Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Заповедно-охотничье хозяйство — запаведна-паляўнічая гаспадарка, участак ахоўваемай прыроднай тэрыторыі (бестэрміновы заказнік), які выдзяляецца для акліматызацыі, клеткавага развядзення і інтэнсіўнага аднаўлення паляўнічых відаў жывёл. Паляванне строга рэгулюецца.
Заповедный лес — запаведны лес, лясны масіў на асобна ахоўваемай прыроднай тэрыторыі, выключаны са сферы гаспадарчага выкарыстання. Гэта звычайна масівы векавых дрэвастояў, слаба змененых гаспадарчай дзейнасцю чалавека.
Запрудные озёра, плотинные озёра — запрудныя азёры, плацінныя азёры, азёры, якія ўтварыліся ў выніку перакрыцця, запруды, загрувашчвання даліны ў якім-небудзь месцы горным абвалам, лававым патокам, ледавіком і яго адкладаннямі. Гэта і азёры Сарэзскае на Паміры, Севан у Арменіі, Тана на Эфіопскім нагор’і, многія азёры Альпаў, Гімалаяў і іншых горных краін.
Зарегулированный сток — зарэгуляваны сцёк, рачны сцёк, рэжым якога характарызуецца адносна выраўнаваным размеркаваннем на працягу года (са згладжанымі паводкамі і адносна высокімі рас­ходам, ў межань). 3. с.— вынік вялікай азёрнасці, а таксама агратэхнічных (снегазатрыманне, стварэнне лясных палос і інш.) і інжынерных (стварэнне гідратэхнічных збудаванняў, вадасховішч) мерапрыемстваў
Зарница — зарніца, бліскавіца, успышка святла на гарызонце пры аддаленай навальніцы. Па прычыне аддаленасці маланкі не бачна, а грому не чутна. Назіраецца вечарам або ноччу.
Заря — зара, сукупнасць маляўнічых светлавых з яу у атмасферы пры захадзе Сонца або перад яго ўсходам. Назіраецца заканамерная
змена афарбоўкі неба, якая залежыць ад становішча Сонца адносна лініі гарызонту. Інтэнсіўнасць афарбоўкі і фарб залежыць ад утрымання ў паветры пылу, вільгаці і метэаралагічных умоў. Адрозніваюць вячэрнюю 3. і ранішнюю 3.
Засолённые почвы — засоления глебы, глебы з павышаным утрыманнем (больш за 0,25 %) лёгкарастваральных солей. Узнікаюць у засушлівых і сухіх раёнах у выніку назапашвання солей у глебе і глебава-грунтавых водах. Прадстаўлены саланчакамі, саланцамі і іншымі відамі.
Заструги — застругі, 1) выцягнутыя ў напрамку ветру вузкія і цвёрдыя снежныя грады даўжынёй ад некалькіх см да некалькіх м і вышынёй звычайна 20—30 см (часам да 1,5 м). Скорасць руху каля 5 см/с Фарміруюцца шляхам развявання гурбаў снегу. Маюць крутыя наветраныя і пакатыя падветраныя схілы. 3. тыповыя для палярных абласцей; 2) скопішчы наносаў у рэчышчы ракі ў форме прыбярэжных град.
Засуха — засуха, працяглы і значны недахоп ападкаў вясной і ле­там, пры павышаных тэмпературах і паніжанай вільготнасці паветра. Назіраецца пры ўстойлівых антыцыклонах, у якіх паветра пры ясным надвор’і моцна праграваецца і аддаляецца ад насычэння. Асабліва характэрна для стэпавай зоны.
Засушливая зона, область — засушлівая зона, вобласць, тэрыторыя, на якой бываюць засухі (стэпавыя зоны Паўночнай Амерыкі і Еўразіі)
Затмения солнечные и лунные — зацьменні сонечныя і месячный, астранамічная з’ява, пры якой зямному назіральніку Месяц або Сонца нябачныя часткова або поўнасцю. 3. адбываюцца пры праходжанні Месяца праз зямную цень або таму, што Месяц, які праходзіць перад дискам Сонца, закрывав яго. Сонечныя 3. могуць адбывацца толькі ў час маладзіка, а месячный 3.— у час поўні і толькі тады, калі Сонца і Месяц знаходзяцца блізка ад вузлоў месячнай арбіты (у іх перасякаюцца бачныя шляхі Месяца і Сонца на небе). Поўныя 3. Месяца І Сонца ў адным і тым жа месцы Зямлі паўтараюцца ў сярэднім 1 раз у 300—400 год.
Затон — затока, 1) доўгі непрацечны заліў ракі, які ўтварыўся са старыцы, пратокі або які аддзяліўся ад асноўнага рэчышча ракі касой; 2) натуральная або штучная рачная акватория для стаянкі і рамонту суднаў. Абаронена ад цячэння і крыгаходу.
Затопление территории — затапленне тэрыторыі, пакрыццё вадой прылягаючай да ракі мясцовасці ў перыяды паводак або ў выніку будаўніцтва плаціны.
Затор льда — затор лёду, нагрувашчванне крыг у час крыгаходу ў звужэннях і лукавінах рэчышча ракі, на водмелях і ў іншых месцах, дзе праход крыг цяжкаваты. Выклікае рэзкі ўздым узроўню вады, часам значныя паводкі. Асабліва характэрны для рэк, якія цякуць з поўдня на поўнач (напрыклад, Паўночнай Дзвіны)
Защитная корка, пустынный загар — ахоўная (засцерагальная) корка, пустынны загар, бліскучая цёмна-карычневая або чорная плёнка, корачка таўшчынёй ад 0,5 да 5 см. Утвараецца на паверхні добра асветленых сонцам скал і абломкаў горных парод у пустынных абласцях. Складаецца галоўным чынам з вокісных злучэнняў жалеза (да 36%) і марганцу (да 30 %) з дамешкай гліназёму І крэменязёму. Прадухіляе горныя пароды ад хуткага выветрывання.
Защитные лесные насаждения, защитные лесонасаждения — ахоўныя лясныя насаджэнні, ахоўныя лесанасаджэнні, сістэма штучных насаджэнняў дрэў і хмызнякоў у выглядзе лясных палос і лясных масіваў. Служаць для аховы сельскагаспадарчых угоддзяў, глеб, вадаёмаў, каналаў, аўтамабільных і чыгуначных шляхоў і населеных пунктаў ад неспрыяльных прыродных уздзеянняў сухавеяў, засухі, воднай і ветравой эрозій, снежных заносаў і паляпшаюць гідралагічны рэжым глеб пераважна ў стэпавых, лесастэпавых і паўпустынных раёнах. Да А. л. належаць водаахоўныя, полеахоўныя, ярыста-лагчынныя і насаджэнні на пясках.
Звёздное небо — зоркавае неба, сукупнасць свяцілаў, бачных на купале неба ноччу. Малюнак 3. н. утвараюць каля 6 тыс. зорак, якія бачны звычайным, неабсталяваным вокам у двух паўшар’ях. Для зручнасці арыенціроўкі З.н. падзелена на асобныя ўчасткі — сузор’і.
Звёзды — зоркі, шарападобныя нябесныя целы, якія складаюцца з распаленых газаў (дакладней плазмы), выпраменьваюць святло (свецяцца) і па сваёй прыродзе падобныя Сонцу. Крыніцай энергіі большасці 3. з’яўляюцца працякаючыя ў іх нетрах тэрмаядзерныя рэакцыі. Памеры 3. вялікія, аднак па прычыне вялікіх адлегласцей яны маюць выгляд светлых пунктаў. У склад нашай Галактыкі (да якой належыць і Сонца) уваходзіць звыш 100 млрд 3., з якіх толькі каля 6 тыс. бачны звычайным, неабсталяваным вокам.
Звуковой канал — гукавы канал, зона ў тоўшчы вады акіяна, у якой скорасць гуку спачатку памяншаецца з глыбінёй да нейкага мінімуму, а затым павялічваецца за лік росту ціску і гукавыя хвалі могуць распаўсюджвацца на звышдалёкія адлегласці (тысячы км). Г. к. у Сусветным акіяне выкарыстоўваецца для звышдалёкай перадачы гукавых сігналаў.
Зелёная зона — зялёная зона, тэрыторыя вакол вялікіх гарадоў у выглядзе шырокіх паясоў (да 50 км), занятая пераважна лясамі і лесапаркамі. Выконвае ахоўныя і санітарна-гігіенічныя функцыі, а таксама з’яўляецца месцам для адпачынку насельніцтва.
Зеленокаменные породы, грюнштейны — зялёнакаменныя пароды, грунштэйны, агульная назва змененых магматычных горных парод пера­важна асноўнага (дыябазы, парфірыты) і сярэдняга, радзей кіслага (рыяліты) саставу. Характэрна зялёная афарбоўка. Гэта абумоўлена значным утрыманнем другасных зялёных мінералаў (хларыт, амфібол і інш.). Распаўсюджаны галоўным чынам у складкаватых абласцях.
Земельные ресурсы — зямельныя рэсурсы, від природных рэсурсаў Характарызуюцца тэрыторыяй, якасцю глеб, кліматам, рэльефам, гідралагічнымі ўмовамі, расліннасцю і г. д. 3. р.— база для размяшчэння народнагаспадарчых аб’ектаў, рассялення насельніцтва, галоўны сродак вытворчасці ў сельскай і лясной гаспадарцы.
Земельный кадастр — зямельны кадастр, зводка дакладных сістэматызаваных звестак аб природным, гаспадарчым і прававым становішчы зямель (зямельных рэсурсаў краіны або якога-небудзь рэгіёна). Уключае даныя аб землекарыстанні, катэгорыі ўгоддзяў, ацэнку зямель і кадастравыя карты, якія адлюстроўваюць важныя для сельскай гаспадаркі ўласцівасці і класы зямель. Неабходны для эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання зямель, распрацоўкі патрэбных мерапрыемстваў для іх паляпшэння і аховы.
Земельный фонд — зямельны фонд, тэрыторыя сушы, за выключэннем плошчы ўнутраных вадаёмаў. 3. ф. уключае сельскагаспадарчыя ўгоддзі, лясы, землі пад пабудовамі, дарогамі і землі, якія не выкарыстоўваюцца. Вымяраецца ў млн га. 3. ф. свету— 13 422 млн га, Беларусі — 20,7 млн га.
Землеведение, общее землеведение — землязнаўства, агульнае землязнаўства, раздзел фізічнай геаграфіі, які вывучае заканамернасці геаграфічнай абалонкі, яе прасторавую арганізацыю і дыферэнцыяцыю, кругаварот рэчываў, энергіі, дынаміку і эвалюцыю, ролю чалавецтва ў трансфармацыі геаграфічнай абалонкі.
Землепроходцы — землепраходцы, казакі, гандлёвыя або «прамысловыя» рускія людзі, якія ў XVI—XVII стст. зрабілі геаграфічныя адкрыцці ў Сібіры, на Далёкім Усходзе і інш. Падарожнічалі па сушы, рэках і морах. Імі былі пройдзены і даследаваны ў самых агульных рысах велізарныя прасторы новых зямель. Вядомыя 3.: С. I. Дзяжнёў, I Ю. Масквіцін, У. В. Атласаў, Е. П. Хабараў і інш.
Землетрясение — землетрасенне, падземныя штуршкі і ваганні зямной паверхні, якія ўзнікаюць у выніку раптоўных, амаль імгненных разрываў і змяшчэнняў мае горных парод у зямной кары і ў верхний частцы мантыі Зямлі. Месца ўзнікнення штуршкоў — ачаг 3. Ачагі 3. знаходзяцца на глыбіні ад 5—10 км да 500—600 км. Энергія 3. вызначаецца ў адносных адзінках — магнітудах (ад 0 да 9). Уздзеянне 3. на паверхню Зямлі (сіла 3.) ацэньваецца па міжнароднай 12-бальнай шкале. 3. на зямной паверхні распаўсюджаны нераўнамерна 1 часцей за ўсё назіраюцца ў глыбакаводных жалабах, на ціхаакіянскіх астравах і ўзбярэжжы, у Альпійска-Гімалайскім поясе гор Еўразіі, у месцах глыбокіх упадзін сушы (возера Байкал, вобласць Усходне-Афрыканскіх азёр і інш.). Назіранні за 3. вядуць сейсмічныя станцыі.
Землеустройство — землеўпарадкаванне, сістэма мерапрыемстваў па рэгуляванню зямельных адносін і арганізацыі аховы і выкарыстанню зямлі як сродку вытворчасці.
Земля — Зямля, трэцяя ад Сонца планета Сонечнай сістэмы. Ся-
рэдняя адлегласць 3. ад Сонца — 149,6 млн км, аб'ём 3.— 1,083 • 1012 км3, сярэдні радыус — 6371 км, маса — 5,98 • 1024 кг, сярэдняя шчыльнасць — 5,52 г/см3, плошча паверхні — 510 млн км2, узрост — 5—6 млрд гадоу. Складаецца з канцэнтрычных абалонак: атмасферы, гідрасферы, літасферы, мантыі І ядра; выдзяляюць таксама біясферу і геаграфічную абалонку. Мае адзін спадарожнік — Месяц. Робіць гадавы pyx вакол Сонца І сутачнае вярчэнне вакол зямной восі, што выклікае змену пор года, дня і ночы. Характарызуецца шарападобнай формай, дзякуючы чаму прыток сонечнага цяпла на зямную паверхню памяншаецца ад экватара да полюсаў, што з'яўляецца прычынай геаграфічнай занальнасці.