Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Ингрессионные берега — інгрэсійныя берагі, марскія і азёрныя бера-
ri ca зрэзанай берагавой лініяй, якія ўтварыліся ў выніку затаплення прыбярэжнай сушы (інгрэсіі).
Ингрессия — інгрэсія, павольнае (векавое) пранікненне марскіх і азёрных вод у паніжэнні рэльефу прыбярэжнай сушы. Адбываецца пры павышэнні ўзроўню вадаёма або апусканні ўзбярэжжа. У выніку I. утвараюцца інгрэсійныя берагі.
Индикаторы — індыкатары, прыродныя аб’екты рознага паходжання (расліны, выкапнёвыя арганізмы, некаторыя мінералы), якія характэрныя для пэўных геалагічных, глебавых, гідралагічных, кліматычных умоў. Уласцівасці многіх I. маюць практычнае значэнне (напрыклад, па некаторых I. можна меркаваць аб глыбіні залягання і ступені мінералізацыі грунтавых вод, пакладах руд медзі, цынку і інш.).
Иней — іней, цвёрдыя наземныя ападкі (ападкі на паверхні глебы, травы, розных прадметаў) у выглядзе ледзяных крышталікаў. Утвараюцца пры тэмпературы павет'ра ніжэй 0°, часцей за ўсё пры ясным ціхім надвор’і ноччу, калі наземныя прадметы выхалоджваюцца, аддаючы цяпло ў атмасферу, і на іх паверхні кандэнсуецца вадзяная пара прыземнага слоя паветра.
Инерционное течение — інерцыйнае цячэнне, астаткавыя рухі вады ў акіянах і морах. Назіраюцца пасля спынення дзеяння ўсіх іншых сіл, які.я выклікалі рух.
Инженерная геология — інжынерная геалогія, навука, якая вывучае састаў, будову і дынаміку верхніх гарызонтаў зямной кары ў сувязі з інжынернан дзейнасцю чалавека. I. г. распрацоўвае прагнозы працэсаў і з’яў, якія ўзнікаюць у грунтах пры будаўніцтве і эксплуатацыі збудаванняў, вызначае найбольш спрыяльныя месцы для размяшчэння збудаванняў, праводзіць разлікі ўстойлівасці горных парод пры будаўніцтве, у тым ліку ва ўмовах шматгадовай мерзлаты, залішняга ўвільгатнення, у сейсмічных, апоўзневых раёнах, разглядае пытанні рацыянальнага выкарыстання і аховы прыроднага асяроддзя.
Инсоляция — інсаляцыя, апраменьванне зямной паверхні сонечнай радыяцыяй. Залежыць ад геаграфічнай шыраты, вышыні Сонца над гарызонтам і інш. Выражаецца ў калорыях на адзінку плошчы ў адзінку часу.
Интергляциал, межледниковье — інтэргляцыял, міжледавікоўе, прамежак часу, які падзяляе дзве ледавіковыя эпохі (ледавікоўі). У чацвярцічным перыядзе характарызаваўся вызваленнем ад ледавіка ўмераных шырот, пацяпленнем клімату, распаўсюджаннем цеплалюбівых раслін і жывёл.
Интразональность — інтразанальнасць, асобны выпадак азаналь насці — распаўсюджанне якога-небудзь ландшафту або з’явы прыроды на асобных участках, якія ўтвараюць украпіны ў межах адной або некалькіх суседніх прыродных зон, аднак нідзе не пераважаюць (на­прыклад, сфагнавыя балоты ў тайзе і тундры, саланчакі ў зонах пустынь і стэпаў). I. абумоўлена мясцовымі прычынамі, напрыклад
наяўнасцю засоленых горных парод, мясцовым пераўвільгатненнем і г. д. Тэрмін часцей за ўсё ўжываецца ў адносінах да глеб і расліннага покрыва.
Интродукция — інтрадукцыя, мэтанакіраванае або выпадковае ўвядзенне відаў або сартоў раслін, відаў або парод жывёл на тэрыторыю, дзе яны раней ніколі не сустракаліся.
Интрузивные горные породы, глубинные горные породы — інтрузіўныя горныя пароды, глыбінныя горный пароды, магматычныя гор­ный пароды, якія ўтварыліся пры павольным застыванні магмы ў глыбінях зямной кары, г. зн. пры інтрузіях (граніты і інш.). Залягаюць у выглядзе буйных масіваў, лакалітаў і жыл. На Беларусі разам з метамарфічнымі горнымі пародамі I. г. п. складаюць крышталічны фундамент.
Интрузия — інтрузія, укараненне магмы ў тоўшчу горных парод зямной кары. I. называюць таксама І магматычнае цела, якое ўтварылася ў зямной кары ў выніку застывания пранікшай магмы.
Инфауна — інфауна, сукупнасць відаў водных жывёл, якія жывуць у донных адкладаннях мораў, рэк, азёр і сажалак. Састаўная частка бентасу. У адносінах да тыпаў грунтоў выдзяляюць: пелафілы (жы­вуць у іле), псамафілы (у пяску), літафілы (у камянях), аргілафілы (у гліне).
Инфильтрация — інфільтрацыя, пранікненне паверхневых і атмасферных вод праз глебу І горныя пароды да грунтавых вод па капілярах, порах, трэшчынах, пустотах горных парод. Назіраецца ў перыяды працяглага ўвільгатнення (пры моцных ліўнях, інтэнсіўным раставанні снегу). Адносіна колькасці інфільтраванай вады да сумы выпаўшых ападкаў (у працэнтах) называецца каэфіцыентам інфільтрацыі.
Информационная географическая система, геоинформационная систе­ма — інфармацыйная геаграфічная сістэма, геаінфармацыйная сістэма, комплекс узаемазвязаных сродкаў атрымання, перадачы, захоўвання, адбору даных і выдачы геаграфічнай інфармацыі. Перапрацоўка інфармацыі ў сучасных I. г. с. ажыццяўляецца на аснове матэматычных мадэлей з дапамогай метадаў матэматычнага і картаграфічнага мадэліравання на ЭВМ. Выдача інфармацыі можа быць у лічбавай, тэкставай, графічнай або картаграфічнай форме.
Информационная ёмкость карты — інфармацыйная ёмістасць карты, колькасная мера нагрузкі карты геаграфічнымі элементам!. Залежыць ад ліку паказаных на карце аб’ектаў, з’яў, паказчыкаў, колькасці назваў і надпісаў, падрабязнасцей геаграфічнай асновы і іншых элементаў картаграфічнага адлюстравання. I. ё. к. характарызуе нагрузку карты, аднак не дае ўяўлення аб аб’ёме і каштоўнасці інфармацыі, якая змешчана на карце.
Ионный сток — іонны сцёк, вынас цякучымі водам! з водазборнага басейна хімічных злучэнняў, якія знаходзяцца ў вадзе ў выглядзе
іонаў. Яны складаюць асноўную масу раствораных солей. Велічыня I. с. выражаецца ў тонах (т/сут, т/мес., т/год).
Ионосфера — іанасфера, верхні слой атмасферы, размешчаны на вышыні ад 50—80 км да некалькіх тысяч км. Характарызуецца высокім утрыманнем малекулярных і атамных іонаў і свабодных электронаў. Верхняя граніца I,— знешняя частка магнітасферы Зямлі. Часціцы I. утвараюць разрэджанае і высокаэлектраправоднае асяроддзе. Тут назіраюцца палярныя ззянні і магнітныя буры. Дзякуючы наяўнасці I. магчыма радыёсувязь.
Иризация облаков — ірызацыя воблакаў, з’яўленне вясёлкавай афарбоўкі на краях т. зв. ірызуючых воблакаў (высокакучавых або слаістакучавых, часам перламутравых), якія знаходзяцца ў баку ад Сонца, але не закрываюць яго. Звычайна можна распазнаць чырвоныя і зялёныя кодеры. З'ява I. в. тлумачыцца дыфракцыяй святла ў воблачных кропельках.
Ирригационная система, оросительная система — ірыгацыйная сістэма, арашальная сістэма, тэрыторыя з размешчанымі на ёй гідратэхнічнымі і эксплуатацыйнымі збудаваннямі, якія забяспечваюць яе арашэнне. Важнейшы элемент I. с.— арашальная сетка, гэта значыць сетка пастаянных і часовых каналаў і трубаправодаў, якія падаюць ваду на арашаемыя землі з крыніцы арашэння. I. с. часта з’яўляюцца асноўнай часткай буйных гідратэхнічных комплексаў.
Ирифи — ірыфі, моцныя пылавыя буры. Маюць усходні, паўночна-ўсходні або паўднёва-ўсходні напрамкі ў Заходняй Сахары і Марока. Звычайна назіраюцца вясной і восенню. Наносяць шкоду пасевам. Часам прыносяць на Канарскія астравы хмары пылу.
Ископаемые органические остатки, окаменелости — выкапнёвыя арганічныя рэшткі, акамянеласці, асобныя часткі арганізмаў (ракавіны, косці, шкарлупіна яек і інш.), якія захаваліся ў асадкавых гор­ных пародах у акамянелым стане, а таксама сляды жыццядзейнасці арганізмаў (хаджэння, поўзання і інш.).
Ископаемые почвы, погребённые почвы, палеопочвы — выкапнёвыя глебы, пахаваныя глебы, палеаглебы, рэшткі глебавага покрыва мінулых геалагічных эпох. Сустракаюцца ў тоўшчах кантынентальных, пераважна чацвярцічных, адкладанняў. Найбольш поўна захаваліся ў лёсавых пародах. Паказваюць на істотныя змяненні прыродных умоў.
Ископаемый лёд — выкапнёвы лёд, падземны лёд, які залягае ў выглядзе лінзаў, слаёў, жыл або цел няправільнай формы ў мёрз­лых верхніх гарызоптах зямной кары. Утварыўся ў геалагічным мінулым — у ледавіковую эпоху чацвярцічнага перыяду кайназою.
Ископаемый рельеф, погребённый рельеф — выкапнёвы рэльеф, пахаваны рэльеф, рэльеф мінулых геалагічных эпох, які пакрыты тоўшчамі пазнейшых асадкавых і вулканічных адкладанняў. Да В. р. часта адносяць рэльеф, перакрыты мацерыковым лёдам, рэльеф, запоўнены вадой мораў і вялікіх азёр пры іх трансгрэсіях. Формы В. р. складзены
цвёрдымі горнымі пародамі; у выніку дэнудацыйных працэсаў могуць быць зноў выведзены на зямную паверхню (т. зв. адкапаны або выкапнёвы рэльеф). В. р.— гэта і формы рэльефу пахаванага карсту.
Искусственные спутники Земли — штучныя спадарожнікі Зямлі, касмічныя апараты, выведзеныя на арбіту вакол Зямлі ў навуковых мэтах з дапамогай ракет і абсталявання рознымі прыладамі. Для вываду Ш. с. 3. на арбіту неабходна прыдаць ракеце скорасць 7,9 км/с паблізу зямной паверхні.
Искусственный дождь — штучны дождж, атмасферныя ападкі, якія выкліканы шляхам апрацоўкі воблакаў спецыяльнымі рэчывамі. Дазваляюць папярэдзіць адмоўныя вынікі працяглай засухі.
Исландская депрессия, исландский минимум — Ісландская дэпрэсія, ісландскі мінімум, вобласць нізкага атмасфернага ціску над паўночнай часткай Атлантычнага акіяна з цэнтрам непадалёку ад Ісландыі. Праяўляецца галоўным чынам зімой.
Испаряемость — выпаральнасць, максімальна магчымае выпарэнне пры дадзеных умовах надвор’я і дастатковай наяўнасці вільгаці, напрыклад выпарэнне з воднай паверхні або залішне ўвільготненай глебы. Звычайна В. большая за фактычнае выпарэнне, таму што ў большасці вьшадкаў няма дастатковай колькасці вады на паверхні сушы. Выражаецца таўшчынёй слоя выпаранай вады ў мм і з’яўляецца адным з паказчыкаў увільгатнення тэрыторыі.
Исполиновы котлы — велічэзныя катлы, натуральный котлападобныя паглыбленні, утвораныя ў цвёрдых пародах вярчальным рухам вады, якая нясе камяні і абломкі лёду. Узнікаюць ля рачных парогаў, падножжаў вадаспадаў, у днішчах ледавіковых далін (пад дзеяннем расталых вод, якія падаюць па трэшчынах у лёдзе да ледавіковага ложа), на марскіх берагах (у выніку прыбою). Могуць дасягаць некалькіх м у папярочніку і ўглыбіню.
Исток, начало реки — выток, пачатак ракі, месца, адкуль бярэ пачатак рака і дзе з’яўляецца пастаяннае цячэнне вады ў рэчышчы. В. могуць быць возера, балота, крыніцы, ледавікі. Для вялікіх рэк нярэдка за выток умоўна прымаецца месца зліцця дзвюх рэк рознай назвы (Об лічыцца ад месца зліцця рэк Біі і Катуні, Амур — Шылкі і Аргуні).