Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Водоносность реки, водность реки — ваданоснасць ракі, воднасць ракі, колькасць вады, якую пераносіць рака за які-небудзь перыяд часу (дэкаду, месяц, сезон, асобны год або рад гадоў). Выражаецца звычайна велічынёй шматгадовага расходу вады ці сярэднім шматгадовым аб’ёмам сцёку.
Водоносный горизонт — ваданосны гарызонт, тоўшча водапранікальных горных парод, якая ўтрымлівае надземный воды. Залягае звы­чайна над водатрывалым пластом. Пры выхадзе на зямную паверхню ўтварае крыніцы.
Водоотдача снежного покрова — водааддача снегавога покрыва, паступленне на паверхню глебы са снегу лішняй (якая не ўтрымліваецца снегам) талай ці дажджавой вады. Наступав пасля пачатку снегараставання і працягваецца іншы раз пасля яго заканчэння.
Водоохранная зона — водаахоўная зона, тэрыторыя з асаблівым рэжымам гаспадарчай дзейнасці або аховы, накіраванымі на прадухіленне апусташэння, забруджвання І засмечвання водных аб’ектаў. Рэжым В. з. могуць мець лясныя насаджэнні на вадазборах, на берагах вадаёмаў і рэк або прылягаючыя да вадаёмаў нелясныя тэрыторыі; да В. з. адносяцца таксама зоны санітарнай аховы водных крыніц.
Водоохранные леса — водаахоўныя лясы, лясы, якія размяшчаюцца ў водаахоўнай зоне (уздоўж берагоў вадаёмаў і рэк). Рэгулююць гідралагічны рэжым рэк, садзейнічаюць памяншэнню эрозіі глебы (асабліва ў стэпавай і лесастэпавай зонах).
Водопад — вадаспад, падзенне вады ракі з уступа, утворанага ў яе рэчышчы. Пры наяўнасці некалькіх уступаў у рэчышчы ўтвараецца каскад. В. даволі часта сустракаюцца на горных рэках, на вялікіх раўнінных рэках параўнальна рэдкія.
Водопроницаемость горных пород — водапранікальнасць горных па­род, здольнасць горных парод прапускаць праз сябе ваду. Залежыць ад памераў, характару і велічыні пораў у рыхлых асадкавых пародах, наяўнасці трэшчын І пустот у шчыльных пародах. Па водапранікальнасці горныя пароды раздзяляюцца на водапранікальныя і воданепранікальныя, або водатрывалыя. Некаторыя пароды раствараюцца вадой (вапнякі, даламіты, гіпс, каменная соль і інш.).
Водопроницаемые горные породы — водапранікальныя горныя паро­ды, горныя пароды, якія легка прапускаюць праз сябе ваду (галечнікі, жвір, пясок, трэшчынаватыя вапнякі і інш.). Утвараюць водапранікальныя і ваданосныя слаі.
Водораздел — водападзел, граніца паміж басейнамі рэк, азёр, мораў, акіянаў. У горных краінах В. звычайна супадаюць з грабянямі хрыбтоў; на раўнінах, асабліва плоскіх і забалочаных, выражаны няясна. Галоўны В. рачных басейнаў Беларусі праходзіць па найбольш узвышанай частцы тэрыторыі з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — на Аршанскім і Мінскім узвышшах, цераз Капыльскую граду і па паўднёва-заходняй ускраіне Палесся, ён падзяляе басейны Дняпра, з аднаго бо­ку, і басейны Заходняй Дзвіны, Немана, Буга, з другога.
Водосбор, водосборный бассейн — вадазбор, вадазборны басейн, тэ­рыторыя, з якой у раку ці яе сістэму або возера сцякаюць паверхневыя і падземныя воды. Абмежаваны водападзеламі. 3 рэк Беларусі найбольшы В. у Дняпра з Прыпяццю (118 тыс. км2), Нёмана (звыш 44 тыс. км2) і Заходняй Дзвіны (больш за 32 тыс. км2).
Водоток — вадацёк, водны паток з рухам вады ў напрамку ўхілу мясцовасці па рэчышчы або па паніжэнні ці паглыбленні зямной паверхні. В. могуць быць пастаяннымі і часовымі, натуральным! (рэкі, ручаі) і штучнымі (каналы).
Водоупор — водаўпор, верхняя паверхня воданепранікальнага (водатрывалага) слоя горных парод, над якой размяшчаецца ваданосны гарызонт.
Водохранилище — вадасховішча, штучны вадаём, які ствараецца звычайна на рэках шляхам узвядзення плацін (Вілейскае, Заслаўскае, Асіповіцкае і інш. В. у Беларусі).
Воды суши, материковые воды, внутренние воды — воды сушы, мацерыковыя воды, унутраныя воды, воды рэк, азёр, вадасховішчаў, балот, ледавікоў і зямной кары. Падзяляюцца на паверхневыя І падземныя. Дзякуючы бесперапыннаму кругавароту вады ў прыродзе цесна звязаны з водамі Сусветнага акіяна.
Возвратные воды — зваротныя воды, паверхневыя і падземныя воды, сцякаючыя ў рачное рэчышча, канал або ў ваданосныя гарызонты з арашаемых тэрыторый, а таксама воды, скідваемыя прамысловымі прадпрыемствамі, устаноўкамі бытавога водазабеспячэння і інш. Неачышчаныя 3. в.— асноўная прычына забруджвання водных аб’ектаў.
Возвышенность — узвышша, раўнінны ўчастак сушы, прыўзняты ў адносінах да прылеглай тэрыторыі і размешчаны на вышынях ад 200 да 500 м над узроўнем акіяна (у Беларусі — Мінскае, Навагрудскае, Аршанскае, Віцебскае У. і інш.).
Воздух — паветра, натуральная сумесь газаў, якая складае атмо­сферу Зямлі. Складаецца (у % па аб’ёму) галоўным чынам з азоту (78,08) і кіслароду (20,95); ёсць таксама вуглякіслы газ (0,03 %), аргон (0,94 %) і іншыя газы. Утрыманне вадзяной пары ў сярэднім ад 0,2 да 2,6 % (у залежнасці ад шыраты месца). Апрача таго, у П. заўсёды прысутнічаюць розныя цвёрдыя і вадкія завіслыя часцінкі. Каля 4/5 усёй масы П. канцэнтруецца ў трапасферы.
Воздушные массы — паветраныя масы, асобныя, вялікія аб'ёмы па­ветра трапасферы з параўнальна аднолькавымі ўласцівасцямі (тэмпературай, вільготнасцю, празрыстасцю і г. д.). Утвараюцца пры працяглым знаходжанні над аднароднай тэрыторыяй ці акваторыяй, дзе набываюць свае ўласцівасці, перамяшчаюцца як адно цэлае; пры руху паступова губляюць свае ўласцівасці і трансфармуюцца. Займаюць па плошчы мільёны квадратных кіламетраў. Бываюць марскімі (ствараюцца над морам, акіянам) і кантынентальнымі (фарміруюцца над сушай). Акрамя таго, падзяляюцца на арктычныя, антарктычныя, умераныя, трапічныя і экватарыяльныя. Адрозніваюць таксама П. м. цёплыя і халодныя. П. м. раздзяляюцца паміж сабой атмасфернымі франтамі. Клімат Беларусі фарміруецца ў асноўным пад уплывам марскіх умераных П. м., якія прыходзяць з Атлантычнага акіяна; пэўны ўплыў робяць таксама кантынентальныя ўмераныя П. м., арктычныя і трапічныя П. м.
Возобновимые природные ресурсы — аднаўляемыя прыродныя рэсурсы, прыродныя рэсурсы (расліннасць, жывёльны свет і інш.) здольныя да самаўзнаўлення за тэрміны, сувымерныя з тэмпамі гаспадарчай дзейнасці чалавека.
Возраст ландшафта — узрост ландшафту, адрэзак часу, за які ланд­шафт набыў структуру, блізкую да сучаснай. Перабудова структуры
ландшафту выклікаецца змяненнямі клімату, тэктанічнымі і вулканічнымі працэсамі, антрапагеннымі ўздзеяннямі і да т. п.
Возраст рельефа — узрост рэльефу, працягласць існавання рэльефу, прамежак часу ад пачатку фарміравання асноўных элементаў сучаснага рэльефу да цяперашняга часу. Адрозніваюць абсалютны У. р. (у мільёнах або тыс. год) і адносны У. р. (з дакладнасцю да геалагічных перыяду, эпохі, веку).
Возрождённые горы, эпиплатформенные горы — адроджаныя горы, эпіплатформавыя горы, горы, якія ўзніклі ў выніку новых тэктанічньіх рухаў на месцы старажытных, пенеплізаваных горных абласцей. Утварэнне А. г. адбывалася шматразова. Для сучасных А. г. характэрна чаргаванне выраўнаваных высокаўзнятых паверхняў з участкамі рэзка расчлененага рэльефу (напрыклад, Цянь-Шань, Алтай у Азіі, у Паўночнай Амерыцы — Скалістыя горы).
Война-дега — война-дэга, пояс Эфіопскага нагор’я на вышыні ад 1700—1800 м да 2400 м. Натуральный ландшафты — саванны і лясы. Найбольш населены раён Эфіопіі з развітым земляробствам.
Воклюзы — ваклюзы, тып крыніц у карставых абласцях з вялікім, рэзка зменлівым і няспынным сцёкам вады.
Волнение — хваляванне, складаныя вагальныя рухі паверхневага слоя вадаёмаў галоўным чынам пад уздзеяннем ветру. Вызначаецца ў балах.
Волноприбойная ниша — хвалепрыбойная ніша, паглыбленне. якое ўтворана марскім прыбоем у аснове абразійнага ўступа (кліфа).
Волны холода — хвалі холаду, значныя і рэзкія пахаладанні, якія звязаны з уварваннем халодных мае арктычнага (антарктычнага) паветра ў сярэднія шыроты. Выклікаюцца таксама пранікненнем у болып паўднёвыя шыроты зімой халоднага кантынентальнага паветра з больш паўночных раёнаў, напрыклад з Паўночнай Азіі ў Еўропу. Назіраюцца і на тэрыторыі Беларусі.
Ворота — вароты, рускі тэрмін, які мае некалькі значэнняў: праход, які раздзяляе суседнія горныя краіны (напрыклад, Джунгарскія В.); адносна вузкія пралівы з высокімі берагамі і прыкметным цячэннем вады (напрыклад, Карскія В.); часам — скразныя цясніны.
Восстановление земли — аднаўленне зямлі, зварот землям былой урадлівасці, парушанай дзейнасцю чалавека або прыроднымі фактарамі. Пры натуральным узнаўленні парушаных біягеацэнозаў А. з. працякае марудна. У гаспадарчай практыцы выкарыстоўваюцца метады паскоранага А. з. шляхам стварэння на паверхні тэхнагеннага рэльефу насыпнога слоя глебы, выкарыстання гумусавых прэпаратаў, фітамеліярацыі і іншымі спосабамі.
Восстановление природных ресурсов — аднаўленне прыродных рэсурсаў, давядзенне запасаў тых або іншых відаў прыродных рэсурсаў да ўзроўню, што папярэднічаў іх спусташэнню ў выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека (напрыклад, аднаўленне лясных рэсурсаў штучным
лесаразвядзеннем, аднаўленне запасаў капытных пасля забароны іх здабычы і да т. п.). А. п. р. уключае таксама працэсы натуральнага самааднаўлення прыродных рэсурсаў.
Восстановление растительности — аднаўленне расліннасці, 1) ком­плекс мерапрыемстваў па забеспячэнню ўмоў для аднаўлення ранен знішчанага расліннага покрыва з уласцівай для яго спецыфікай фларыстычнага складу; 2) працэс натуральнага аднаўлення парушаных ці знішчаных фітацэнозаў.
Восстановленные виды — адноўленыя віды, віды жывых арганізмаў, колькасць асобін і памеры арэалаў якіх дзякуючы ўмяшанню чалавека даведзены да памераў, што выключаюць пагрозу іх раптоўнага знікнення са складу мясцовай, рэгіянальнай або агульнапланетнай фауны і флоры (напрыклад, зубры, марскія коцікі, ільвы) Акрамя гаспадарчых і навуковых мэтаў, аднаўленне відаў мае і задачу захавання прыроднага генафонду.
Восток, точка Востока — Усход, пункт Усходу, адзін з чатырох галоўных пунктаў гарызонту, пункт перасячэння матэматычнага (сапраўднага) гарызонту з нябесным экватарам. У. размешчаны справа ад назіральніка, які стаіць тварам да поўначы. Абазначаецца літарамі У., О (ням. Ost), або Е. (англ. East).
Восточный перенос воздушных масс — усходні перанос паветраных мае, пераважаючы перанос паветра з усходу на захад у ніжніх частках трапасферы ў трапічных шыротах (пасаты) і ва ўсёй трапасферы паблізу экватара, а таксама ў ніжніх слаях трапасферы ў палярных шыротах (усходнія і паўночна-ўсходнія вятры ў Арктыцы, усходнія і паўднёва-ўсходнія вятры — у Антарктыцы).