Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Евтрофное озеро — эўтрофнае возера, возера з вялікім утрыманнем у вадзе пажыўных рэчываў, звычайна неглыбокае (10—15 м), добра праграваецца. Колер вады ад зялёнага да бурага. Утрыманне кіслароду рэзка паніжаецца бліжэй да дна, зімой часам бываюць заморы. Дно травяністае або пакрытае арганічным ілам. Летам назіраецца «цвіценне» вады за лік моцнага развіцця фітапланктону. Валодае спрыяльнымі ўмовамі для развіцця расліннага і жывёльнага свету.
Египетский ветер — егіпецкі вецер, усходні вецер (лявант), які часта дзьме зімой у Егіпце і на Суэцкім канале. Суправаджаецца туманам або пыльнай імглой.
Елань — елань, назва лясных лугоў, прагалін у сярэдняй Расіі, Башкірыі, на Алтаі, у Саянах. Е. называюпь таксама светлыя, з травяным покрывай бярозава-асінавыя лясы ў Заходняй Сібіры. На поўначы гэта слова ўжываюць у значэнні «нізіна», «вялікая паляна».
Ёмкость ландшафта — ёмістасць ландшафту, здольнасць ландшаф­ту забяспечваць умовы для нармальнай жыццядзейнасці пэўнай колькасці арганізмаў без адмоўных вынікаў для іх нармальнага развіцця (у рэкрэацыйнай сферы — для здароўя чалавека), а таксама для самога ландшафту. Вымяраецца дапушчальнай колькасцю асоб аднаго або некалькіх відаў на адзінку плошчы або на ўсю плошчу дадзенага
ландшафту. Пад Е.л. разумеюць таксама здольнасць ландшафту задавальняць патрэбнасці чалавека.
Ёмкость среды — ёмістасць асяроддзя, здольнасць прыроднага або прыродна-антрапагеннага асяроддзя забяспечваць нармальную жыццядзейнасць пэўнай колькасці жывых арганізмаў або іх суполак без прыкметных парушэнняў біягеацэнозаў або дэградацыі асяроддзя.
Ереванский норд-ост — ерэванскі норд-ост, моцны І пыльны паўночна-ўсходні вецер у Ерэване, які дзьме з боку возера Севан па даліне ракі Раздан, звычайна ў цёплы перыяд. Суправаджаецца рэзкім пахаладаннем, ападкаў не нясе. Звычайна пачынаецца раптоўна пасля 17 гадзін, ноччу паволі слабее і раніцай амаль поўнасцю сціхае. Е.н.-о. паніжае дзённую гарачыню, таму вечары і ночы ў Ерэване халаднаватыя. Ветру папярэднічае рост атмасфернага ціску на паўночны ўсход ад возера Севан.
Ерники — ернікі, нізкарослыя зараснікі хмызнякоў з карлікавай бярозкі, палярнай вярбы і іншых раслін у паўднёвай частцы тундравай зоны Расіі і ў тарах Сібіры.
Естественная защищённость подземных вод — натуральная абароненасць падземных вод, сукупнасць гідралагічных умоў, якія забяспечваюць без удзелу чалавека прадухіленне пранікнення забруджваючых рэчываў у ваданосныя гарызонты. Любыя парушэнні такой абароненасці ў месцы забірання падземнай вады забаронены, а санітарная ахова такіх месцаў забяспечваецца стварэннем вакол іх водаахоўных зон.
Естественное загрязнение — прыроднае забруджванне, забруджванне асяроддзя, крыніцай якога з’яўляюцца прыродныя працэсы І з’явы, не абумоўленыя дзейнасцю чалавека (напрыклад, вывяржэнні вулканаў, стыхійныя пажары, навадненні і г. д.).
Естественное равновесие, природное равновесие — натуральная раўнавага, природная раўнавага, стан адносна пастаяннага саставу І функций природных сістэм, заснаваны на нязмененым або слаба змененым чалавекам балансе асяроддзеўтвараючых кампанентаў і при­родных працэсаў. Пры антрапагенным уздзеянні можа неабарачальна парушыцца з распадам экасістэм, якія склаліся гістарычна, або перайсці ў прыродна-антрапагенную раўнавагу.
Естествознание, естественные науки — прыродазнаўства, прыродазнаўчыя навукі, сукупнасць навук аб жывой і нежывой прыродзе. Мэта П.— раскрыццё сутнасці з’яў прыроды, выяўленне найбольш агульных законаў яе развіцця, пошукі шляхоў выкарыстання атрыманых ведаў у практычнай дзейнасці чалавека. П. даследуе розныя па маштабу аб’екты прыроды — ад касмічных сістэм да мікрасвету.
Жаркий пояс, тропический пояс — гарачы пояс, трапічны пояс, цеплавы пояс Зямлі, размешчаны паміж паўночным і паўднёвым тропікамі. Больш дакладнай граніцай служыць гадавая ізатэрма +20°, якая праходзіць каля 30° пн. і пд. ш. Пояс атрымлівае многа сонечнага цяпла: прамяні ў поўдзень увесь час падаюць пад вялікім вуглом, а паміж паралелямі 23°27' пн. і пд. ш. Сонца двойчы ў годзе бывае ў зеніце. Розніца ў працягласці дня і ночы невялікая. Тэмпературы высокія на працягу ўсяго года. Тут няма, па сутнасці, дзялення года на сезоны па тэмпературных умовах. Гэта самы цёплы пояс Зямлі. У межах Г. п. размешчаны экватарыяльны, субэкватарыяльны і трапічныя геаграфічныя паясы.
Железная шляпа — жалезны капялюш, верхняя частка рудных цел, якая выходзіць на паверхню Зямлі. Складзена вокісламі і гідравокісламі жалеза. Утвараецца ў выніку хімічнага выветрывання. Глыбіня распаўсюджання Ж. к. абмежавана ўзроўнем грунтавых вод і дасягае дзесяткаў і соцень м.
Железные руды — жалезныя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для выплаўкі чыгуну і сталі. Галоўныя рудныя мінералы: магнетыт, гематыт, тытанамагнетыт і інш. Адрозніваюць багатыя (звыш 55 % жалеза), звычайныя (55—25 %) і бедныя (менш за 25 % жалеза) Ж. р. Месцараджэнні эндагенныя (магматычныя і інш.), экзагенныя (асадкавыя) і метамарфічныя. Буйнейшыя жалеза-рудныя басейны Крыварожскі (Украіна), Курская магнітная анамалія (Расія), Мінас— Жэрайс (Бразілія), паўвостраў Лабрадор (Канада), Хамерслі (Аўстралія) і інш. На Беларусі ў дакембрыйскіх пародах крышталічнага фундамента выяўлены Аколаўскае і Навасёлкаўскае радовішчы Ж. р.
Железо-марганцевые конкреции — жалеза-марганцавыя канкрэцыі, мінеральныя ўтварэнні (сцяжэнні) гідравокіслаў жалеза і марганцу. Утвараюцца на дне сучасных мораў і акіянаў. Нярэдка ўзбагачаны нікелем, кобальтам, меддзю, свінцом, малібдэнам і іншымі элементам!. На паверхні дна Ціхага, Атлантычнага і Індыйскага акіянаў утвараюць скопішчы (каля 10 % усёй плошчы акіянічнага ложа). Ж.-м. к.— перспектыўная мінеральная сыравіна.
Жёлоб — жолаб, доўгае вузкае паніжэнне з адносна крутымі схіламі. Адрозніваюць наземныя Ж-, утвораныя дэфляцыйнымі, карставымі і іншымі рэльефаўтвараючымі працэсамі, і глыбакаводныя Ж.
Жёлтая пыльная буря, жёлтый ветер, хуанфын — жоўтая пылавая бура, жоўты вецер, хуанфын, сухі паўночна-заходні або заходні шквал, вецер з Гобі ў Паўночным Кітаі, у пустынях і лёсавых стэпах Азіі. Суправаджаецца пылавымі бурамі. У перыяд зімовага мусону парывы ветру часам паўтараюцца штодзённа на працягу паўтарамесячнага часу. Узнікае раптоўна і таксама нечакана сціхае. Губіць расліннасць, моцна высушвае глебу.
Желтозёмы — жаўтазёмы, глебы субтрапічных вільготных і мусонных лясоў (паўднёвы ўсход Паўночнай Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі, Новая Зеландыя, Тасманія, Усходні Кітай, Чарнаморскае ўзбярэжжа Каўказа, Заходняе Закаўказзе і Ленкаранская нізіна). Бедныя пажыўнымі рэчывамі, кіслыя, з колькасцю перагною да 2—7 %, павышаным утрыманнем жалеза і алюмінію; афарбоўка пераважна жоўтая.
Жёлто-коричневые субтропические почвы — жоўта-карычневыя субтрапічныя глебы, глебы, якія ўтвараюцца пад лясамі паўвільготных субтропікаў. Утрыманне гумусу ў верхнім гарызонце да 8 %, у ніжнім напрамку назіраецца асвятленне глебавага профілю. Ілювіяльна-карбанатны гарызонт адсутнічае. Адрозніваюцца высокай урадлівасцю, шырока выкарыстоўваюцца ў земляробстве (пад рыс, пшаніцу). Сустракаюцца ў Кітаі (міжрэчча Янцзы і Хуанхэ), Індыі (ля падножжа Гімалаяў) і іншых раёнах.
Жемчуг — жэмчуг, утварэнні шарападобнай або няправільнай фор­мы з перламутру. Развіваецца ў целе некаторых малюскаў. Колер белы, ружовы або жаўтаваты, часам чорны. Памеры ад мікраскапічных да галубінага яйка. Дабыча марскога Ж. вядзецца ў Чырвоным моры і Персідскім заліве, каля берагоў Шры Ланкі, Японіі, Аўстраліі, Вене­суэлы. Прэснаводны Ж. з даўніх часоў здабываўся ў Расіі, Шатландыі, Германіі, Кітаі і краінах Паўночнай Амерыкі. Штучны Ж. вырошчваюць галоўным чынам у морах, якія абмываюць Японію. Выкарыстоўваецца для ўпрыгожанняў.
Жеода — жэода, замкнутая поласць у горнай пародзе, запоўненая скрытакрышталічнымі або яўна крышталічнымі агрэгатамі мінералаў, якія ўтвараюць канцэнтрычна занальныя слаі (напрыклад, агаты). Часам унутры Ж. маецца пустата, сценкі якой пакрыты друзамі крышталёў.
Жерло вулкана — жарало вулкана, вертыкальны ці амаль верти­кальны канал, праз які магма выводзіцца з нетраў Зямлі і выліваецца на яе паверхню.
Жерловина, некк — жарлавіна, нек, вулканічная форма рэльефу. Магматычнае цела слупападобнай формы, дыяметрам ад некалькіх м да 1,5 км і больш, утворанае вулканічнымі пародамі. Гэта лавы, туфалавы, туфы, якія першапачаткова запаўняюць жарало вулкана і агаляюцца ў выніку дэнудацыі прылягаючых да жарала больш падатлівых парод.
Жестокий ветер — жорсткі вецер, вельмі моцны вецер са скорасцю 25 м/с і больш. Характарызуецца рэзкімі скачкамі скорасці, тэмпературы, пераносіць пыл, пясок, снег.
Жестколистные леса — жорсткаліставыя лясы, вечназялёныя лясы пераважна з ксерафітных, жорсткаліставых парод. Распаўсюджаны ў субтрапічным поясе. Найбольш тыповыя для Міжземнамор’я, дзе прадстаўлены лясамі коркавага і каменнага дубоў, сунічнага дрэва, верасу, мірту і інш. У Амерыцы (ЗША, Чылі) пераважаюць вечназялёныя дубы і сунічныя дрэвы. У Аўстраліі пануюць эўкаліпты, акацыі і
казуарыны. У выніку антрапагенных уздзеянняў змяняюцца жорсткаліставымі хмызнякамі (маквіс, гарыга, чапараль, скрэб).
Жизненность — жыццёвасць, ступень устойлівасці жывых арганізмаў да парушэнняў акаляючага асяроддзя. Паказчыкамі Ж. могуць служыць: інтэнсіўнасць размнажэння і выжыванне патомства, здольнаснь да канкурэнцыі, аптымальная колькасць асобін, прыстасаванасць да ўмоў абіятычнага асяроддзя і г. д.
Жила — жыла, мінеральнае цела, якое ўтвараецца ў выніку запаўнення трэшчын зямной кары магмай і яе прадуктамі. Форма залягання горных парод, якія змяшчаюць руды каляровых, чорных, рэдкіх і высакародных металаў.
Журавчйкй — жураўчыкі, шчыльныя цвёрдыя карбанатныя канкрэцыі, якія ўтварыліся ў выніку дыягенезу ў глебах і рыхлых горных пародах (лёсах, лёсападобных суглінках). Маюць розную форму, іх памеры не перавышаюць 10 см. Уласцівы абласцям з недастатковым увільгатненнем.
Жюран, жоран, монтан — журан, жаран, мантан, халодны, моцны, парывісты заходні або паўночна-заходні вецер са снегам на паўднёваўсходніх схілах Швейцарскай Юры. Дзьме ў бок Жэнеўскага возера. Дасягае сілы шквалу. У цёплую частку года суправаджаецца навальніцамі. Утвараецца пры перавальванні праз Швейцарскую Юру халоднага атмасфернага фронту.