Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Гляциальные сели — гляцыяльныя селі, гразева-каменныя патокі, якія '’зчынаюцца ў снежна-ледавіковым (гляцыяльна-нівальным) поясе гор. Утвараюцца ў выніку інтэнсіўнага раставання горных ледавікоў, часта суправаджаюцца прарывам прыледавіковых азёр, размывам свежых марэн і пясчаных адкладанняў.
Гляциодислокация — гляцыядыслакацыя, парушэнне залягання горных парод, складаючых ложа ледавіка, якое выклікана ціскам лёду Звычайна ўзнікаюць пры наяўнасці прыкметных няроўнасцей рэльефу карэннага ложа, якія перашкаджаюць руху ледавіка. У рэльефе Г. звы­чайна выражаны ў выглядзе дугападобных або валападобных марэн напору, а таксама асобнымі адасобленымі ўзвышшамі, апрацаванымі ледавіком.
Гляциоизостазия — гляцыяізастазія, вертыкальныя рухі зямной ка ры ў абласцях сучасных і старажытных абледзяненняў. Адбываюцца ў выніку парушэння ізастатычнай раўнавагі пры з’яўленні або знікненні ледавіковай нагрузкі.
Гляциология — гляцыялогія, навука аб природных ільдах на паверхні Зямлі, у атмасферы, гідрасферы і літасферы. Вывучае рэжым і дынаміку іх развіцця, узаемадзеянне з акаляючым асяроддзем, ролю лёду ў развіцці Зямлі, даследуюцца таксама снежна-ледавіковыя рэсурсы, масаабмен снежна-лёдавых сістэм з акаляючым асяроддзем, дэфармацыі і рух ледавікоў, лавін, ледзяных палёў, асаблівасці покрыўных ледавікоў, ваганні ледавікоў і гісторыя абледзянення, інжынернагляцыялагічныя праблемы.
Гляцйосфера — гляцыясфера, сукупнасць снежна-лёдавых утварэнняў на паверхні Зямлі, у атмасферы, гідрасферы і літасферы. Спецыфічныя ўласцівасці Г.— наяўнасць вады ў цвёрдай фазе, замаруджаны масаабмен, высокая адбівальная здольнасць, вялікія затраты цеплыні на переход рэчыва з адной фазы ў другую і г. д. Г. вельмі зменлівая ў часе і на некаторых этапах гісторыі Зямлі магчыма знікала зусім.
Гнейс — гнейс, метамарфічная горная парода. Як і граніт, складаецца з палявых шпатаў, кварцу і слюды, але адрозніваецца добра выражанай слаістасцю. Выкарыстоўваецца як будаўнічы камень.
Гномон — гноман, інструмент, які складаецца з вертыкальнага стрыжня з завостраным канцом (вышынёй — 5—6 см), размешчанага на гарызантальнай пляцоўцы (размерам — 40X 30 см). Пляцоўка ўстанаўліваецца на вертикальным слупе (вышынёй каля 1 м). Г служыць для вызначэння паўдзённай лініі (мясцовага мерыдыяна), старой гарызонту; па даўжыні ценю стрыжня можна меркаваць аб вышыні Сонца над гарызонтам.
Год —год, прамежак часу, прыблізна роўны перыяду абарачэння Зямлі вакол Сонца. Поўны абарот Зямлі вакол Сонца адбываецца за 365 дзён 6 гадзін. Для прастаты прынята лічыць тры гады па 365 дзён, а чацвёрты — 366 дзён. Тэты чацвёрты год носіць назву высакоснага, люты яго мае не 28, а 29 дзён.
Годовая амплитуда температуры — гадавая амплітуда тэмпературы, рознасць паміж сярэднімі температурам! самага цёплага і самага халоднага месяцаў года (у Паўночным паўшар’і на суши — паміж сярэднімі температурам! ліпеня і студзеня). Вылічваецца па шматгадовых даных. У Беларусі, напрыклад, Г. а.т. ад 22,7° на захадзе (Гродна) да 26° і вышей на ўсходзе (Чэрыкаў).
Годовое движение Земли — гадавы рух Зямлі, pyx Зямлі вакол Сонца на працягу года. Зямля праходзіць шлях вакол Сонца з сярэдняй скорасцю 29,8 км/с і робіць поўны абарот прыблізна за 365 дзён 6 гадзін (год). Шлях гадавога руху Зямлі вакол Сонца называецца зямной арбітай.
Годовой ход метеорологического элемента — гадавы ход метэаралагічнага элемента, змяненне метэаралагічнага элемента (тэмпературы, ціску, ветру, вільготнасці паветра, воблачнасці, ападкаў) на працягу года. Выклікаецца ў асноўным зменай награвання зямной паверхні Сонцам у сувяз! са зменай пораў года.
Гололёд — галалёд, слой шчыльнага лёду, які ўтвараецца на зямной паверхні ! наземных прадметах пры выпаданні пераахалоджаных кропляў дажджу або імжы на ахалоджаную ніжэй 0° паверхню. Звычайна назіраецца пры тэмпературах ад 0° да —3°, радзей — пры больш нізкіх (да —15°). Шкодны для транспарту, азімых культур І жывёл. У Беларусі бывае найчасцей у снежні (у сярэднім 8—14 дзён на нізінах, 20—27 дзён за год на ўзвышшах).
Гололедица — галалёдзіца, тонк! слой лёду на зямной паверхні, як! ўтварыўся пасля адлігі або дажджу ў выніку пахаладання, а таксама ў выніку замярзання мокрага снегу, кропель дажджу або імжы ад судакранання з модна ахалоджанай паверхняй. Небяспечная з’ява для руху транспарту і пешаходаў. За год на Беларус! з Г. бывае ў сярэднім 22—39 сутак.
Голоцен, послеледниковая эпоха — галацэн, пасляледавіковая эпо­ха, верхняе падраздзяленне чацвярцічнай сістэмы, што адпавядае сучаснай геалагічнай эпосе; складае апошні, яшчэ не закончаны адрэзак чацвярцічнага (антрапагеннага) перыяду геалагічнай гісторыі Зям-
л! Пачаўся з часу заканчэння апошняга мацерыковага абледзянення на поўначы Еўропы і працягваецца каля 10 тыс. год. За тэты час суша і мора набылі сучасныя абрысы, у асноўным склаліся сучасныя геаграЛічныя зоны.
Гольцовый рельеф — гальцавы рэльеф, горны рэльеф, уласцівы раёнам з умерана халодным, субарктычным і арктычным кліматам (горы Паўночнага Урала, Усходняй і Паўднёвай Сібіры, Канады, Аляскі, астравоў Арктыкі і Антарктыкі). Распаўсюджаны вышэй верх­ний граніцы лесу. Характэрны згладжаныя водападзелы і своеасаблівыя формы рэльефу ў выглядзе шматвугольнікаў. Фарміраванне Г р. адбываецца над моцным уздзеяннем працэсаў марознага выветрывання і павольнага цячэння расталых пераўвільготненых глеб і грунтоў
Гольцы — гальцы, назва горных вяршынь у Сібіры, якія падымаюцца вышэй граніцы лесу і ў асноўным пазбаўлены расліннасці.
Гомогенный слой — гамагенны слой, верхні аднародны па тэмпературы і шчыльнасці слой вады ў возеры, моры, акіяне; у ім адсутнічае рух вады, выкліканы адрозненнямі ў шчыльнасці.
Гомотермня — гоматэрмія, аднолькавая тэмпература і адпавядаючая ёй шчыльнасць па ўсёй таўшчыні вады вадаёма (возера, вадасховішча) ці вадацёку ракі.
Гомохалннность — гомахаліннасць, аднароднае размеркаванне салёнасці марской вады па глыбіні.
Гондвана — Гандвана, гіпатэтычны мацярык, ,.кі існаваў на працягу сярэдняга і позняга палеазою і ў пачатку мезазою галоўным чынам у Паўднёвым паўшар'і. Уключаў Паўднёвую Амерыку (без Анд), Афрыку (без Атласа), Аравію, Індастан, Аўстралію (без гор усходняй часткі) і, магчыма, большую частку Антарктыды. Распаўся ў мезазоі.
Гора — тара, параўнальна невялікае па плошчы падняцце з яскрава выражанымі схіламі, падэшвай і вяршыняй, якое значна ўзвышаецца над агульным узроўнем мясцовасці. У горных краінах — гэта найбольш высокія часткі гор, называемый вяршынямі.
Горизонт — гарызонт, частка зямной паверхні, якую бачыць вакол сябе назіральнік на адкрытай мясцовасці. Уяўляе сабой круг, у цэнтры якога знаходзіцца назіральнік. Абмяжоўваецца лініяй гарызонту, г. зн. лініяй, па якой здаецца, што неба гранічыць з зямной паверхняй. Паступова расшыраецца з вышынёй месца назірання; на вышыні вачэй дарослага чалавека радыус бачнага гарызонту складае каля 4—5 км.
Горизонтали, изогипсы — гарызанталі, ізагіпсы, лініі на геаграфічных картах, якія злучаюць пункты мясцовасці з аднолькавай абсалютнай вышынёй. Прадстаўляюць сабой лініі сячэння няроўнасцей сушы гарызантальнымі плоскасцямі праз пэўныя вышыні. Служаць для паказу рэ­льефу на картах.
Горло — горла, пралівы, якія злучаюць заліў або ўнутранае мора
са знешнім морам. Тэрмін ужываецца галоўным чынам на поўначы Расіі (напрыклад, Г. Белага мора).
Горная вершина — горная вяршыня, найбольш высокая частка тары, горнага хрыбта, масіву, краіны, нагор'я. Востраканцовыя вяршыні называюцца пікамі.
Горная группа — горная трупа, частка горнай сістэмы, абмежаваная ўнутрыгорнымі ўпадзінамі, глыбокімі далінамі, пераваламі. Можа раздзяляцца на асобныя хрыбты і міжгорныя даліны.
Горная долина — горная даліна, паніжэнне паміж двума горнымі хрыбтамі. Нярэдка Г. д. разразае хрыбет ад аднаго схілу да другога; такія даліны называюцца папярочнымі, у адрозненне ад першых, падоўжных.
Горная река — горная рака, рака, якая цячэ ў тарах у вузкай, глыбокай, слаба распрацаванай даліне з крутымі схіламі і камяністым рэчышчам, загрувашчаным абломкамі горных парод. Характарызуецца вялікімі ўхіламі і скарасцямі цячэння, нязначнымі глыбінямі. Часта сустракаюцца парогі і вадаспады. Г. р. валодае вялікім гідраэнергетычным патэнцыялам, у сухіх раёнах з малым увільгатненнем выкарыстоўваецца для арашэння.
Горная система—горная сістэма, буйное падняцце, частка гррнага пояса, якая ўтварылася на працягу адной геатэктанічнай эпохі і валодае прасторавым і марфалагічным адзінствам (напрыклад, сістэма гор Паўднёвай Сібіры). Уключае сукупнасць хрыбтоў, ланцугоў, нагор’яў і міжгорных упадзін.
Горная фауна — горная фауна, сукупнасць відаў жывёл, насяляючых горный вобласці зямнога шара. У вузкім разуменні пад Г. ф. маюць на ўвазе толькі фауну высакагор’яў. Размеркаванне Г. ф. у цэлым адпавядае вышыннай пояснасці, хаця жывёлы маюць часта больш шырокія (чым пояс) вобласці рассялення. Значная частка відаў — эндэмікі. Пры інтэнсіўным асваенні зямель горы нярэдка адыгрываюць ролю апошніх прыстанішчаў для некаторых відаў жывёл (знішчаных на раўнінах).
Горная цепь — горны ланцуг, сістэма горных хрыбтоў, якія працягваюцца на вялікую адлегласць у адным напрамку. Кожны Г. л. аддзяляецца ад суседніх падоўжнымі далінамі буйных рэк горнай краіны.
Горно-долинные ветры — горна-далінныя вятры, мясцовыя вятры ў горных далінах, якія змяняюць свой напрамак двойчы ў суткі. 1х фарміраванне абумоўлена адрозненнямі ў награванні і ахаладжэнні атмасферы над гарамі і прылягаючымі раўнінамі. Над хрыбтамі і ў далінах ніжэй снегавой лініі паветра днём награваецца больш і болей расшыраецца, чым над раўнінамі. Гэта прыводзіць да падзення ціску ад раўнін да гор і ўтварэння ўзыходнага даліннага ветру. Ноччу ўмовы размеркавання тэмпературы і ціску адваротныя, што выклікае сыходны горны вецер.
Горно-лесной пояс — горна-лясны пояс, прыродны вышынны пояс з перавагай лясной расліннасці. Добра развіты ў дастаткова ўвільготненых тарах. У тарах з больш сухім кліматам лясы часта не ўтвараюць суцэльнай паласы, а сустракаюцца ў спалучэнні з лугамі і стэпамі (горны лесастэп). Размяшчаецца вышэй пояса горных стэпаў і лесастэпаў ці горных саваннаў. Найбольшага развіцця дасягае ў экватарыяльных шыротах і паступова звужаецца да высокіх шырот.