• Газеты, часопісы і г.д.
  • Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

    Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 367с.
    Мінск 1994
    120.39 МБ
    116.83 МБ
    Дерново-карбонатные почвы, перегнойно-карбонатные почвы, рендзйны—дзярнова-карбанатныя глебы, перагнойна-карбанатныя глебы, рэндзіны, глебы, якія фарміруюцца на вапняках і іншых карбанатных пародах пад травяністымі хваёвымі і змешанымі лясамі і лугамі. Распаўсюджаны асобнымі ўчасткамі ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўночнай Амерыкі; у Беларусі сустракаюцца ў розных абласцях і раёнах невялікімі ўчасткамі. Характарызуюцца камякаватай структурай, добра развітым гумусавым гарызонтам (з утрыманнем перагною — 5—9%), нейтральнай ці слабакіслай рэакцыяй, адсутнасцю гарызонту назапашвання і высокай урадлівасцю.
    Дерново-подзолистые почвы — дзярнова-падзолістыя глебы, глебы зоны змешаных лясоў умеранага пояса Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (поўдзень Фенаскандыі, Германа-Польская нізіна, сярэдняя паласа Усходне-Еўрапейскай раўніны, поўдзень Сібіры і Далёкага Усходу,
    паўднёвы ўсход Канады і паўночны ўсход ЗША). Добра прамываюцца, маюць выразныя глебавыя гарызонты (перагнойны, падзолісты і накаплення), бедныя пажыўнымі рэчывамі і гумусам, кіслыя. На тэрыторыі Беларусі найбольш пашыраны тып глеб, размешчаны вялікімі масівамі ва ўсіх частках рэспублікі, пераважна на павышаных элементах рэльефу.
    Дерновые почвы, дерновые лесные почвы — дзярновыя глебы, дзярновыя лясныя глебы, тып глеб, які развіваецца пад лясамі ўмеранага пояса (галоўным чынам таежнымі і травяністымі бярэзнікамі) на багатых асновамі глебаўтвараючых пародах. У гэтых умовах падзолісты працэс глебаўтварэння замяняецца дзярновым працэсам. Для Дз. г. характэрны: назапашванне перагною (магутнасць гумусавага гарызонту да 30—40 см, утрыманне гумусу ад 2—4 % да 6—9 %), біялагічнае назапашванне зольных элементаў і шчолачназямельных асноў. Сярод Дз. г. выдзяляюцца насычаныя, кіслыя і ападзоленыя. Распаўсюджаны на Урале, у тарах Паўднёвай Сібіры, Забайкалля, Камчаткі.
    Дерновый процесс — дзярновы працэс, працэс глебаўтварэння, абумоўлены жыццядзейнасцю раслін і мікраарганізмаў. Вынікам Дз. п. з’яўляецца назапашванне ў верхніх гарызонтах глебы гумусу, зольных элементаў, шчолачназямельных асноў і стварэнне трывалай камякаватай або зярністай глебавай структуры. Развіты пераважна пад травяністай расліннасцю, аднак назіраецца і пад лясамі, часта ў спалучэнні з падзолістым працэсам. Дз. п. садзейнічае фарміраванню розных варыянтаў дзярновых глеб.
    Деструкция ландшафта — дэструкцыя ландшафту, парушэнне структуры і стабільнасці ландшафту пад уплывам прыродных або антрапагенных фактараў. Узнікае, напрыклад, у выніку эрозіі і дэградацыі глеб, нерацыянальнага выкарыстання расліннага покрыва і г. д. У найбольшай ступені праяўляецца ў акультураных ландшафтах.
    Детериорация — дэтэрыярацыя, працэс агульнага пагаршэння акаляючага асяроддзя, уключаючы ўсе віды забруджвання, а таксама страту эстэтычнай прывабнасці прыроды.
    Детрит — дэтрыт, абломкавы матэрыял; агульная назва, якая выкарыстоўваецца для абазначэння рыхлых утварэнняў і мінеральных назапашванняў. З’яўляецца вынікам механічнага разбурэння больш старажытных парод і арганічных рэшткаў.
    Дефицит влажности — дэфіцыт вільготнасці, 1) Д. в. паветра — рознасць паміж максімальна магчымым парцыяльным ціскам вадзяной пары і фактычным пры дадзенай тэмпературы і ціску паветра (звычайна на вышыні 2 м — на ўзроўні ўстаноўкі псіхаметрычнай будкі). Выражаецца ў гПа; 2) Д. в. глебы — рознасць паміж найменшай вільгацяёмістасцю і фактычнай вільготнасцю глебы ў дадзены час. Характарызуе недахоп вільгаці ў глебе; выражаецца ў мм слоя вады або ў працэнтах ад масы (або аб’ёму) сухой глебы.
    Дефлорация — дэфларацыя, знішчэнне кветак раслін з дапамогай
    хімічных сродкаў (дэфларантаў) у мэтах папярэджання ўтварэння пладоў і насення. Выкарыстоўваецца ў гаспадарчых мэтах або для папярэджання распаўсюджвання непажаданых відаў раслін.
    Дефляционное озеро, эоловое озеро — дэфляцыйнае возера, эолавае возера, возера, катлавіна якога ствараецца галоўным чинам працэсамі дэфляцыі і размяшчаецца ў паніжэннях паміж барханамі і дзюнамі. Д. а. сустракаюцца ў засушлівых раёнах (Казахстан, Сярэдняя Азія) і па берагах мораў (Прибалтика).
    Дефляция, развевание — дэфляцыя, развяванне, разбурэнне горных парод і глеб пад уздзеяннем ветру. Суправаджаецца пераносам цвёрдых часцінак (часам на значную адлегласць) і іх сціраннем. Асабліва моцна праяўляецца ў пустынях, аднак можа адбывацца і ў іншых природных зонах.
    Деятельная поверхность, подстилающая поверхность — дзейсная паверхня, падсцілаючая паверхня, паверхня Зямлі (глеб, расліннасці, снегу, вады, лёду), якая ўзаемадзейнічае з атмасферай у працэсе цеплаі вільгацеабмену. Адрозненні ў характары Дз. п. (суша, вада, горы, раўніны і г. д.) робяць істотны ўплыў на надвор’е і клімат.
    Деятельный слой — дзейны слой, 1) у глебазнаўстве — слой глебы з раслінамі на ёй і глебаўтваральныя пароды, цеплавы стан якіх абумоўлены награваннем сонечнымі прамянямі і цеплаабменам з атмасфе­рай, а тэмпература мае сутачныя І сезонный ваганні; 2) у мярзлотазнаўстве — верхні слой глеб і мёрзлых парод, якія растаюць летам у вобласці распаўсюджання шматгадовай мерзлаты і замярзаюць зімой па-за межамі гэтай вобласці; 3) у акіяналогіі — паверхневы слой вады мора (акіяна), які знаходзіцца ў непасрэдным узаемадзеянні з атмасфе­рай (прыкладна да глыбіні 200—300 м).
    Джеспилит, железистый кварцит — джэспіліт, жалезісты кварцыт, палосчатая метамарфічная горная парода, складзеная праслойкамі (таўшчынёй 0,5—3 мм) кварцу, яшмы, гематыту і магнетиту. Асадкавага або вулканагенна-асадкавага паходжання. Цёмна-шэрая або фіялетава-чырвоная. Ж. к. складаюць буйнейшыя ў свеце пластавыя жалезарудныя месцараджэнні і басейны (напрыклад, Крыварожскі, КМА і інш.).
    Джунгли — джунглі, цяжкапраходныя лясы, густа перавітыя ліянамі, і густыя дрэвава-хмызняковыя зараснікі з вялікай прымессю бамбукаў і высакатраўя. Характэрны для мусонных субтропікаў і тропікаў (Індастан, Індакітай, Зондскія астравы і інш.).
    Джут — джут, бяскорміца жывёлы ў раёнах адгоннай жывёлагадоўлі, выкліканая стыхійнымі бедствамі. Звычайна бывае зімой (у выніку галалёдзіцы, магутных снегападаў, калі пашы робяцца цяжкадаступнымі для жывёлы), аднак можа назірацца І летам (па причине засухі, пылавых бур і да т. п.).
    Диабаз — дыябаз, поўнакрышталічная цёмнаафарбаваная вывергнутая горная парода, блізкая па саставу да базальту. Ужываецца
    як будаўнічы камень, для пакрыцця дарог (брук). На Беларусі трапляецца ў крышталічным фундаменце каля Шчучына, Жыткавіч, Радашковіч.
    Диагенез — дыягенез, сукупнасць природных фізіка-хімічных працэсаў пераўтварэння рыхлых асадкаў (на дне вадаёмаў і на сушы) у асадкавыя горныя пароды ва ўмовах верхняй зоны зямной кары.
    Диатомовый ил — дыятомавы іл, глыбакаводны крамяністы біягенны асадак, багаты панцырамі дыятомавых водарасцей і іх абломкаў. Найбольш шырока распаўсюджаны ў паўднёвых частках Ціхага, Індыйскага і Атлантычнага акіянаў у выглядзе суцэльнага пояса вакол Антарктиды; сустракаецца таксама ў некаторых залівах (напрыклад, у Каліфарнійскім).
    Дигрессия природных комплексов — дыгрэсія природных комплексаў, пагаршэнне стану біятычных суполак, ландшафтаў або іншых природных сістэм па прычынах унутранага або знешняга характару (напрыклад, пры працяглым затапленні, перавыпасе, экалагічна не абгрунтаваным умяшанні ў прыродныя працэсы і т. п.).
    Дикая природа — дзікая природа, тэрмін, які выкарыстоўваецца для вызначэння непарушаных гаспадарчай дзейнасцю чалавека ўчасткаў природы, на якія ён уплывае толькі як біялагічная істота або апасродкавана — праз глабальныя змены асяроддзя. Адноснасць паняцця Дз. п. звязана з хуткім ростам і інтэнсіфікацыяй антрапагеннага ўздзеяння на природу, якое ў той ці іншай ступені закранае ўсе зоны і ўчасткі біясферы. Эталонный ўчасткі Дз. п. выкарыстоўваюцца для арганізацыі на іх тэрыторыі запаведнікаў і заказнікаў.
    Динамика ландшафта — дынаміка ландшафту, змяненне стану ландшафту, якое не суправаджаецца змяненнем яго структуры.
    Динамическая ось потока — дынамічная вось патоку, лінія, якая злучае ў напрамку цячэння пункты з найбольш высокімі значэннямі скорасці ў папярочным сячэнні патоку. Гэта лінія на паверхні патоку называецца стрыжнем ракі.
    Диорит — дыярыт, інтрузіўная сярэдняя цёмнаафарбаваная гор­ная парода, якая складаецца з сярэдняга плагіяклазу, рагавой абманкі, часам біятыту і аўгіту, радзей кварцу. Прымяняецца як будаўнічы камень і для пакрыцця дарог (брук). На Беларусі пашыраны ў ніжнепратэразойскіх пародах крышталічнага фундамента, на поўдні вядзецца прамысловая распрацоўка на патрэбы будаўніцтва.
    Дирекционный угол — дырэкцыйны вугал, вугал паміж паўночным напрамкам прямой, паралельнай восі абсцыс у сістэме прамавугольных каардынат на плоскасці, і напрамкам на дадзены пункт.
    Дискордатный берег, поперечный берег — дыскардатны бераг, папярочны бераг, бераг, агульны напрамак якога сячэ пад прямым вуглом распасцірянне геялягічных структур прыбярэжняй сушы. Звычайня расчленены залівамі і бухтамі, якія ўразаюцца ў сушу па далінах.
    Дистрофное озеро — дыстрофнае возера, звычайна неглыбокі ва-
    даём, бедны кіслародам і пажыўнымі рэчывамі для арганізмаў. Вада слаба мінералізаваная, адрозніваецца павялічанай кіслотнасцю, малой празрыстасцю, жоўтым або бурым колерам па прычыне багацця ў ёй арганічных рэчываў. Д. а. распаўсюджаны ў моцна забалочаных раёнах.
    Длина реки — даўжыня ракі, адлегласць у кіламетрах ад вытокаў ракі да яе вусця па лініі цячэння ракі. Вымяраецца па картах. Дакладнасць вымярэння залежыць ад маштабу карты і спосабу вымярэння. Агульная даўжыня рэк Беларусі — 48,8 тыс. км (лічачы рэкі даўжынёй звыш 10 км).
    Днепровская ледниковая эпоха (ледниковье) — дняпроўская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), эпоха максімальнага абледзянення УсходнеЕўрапейскай раўніны ў сярэднім плейстацэне (каля 320—250 тыс. гадоў назад). Паўднёвая граніца ледавіка двума языкамі спускалася да шыраты горада Днепрапятроўска (па даліне Дняпра) і да вусця ракі Мядзведзіцы (па даліне Дона). Ледавік пакрываў усю тэрыторыю Беларусь Адпавядае заальскаму абледзяненню Заходняй Еўропы і самараўскаму Заходняй Сібіры.
    «Дождевая тень» — «дажджавы цень», абедненыя ападкамі падветраныя схілы і прылягаючыя да іх тэрыторыі буйных горных хрыбтоў, якія перахопліваюць вільготныя паветраныя плыні і атрымліваюць ападкі ў асноўным на наветраным баку.