Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Впадина — упадзіна, паніжэнне на зямной паверхні, большай часткай тэктанічнага паходжання, замкнутае з усіх або амаль з усіх бакоў. Памеры ў папярочніку звычайна дзесяткі і сотні (радзей тысячы) км. Адрозніваюць бяссцёкавыя У. і У., што маюць сцёк. Вузкія глыбокія У. на дне акіяна звычайна называюцца глыбакаводнымі жалабамі.
Времена года — поры года, вясна, лета, восень і зіма, змена і паслядоўнасць якіх вызначаюцца рухам Зямлі вакол Сонца і нахілам зямной восі да плоскасці зямной арбіты (пад вуглом 66°33')Гэты нахіл у час гадавога руху Зямлі застаецца нязменным, пастаянным. У выніку Зямля бывав звернутай да Сонца то паўночным, то паўднёвым полюсам і кожны пункт зямной паверхні сустракае сонечныя прамяні пад вугламі, якія змяняюцца на працягу года; змяняецца таксама працягласць дня і ночы і асвятлення. У Беларусі (56°—51° пн. ш.) вясна пачынаецца ў канцы сакавіка і цягнецца да сярэдзіны мая, лета канчаецца ў сярэдзіне верасня, зіма пачынаецца ў сярэдзіне лістапада. Самы доўгі дзень прыкладна 17 г 35 мін на поўначы і 16 г 35 мін на поўдні, а самы кароткі адпаведна 6 г 57 мін і 7 г 54 мін.
Временный заказник — часовы заказнік, заказнік, заснаваны на тэрмін да 10 год.
Вселенная — Сусвет, увесь існуючы матэрыяльны свет, не абмежаваны ў часе і прасторы і бясконца разнастайны па тых формах, якія набывае матэрыя ў працэсе свайго развіцця.
Всемирная метеорологическая организация (ВМО) — Сусветная метэаралагічная арганізацыя (СМА), міжурадавая спецыялізаваная ўстанова ААН (з 1947). Да стварэння СМА гэтыя функцыі выконвала Міжнародная метэаралагічная арганізацыя (заснавана ў 1873). Колькасць членаў СМА (1985) — 158 краін (у тым ліку Беларусь). Мэта СМА — садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву ў развіцці метэаралагічных назіранняў і даследаванняў і каардынацыя дзейнасці нацыянальных метэаралагічных і гідралагічных служб. Вышэйшы орган — Сусветны метэаралагічны кангрэс, які склікаецца адзін раз у чатыры га­ды. Месца знаходжання кіраўнічых органаў — Жэнева (Швейцарыя).
Вскрытие рек — ускрыццё рэк, разбурэнне лёдавага покрыва на рэках вясной. Адбываецца пад уздзеяннем цяпла і механічных сіл, якія ўзнікаюць пры інтэнсіўным прытоку вады. Суправаджаецца крыгаходам.
Вторичная растительность — другасная расліннасць, раслінны покрыў, які фарміруецца на тэрыторыях, дзе немагчыма прамое аднаўленне зыходных фітацэнозаў. Апошнія могуць быць знішчаны катастрафічнымі прыроднымі або антрапагеннымі ўздзеяннямі. Аднаўленне карэнных раслінных суполак магчыма толькі цераз рад прамежкавых фаз і можа быць паскорана правядзеннем агратэхнічных, біялагічных, лесаводчых мерапрыемстваў.
Вулканизм — вулканізм, сукупнасць працэсаў, звязаных з укараненнем магмы ў зямную кару або яе выхадам на зямную паверхню. Уплывае на рэльеф (стварае горы і раўніны), атмасферу (наступление пры вывяржэнні вуглякіслага і іншых газаў, вадзяной пары, пылавых часцінак у паветра), глебы, расліннасць, жывёльны свет і гаспадарчую дзейнасць чалавека.
Вулканическая впадина — вулканічная ўпадзіна, упадзіна вулканічнага паходжання (кратэр, маары і інш.).
Вулканическая пыль — вулканічны пыл, вельмі дробны піракластычны матэрыял (з памерамі часцінак да 0,05 мм), выкінуты вулканам пры вывяржэнні і разнесены паветранымі плынямі на вялікія адлегласці. Напрыклад, пры вывяржэнні вулкана Кракатау (Інданезія) у 1883 г. драбнюткія вулканічныя пылінкі абляцелі вакол Зямлі амаль 2 разы, пыл ад вулкана Безыменнага (паўвостраў Камчатка) у 1956 г. даляцеў праз Паўночны Ледавіты акіян да Англіі.
Вулканические бомбы — вулканічныя бомбы, кавалкі лавы, выкінутыя пры вывяржэнні вулканаў і прыняўшыя пры палёце ў паветры круглявую, верацёнападобную або іншую форму. Папярочнік В. б. ад некалькіх см да 5—7 м.
Вулканические газы — вулканічныя газы, газы, якія выдзяляюцца вулканам! пры вывяржэнні і ў час іх спакойнага стану. У іх складзе 46
вызначаны пары Н2О, H2, HC1, HF, H2S, SO2, CO, CO2 i інш.
Вулканические горные породы, изверженные горные породы — вулканічныя горный пароды, вывержаныя горныя пароды, горныя па­роды, што ўтварыліся пры застыванні магмы (лавы), якая вылілася на дзённую паверхню (базальты, вулканічныя туфы і інш.) Адносяцца да магматычных горных парод. Выкарыстоўваюцца часта як будаўнічыя матэрыялы.
Вулканические горы — вулканічныя горы, горы, якія ўтварыліся ў выніку вулканічных вывяржэнняў. Маюць звычайна конусападобную форму, круцізна схілаў залежыць ад характару лавы. Вадкая лава ўтварае покрывы з вельмі пакатымі схіламі (шчытавыя вулканы на Гавайскіх астравах, у Ісландыі); пры густой лаве ўзнікаюць высокія горы з крутымі схіламі (Ключаўская Сопка на Камчатцы, вулканы Кіліманджара і Кенія ва Усходняй Афрыцы).
Вулканические извержения — вулканічныя вывяржэнні, вывяржэнне расплаўленай магмы (лавы), цвёрдых і газападобных вулканічных прадуктаў на зямную паверхню па вертыкальных каналах (жаралом вулканаў) або трэшчынах і разломах зямной кары (трэшчынныя вулканічныя вывяржэнні).
Вулканические озёра, кратерные озёра — вулканічныя азёры, кратэрныя азёры, азёры, якія размяшчаюцца ў кратэрах вулканаў (Краноцкае на Камчатцы, многія азёры Явы, Новай Зеландыі). Адрозніваюцца невялікімі памерамі, круглай формай, слаба расчлененай берагавой лініяй і адносна вялікімі глыбінямі.
Вулканические острова — вулканічныя астравы, астравы, якія ўзніклі ў выніку вулканічных вывяржэнняў на дне акіянаў і мораў. Звычайна невялікія па памерах, іншы раз падымаюцца з вялікіх глыбінь на значную вышыню над паверхняй вады. Маюць форму, якая нагадвае вулкан. Асабліва характэрны В. а. для Ціхага акіяна (Курыльскія, Гавайскія і інш.). Самы вялікі В. в. Зямлі — Ісландыя (плошча 103 тыс км2)
Вулканический конус — вулканічны конус, вулканічная пабудова ў выглядзе конуса са зрэзанай вяршыняй. Утвараецца ў выніку назапашвання вулканічных прадуктаў вакол жарала. Форма В. к. вызначаецца галоўным чынам тыпам вулканічнага вывяржэння; на яго вяршыні звычайна знаходзіцца кратэр. Тонкі матэрыял утварае склоны круцізной ад 30° да 35°, а больш грубы, які назапашйаецца зблізку кратэра,— часам звыш 40°. Большасць буйных вулканаў свету з'яўляюцца, складанымі конусамі, на схілах якіх размяшчаюцца дробныя паразітычныя конусы і трэшчыны. Найбольш значныя В. к. дасягаюць у вышыню некалькіх км (напрыклад, вулкан Фудзіяма ў Японіі — 3776 м)
Вулканический очаг — вулканічны ачаг, ізаляваная камера або рэзервуар магмы ў верхний мантыі Зямлі ці ў зямной кары, адкуль адбываецца жыўленне вулкана. Размяшчаюцца на розных глыбінях, напрыклад, на паўвостраве Камчатка ў Ключаўской Сопцы — на глыбінях 50—70 км, вулкана Безыменнага — як мяркуюць, на глыбіні 15— 20 км.
Вулканический пепел — вулканічны попел, дробныя часціцы (0,1 — 2 мм) абломкаў лавы (іншы раз таксама іншых парод). Утвараецца ў выніку раздраблення ўзрывамі вадкіх або цвёрдых лаваў. Попел разносіцца ветрам на многія сотні км (напрыклад, пры вывяржэнні ў 1975 г. вулкана Плоскі Талбачык на паўвостраве Камчатка — да 1000 км).
Вулканический туф — вулканічны туф, горная парода, якая складаецца з ушчыльненых і сцэментаваных вулканічнага пылу, пяску, бомбаў, кавалкаў лавы з дамешкамі абломкавых невулканічных парод. Па складу В. т. бываюць базальтавыя, андэзітавыя, ліпарытавыя і інш. Выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял (напрыклад, В. т. Арменіі).
Вулканический шлак — вулканічны шлак, пузырчатыя і порыстыя кускі лавы, якія выкінуты з кратэра вулкана пры ўзрывах і ўспучаны газамі, што выдзяляюцца пры застыванні вельмі рэдкай магмы асноўнага складу. Узнікаюць таксама на паверхні лававых патокаў, якія застываюць з бурным выдзяленнем газаў. Утвараюцца практычна пры ўсіх тыпах вывяржэння вулканаў.
Вулканогенно-осадочные месторождения — вулканагенна-асадкавыя месцараджэнні, паклады карысных выкапняў, якія ўтварыліся на дне старажытных і сучасных мораў пры выпаданні цвёрдых, вадкіх і газападобных прадуктаў вулканічных вывяржэнняў. Залягаюць у тоўшчах парод, складзеных з астылых лаваў, попелаў, слаёў крамяністых парод, сланцаў, пясчанікаў і вапнякоў. Да В.-а. м. належаць некаторыя месцараджэнні руд жалеза, марганцу, медзі, цынку, свінцу, баксітаў, фасфарытаў.
Вулканология — вулканалогія, навука аб вулканах. Вывучае працэсы і прычыны ўтварэння вулканаў, іх развіццё, будову і склад прадуктаў вывяржэння, заканамернасці распаўсюджання вулканаў на зям­ной паверхні, змяненне характару іх дзейнасці ў часе.
Вулкан — вулкан, гара, якая ўтвараецца пры падняцці з нетраў Зямлі і вывяржэнні на яе паверхню лавы і іншых прадуктаў. Адрозніваюць дзеючыя і патухлыя В. Дзеючых В. звыш 600, найбольш актыўных — больш чым 50, патухлых — дзесяткі тысяч. Наибольшая колькасць дзеючых В. (400) сканцэнтравана ў Ціхаакіянскім раёне. Другая вобласць вулканізму — Альпійска-Гімалайскі пояс складкаватых гор.
Вулканологические станции — вулканалагічныя станцыі, станцыі, якія вядуць пастаянныя назіранні за дзеючымі вулканам! (Камчацкая В. с. у Расіі, В. с. Везувій у Італіі і інш.).
Выветривание — выветрыванне, механічнае разбурэнне і хімічнае змяненне горных парод на зямной паверхні або паблізу яе пад уплывай ваганняў тэмпературы, паветра, вады і арганізмаў. Адрозніваюць фізічнае, хімічнае і арганічнае В. У выніку В. утвараецца слой рыхлых парод на зямной паверхні.
Вымирающие виды — выміраючыя віды, віды, біялагічныя асаблівасці якіх не адпавядаюць сучасным природным або змененым чалавекам 48
умовам існавання, а здольнасці прыстасавання да іх вычерпаны. Без мэтанакіраванай падтрымкі чалавекам (поўнага акультурвання) В. в. асуджаны на пагібель. Усе В. в. заносяцца ў Чырвоную кнігу рознага рангу.
Выполаживание склонов — выпалажванне схілаў, зніжэнне і ўплашчэнне схілаў пад сумесным уздзеяннем працэсаў іх дэнудацыі і акумуляцыі матэрыялу ў іх падножжа. Праяўляецца ва ўмовах адносна стабільнага становішча базіса дэнудацыі, пераважна ў раёнах з вільготным кліматам.
Высокие горы — высокія горы, горы, якія звычайна падымаюцца вышэй за 2000—2500 м (Альпы, Каўказ, Памір, Гімалаі і інш.). Характарызуюцца альпійскім рэльефам.
Высокие широты — высокія шыроты, умоўная назва палярных і прыпалярных абласцей зямнога шара ад полюсаў прыкладна да 65° паўночнай і паўднёвай шыраты.