Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Картографическое изображение — картаграфічнае адлюстраванне, картаграфічны паказ, паменшанае, абагульненае адлюстраванне паверхні Зямлі, Месяца, планет і іншых нябесных цел, пабудаванае па пэўнаму матэматычнаму закону. Паказвае з дапамогай умоўных знакаў размяшчэнне і ўласцівасці розных аб’ектаў і з’яў.
Картография — картаграфія, навука аб геаграфічных картах і іншых картаграфічных творах, метадах іх пабудоэы і выкарыстання. Паказвае і даследуе прасторавае размяшчэнне. спалучэнне і сувязі з'яў прыроды і грамадства шляхам картаграфічнага адлюстравання.
Картодиаграмма — картадыяграма, карта, на якой з дапамогай дыяграмных фігур паказана сумарная велічыня якой-небудзь з'явы, часам яе дынаміка ў межах кожнай адзінкі нанесенага на карту тэрытарыяльнага дзялення (часцей за ўсё палітыка-адміністрацыйнага), напрыклад колькасці насельніцтва, валавой прадукцыі прамысловасці ці сельскай гаспадаркі, плошчы лясоў, сельскагаспадарчых угоддзяў, ворыўных зямель па абласцях ці раёнах краіны.
Картометрия — картаметрыя, раздзел картаграфіі, які вывучае спо­сабы вымярэння па карце каардынат, адлегласцей, плошчаў, вуглоў, вышынь, глыбінь і іншых колькасных характарыстык аб’ектаў і з'яў. З'яўляецца часткай картаграфічнага метаду даследавання.
Картосхема — картасхема, схематичная, спрошчаная карта, часта
без картаграфічнай сеткі. Дае ў наглядная форме агульнае ўяўленне аб паказанай на карце з’яве ці падзеі, падкрэсліваючы найбольш істотныя яе рысы.
Карты барической топографии — карты барычнай тапаграфіі, карты, на якіх ізагіпсамі нанесены вышыні той ці іншай ізабарычнай паверхні над узроўнем мора (карты абсалютнай барычнай паверхні) ці над узроўнем ніжэйразмешчанай ізабарычнай паверхні (карты адноснай барычнай паверхні).
Карты-врезки — карты-ўрэзкі, дадатковыя невялікія карты, якія змяшчаюцца ўнутры асноўнай карты і дапаўняюць яе (напрыклад, паказваюць становішча адлюстраванай на карце вобласці адносна акаляючых яе тэрыторый).
Карты использования земель — карты выкарыстання зямель, карты, на якіх наказана размяшчэнне зямельных угоддзяў і іх выкарыстанне (сельскагаспадарчыя землі, землі дзяржлясфонду, землі, занятыя населенымі пунктамі, аб’ектамі прамысловасці і транспарту).
Карты лесов — карты лясоў, карты, на якіх паказана размяш­чэнне лясоў на зямной паверхні і даюцца іх розныя характарыстыкі.
Карты охраны природы — карты аховы прыроды, карты, якія даюць ацэнку сучаснага становішча акаляючага асяроддзя і яго кампанентаў, меру антрапагеннага ўздзеяння на прыроду, раскрываюць магчымыя вынікі гэтага ўздзеяння і паказваюць у тэрытарыяльным аспекце сістэму навукова-тэхнічных і адміністрацыйна-прававых мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне, рацыянальнае выкарыстанне і ўзнаўленне прыродных рэсурсаў і акаляючага асяроддзя.
Карты полезных ископаемых — карты карысных выкапняў, карты, на якіх паказана размяшчэнне, памер запасаў, састаў, умовы ўтварэння і іншыя характарыстыкі карысных выкапняў.
Карты природных зон — карты прыродных зон, карты, на якіх паказ­ваюць размяшчэнне прыродных зон па зямной паверхні.
Карты природы — карты прыроды, карты, на якіх ' арактарызуюцца аб’екты, з’явы І працэсы прыроднага асяроддзя ў цэлым І асобныя яго кампаненты. Гэта фізіка-геаграфічныя, акіяналагічныя, геалагічныя, кліматычныя, метэаралагічныя, гідралагічныя, глебавыя, геабатанічныя, зоагеаграфічныя, ландшафтныя і іншыя карты.
Карты районирования — карты раяніравання, карты, на якіх па­казана дзяленне тэрыторыі па адной ці па сукупнасці прыкмет (прыродных ці сацыяльна-эканамічных) у адпаведнасці з мэтавым прызначэннем раяніравання.
Карты рельефа — карты рэльефу, карты, якія адлюстроўваюць рэльеф сушы, акіянічнага дна ці паверхню іншых нябесных цел. Гэта гіпсаметрычныя, батыметрычныя, геамарфалагічныя, морфаметрычныя і іншыя карты.
Каскад — каскад, натуральны або штучны вадаспад, дзе вада падае некалькімі ўступамі.
Касситерит, оловянный камень — касітэрыт, алавяны камень, мінерал, дыаксід волава (SnO2). Утварае бясколерныя, чорныя, бурыя (да жоўтых і чырвоных) крышталі, умацаваныя зярняты, зярністыя і нацечныя масы. Назапашваецца ў россыпах. Важнейшая алавяная руда.
Катаракты — катаракты, буйныя вадаспады, дзе вялікая маса вады падае шырокім фронтам з адносна невялікай вышыні.
Каулифлория — кауліфлорыя, развіццё суквеццяў ці асобных кветак у дрэвавых раслін непасрэдна на ствале ці старых галінах. Сустракаецца галоўным чынам у раслін вільготных тропікаў (хлебнае дрэва, шакаладнае дрэва, многія фікусы і інш.); ва ўмераным поясе — у воўчага лыка.
Каустобиолиты — каўстабіяліты, паліўныя карысныя выкапні арганічнага паходжання (торф, вугаль, нафта, прыродны газ, гаручыя сланцы і інш.).
Качественная оценка земель — якасная ацэнка зямель, вызначэнне прадукцыйнасці зямель. Уключае класіфікацыю зямель, іх баніціроўку і зямельны кадастр, а таксама эканамічную ацэнку зямель.
Качественный фон — якасны фон, спосаб паказу на карце якаснай характарыстыкі з’яў, якія маюць суцэльнае або рассеянае распаўсюджанне, пры дапамозе раяніравання картаграфуемай тэрыторыі з наступнай афарбоўкай ці штрыхоўкай выдзеленых тэрытарыяльных адзінак па выбранай шкале (карты глеб, расліннасці, геалагічныя, нацыянальнага складу насельніцтва і інш.).
Каштановые почвы — каштанавыя глебы, глебы зоны стэпаў і паўпустынь умеранага пояса. Распаўсюджаны ў Еўразіі ў выглядзе перарывістай паласы ад узбярэжжа Чорнага мора праз Казахстан да Манголіі і Паўночнага Кітая, у Амерыцы — на раўнінах поўдня Канады і поўначы ЗША. Утвараюцца пад сухой злакавай і палынна-злакавай стэпавай расліннасцю ва ўмовах умерана засушлівага клімату. Характарызуюцца камякаватай структурай, невысокім утрыманнем перагною (1,0—5%), наяўнасцю ў ніжніх гарызонтах глебы карбанатаў, гіпсу, хларыдаў; афарбоўка каштанавая. Падраздзяляюцца на цёмнакаштанавыя, уласна каштанавыя, і светла-каштанавыя.
Квадратура — квадратура, становішча якой-небудзь планеты Сонечнай сістэмы, пры якім вугал паміж напрамкамі на яе і Сонца складае 90°.
Квадратурные приливы — квадратурный прылівы, прылівы ў акіяне, якія ўзнікаюць пад уздзеяннем сілы прыцяжэння Месяца і Сонца ў выпадку размяшчэння іх адносна Зямлі пад прамым вуглом (квадра­туры). Назіраюцца кожныя два тыдні ў часе першай квадры (маладзіка) і апошняй чвэрці (поўня) Месяца. К. п. маюць найменшыя велічыні прыліваў.
Кварц — кварц, адзін з самых распаўсюджаных мінералаў, аксід крэмнію (SiOz), крышталічны крэменязём. Утварае прызматычныя 124
крышталі, зярністыя агрэгаты, суцэльныя масы і інш. Афарбоўка разнастайная: белая, шэрая, фіялетавая, дымчатая, чорная і інш. Бясколерны, празрысты К.— горны хрусталь. Мае высокую цвёрдасць, крохкі. Устойлівы да выветрывання. Пародаўтвараючы мінерал кіслых магматычных, метамарфічных (гнейсы, сланцы, кварцыты і інш.) І асадкавых (пясчанікі і інш.) парод. Складае розныя жылы. Выкарыстоўваецца ў радыётэхніцы і оптыцы; афарбаваны К ідзе на ювелірныя вырабы.
Кварцит — кварцыт, зярністая шчыльная метамарфічная горная па­рода, якая складаецца амаль цалкам з крэменязёму (утрыманне SiO2 да 97—98 %). Прадукт перакрышталізацыі кварцавых пясчанікаў і другіх крамяністых адкладаў або замяшчэнне кварцам парод іншага зыходнага саставу. Устойлівы да фізічнага і хімічнага вывет­рывання. Выкарыстоўваецца як будаўнічы камень, для вытворчасці вогнетрывалай цэглы, у якасці дапаможнага матэрыялу ў металургіі. Жалезістыя К. часта ўтвараюць значныя месцараджэнні, у якіх змяшчаюцца жалезныя руды (Курская магнітная анамалія ў Расіі, басейн Верхняга возера ў Паўночнай Амерыцы).
Кевйр — кэвір, плоская, гліністая, пустынная раўніна з участ­кам! саланчакоў. У перыяды дажджоў набывае характар непраходнага балота або мелкаводнага возера з топкім дном. Тэрмін распаўсюджаны ў Іране і Сярэдняй Азіі, уваходзіць у склад рада геаграфічных назваў (напрыклад, пустыня Дэштэ-Кэвір у Іране).
Кембрийский период, кембрий — кембрыйскі перыяд, кембрый, першы перыяд палеазойскай эры. Пачаўся 570 млн гадоў назад і працягваўся 70 млн гадоў. Для Кп. характэрны: заканчэнне байкальскага гораўтварэння, шырокія падняцці адных участкаў зямной кары (Ціман, Урал, Паўночны Усход Расіі), прагінанне і затапленне морамі другіх (Сярэдняя Сібір), панаванне сярод раслін водарасцей, росквіт марскіх беспазваночных жывёл, утварэнне такіх карысных выкапняў, як баксіты, фасфарыты, асадкавыя руды марганцу і жалеза, каменная соль і гіпс.
Керн — керн, цыліндрычная калонка (слупок) горнай пароды, атрыманы ў выніку калонкавага свідравання і падняты на паверхню. Дае магчымасць меркаваць аб будове, саставе і зменлівасці горных парод на розных глыбінях (да некалькіх км), што мае важнае значэнне для вывучэння будовы зямной кары, пошукаў карысных выкапняў.
Километровая сетка — кіламетровая сетка, каардынатная сетка на тапаграфічных картах. Утвараецца лініямі, паралельнымі восям прамавугольных каардынат. Дае магчымасць нанесці на карту аб’екты па іх прамавугольных каардынатах ці вызначаць па карце каардынаты аб’ектаў.
Кимберлит — кімберліт, шчыльная ультраасноўная магматычная горная парода, якая ўтрымлівае алмазы. Складаецца з многіх мінералаў (алівіну, кальциту, храміту, ільменіту і інш.). Колер зеленаватачорны, цёмны. Сустракаецца галоўным чинам на старажытных плат­
формах, звычайна ў выглядзе трубкападобных цел (кімберлітавых трубак). Вядомы ў ПАР, Расіі (Якуція) і іншых краінах.
Киммерийская складчатость — кімерыйская складкаватасць, гораўтварэнне ў пачатку і сярэдзіне мезазойскай эры. Адрозніваюць раннекімерыйскую (або старажытнакімерыйскую) складкаватасць у канцы трыясу — пачатку юры (праявілася ў горных збудаваннях Крыма, Паўночнай Дабруджы, Таймыра, Паўночнага Афганістана, ПаўднёваУсходняй Азіі, Патагонскіх Андаў, Паўночна-Усходняй Аргенціны) і познекімерыйскую (або юна-, новакімерыйскую) складкаватасць у кан­цы юры — пачатку мелу (Каўказ, Верхаяна-Чукоцкая вобласць, Цэнтральны Іран, Афганістан, Тыбет, Заходнія Кардыльеры, Анды і інш.).
Киноварь — кінавар, мінерал, сульфід ртуці. Утварае чырвоныя крышталі, украпіны, зярністыя і парашковыя агрэгаты, налёты. Асноўная руда ртуці.
Кислая магма (лава) — кіслая магма (лава), магма (лава), якая ўтрымлівае больш за 64 % крэменязёму. Пры вывяржэнні характарызуецца большая вязкасцю і меншай рухомасцю, чым асноўная магма (лава). Адзін з асноўных тыпаў магмаў (лаў). Пры застыванні ўтварае граніты, гранадыярыты, ліпарыты і іншыя горныя пароды.