Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Горно-луговые почвы — горна-лугавыя глебы, глебы альпійскіх і субальпійскіх лугоў. Фарміруюцца пад лугавой расліннасцю, ва ўмовах халоднага і вільготнага клімату ў межах альпійскага і субальпійскага вышынных паясоў (Альпы, Пірэнеі, Каўказ, горы Сярэдняй Азіі і інш.). Адрозніваюцца вялікай колькасцю шчэбню, маюць добра выражаны гумусавы гарызонт з высокім утрыманнем перагною (да 20—24 %), ніжэй — утрыманне гумусу рэзка памяншаецца, глебы кіслыя.
Горно-луговые пояса — горна-лугавыя паясы, вышынныя паясы ў тарах, у прыродных ландшафтах якіх пераважаюць лугі. Уключаюць субнівальны, альпійскі і субальпійскі паясы. Горныя лугі ўваходзяць і ў склад леса-лугава-стэпавага пояса кантынентальных горных краін.
Горно-степные почвы — горна-стэпавыя глебы, зборная назва глеб, якія ўласцівы для ніжняга пояса гор і перадгор’яў у стэпавай і часткова паўпустыннай зонах (горна-каштанавыя глебы, горныя чарназёмы і інш.). У многім падобны да глеб прылягаючых раўнін, аднак адрозніваюцца меншай магутнасцю, скарочаным профілем, павышанай шчабністасню і эрадзіраванасцю, што робіць цяжкім іх выкарыстанне ў земляробстве. Выкарыстоўваюцца як пашы.
Горно-таёжные почвы — горна-таежныя глебы, глебы, якія развіваюцца пад горна-таежнымі лясамі і не маюць яскрава выражаных прыкмет падзолістага працэсу. Сутліністыя Г.-т. г. з тарфяністым павер.хневым гарызонтам маюць кіслую рэакцыю, часта глеяватыя, значную частку года знаходзяцца ў мёрзлым стане. Г.-т. г. лёгкага механічнага складу з дзярновым паверхневым гарызонтам маюць звычайна кіслую, слабакіслую або нейтральную рэакцыю, .характарызуюцца назапашваннем асноў у верхняй частцы профілю.
Горно-тундровые почвы — горна-тундравыя глебы, глебы, якія фарміруюцца ў тарах арктычнага, субарктычната і ўмеранага паясоў пад тундравай расліннасцю. Сугліністыя Г.-т. г. адрозніваюцца наяўнасцю ў іх агляення, тарфяніста-перагнойнага рэчыва, мярзлотнымі дэфармацыямі. Для Г.-т. г. лёгкага механічнага складу характэрны кіслая рэакцыя, слабая дыферэнцыяцыя мінеральнай тоўшчы, часам слабая ападзоленасць, адсутнасць агляення І мярзлотных дэфармацый у глебавым профілі.
Горно-тундровый пояс — горна-тундравы пояс, прыродны вышынны пояс у тарах субарктычных і ўмераных шырот. Змяняе горна-лясны пояс ці раўнінныя тундры, у больш цёплых раёнах умераных шырот ляжыць вышэй альпійскіх лугоў. Клімат суровы горны, расліннасць
бедная (імхі, лішайнікі, хмызнячкі і паўх.мызнячкі). Глебы горна-тундравыя.
Горные ландшафты — горныя ландшафты, ландшафты горных мясцовасцей, дзе назіраюцца вышынная пояснасць І яруснасць рэльефу. Для іх характэрна кантрастнасць природных умоў, выкліканая рознай экспазіцыяй схілаў, асаблівасцямі геалагічнай будовы, стракатасцю глебавага покрыва, разнастайнасцю змен расліннасці і іншымі прычынамі. Г. л. дзеляцца на высакагорныя, сярэднягорныя і нізкагорныя.
Горные ледники — горныя ледавікі, ледавікі ў горных краінах. У адрозненне ад покрыўных ледавікоў маюць меншыя памеры і адрозніваюцца разнастайнасцю форм, якая залежыць ад рэльефу, Найбольш распаўсюджаны далінныя горныя ледавікі, якія рухаюцца ад абласцей жыўлення па горных далінах уніз. Яны могуць прымаць прытокі і мець ледаспады. Магутнасць Г. л. звычайна 200—400 м, скорасць руху — 20—80 см у суткі (100—300 м у год), іншы раз 2—3 м у суткі (700— 1300 м у год).
Горные массивы — горныя масівы, асобныя ўчасткі горнай краіны, размешчаныя параўнальна ізалявана і якія маюць прыкладна аднолькавую шырыню і даўжыню (напрыклад, Манблан у Альпах). Адрозніваюцца адносна слабым расчляненнем і аддзяляюцца ад астатняй часткі горнай краіны шырокімі і глыбока ўрэзанымі далінамі.
Горные отроги — горныя адгор’і, бакавыя адгалінаванні горнага хрыбта; адыходзяць ад яго пад рознымі вугламі. Месцы аддзялення Г. а. ад галоўнага хрыбта звычайна супадаюць з яго найбольш высокімі пунктам!.
Горные породы — горныя пароды, прыродныя мінеральныя злучэнні, з якіх складаецца зямная кара. Г. п. складаюцца з мінералаў. Іх састаў залежыць ад паходжання. Паводле паходжання Г. п. падзяляюцца на тры вялікія трупы: магматычныя, асадкавыя і метамарфічныя Г п.
Горные почвы — горныя глебы, глебы, развітыя ў тарах. Для !х характэрны шчабністасць, невялікая магутнасць і багацце першаснымі слабавыветранымі мінераламі, што абумоўлена становішчам гэтых глеб на схілах значнай круцізны. Размеркаванне Г. г. падпарадкавана вышыннай пояснасці; у залежнасці ад змянення з вышынёй кліматычных умоў, ад шыротнага становішча гор, экспазіцыі схілаў фарміруюцца горна-тундравыя, горна-таежныя, горна-лугавыя, горна-стэпавыя і іншыя глебы, большасць якіх з’яўляюцца горнымі аналагамі адпаведных раўнінных глеб.
Горные страны — горныя краіны, вялікія ўчасткі зямной паверхні, якія высока ўзняты над прылягаючымі раўнінамі і характарызуюцца значнымі і рэзкімі ваганнямі вышынь. Распасціраюцца ў даўжыню да некалькіх тысяч км і дасягаюць вышыні некалькіх км. Ад навакольных раўнін звычайна адмяжоўваюцца лініяй падэшвы. Галоўнымі формам! рэльефу Г. к. з’яўляюцца горныя хрыбты. ланцугі, грабяні, даліны,
вузлы, масівы і нагор’і. У межах Г. к. выдзяляюць нізкагор’е, сярэднягор'е і высакагор’е, якія адрозніваюцца вышынёй і формам,' рэльефу.
Горный гребень — горны грэбень, лінія перасячэння схілаў горнага хрыбта. Звычайна расчленены паніжэннямі (седлавінамі) на асобныя вяршыні.
Горный климат — горны клімат, кліматычныя асаблівасці горных мясцовасцей. Вызначаюцца значнай вышынёй над узроўнем мора І рэзкай кантрастнасцю прыродных умоў на невялікім працягу. Агульныя асаблівасці Г. к.— зніжэнне атмасфернага ціску, павышаная інтэнсіўнасць сонечнай радыяцыі і багацце яе ультрафіялетавымі прамянямі, чысціня паветра (выключаючы міжгорныя катлавіны), паніжаныя тэмпературы і абсалютная вільготнасць паветра, рост з вышынёй (да некаторага рубяжа) колькасці ападкаў. наяўнасць горна-далінных вятроў.
Горный пояс — горны пояс, 1) найбольш буйная араграфічная І геамарфалагічная адзінка ў класіфікацыі горнага рэльефу, адпавядаючая буйнейшим горным збудаванням. якія аб'ядноўваюцца прасторава і па гісторыі развіцця. Звычайна выцягнуты на многія тысячы км (напрыклад, Альпійска-Гімалайскі Г. п., Кардыльеры-Анды Амерыкі); 2) сінонім вышыннага пояса (Гл. Высотные пояса — вышынныя паясы).
Горный проход — горны праход, навылётнае глыбокае паніжэнне ў горным хрыбце або паміж блізка размешчанымі хрыбтамі. Шырыня некалькі км, часам — некалькі соцень м. Часта мае важнае транспартнае або стратэгічнае значэнне (напрыклад, Тамерланавы Вароты ў гарах Гісара-Алая ва Узбекістане).
Горный пустынно-степной пояс — горны пустынна-стэпавы пояс, прыродны вышынны пояс у гарах з сухім кліматам і перавагай пустын­ней і стэпавай расліннасці. Можа займаць усе схілы гор ад падножжаў да вяршынь (напрыклад, у пустыннай, паўпустыннай і стэпавай зонах) ці змяняцца іншымі вышыннымі паясамі, а таксама сустракацца ў спалучэнні з лугамі і лясамі.
Горный узел — горны вузел, вобласць перасячэння двух або некалькіх горных хрыбтоў ці ланцугоў. Г. в. звычайна высокі І цяжкадаступны.
Горный хребет — горны хрыбет, лінейна выцягнутая група гор. агульная аснова якой высока ўзнята над суседнімі раўнінамі. Абмежаваны схіламі, нахіленымі ў супрацьлеглыя бакі. Нярэдка Г. х. называюць цэлую горную краіну (Верхаянскі хрыбет, хрыбет Чэрскага).
Горообразование — гораўтварэнне, сукупнасць узыходных тэктанічных рухаў і дэнудацыйных працэсаў (з перавагай першых), якія прыводзяць да ўтварэння горных збудаванняў. Г. развіваецца як на месцы геасінкліналяў, так і на месцы платформ. Навейшыя тэктанічныя гіпотэзы звязваюць вобласці Г. з пагранічнымі зонам) паміж літасфернымі плітамі, што перамяшчаюцца ў гарызантальным напрамку.
Горст — горст, прыўзняты ўчастак зямной кары, абмежаваны скі-
дамі. У даўжыню можа дасягаць соцень км, у шырыню — многіх дзесяткаў км.
Горы — горы, участкі зямной паверхні, якія ўзняты над узроўнем мора вышэй за 500 м і характарызуюцца значнымі і рэзкімі ваганнямі вышынь на параўнальна кароткіх адлегласцях. Бываюць: нізкімі, сярэднімі і высокімі (па вышыні), складкаватымі, глыбавымі, складкаватаглыбавымі, вулканічнымі (па паходжанню).
Горы-свидетели, останцы — горы-сведкі, астанцы, ізаляваныя ўзвышшы рознага паходжання, участкі некалі больш высокай паверхні, якія захаваліся ад разбурэння. Складаюцца або пакрываюцца з паверхні больш цвёрдымі пародамі, чым пароды, якія складаюць акаляючую мясцовасць. Могуць з’яўляцца таксама ўчасткамі плоскавяршынных узвышшаў, адчлененых ад мінулага плато, або бьшь яго рэшткай.
Горючий сланец — гаручы сланец, асадкавы карысны выкапень, які складаецца з мінеральнай (гліністай, крамяністай, вапняковай і інш.) і арганічнай (кераген) частак. Утрыманне арганічнай часткі ад 10 да 50 % (радзей да 60%). Удзельная цеплыня згарання керагену 29—37 МДж/кг (7000—8900 ккал/кг). Найбольш буйныя месцараджэнні знаходзяцца ў Расіі, ЗША, Бразіліі, Канадзе, Кітаі. На Беларусі Г с. знойдзены ў Прыпяцкай упадзіне.
Государственный заповедник — дзяржаўны запаведнік, 1) ахоўваемая дзяржавай тэрыторыя (акваторыя) або выключаны з традыцыйных форм прыродакарыстання ўчастак прыроды (у Беларусі — Бярэзінскі біясферны, Белавежская путча, Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны); 2) навуковая ўстанова, створаная на базе пэўнага запаведніка для яго вывучэння і аховы.
Грабен — грабен, апушчаны па скідах участак зямной кары. У межах многіх Г. знаходзяцца буйнейшыя азёры Зямлі (напрыклад, Байкал, Вялікія Паўночнаамерыканскія, Танганьіка, Ньяса).
Гравий — гравій, жвір, рыхлая, буйнаабломкавая горная парода, складзеная абкатанымі абломкамі горных парод і мінералаў велічынёй 1 —10 мм. Г. адрозніваюць па памерах абломкаў (буйны, дробны І г. д.) Выкарыстоўваецца галоўным чынам як будаўнічы матэрыял.
Гравитационные процессы — гравітацыйныя працэсы, рэльефаўтвараючыя працэсы, якія працякаюць у тарах і абумоўлены ўздзеяннем сілы цяжару на зямную паверхню. Выклікаюць (у спалучэнні з выветрываннем, эрозіяй і іншымі фактарамі рэльефаўтварэння) лавіны, восыпы, абвалы, апоўзні і да т. п.
Град — град, цвёрдыя атмасферныя ападкі ў выглядзе ледзяных часцінак няправільнай формы. Утвараецца ў цёплую пару года ў магутных кучава-дажджавых воблаках з інтэнсіўным вертыкальным рухам паветра; звычайна выпадае пры навальніцы і з ліўнем. Наносіць шкоду сельскай гаспадарцы. У сярэднім штогод у кожным пункце Беларусі бывае 1—2, у асобныя гады да 5—7 сутак з градам.