Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Географическое описание — геаграфічнае апісанне, 1) гістарычна традыцыйны метад геаграфічнага даследавання і выклад яго вынікаў; 2) адзін з вынікаў сыходнага этапу геаграфічнага аналізу і неабходная перадумова ўсіх наступных этапаў даследавання пэўнай тэрыторыі (акваторыі). Фактычны матэрыял, назапашаны ў выніку асобных назіранняў, абагульняецца ў пэўным парадку і ўяўляе сабой новыя веды аб аб’екце даследавання. Адрозніваюць: 1) краіназнаўчае Г. а. (у традыцыйнай структуры — геаграфічнае становішча, канфігурацыя, рэльеф, клімат, воды, глебы, раслінны і жывёльны свет, мінеральныя і іншыя рэсурсы, насельніцтва, гаспадарка, іх тэрытарыяльная арганізацыя і ўнутраная дыферэнцыяцыя); 2) праблемнае, або мэтавае Г. а. (пры якім парадак адбору, узаемаўвязкі і выкладання фактаў падпарадкаваны пэўнай навуковай або практычнай заданы). Правільна складзенае мэтавае Г. а. можа змяшчаць указанні на спосабы рацыянальнага рашэння праблем або дасягнення пастаўленых мэт даследавання.
Географическое положение — геаграфічнае становішча, становішча геаграфічнага аб’екта адносна паверхні Зямлі, а таксама адносна іншых аб’ектаў, з якімі ён знаходзіцца ва ўзаемадзеянні. Гэта характарыстыка аб’екта ў значнай ступені дае ўяўленне аб прыродных і сацыяльнаэканамічных умовах і асаблівасцях месца яго лакалізацыі. Г. с.— дынамічная характарыстыка, якая змяняецца ў сувязі са змяненнем роз­ных уласцівасцей геаграфічнага аб’екта і яго ўзаемасувязей з іншымі аб’ектамі і з’явамі. Звычайна выдзяляюць фізіка-геаграфічнае становішча, эканоміка-геаграфічнае становішча, транспартна-геаграфічнае становішча і г. д.
Географическое прогнозирование — геаграфічнае прагназіраванне, выяўленне і прадказанне тэндэнцый развіцця прыродных геаграфічных сістэм, змянення іх стану і ўласцівасцей, у тым ліку абумоўленае наўмыснымі і ненаўмыснымі антрапагеннымі ўздзеяннямі.
География — геаграфія, сістэма цесна звязаных прыродазнаўчых (фізічная геаграфія) і грамадскіх (сацыяльна-эканамічная геаграфія) навук, якія вывучаюць прыроду, насельніцтва і гаспадарку асобных краін, раёнаў, Зямлі ў цэлым. З’яўляецца адной з навуковых асноў рацыянальнага і ўсебаковага выкарыстання, разумнага пераўтварэння чалавекам прыроднага асяроддзя і рэсурсаў, іх аховы, расшыранага ўзнаўлення, развіцця вытворчых сіл і планавага размяшчэння вытворчасці.
География животных — геаграфія жывёл, навука, якая вывучае распаўсюджанне асобных відаў, родаў, сем’яў жывёл, а таксама фауну розных рэгіёнаў. Уваходзіць у склад зоагеаграфіі.
География почв — геаграфія глеб, навука, якая вывучае заканамер-
насці фарміравання і тэрытарыяльнага размяшчэння глеб. Падзяляецца на агульную і рэгіянальную Г. г. Агульная Г. г. уключае даследаванне фактараў глебаўтварэння і дае ўяўленне аб асноўных заканамернасцях геаграфічнага размяшчэння глеб; рэгіянальная Г. г. займаецца апісаннем, картаграфаваннем і даследаваннем прасторавага размя­шчэння глеб розных частак зямной паверхні (ад мацерыкоў да асобных гаспадарак).
География природных ресурсов — геаграфія природных рэсурсаў, навука, якая вывучае размяшчэнне асобных відаў і спалучэнняў при­родных рэсурсаў, праблемы іх ацэнкі, комплекснага выкарыстання І ўзнаўлення.
География растений, фитогеография — геаграфія раслін, фітагеаграфія, навука, якая вывучае заканамернасці геаграфічнага распаўсюджання відаў раслін і больш буйных сістэматычных катэгорый (родаў, сем’яў і да т. п.) як у мінулым, так і сёння; раздзел батанікі і фізічнай геаграфіі. Асноўныя аб’екты Г. р.: арэалы асобных відаў, а таксама флора розных раёнаў Зямлі. Выяўляе генезіс флоры і яе асоб­ных элементаў, а таксама распрацоўвае фларыстычнае раяніраванне.
Геодезия — геадэзія, навука аб вызначэнні фігуры, памераў і гравітацыйнага поля Зямлі, вымярэнні аб’ектаў мясцовасці ў мэтах стварэння карт і планаў, а таксама для правядзення праектна-разведвальных работ інжынернага прызначэння.
Геологические карты — геалагічныя карты, карты, якія адлюстроўваюць геалагічную будову якой-небудзь тэрыторыі (узрост, састаў горных парод, умовы іх залягання і г. д.). Да Г. к. адносяцца таксама і тэктанічныя карты.
Геологические периоды — геалагічныя перыяды, менш буйныя ў параўнанні з эрамі адрэзкі часу ў геалагічнай гісторыі Зямлі. Адрозніваюць Г. п.: кеябрыйскі, ардовікскі, сілурыйскі, дэвонскі, каменнавугальны, пермскі —у палеазоі; трыясавы, юрскі і мелавы — у мезазоі; палеагенавы, неагенавы і чацвярцічны (антрапагенавы) — у кайназоі. Адпаведна перыядам названы і горныя пароды, якія ўтварыліся ў дадзены геалагічны адрэзак часу.
Геологическое летосчисление, геохронология — геалагічнае летазлічэнне, геахраналогія, вызначэнне абсалютнага і адноснага ўзросту гор­ных парод зямной кары, паслядоўнасці геалагічных падзей у гісторыі Зямлі. Адрозніваюць адносную і абсалютную геахраналогію. Адносная геахраналогія — вызначэнне адноснага ўзросту горных парод, абсалютная — іх сапраўднага (абсалютнага) узросту.
Геология — геалогія, навука пра Зямлю. Вывучае састаў, будову і развіццё нашай планеты, яе знешнія і ўнутраныя працэсы, утварэнне, састаў і размяшчэнне горных парод і карысных выкапняў, змяненне фізіка-геаграфічных умоў зямной паверхні і развіццё арганічнага свету.
Геоморфологическая съёмка — геамарфалагічная здымка, адзін з асноўных метадаў вывучэння рэльефу. Пры Г. з. праводзяць аэравізу58
альныя і непасрэдныя ў полі назіранні, складаюць геамарфалагічныя профілі, дэшыфруюць касмічныя аэраздымкі, апрацоўваюць матэрыялы даследаванняў і складаюць дробна-, сярэднеі буйнамаштабныя геамарфалагічныя карты.
Геоморфологические уровни — геамарфалагічныя ўзроўні, узроўні існуючых або існаваўшых раней (аднак расчлянёных пазней) выраўнаваных паверхняў, якія фарміраваліся ва ўмовах працяглай тэктанічнай стабілізацыі або слабых узыходных рухаў, кампенсуемых працэсамі дэнудацыі.
Геоморфологические факторы, факторы рельефообразования — геамарфалагічныя фактары, фактары рэльефаўтварэння, сукупнасць эндагенных (тэктоніка, вулканы) і экзагенных (эрозія, дэфляцыя, карст і інш.) працэсаў, якія фарміруюць рэльеф якога-небудзь рэгіёна або ўсяго зямнога шара.
Геоморфологический профиль — геамарфалагічны профіль, графічны наказ сячэння рэльефу якога-небудзь участка зямной паверхні вертыкальнай плоскасцю. Верхняя лінія Г. п. адлюстроўвае гіпсаметрычнае становішча паверхні, ніжэй наказана геалагічная будова. Профіль можа таксама мець звесткі аб узросце і генезісе рэльефу.
Геоморфологическое районирование — геамарфалагічнае раяніраванне, раздзяленне паверхні зямнога шара або якога-небудзь рэгіёна на ўчасткі, што валодаюць некаторай аднароднасцю знешняга выгляду і гісторыі развіцця рэльефу. Г. р. звычайна бывае шматступеньчатым, з выдзяленнем таксонаў рознага рангу (напрыклад, геамарфалагічны.х правінцый, абласцей, раёнаў). Тэрыторыя Беларусі ў геамарфалагічных адносінах падзяляецца на Беларускае Паазер’е, Беларускую граду і яе прыледавіковыя раўніны і нізіну Беларускага Палесся, у межах якіх выдзяляюцца геамарфалагічныя раёны і падраёны.
Геоморфология — геамарфалогія, навука аб рэльефе зямной паверхні. Даследуе знешні выгляд рэльефу сушы і марскога дна, паходжанне, узрост, асаблівасці будовы, развіцця і распаўсюджання тых або іншых яго форм, уздзеянне эндагенных і экзагенных працэсаў, а таксама антрапагенных фактараў на фарміраванне рэльефу.
Геоморфология моря, морская геоморфология — геамарфалогія мора, марская геамарфалогія, навука, якая вывучае будову, паходжанне і развіццё рэльефу берагоў І дна акіянаў і мораў.
Геоморфология суши — геамарфалогія сушы, раздзел геамарфалогіі, які вывучае рэльеф сушы.
Геосинклиналь — геасінкліналь, доўгі, на многія дзесяткі і сотні км, адносна вузкі і глыбокі прагін зямной кары, што ўзнік на дне марскога басейна і запоўнены магутнымі тоўшчамі асадкавых і вулканічных горных парод. У выніку працяглых і інтэнсіўных тэктанічных дэфармацый пераўтвараецца ў складаную складкаватую структуру — складкаватае горнае збудаванне. Размяшчаецца звычайна або ў зоне пераходу ад акіяна да мацерыка, у межах іх актыўных ускраін, або паміж
кантынентамі. Разглядаецца як вобласць пераўтварэння акіянічнай зямной кары ў кантынентальную. Сучасныя аналагі Г.— сістэмы астраўных дуг (сумесна з глыбакаводнымі жалабамі) ускраінных і ўнутраных мораў (заходняя перыферыя Ціхага акіяна, Антыльска-Карыбская і Інданезійская вобласці, Міжземнамор’е).
Геосинклинальная область — геасінклінальная вобласць, буйны, адносна адасоблены ўчастак геасінклінальнага пояса. Ад сумежных абласцей адрозніваецца ўзростам складкаватасці і асаблівасцямі гісторыі развіцця. Складаецца са складкаватых сістэм аднаго або блізкага ўзросту (напрыклад, каледонскіх або герцынскіх). Прыклады Г. а.: ЦяньШаньская, Алтай-Саянская, Антыльска-Карыбская.
Геосинклинальная система — геасінклінальная сістэма, высокарухомы, лінейна выцягнуты і рэзка расчленены на прадоўжаныя прагіны і падняцці ўчастак зямной кары, у межах якога кара акіянічнага тыпу пераўтвараецца ў кантынентальную. Характарызуецца павышанай скорасцю, вялікім размахам і кантрастнасцю тэктанічных рухаў, інтэнсіўнай складкаватасцю, разнастайнымі і напружанымі магматычнымі працэсамі, метамарфізмам і ўтварэннем руд металаў. Г. с. пераўтвараецца ў складкаватыя горныя збудаванні.
Геосинклинальный пояс — геасінклінальны пояс, шырокі высокарухомы лінейна вьщягнуты пояс зямной кары. Размяшчаецца або паміж старажытнымі кантынентальнымі платформамі, або паміж кантынентальнымі платформамі і ложам акіяна. Даўжыня дасягае некалькіх дзесяткаў тысяч км, шырыня — парадку соцень (радзей тысяч) км. Прыкладамі Г. п. з’яўляюцца Ціхаакіянскі, які кольцам акружае Ціхі акіян і аддзяляе яго ложа ад платформ Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Азіі, Аўстраліі і Антарктыды, і Міжземнаморскі, які працягнуўся цераз Паўночны Захад Афрыкі, Паўднёвую Еўропу, Малую Азію, Армянскае і Іранскае нагор’і, горы Гімалаі і Індакітая і злучаецца з Ціхаакіянскім на Малайскім архіпелагу.
Геосистема, географическая система — геасістэма, геаграфічная сістэма, геаграфічнае ўтварэнне, якое складаецца з цэлага мноства ўзаемазвязаных, узаемадзеючых кампанентаў геаграфічнай абалонкі. Могуць быць прыроднымі, сацыяльна-эканамічнымі і сумеснымі. Прыклады Г.: геаграфічная абалонка, геаграфічныя ландшафты, тэрытарыяльнавытворчыя комплексы, біягеацэнозы, тэрытарыяльна-рэкрэацыйныя сістэмы і г. д.