая, тым і клімат больш кантынентальны.
Континентальные воздушные массы, континентальный воздух — кантынентальныя паветраныя масы, кантынентальнае паветра, паветраныя масы, якія фарміруюцца над кантынентамі і пакрытымі лёдам акіянамі і морамі. Адрозніваюцца нязначнай вільготнасцю, звычайна запыленасцю, вялікімі сутачнымі і гадавымі амплітудамі тэмператур. Кантынентальнае паветра летам цяплейшае, зімой халаднейшае за марское.
Континентальные отложения — кантынентальныя адкладанні, асадкавыя адклады, якія ўтварыліся на сушы, часцей за ўсё ў вадаёмах (азёрныя адклады, рачныя наносы, ледавіковыя адклады і інш.). К. а. змяшчаюць радовішчы вугалю, жалезных руд, кааліну, вогнетрывалых глін, будаўнічых матэрыялаў, россыпы высакародных металаў і алмазаў.
Континентальный водораздел, материковый водораздел — кантынен­тальны водападзел, мацерыковы водападзел, лінія (або водападзельная прастора) на мацерыку, якая раздзяляе басейны рэк розных акіянаў; галоўны водападзел мацерыка (напрыклад, водападзел басейнаў рэк Атлантычнага і Ціхага акіянаў у Андах Паўднёвай Амерыкі).
Континентальный климат — кантынентальны клімат, клімат унутраных частак мацерыкоў з невялікай колькасцю ападкаў, значнымі гада132
вымі і сутачнымі ваганнямі тэмператур. Чым большая гадавая амплітуда, тым клімат больш кантынентальны. Фарміруецца пры панаванні кантынентальных паветраных мае. Можа быць умерана кантынентальным (пры значным уздзеянні марскога паветра), кантынентальным і рэзка кантынентальным. Проціпастаўляецца марскому клімату, які фарміруецца пры панаванні марскіх паветраных мае.
Контурные карты — контурныя карты, вучэбныя карты, якія маюць элементы геаграфічнай асновы 1 каардынатную сетку.
Конус выноса — конус вынасу, акумуляцыйная форма рэльефу ў выглядзе плоскага паўконуса, складзеная рыхлым абломкавым матэрыялам. Мае слабавыпуклую паверхню, данізу пашыраецца. На паверхні сушы звычайна ўтвараецца ў месцах выхаду горных рэк на раўніны, у вусцях часовых патокаў, у морах і акіянах — у вусцях рэк, якія нясуць значную колькасць наносаў
Концевое озеро — канцавое возера, возера, якое ўтварылася ў бяссцёкавай сухой вобласці, дзе рака заканчваецца ў якой-небудзь замкнутай катлавіне на сушы і ўтварае азёрны разліў (напрыклад, возера Лабнор у Тарымскай катлавіне ў Кітаі)
Кора выветривания — кара выветрывання, слой рыхлых парод на зямной паверхні. Утвараецца ў выніку выветрывання. Магутнасць К. в. звычайна 30—60 м, пры гарачым вільготным клімаце — да 200 м І больш; яе верхні слой — глеба. 3 К. в. звязана ўтварэнне многіх карысных выкапняў. У Беларусі К. в. развіта на пародах крышталічнага фунда­мента і асадкавай тоўшчы.
Коралловые острова — каралавыя астравы, астравы, якія ўзніклі ў выніку жыццядзейнасці марскіх арганізмаў з вапнавым шкілетам, галоўным чынам каралавых паліпаў. Размешчаны ў трапічных шыротах (каралавыя паліпы могуць жыць толькі ў цёплай вадзе, з тэмпературай не ніжэй чым 20°) Асабліва характэрны для Ціхага акіяна. Прадстаўлены каралавымі рыфамі і атоламі.
Коралловые рифы — каралавыя рыфы, надводныя і падводныя гра­ды на мелкаводных участках трапічных мораў, утвораныя галоўным чынам вапнавымі шкілетамі каралавых паліпаў Прадстаўлены берагавымі і бар’ернымі рыфамі.
Коренная порода — карэнная парода, горная парода, якая залягае на месцы свайго ўтварэння і мала зменена працэсамі выветры­вання.
Коренное месторождение — карэннае радовішча, месцараджэнне карысных выкапняў у карэнных пародах. Знаходзіцца на месцы яго першапачатковага ўтварэння.
Коренной берег — карэнны бераг, частка водападзела, што прымыкае да рачной даліны, мора ці возера. Складзена карэннымі горнымі пародамі, часта прыкметна ўзвышаецца над рачной далінай, морам, возерам і ўтварае месцамі абрывы і ўцёсы.
Коренной лес — карэнны лес, лес, які не закрануты дзейнасцю
чалавека і ўяўляе сабой сфарміраваную, устойлівую да знешніх умоў, вельмі слабазменлівую раслінную суполку.
Коричневые почвы — карычневыя глебы, глебы субтрапічных цвердалістых вечназялёных лясоў і хмызнякоў (узбярэжжа Міжземнага мора — Міжземнамор’е, паўднёвы захад Афрыкі, Каліфорнія, Сярэдняе Чылі, Паўднёвы бераг Крыма, Усходняе Закаўказзе, горы Сярэдняй Азіі). Звычайна цяжкага механічнага саставу, чырвонага колеру, не кіслыя (рэакцыя нейтральная або шчолачная), з колькасцю перагною ад 3—4 % да 8—9 % і значным утрыманнем карбанатаў. Выкарыстоўваюцца ў земляробстве (вінаград, пладовыя, зерневыя і іншыя культуры).