Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Движение ледника — pyx ледавіка, вязкапластычнае або блокавае (глыбавае) перамяшчэнне (цячэнне) лёду пад уплывам сілы цяжару з вобласці жыўлення да канца ледавіка. У канцы некаторых ледавікоў рух спыняецца і ўтвараецца зона т. зв. мёртвага лёду. Скорасць зале-
жыць ад магутнасці лёду, нахілу ложа ледавіка, тэмпературы і наяўнасці вады ў ледавіку; вагаецца ад некалькіх м да некалькіх соцень м у год, часам (вывадныя ледавікі Грэнландыі і Антарктыды) дасягае некалькіх тысяч м у год.
Двухслойное озеро, меромиктическое озеро — двухслойнае возера, мераміктычнае возера, возера, якое характарызуецца наяўнасцю двух слаёў вады, якія не перамешваюцца паміж сабой і падзелены слоем хімічнага скачка, або хемаклінам. Ніжні слой адрозніваецца павышанай мінералізацыяй, верхні — перамяшчэннем вады. Д. а. утвараюцца ў выніку асабліва інтэнсіўнага наступления мінеральных солей у вадаёмы, у прыватнасці ў выніку скідвання ў іх прамыслова-камунальных сцёкаў.
Дебит — дэбіт, колькасць вадкасці (вады, нафты і інш.) або газу, якія паступаюць у адзінку часу з прыроднай або штучнай крыніцы. Д. падземных вод звычайна выражаюцца ў л/с або м3/сут.
Девонский период, девон — дэвонскі перыяд, дэвон, чацвёрты перыяд палеазойскай эры. Пачаўся 405 млн гадоў назад і працягваўся 55 млн гадоў. Для Д. п. характэрны: узрастанне плошчы сушы і змяншэнне плошчы мораў, гарачы клімат, першыя пустыні, шырокае распаўсюджванне наземных раслін, узнікненне папарацей, выхад пазваночных з вады на сушу, узнікненне земнаводных, утварэнне многіх карысных выкапняў (нафта, гаручы газ, солі, расолы і мінеральныя лячэбныя воды).
Дегидратация, обезвоживание — дэгідратацыя, абязводжванне, выдзяленне вады з мінералаў, горных парод і глеб. Адбываецца ў зоне глыбіннага метамарфізму горных парод (пад уплывам высокіх ціску і тэмпературы) або ў глебах ці верхніх гарызонтах кары выветрывання (пад уплывам сухога і гарачага клімату).
Деградация ландшафта — дэградацыя ландшафту, працэс паступовага разбурэння структуры ландшафту, які суправаджаецца стратай яго здольнасці выконваць рэсурсаі асяроддзеўзнаўляючыя функцыі. Часцей за ўсё з’яўляецца вынікам нерэгуліруемай у прыродаахоўным аспекце чалавечай дзейнасці, у радзе выпадкаў можа выклікацца і прыроднымі прычынамі (напрыклад, землетрасеннямі, ураганамі і т. п.).
Деградация оледенения, дегляциация — дэградацыя абледзянення, дэгляцыяцыя, скарачэнне ледавікоў пры пацяпленні і ўзрастанні сухасці клімату. Суправаджаецца адступаннем канцоў горных ледавікоў, скарачэннем таўшчыні і плошчаў покрыўных ледавікоў. У выніку Д. а. памяншаецца ледавіковы сцёк. На вызваленых ад лёду плошчах ствараецца ледавіковы рэльеф.
Деградация почвы — дэградацыя глебы, паступовае пагаршэнне ўласцівасцей глебы пад уплывам натуральных прычын або гаспадарчай дзейнасці чалавека (няправільная апрацоўка, забруджванне глебы І т. п.). Уключае працэсы разбурэння глебы; суправаджаецца змяненнямі глебавых арганізмаў, паніжэннем урадлівасці, неспрыяльнымі
зменамі ў наглебавым раслінным покрыве, фарміраваннем пустэчаў і няўдобіц.
Деградация среды — дэградацыя асяроддзя, разумеецца звычайна як агульнае пагаршэнне асяроддзя (прыроднага або прыроднага і сацыяльнага). Часцей выкарыстоўваецца ў адносінах да канкрэтных аб’ектаў і кампанентаў асяроддзя.
Действующие вулканы — дзеючыя вулканы, вулканы, вывяржэнні якіх адбываюцца ў цяперашні час або назіраліся ў гістарычным мінулым. Вядома звыш 600 Дз. в., з якіх 400 адносіцца да Ціхага акіяна і яго берагоў (Ціхаакіянскае вулканічнае, або вогненнае, кольца). Самы высокі Дз. в. у Еўразіі — Ключаўская Сопка на Кам­чатцы (4750 м).
Делль — дэль, пласкадонная лінейна выцягнутая лагчына без пастаяннага вадацёку, аднак часам з зародкавым рэчышчам. Даўжыня — дзесяткі і сотні м, глыбіня да 1 м. Утвараецца ў выніку сумеснага дзеяння расталых і дажджавых вод і спаўзання грунту. Д.— пераходная форма ад плоскаснага змыву да лінейнай эрозіі — разор, калдобін, размешчаных звычайна ніжэй па цячэнню.
Дельта — дэльта, вусце ракі, што ўтвараецца пераважна на мелкаводных участках мора ці возера пры ўпадзенні ў іх рэк, якія нясуць вялікую колькасць наносаў. Многія Д. маюць форму трохвугольніка. У межах Д. рака падзяляецца на рукавы і пратокі, якія часцей за ўсё размяшчаюцца веерападобна. Д. буйных рэк іншы раз дасягаюць вялікіх памераў (плошча Д. Амазонкі— 100 тыс. км2, Місісіпі— каля 32 000 км2, Лены — каля 30 тыс. км2) і часам растуць вельмі хутка ў бок мора (рака Хуанхэ ў Кітаі штогод павялічвае дэльту да 300 м, Місісіпі ў ЗША — да 100 м).
Дельтовые озёра — дэльтавыя азёры, азёры, якія размешчаны ў дэльтах буйных раўнінных рэк. Прадстаўляюць сабой або затопленыя ўчасткі дэльты пры прарыве ракі ў разводдзе праз прырэчышчавы вал, або адасобленыя ўчасткі мора ці возера.
Делювиальный шлейф, делювиальный плащ — дэлювіяльны шлейф, дэлювіяльны плашч, пакатанахіленая паверхня ля падножжа схілу, якая ўтварылася ў выніку назапашвання змытага са схілу матэрыялу — дэлювію.
Делювий — дэлювій, адкладанні часовых вадацёкаў, якія ўзнікаюць на схілах у выніку назапашвання рыхлых прадуктаў выветрывання, змытых дажджавымі і расталымі снегавымі водамі. Механічны склад Д. змяняецца ўніз па схіле ад шчэбню да глін.
Дендрарий, дендрологический парк (сад) — дэндрарый, дэндралагічны парк (сад), калекцыя дрэў і хмызнякоў, якія вырошчваюцца ў адкрытым грунце. Выкарыстоўваецца ў навуковых, пазнавальнаасветніцкіх І гаспадарчых мэтах. Адна з задач Д.— правядзенне работ па пераносу І вырошчванню новых для дадзенай мясцовасці раслін.
Дендрология — дэндралогія, раздзел батанікі, які даследуе біялагіч-
ныя і іншыя ўласцівасці дрэвавых і хмызняковых раслін і распрацоўвае метады іх гаспадарчага выкарыстання.
Дендритовый ледник, древовидный ледник — дэндрытавы ледавік, дрэвападобны ледавік, складаны далінны горны ледавік, які мае ў плане выгляд галінастага дрэва. Складаецца з галоўнага ледавіка, які спаўзае па крутой даліне, і бакавых ледавікоў-прытокаў. Да Д. л. належыць буйнейшыя горныя ледавікі: Федчанка на Паміры, Тасмана ў Новай Зеландыі і інш.
Денудационные поверхности — дэнудацыйныя паверхні, плоскія або злёгку хвалістыя паверхні, што ўтвораны працэсамі дэнудацыі, якія зразаюць горныя пароды пад адзін узровень. Фарміруюцца пры паслабленні тэктанічнай актыўнасці і адносна пастаянным становішчы базіса дэнудацыі, г. зн. узроўню, да якога ідзе разбурэнне паверхні. Да Д. п. належаць пенеплены, педыплены, эквіплены і інш.
Денудационные равнины — дэнудацыйныя раўніны, раўніны, што ўзніклі на месцы горных краін у выніку іх разбурэння. У адрозненне ад першасных і акумуляцыйных раўнін складаюцца з цвёрдых горных парод. Прыкладам Д. р. з’яўляюцца Казахскі драбнасопачнік, Данецкі краж і інш.
Денудационные формы рельефу — дэнудацыйныя формы рэльефу, сукупная форма рэльефу, што ўзнікае ў выніку працэсаў дэнудацыі. Адрозніваюць: 1) уласна Д. ф. р., якія ўзніклі ў выніку выдалення прадуктаў выветрывання гравітацыйнымі перамяшчэннямі і плоскасным змывам (слупы, нішы, карнізы і інш.); 2) Д. ф. р. у шырокім разуменні. Яны ўтвараюцца ў выніку дзеяння экзагенных працэсаў. Тэта нагорныя тэрасы, дэнудацыйныя раўніны, пенеплены. Акрамя наземных, вядомы падводныя Д. ф. р.— падводныя апоўзні, даліны і інш.
Денудация — дэнудацыя, сукупнасць працэсаў зносу і переносу прадуктаў разбурэння горных парод у больш нізкія ўчасткі вадой, ветрам, лёдам, пад дзеяннем сілы цяжару, дзе адбываецца іх назапашванне — акумуляцыя. Вядзе да выраўноўвання рэльефу зямной паверхні.
Депопуляция — дэпапуляцыя, памяншэнне колькасці папуляцыі віду жывых арганізмаў пад уплывай прыродных або антрапагенных фактараў.
Депрессия — дэпрэсія, 1) у геамарфалогіі — любое паніжэнне зям­ной паверхні, большай часткай замкнутае; у вузкім сэнсе — адмоўная форма рэльефу (упадзіна, катлавіна і інш.); 2) у тэктоніцы — вобласць прагінання зямной кары, поўнасцю або часткова запоўненая асадкамі; 3) у метэаралогіі — вобласць паніжанага атмасфернага ціску; 4) у гляцыялогіі — зніжэнне снегавой лініі ў гарах пры пахаладанні клімату, а таксама пры павелічэнні цвёрдых ападкаў.
Депрессия снеговой линии — дэпрэсія снегавой лініі, паніжэнне снегавой лініі ў тарах у час пахаладання клімату або павелічэння колькасці цвёрдых ападкаў. Выражаецца звычайна ў метрах. У ледавіковыя эпохі Д. с. л. суправаджаецца павелічэннем абледзянення
горных краін і ўзнікненнем мацерыковых абледзяненняў.
Деревья-памятники — дрэвы-помнікі, асобныя дрэвы або іх групы, якія ахоўваюцца дзяржавай як каштоўныя культурна-гістарычныя выдатнасці або батанічныя помнікі прыроды. Ахова Д.-п. уключае іх пашпартызацыю, передачу землекарыстальнікам пад ахоўнае абавязацельства, агараджэнне, прафілактычнае і бягучае лячэнне; мае істотнае навуковае і выхаваўчае значэнне. У Беларусі — дуб Суворава ў Кобрынскім раёне, дуб Міцкевіча ў Навагрудскім раёне, нясвіжскія дубы-веліканы, новабаярскія сосны-гіганты.
Дерезняки — дзеразнякі, зараснікі дзеразы, цёрну, бабоўніку, спірэі, ракітніку і іншых стэпавых хмызнякоў. Распаўсюджаны ў лесастэпавай, стэпавай і паўпустыннай зонах Усходняй Еўропы. Захаваліся ад ворыва і выпасу галоўным чынам на камяністых пародах, а таксама на схілах лагчын і яроў.
Дернина, дёрн — дзярніца, дзёран, паверхневы слой глебы, пераплецены жывымі і мёртвымі каранямі, парасткамі і карэнішчамі раслін. Утрымлівае павялічаную колькасць арганічных рэчываў, служыць істотным сродкам затрымання і паглынання атмасферных ападкаў і глебавага сцёку. Дз. найбольш характэрна для лугоў, а таксама травяных балот і цалінных стэпаў.
Дерново-глеевые почвы — дзярнова-глеевыя глебы, глебы, якія ўтвараюцца на раўнінах у паніжэннях пад травяністымі лясамі і лугамі ва ўмовах перыядычнага (часовага) залішняга ўвільгатнення паверхневымі ці грунтавымі водамі. Распаўсюджаны ва ўмераным поясе Еўразіі, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі і Паўночнай Амерыкі. Характарызуюцца добра развітым гумусавым гарызонтам (з утрыманнем перагною ад 3 да 14 %), агляеннем і наяўнасцю глеевага гарызонту. Адрозніваюцца высокай урадлівасцю, але маюць патрэбу ў асушэнні і рэгуляванні воднага рэжыму. Дз.-г. г. маюць значнае пашырэнне ў Беларусі на Цэнтральна-Бярэзінскай раўніне, у Полацкай і Палескай нізінах.