Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Гидрофизика — гідрафізіка, раздзел геафізікі, які вывучае фізічныя працэсы ў гідрасферы (цячэнні, хвалі, узаемадзеянне водных аб'ектаў з атмасферай, уласцівасці вады і г. д.).
Гидрохимия — гідрахімія, раздзел геахіміі, які вывучае хімічныя працэсы ў гідрасферы. З’яўляецца часткай акіяналогіі (хімія акіяна) або гідралогіі сушы (хімія вод сушы).
Гипергенез — гіпергенез, сукупнасць працэсаў фізічнага і хімічнага пераўтварэння горных парод і мінералаў у верхніх частках зямной кары і на яе паверхні. Адбываецца пад уздзеяннем атмасферы. гідрасферы і жывых арганізмаў. Садзейнічае ўтварэнню кары выветрывання, асадкавых парод, глеб; фарміруе склад паверхневых і надземных вод.
Гипотеза Вегенера — гіпотэза Вегенера, гіпотэза перамяшчэння мацерыкоў у гарызантальным напрамку. У яе аснове ляжыць уяўленне аб тым, што мацерыкі, складзеныя пародам! гранітнага слоя, ізастатычна «плаваюць» на падсцілаючым базальтавым слоі. Гіпотэза прапанавана нямецкім геафізікам А. Вегенерам (1912).
Гипс—гіпс, 1) мінерал, водны сульфат кальцыю; утварае бясколерныя або светлаафарбаваныя крышталі і шчыльныя дробназярністыя або валакністыя агрэгаты; 2) асадкавая парода, якая складаецца галоўным чынам з мінералу гіпсу. Утварае гнёзды, праслойкі і лінзы ў розных адкладах. На Беларусі трапляецца сярод горных парод рознага ўзросту. Нярэдка на месцы залягання гіпсавых парод развіваецца карст. Будаўнічы матэрыял, сыравіна для вытворчасці ўгнаенняў.
Гипсографическая кривая — гіпсаграфічная крывая, кривая, якая паказвае ў прамавугольных каардынатах адноснае плошчавае размер каванне вышынь сушы і глыбінь мора на паверхні Зямлі. Будуецца шляхам адкладання па восі ардынат вышынь і глыбінь, а па восі абсцыс — плошчаў распаўсюджання пэўных вышынь і глыбінь. Частка Г. к., якая адлюстроўвае профіль дна акіяна, называецца батыграфічнай крывой.
Гирло— гарлавіна, назва рукавоў або пратокаў у дэльтах буйных рэк, якія ўпадаюць у Чорнае і Азоўскае моры (напрыклад, Кілійская гарлавіна ў дэльце Дуная).
Главные атмосферные фронты — галоўныя атмасферныя франты, атмасферныя франты, якія раздзяляюць паветраныя масы асноўных (занальных) геаграфічных тыпаў. Да іх належаць арктычны (антарктычны), палярны і трапічны атмасферныя франты.
Главный (мировой) водораздел Земли — галоўны (сусветны) водападзел Зямлі, водападзел, які разгранічвае басейны рэк, упадаючых у Атлантычны і Паўночны Ледавіты акіяны, ад басейнаў рэк Ціхага і Індыйскага акіянаў. Праходзіць цераз усе мацерыкі, за выключэннем Аўстраліі.
Глаз бури, бычий глаз, иллюминатор — вока буры, бычынае вока, ілюмінатар, вобласць праяснення ў цэнтры трапічнага цыклону дыяметрам 20—30 км (часам да 60 км), якая адрозніваецца слабымі вятрамі, часам поўным штылем. Утварэнне В. б. звязана з сыходным рухам адносна цёплага і сухота паветра са стратасферы, што ўтварае ў цэнтры цыклону ўстойлівую тэмпературную стратыфікацыю.
Глазомерная съёмка — вакамерная здымка, упрошчаны спосаб тапаграфічнай здымкі, ажыццяўляецца з мэтай атрымання нагляднага, аднак прыблізнага па дакладнасці схематычнага плана участка мясцовасці. Выконваецца на планшэце з дапамогаю компаса, візірнай лінейкі і цыркуля.
Глауберова соль, мирабилит — глаўберава соль, мірабіліт, водны сульфат натрыю, мінерал, які лётка раствараецца ў вадзе. Утрымліваецца ў вадзе мораў, салёных азёр, зімой можа асядаць на дно. Вялізныя залежы Г. с. назапасіліся ў возеры Кара-Багаз-Гол (да нядаўняга часу заліў Каспійскага мора), дзе вядзецца яе здабыча. Выкарыстоўваецца ў шкляной, цэлюлозна-папяровай, хімічнай прамысловасці.
Глее-подзолистые почвы — глее-падзолістыя глебы, падтып падзолістых глеб, якія фарміруюцца пад паўночна-таежнымі хвойнымі і змешанымі лясамі пры паверхневым пераўвільгатненні. Маюць падзолісты гарызонт, абагачаны рухомымі формамі жалеза, з прыкметамі агляення ў верхний частцы (да глыбіні 15 см); рэакцыя кіслая.
Глеевые почвы — глеевыя глебы, глебы, якія маюць глеевы гарызонт або аглеены па ўсім профілю (разрэзу). Утвараюцца ва ўмовах перыядычнага або ўстойлівага залішняга ўвільгатнення. Выдзяляюцца ў роз­ных тыпах глеб (на Беларусі — у дзярнова-падзолістых, дзярновых і тарфяна-балотных глебах).
3	Рус.-бел. слоўнік
Глеевый горизонт, глей — глеевы гарызонт, глей, глебавы гарызонт шызаватага (блакітна-шэрага), блакітнага, сіняга колераў. Утвараецна пры перыядычным ці ўстойлівым залішнім увільгатненні ў выніку агляення. Неспрыяльны для росту і развіцця большасці дзікіх і культурных раслін. Характэрны для забалочаных тундравых, падзолістых, дзярновападзолістых, дзярновых і іншых тыпаў глеб. На Беларусі ёсць ва ўсіх тыпах забалочаных глеб.
Глетчер — глетчар, сінонім больш шырока распаўсюджанага тэрміна «Ледник — ледавік».
Глина — гліна, плітчатая асадкавая горная парода, якая складаецца з вельмі тонкіх часцінак (менш за 0,01 мм, па другіх класіфікацыях — менш за 0,001 мм) гліністых мінералаў. Па генезісу выдзяляюць абломкавыя і хімічныя Г. Выкарыстоўваецца для вырабу керамікі, вогнетрывалых матэрыялаў, для глінавання глебы, а таксама ў папяровай, гумавай, фармацэўтычнай і іншых галінах прамысловасці. Складаюць каля 50 % усіх асадкавых парод зямной кары. Вялікімі запасам! Г. валодаюць Расія, Кітай, Англія, Гер.манія і іншыя краіны. Гліны шырока распаўсюджаны і ў Беларусь
Глинистая пустыня — гліністая пустыня, шырока распаўсюджаны тып пустынь, якія развіты на марскіх, азёрных, рачных і пралювіяльных гліністых адкладаннях. Да Г. п. належаць саланчакі з галафітамі, такыры (амаль без расліннасці), гліністыя палынныя (палынна-салянкавыя) і іншыя пустыні. Г. п. вядомы ў Казахстане, у заходняй частцы пустыні Бетпак-Дала, на плато Усцюрт, у іншы.х раёнах; выкарыстоўваюцца галоўным чынам як пашы.
Глинистые минералы — гліністыя мінералы, водныя сілікаты і алюмасілікаты, галоўным чынам алюмінію, магнію, а таксама жалеза, калію і натрыю. Для Г. м. характэрны слаістыя або псеўдаслаістыя крышталічныя структуры. Уваходзяць у склад розных горных парод, кор выветрывання, глеб.
Глинистый карст, глиняный карст — гліністы карст, гліняны карст, тып псеўдакарста, які фарміруецца ў гліністых пародах за лік падзе.мнага размыву па трэшчынах, што ўзніклі ў выніку выветрывання і суфозіі. Для Г. к. характэрны яры на горных схілах; яны размешчаны над надзем­ным! галерэямі і злучаюцца з імі ланцужком калодзежаў. Г. к. распаўсюджаны галоўным чынам у раёнах з сухім кліматам пры наяўнасці несамкнутага расліннага покрыва (перадгор’і Капетдага, Ісык-Кульская катлавіна і інш.).
Глинистый сланец — гліністы сланец, метамарфічная горная парода. Утварылася ў выніку ўшчыльнення і частковай перакрышталізацыі гліны. Цёмна-шэрага колеру, шчыльная, мае выразную слаістасць і можа расшчапляцца на тонкія пліткі. Выкарыстоўваецца ў вытворчаспі будаўнічы.х матэрыялаў.
Глинование почв — глінаванне глеб, метад меліярацыі пясчаных глеб шляхам унясення ў іх гліны з мэтай паляпшэння іх водна66	-
фізічных уласцівасцей. Прымяняецца звычайна ў арашаемых аазісах, дзе Г. г. садзейнічае павышэнню эфектыўнасці арашэння і зніжэнню расходаў арашальнай вады.
Глинт — глінт, працяглы круты абрыў структурнага плато, які ўзнік у выніку дэнудацыі або абразіі (напрыклад, Балтыйска-Ладажскі ўступ, Г., абмяжоўваючы Канадскі крышталічны шчыт Паўночнай Амерыкі) Складзены глінамі і пясчанікамі, якія перакрываюцца вапнякамі
Глобус — глобус, мадэль зямнога шара, якая паказвае ўсю зямную паверхню без скажэння адлегласцей, вуглоў, плошчаў і геаметрычных форм геаграфічных аб’ектаў. Маштабы Г. часцей за ўсё 1 : 30 млн — I : 80 млн. Адзін з першых Г. створаны ў XV ст. нямецкім географам Бехаймам.
Глобальное загрязнение, фоново-биосферное загрязнение — глабальнае забруджванне, фонава-біясфернае забруджванне, забруджванне асяроддзя фізічнымі, хімічнымі або біялагічнымі агентам,, якое выяўляецца далёка ад іх крыніц І практична ў любым пункце планеты (напры­клад, забруджванне ДДТ). У найбольшай ступені характэрна для паветранага асяроддзя.
Глобальный мониторинг — глабальны маніторынг, назіранне за пла­нетарным! працэсамі і з’явамі ў біясферы, у тым ліку за вынікамі антрапагеннага ўздзеяння на прыроду. Ажыццяўляецца з мэтай вырашэння глабальных праблем аховы акаляючага асяроддзя, авалодвання механізмам кіравання рэгіянальнымі прыроднымі працэсамі і біясферай у цэлым.
Глубинная изморозь — глыбінны іней, вялікая колькасць буйных прызматычных крышталёў унутры снежнай тоўшчы, якія ўтвараюцца пры інтэнсіўным руху вадзяной пары з больш цёплых слаёў у больш халодныя. Памер крышталёў да 8 мм. Снег з наяўнасцю гарызонту Г і рыхлы і нетрывалы, амаль не вытрымлівае бакавога ціску і лёгка абрушваецца з крутых схілаў у выглядзе лавін.
Глубинная эрозия — глыбінная эрозія, паглыбленне, уразанне рэчышча ракі, часовага воднага патоку. Працякае адначасова з бакавой эрозіяй. Найбольш характэрна для верхняга цячэння ракі.
Глубинные течения — глыбінныя цячэнні, абагульненая назва цячэнняў, якія развіваюцца ў тоўшчы вод акіяна (мора) ніжэй слоя вады, што знаходзіцца пад непасрэдным уздзеяннем ветру (ніжэй за 100—200 м).
Глубоководные животные — глыбакаводныя жывёлы, жывёлы, якія жывуць у морах і акіянах на глыбінях ад 500 м і больш (максімальная глыбіня каля II тыс. м). У выніку асаблівых умоў жыцця фауна глыбінь якасна і колькасна бяднейшая, чым у верхніх слаях. Пераважаюць ігласкурыя, ракападобныя, малюскі і інш.
Глубоководные желоба — глыбакаводныя жалабы, доўгія, вузкія паніжэнні дна акіянаў з вельмі крутымі схіламі і глыбінямі большымі за 6000 м. Размяшчаюцца ўздоўж горных узбярэжжаў мацерыкоў
(напрыклад, каля заходняга берага Амерыкі) або са знешняга боку астраўных дуг (Алеуцкія, Курыльскія, Японскія, Філіпінскія і інш астравы) Да Г ж. прыстасаваны максімальныя глыбіні Сусветнага акіяна
Глыбовые горы, сбросовые горы — глыбавыя горы, скідавыя горы, горы, якіг ўтвэрыл'ся v выніку скідаў, г. зн. перамяшчэння ўчасткаў (глыбаў) зямной кары па трэшчынах у вертикальным або блізкім да яго напрамку. Адрозніваюцца масіўнасцю, крутымі схіламі і параўнальна слабай расчлянёнасцю. Сустракаюцца параўнальна рэдка (Драконавыя горы ў паўднёва-ўсходчяй Афрыцы, Заходнія і Усходнія Гаты ў Індыі, горы паўднёвага ўсходу Бразіліі і некаторыя іншыя).