Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Высокогорные пустыни — высакагорныя пустыні, пустыні ў высакагор’ях з халодным і сухім кліматам (Тыбет, Цэнтральны Цянь-Шань, Усходні Памір, пласкагор’і Анд). Расліннасць разрэджаная, пераважаюць паўхмызнячкі і падушкападобныя расліны.
Высокогорье, высокогорный рельеф — высакагор'е, высакагорны рэльеф, часткі высокіх горных краін, размешчаных вышэй снегавой граніцы. Характарызуюцца панаваннем фізічнага выветрывання, лёду і снегу, мноствам грубага абломкавага матэрыялу, глыбокім і рэзкім расчляненнем, буйнымі схіламі, шматлікімі вострымі, аголенымі скалістымі вяршынямі, глыбока ўрэзанымі і вузкімі далінамі. Рэкі В. адрозніваюцца крутым падзеннем і ўхіламі, імклівым цячэннем, мноствам парогаў і вадаспадаў, што абумоўлівае і вялікую разбуральную сілу. Такія формы рэльефу называюцца альпійскімі (па назве Альпаў, дзе іх вывучэнне пачалося ўпершыню).
Высококучевые облака — высокакучавыя воблакі, белыя, шэрыя або бела-шэрыя воблакі ніжніх і сярэдніх слаёў трапасферы. Маюць выгляд слаёў і град, як бы пабудаваных з ляжачых адна над адной пласцінак, круглявых мае, валоў, камякоў. Утвараюцца пры інтэнсіўнай канвекцыйнай дзейнасці і звычайна складаюцца з пераахалоджаных кропелек вады.
Высокослоистые облака — высокаслаістыя воблакі, шараватыя або сіняватыя воблакі валакністай або аднароднай структуры. Назіраюцца ў сярэдняй трапасферы, прасціраюцца на некалькі км у вышыню і часам на тысячы км у гарызантальным напрамку. Звычайна ўваходзяць у склад франтальных воблачных сістэм, звязаных з узыходзячымі рухамі паветраных мае.
Высокотравье — высакатраўе, ярус ці суполка высокіх (2—4 м) травяністых раслін, якія развіваюцца пры павышанай вільготнасці паветра і глебы. Часцей за ўсё В. называюць субальпійскую расліннасць, асноўныя прадстаўнікі В.— баршчэўнік, дзягіль, маркоўнік і інш. Часам
В. (другасным) называюць высокія травы, характэрныя для расліннага покрыва раўніннай мясцовасці (прэрый, паўсаваннаў, лугоў і інш.)
Высота сечения рельефа — вышыня сячэння рэльефу, розніца вышынь паслядоўных гарызанталяў на тапаграфічнай карце або плане. У залежнасці ад маштабу і прызначэння карты (плана) ужываюцца В. с. р., роўныя 0,5, 1; 2,5, 10 м і інш.
Высотная климатическая поясность — вышынная кліматычная пояснасць, заканамернае змяненне клімату ў тарах з вышынёй. 3 вышынёй памяншаецца шчыльнасць паветра, узрастае інтэнсіўнасць сонечнай радыяцыі, узмацняецца зямное выпраменьванне, паніжаюцца тэмпература і ціск, колькасць ападкаў да пэўнай вышыні ўзрастае, а затым паніжаецца, ведер складана мяняецца па напрамку і скорасці, вільготнасць убывае, змяняюцца і ўсе астатнія метэаралагічныя элементы. Усё гэта прыводзіць да ўтварэння вышынных кліматычных паясоў. Іх размяшчэнне і колькасць залежаць ад шыраты месца, вышыні гор, клімату, напрамку і экспазіцыі схілаў.
Высотная поясность, высотная зональность, вертикальная зональ­ность — вышынная пояснасць, вышынная занальнасць, вертыкальная занальнасць, заканамернае змяненне клімату, рэльефу, вод, глебаў, расліннасці, жывёльнага свету і прыродных комплексаў у тарах з вышынёй. Звязана галоўным чынам з памяншэннем цяпла і змяненнем колькасці ападкаў з павелічэннем вышыні над узроўнем мора. Залежыць ад геаграфічнай шыраты месца, вышыні гор, 1х рэльефу, кантынентальнасці клімату, напрамку схілаў.
Высотное разделение гор — вышыннае раздзяленне гор, 1) выдзяленне высотных ступеняў у тарах, гіпсаметрычнае становішча якіх вызначаецца галоўным чынам інтэнсіўнасцю навейшых тэктанічных рухаў. Агульнапрынятай класіфікацыі няма, звычайна выдзяляюць высокія (вышэйшыя за 2000—3000 м), сярэдневысотныя (ад 600—1000 м да 2000—3000 м) і нізкія (ніжэйшыя за 600—1000 м) горы; 2) выдзяленне марфалагічных тыпаў гор (высакагорнага, сярэднягорнага і нізкагорнага), якія адрозніваюцца па вышыні, глыбіні расчлянення схілаў, іх стромкасці і скалістасці, наяўнасці або адсутнасці ледавіковых форм рэльефу. Адны і тыя ж тыпы гор сустракаюцца на розных вышынях у залежнасці ад шыраты мясцовасці, становішча снегавой лініі, экспазіцыі схілаў, асаблівасцей геалагічнай будовы і іншых геалагічных і геаграфічных фактараў.
Высотные отметки — вышынныя адзнакі, абсалютныя вышыні пунктаў мясцовасці, падпісаныя на карце, гіпсаметрычных профілях і інш.
Высотные пояса, вертикальные пояса — вышынныя паясы, вертыкальныя паясы, паясы (палосы) у тарах, часта перарывістыя, з адносна аднароднымі прыроднымі ўмовамі і аднолькавымі прыроднымі комплек­сам!. Змяняюць адзін аднаго ад падножжа гор да вяршыняў падобна змене прыродных зон на раўнінах з поўдня на поўнач. Звязаны галоўным чынам з памяншэннем цяпла і змяненнем колькасці ападкаў з па-
велічэннем абсалютнай вышыні. Становішча, паслядоўнасць і колькасць В. п. залежаць ад геаграфічнага становішча, шыраты месца, вышыні гор, іх рэльефу, напрамку схілаў, кантынентальнасці клімату. 3 набліжэннем да экватара колькасць паясоў павялічваецца, іх граніцы павышаюцца. Прыклады В. п.: горна-тундравы, альпійскі, субальпійскі. горна-лясны, горны пустынна-стэпавы і інш.
Вытаптывание — вытоптванне, ушчыльненне глебы ў выніку механічнага ўздзеяння на яе жывёл ці людзей. Узнікае пры празмерным выпасе жывёлы, няправільнай арганізацыі масавага турызму, перавышэнні гранічна дапушчаных рэкрэацыйных нагрузак у зонах адпачынку, парках. Вядзе да паступовай дэградацыі глеб і расліннасці.
Вьюга — завіруха, завея, мяцеліца, гл. Метелица — мяцеліца.
Вюрмская ледниковая эпоха (ледниковье), вюрм — вюрмская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), вюрм, эпоха познеплейстацэнавага аледзянення Альпаў (ад 70 да 11 тыс. гадоў)). Адпавядае валдайскай ледавіковай эпосе на Усходне-Еўрапейскай раўніне і віскансінскай — у Паўночнай Амерыцы.
г
Габбро — габра, магматычная горная парода, прадукт застывания і крышталізацыі базальтавай магмы. Складаецца з палявых шпатаў, алівінаў і інш. мінералаў. Колер чорны або цёмна-шэры. Выкарыстоўваецца як будаўнічы і абліцовачны камень. Месцазнаходжанні — на Урале, у Закаўказзі, на Украіне і ў інш. раёнах.
Гавайский антициклон, Северо-Тихоокеанский антициклон — Гавайскі антыцыклон, Паўночна-Ціхаакіянскі антыцыклон, вобласць высокага атмасфернага ціску над субтрапічнымі і трапічнымі шыротамі Паўночнага паўшар’я ў Ціхім акіяне, з цэнтрам недалёка ад Гавайскіх астравоў. Праяўляецца на працягу ўсяго года, аднак асабліва моцна летам.
Гавайский тип извержения — гавайскі тып вывяржэння, адносна спакойнае вывяржэнне вулкана ў выглядзе вылівання вадкай базальта­вай лавы. Суправаджаецца слабым! ўзрывамі, фантанаваннем, выкідамі бомбаў, пырскаў вадкай лавы. Пры Г. п. в. зблізку кратэра ўтвараюцца маленькія конусы і валы распырсквання, а ў палёце — ніткі вулканічнага шкла.
Гавань — гавань, узбярэжная частка воднай прасторы, укрытая ад ветру, хваль і цячэнняў, месца стаянкі суднаў. Г. бываюць натуральный і штучный.
Гай, дубрава — гай, дуброва, ліставы лес або зараснікі хмызнякоў у лесастэпах і стэпах. Тэрмін ужываецца галоўным чынам на Украіне, у Беларусі і Паволжы.
Гайоты, гийоты — гаёты, гіёты, ізаляваныя плоскавяршынныя падводныя горы, звычайна вулканічнага паходжання. Мяркуюць, выраў-
ноўванне вяршынь абумоўлена абразіяй або субаэральнай дэнудацыяй з наступным апусканнем старажытных вулканічных астравоў у воды акіяна. Распаўсюджаны галоўным чынам у Ціхім акіяне. Знаходзяцца на глыбіні ад 200 да 2500 м (пры гльібіні меншай за 200 м ужываюць тэрмін «банка»).
Галенит — галеніт, мінерал, сульфід свінцу. Утварае свінцова-шэрыя з яркім металічным бляскам крышталі, зярністыя агрэгаты, суцэльныя масы. Адзін з галоўных мінералаў алавяна-цынкавых руд.
Галерейные леса—галерэйныя лясы, вузкія палосы пойменных лясоў па берагах рэк, якія цякуць сярод бязлесных прастораў стэпаў, прэрый, саваннаў, пустынь і да т. п. Тыповыя Г. л.— трапічныя прыбярэжныя лясы ў саваннах Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі. У Сярэдняй Азіі іх называюць тугаямі, або тугайнымі лясамі.
Галечник—галечнік, рыхлая буйнаабломкавая асадкавая парода, якая складаецца ў асноўным з галькі, прамежкі паміж якой могуць быць запоўнены дробнаабломкавым матэрыялам (пясчаным, алеўрытавым). Г. адрозніваюць па складу, форме і памеру галькі і па іх паходжанню. Найбольш шырока распаўсюджаны Г. алювіяльныя (галоўным чынам горных рэк), узбярэжна-марскія (галечнікавыя пляжы, косы і інш.), марскія (на шэльфе і ў пралівах), лёдава-марскія.
Галит, каменная соль — галіт, каменная соль, мінерал, хларыд натрыю. Празрысты або белага колеру. Дамешкі афарбоўваюць Г. у шэры, буры І чорны кодеры. У радовішчах Беларусі сустракаюцца буйныя крышталі сіняга колеру. Складае пласты ў тоўшчах асадкавых парод, штокападобныя целы ў саляных купалах і інш. Сыравіна для хімічнай і харчовай прамысловасці. На Беларусі магутныя паклады каменнай солі дэвонскага ўзросту адкрыты ў Прыпяцкім прагіне на плошчы каля 26 тыс. км2. Галоўныя здабываючыя краіны — ЗША, Кітай, Расія, Германія, Украіна, Польшча і інш.
Галогенные породы, эвапориты — галагенныя пароды, эвапарыты, горныя пароды хімічнага паходжання (хларыды, сульфаты), якія ўзніклі ў выніку выпарэння вады салёных азёр і лагун (каменная соль, калійныя і магніевыя солі, гіпс і інш.) ва ўмовах сухога клімату. Найбольш значныя назапашванні Г. п. аднесены да неагенавай, юрскай, пермскай, дэвонскай, кембрыйскай сістэм.
Галоклин — галаклін, слой вады ў акіяне (моры) з рэзка выражаным вертыкальным градыентам салёнасці, як правіла, дадатным (салёнасць павялічваецца да дна).
Галофиты — галафіты, расліны, якія растуць на засоленых глебах і горных пародах. Распаўсюджаны ў арыдных пустынях, паўпустынях і сухіх стэпах, на саланчаках і саланцах, а таксама на ўзбярэжжах мораў і салёных азёр. Асноўныя прадстаўнікі Г.— палыны, салянкі, тамарыск, салярос.
Галька — галька, абкатаныя і адшліфаваныя цякучай вадой або хвалямі абломкі горных парод ад 10 да 100 мм. Форма Г. залежыць ад 52
рэчыўнага складу і будовы парод, а таксама ад умоў переносу і назапашвання. Шырока распаўсюджана сярод сучасных і старажытных асадкавых тоўшчаў.
Гари —гары, участкі лесу, пашкоджаныя або знішчаныя агнём. Звычайна цяжкапраходныя з-за паваленых дрэў і часта забалочаныя.
Гарига, гаррига — гарыга, зараснікі нізкарослых, пераважна вечназялёных дрэў і хмызнякоў (кермесавы дуб, карлікавая пальма, жаўтазель, размарын, фісташка і інш.). Распаўсюджаны ва ўмовах субтрапічнага міжземнаморскага клімату, галоўным чынам у краінах Заходняга Міжземнамор’я. Растуць на сухіх камяністых схілах ніжняга пояса гор, звычайна на месцы знішчаных жорсткаліставых лясоў. Ад маквіса Г. адрозніваецца меншай вышынёй (не болей чым 2—3 м) і большай разрэджанасцю. Пры ўзмацненні выпасу жывёлы часта пераходзіць у фрыгану.