Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік
Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
3
Заальская ледниковая эпоха (ледниковье) — заальская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), эпоха сярэднеплейстацэнавага (230—100 тыс. гадоў назад) абледзянення раўнінных абласцей Сярэдняй Еўропы. Прыблізна адпавядае рыскаму абледзяненню Альпаў, дняпроўскаму і маскоўскаму абледзяненням Усходне-Еўрапейскай раўніны.
Забереги — заберагі, палосы тонкага нерухомага лёду, якія ўтвараюцца ўздоўж берагоў рэк, азёр, вадасховішч, мораў перад замярзаннем вадаёмаў.
Заболачивание — забалочванне, 1) зарастание вадаёмаў балотнай расліннасцю; 2) пераўвільгатненне глеб і грунтоў у выніку застойвання паверхневых або падняцця грунтавых вод і змяненне ўласцівасцей глеб (назапашванне торфу, памяншэнне ўтрымання кіслароду, з’яўленне прымет агляення); 3) пагаршае глебы. Суправаджаецца змяненнямі ў саставе расліннасці. Вядзе да ўтварэння забалочаных і балотных глеб.
Заболоченные земли — забалочаныя землі, залішне ўвільготненыя ўчасткі сушы са слоем торфу менш чым 0,3 м або яго адсутнасцю.
Заболоченные почвы — забалочаныя глебы, глебы, якія перыядычна падвяргаюцца пераўвільгатненню. Могуць мець слой торфу да 30 см. Шырока распаўсюджаны на раўнінах лясной зоны ўмераных шырот. Патрабуюць асушэння.
Завал — завал, вялікая колькасць несартаванага абломкавага матэрыялу, які ўтварыўся на дне горнай ракі ў выніку абвалу. Можа перагарадзіць раку часткова або поўнасцю. У тарах 3. могуць быць утвораны апоўзнямі або ледавікамі пры іх зрушэнні. Пры вулканічных вывяржэннях 3. утвараюцца часам патокамі лавы.
Завальное озеро — завальнае возера, возера, якое ўтварылася ў выніку перагароджвання вузкай часткі горнай даліны завалам. (Напрыклад, Сарэзскае возера на Паміры.)
Заводь — завадзь, невялікі заліў у рэчышчы ракі з павольным, часта са зваротным цячэннем.
Загрязнение атмосферы — забруджванне атмасферы, паступленне ў паветранае асяроддзе забруджвальнікаў (аэразоляў, газаў, цвёрдых часцінак і г. д.) у колькасцях і канцэнтрацыях, якія змяняюць састаў і ўласцівасці паветраных мае у дадзеным рэгіёне і негатыўна ўздзейнічаюць на жывыя арганізмы. Можа быць природным (паступленне ў асяроддзе касмічнага пылу, вулканічных прадуктаў, часцінак глебы, пылку пры масавым цвіценні раслін) і антрапагенным. Антрапагеннае 3. а. абумоўлена інтэнсіўнымі выкідамі і ўздзеяннем на атмасферу розных галін гаспадарчай дзейнасці чалавека. Асноўныя антрапагенныя забруджвальнікі паветра — аксіды азоту, серы, вугляроду і іншыя газападобныя злучэнні, пыл, аэразолі, вуглевадароды.
Загрязнение вод — забруджванне вод, паступленне ў водныя аб’екты забруджвальнікаў асяроддзя ў колькасця.х І канцэнтрацыях, якія парушаюць састаў і ўласцівасці вады, робяць іх непрыдатнымі для водакарыстання, пагаршаюць умовы жыцця жывых арганізмаў. Можа быць природным ці антрапагенным. Крыніцай прыроднага 3. в. з’яўляюцца паводкі, размыў берагоў, забруджаныя атмасферныя ападкі, рэчывы, якія вымываюцца з глебы. Антрапагеннае 3. в. звязана з наступлением у вадаёмы вадкіх, цвёрдых і калоідных рэчываў, якія выкідваюцца ў асяроддзе ў працэсе бытавой, сельскагаспадарчай, прамысловай і іншай дзейнасці. Па характару 3. в. можа быць біялагічным, хімічным, механічным і фізічным. 3. в. вядзе да паніжэння біялагічнай прадукцыйнасці вадаёмаў, гаспадарчых і экалагічных страт.
Загрязнение почв — забруджванне глеб, паступленне ў глебу хімічных, механічных, біялагічных забруджвальнікаў у колькасцях І канцэнтрацыях, якія парушаюць глебы, змяняюць іх фізіка-хімічныя і біялагічныя ўласцівасці. Асноўныя забруджвальнікі — гербіцыды, пестыцыды, дэфаліянты, злучэнні металаў, злучэнні серы і азоту, якія паступаюць з кіслотнымі дажджамі. Забруджвальнікамі могуць быць і мінеральныя ўгнаенні пры ўнясенні іх у дозах, якія перавышаюць здольнасць раслін да іх засваення. Стыхійнае 3. г. мае рэгіянальны ці лакальны характар. (Напрыклад, 3. г. пры пылавых бурах, паводках.)
Загрязнение среды — забруджванне асяроддзя, унясенне ў акаляючае асяроддзе або ўзнікненне ў ім новых, звычайна не характэрных рэчываў і злучэнняў, а таксама перавышэнне шматгадовага ўзроўню
канцэнтрацыі гэтых рэчываў і злучэнняў. 3. а. адбываецца пераважна ў выніку антрапагенных уздзеянняў. Па велічыні забруджанай тэрыторыі адрозніваюць глабальнае, рэгіянальнае і лакальнае 3. а.
Зажор — зажор, назапашванне ў рэчышчы ракі вялікай колькасці ўнутрыводнага лёду і шугі. Узнікае перад ледаставам. 3. памяншае плошчу жывога сячэння, выклікае ўздым узроўню і затапленне поймы вышэй 3. Утвараецца звычайна ніжэй парогаў.
Заиление — заіленне, I) адкладанне ў арашальных каналах, вадасховішчах і іншых водных аб’ектах з застойнай ці павольнай цякучай вадой завіслых наносаў (ілу, пяску, гравію, гліны, рэшткаў раслін). Інтэнсіўнае 3. прыводзіць да ліквідацыі вадасховішч; 2) адкладанне на пойме паводкавых наносаў ракі або яроў; 3) метад меліярацыі пясчаных зямель.
Заказники — заказнікі, тэрыторыі, дзе ахоўваецца не ўвесь прыродны комплекс, а асобныя яго аб’екты (жывёлы, расліннасць, карысныя выкапні і інш.). Могуць быць пастаяннымі і часовымі. Часцей за ўсё сустракаюцца паляўнічыя заказнікі, якія ствараюцца для захоўвання і размнажэння паляўніча-прамысловых жывёл. У 3. дазволены тыя віды гаспадарчага карыстання, якія не шкодзяць ахоўваемым аб’ектам У Беларусі звыш 50 3., з іх больш за 10 рэспубліканскага значэння (возера Свіцязь, Блакітныя азёры, Налібоцкая пушча і інш.).
Закраина — закраіна, паласа адкрытай вады паміж ледзяным по крывам і берагам. Утвараецца на рэках перад пачаткам крыгалому, а на морах і азёрах — пры адрыве прыпаю ад берага пад уздзеяннем ветру або цячэнняў, а таксама ў выніку навылётнага раставання лёду
Закрепление песков — замацаванне пяскоў, умацаванне паверхні рухомых пяскоў з дапамогай апрацоўкі іх хімічнымі рэчывамі або сяўбы ці пасадкі раслін.
Залегание горных пород — заляганне горных парод, становішча форма і ўзаемаадносіны геалагічных цел у зямной кары. Для асадкавых і некаторых вулканічных парод характэрна пластападобная форма і пакатае, амаль гарызантальнае, першаснае заляганне. Пад уздзеяннем тэктанічных працэсаў адбываецца парушэнне пластоў і ствараюцца другасныя структуры (складкі, скіды і г. д.). Магматычныя горныя пароды ўтвараюць у зямной кары баталіты, штокі, лакаліты і інш.
Залежные земли, залежь — абложныя землі, аблога, ворныя землі якія не апрацоўваюцца на працягу некалькіх год (звычайна звыш 10) За гэты час на паверхні з’яўляецца травяністая расліннасць, утвараецца дзярніна. У некаторых выпадках узнікаюць хмызнякі і нават лясы Глеба становіцца больш шчыльнай і структурнай, у ёй назапашваюцца арганічныя рэчывы, у значнай ступені аднаўляецца яе ўрадлівасць
Залежь полезного ископаемого — паклад карыснага выкапня, наза пашванне мінеральнага рэчыва ў нетрах або на паверхні зямлі, прыдатнае для прамысловай распрацоўкі. Складзена або толькі карыс
4 Рус.-бел. слоўнік
97
нымі мінераламі, або іх сумессю са звычайнымі мінераламі горных парод. Памеры ад некалькіх м да дзесяткаў км.
Залив — заліў, частка акіяна, мора ні возера, якая ўразаецца ў сушу, аднак мае свабодны водаабмен з астатняй часткай вадаёма і слаба адрозніваецца ад яе па рэжыму. Знешняя граніца 3. праводзіцца большай часткай умоўна (па ізабатах ці лініях, якія злучаюць уваходныя мысы). Адрозніваюць 3.: бухты, фіёрды, ліманы, лагуны.
Заливные луга, пойменные луга — заліўныя лугі, пойменный лугі, лугі. развітыя ў поймах рэк. Штогод затапляюцца веснавымі паводкавымі водамі. Маюць параўнальна ўрадлівыя глебы і разнастайную расліннасць. З’яўляюцца каштоўнымі сенажацямі. 1
Заложение горизонталей, заложение склона — залажэнне гарызанталей, залажэнне схілу, прамежак (адлегласць) паміж суседнімі гарызанталямі на тапаграфічнай карие ці плане. Залежыць ад круцізны схілу і прынятай для дадзенай карты вышыні сячэння рэльефу. Чым больш круты схіл, тым меншае залажэнне (пры аднолькавай вышыні сячэння). Вымярэнне 3. г. дазваляе вызначыць крутасць схілу ў дадзеным месцы без непасрэдных назіранняў на мясцовасці.
Залужение — залужэнне, натуральнае 3.— працяглы працэс самазарастания травяністай расліннасцю аголеных участкаў, выбітых паш і іншых угоддзяў. Штучнае 3.— сяўба траў для павышэння прадукцыйнасці натуральных кармавых угоддзяў і для бараньбы з глебавай і ветравой эрозіямі.
Замор — замор, масавая гібель рыб і іншых водных жывёл у рэках і азёрах. Выклікаецца недахопам кіслароду ў вадзе пад суцэльным ледзяным покрывам у слабаабо непраточны.х вадаёмах, пры інтэнсіўным забруджванні і інш.
Заморозки — замаразкі, ахаладжэнне, звычайна вечарам і ноччу, прыземных слаёў паветра ніжэй 0°, у той час як сярэднясутачныя тэмпературы застаюцца дадатнымі. Назіраюцца вясной і восенню, звычайна ў ясныя ціхія ночы, калі глеба траціць многа цяпла шляхам выпраменьвання. 3., асабліва позняй вясной, прыносяць вялікую шкоду сельскай гаспадарцы. На тэрыторыі Беларусі познія вясеннія 3. магчымы ў канны мая і нават у першай палавіне чэрвеня, а раннія асеннія — у канцы жніўня і ў пачатку верасня.
Зандры — зандры, раўнінныя паверхні недалёка ад ускраін старажытных і сучасных ледавікоў. Складзены пяскамі, шчэбнем, галькай. Шырока развіты ў абласцях плейстацэнавага покрыўнага абледзянення. У Беларусі займаюць вялікія плошчы на Палессі. У далінах горных ледавіковых рэк часам утвараюць зандравыя тэрасы.
Запад, точка запада — захад, пункт захаду — адзін з галоўных пунктаў гарызонту; пункт перасячэння матэматычнага (сапраўднага) гарызонту з нябесным экватарам. Размяшчаецца злева ад назіральніка, які стаіць тварам на поўнач. Абазначаецца літарамі 3. або W (West — захад).
Западный перенос — заходні перанос, пераважаючы перанос паветраных мае з захаду на ўсход у трапасферы і стратасферы ва ўмераных шыротах. Абумоўлены паніжэннем тэмпературы паветра і атмасфернага ціску ад субтропікаў (дзе пераважаюць вобласці павышанага атмасфернага ціску) да палярных шырот. 3. п. назіраецца таксама ў верхніх частках трапасферы І стратасферы ў трапічных і палярных шыротах.
Запасы подземных вод — запасы падземных вод, колькасць падземных вод, якія знаходзяцца ў ваданосным гарызонце.
Заповедники — запаведнікі, тэрыторыі, на якіх захоўваецца ў натуральным стане ўвесь прыродны комплекс. Звычайна выдзяляюць мясцовасці, найбольш тыповыя для дадзенай прыроднай зоны або з вельмі каштоўнымі прыроднымі аб’ектамі (раслінамі, жывёламі, рудамі, мінераламі і г д.). Выкарыстоўваюцца для ўсебаковага навуковага даследавання прыроды. У Беларусі чатыры 3. (Белавежская пушча, Бярэзінскі, Прыпяцкі і Палескі). У Прыпяцкім ландшафтна-гідралагічным 3., напрыклад, захоўваецца і вывучаецца типовая палеская прырода, вядуцца назіранні за зменамі воднага рэжыму Палесся ў сувязі з яго асушэннем.