Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Историческая география — гістарычная геаграфія, вобласць ведаў на стыку геаграфіі і гісторыі. Геаграфія пэўнай тэрыторыі на пэўным этапе яе гістарычнага развіцця. Вывучае змяненні ў геаграфічнай абалонцы Зямлі, якія адбываюцца як па натуральных прычынах, так і пад уздзеяннем чалавека.
Историческая геология — гістарычная геалогія, раздзел геалогіі, які вывучае гісторыю і заканамернасці развіцця Зямлі з моманту ўтварэння зямной кары да сучаснага яе стану.
Историческая экология — гістарычная экалогія, раздзел экалогіі, які даследуе развіццё прыродных сістэм на працягу ўсяго гістарычнага
перыяду развіцця і ўздзеяння чалавецтва на акаляючае асяроддзе.
Исторический подход в географическом исследовании — гістарычны падыход у геаграфічным даследаванні, сукупнасць метадаў, якія выяўляюць стан і працэсы змянення геаграфічных аб’ектаў у часе. На аснове Г. п. сфарміраваліся палеагеаграфія і гістарычная геаграфія.
Источник — крыніца, натуральны выхад на зямную паверхню падземных вод. Утвараецца звычайна ў паніжаных месцах, дзе зямную паверхню перасякаюць ваданосныя слаі горных парод. Бываюць халоднымі (з тэмпературай вады не вышэйшай за 20°), цёплымі (ад 20° да 37°) і гарачымі, або тэрмальнымі (вышэйшай за 37°). Кз утрыманнем у вадзе значнай колькасці (ад I да 50 г/л) раствораных рэчываў і газаў называюцца мінеральнымі.
Истощение почвы — спусташэнне глебы, абядненне глебы пажыўнымі рэчывамі, якое вядзе да зніжэння яе ўрадлівасці. Можа быць выклікана натуральным! прычынамі (забалочваннем, засаленней глеб і інш.), аднак часцей з’яўляецца вынікам дзейнасці чалавека (парушэнне севазваротаў, нездавальняючая агратэхніка і г. д.).
Исчезающие виды — знікаючыя віды, віды, якія знаходзяцца пад пагрозай поўнага вымірання ў выніку скарачэння колькасці папуляцый у натуральных умовах (часта пад уздзеяннем антрапагенных фактараў). Патрабуюць аховы або штучнага павелічэння колькасці да бяспечных памераў. Усе 3. в. заносяцца ў Чырвоную кнігу.
Исчезнувшие виды — знікшыя віды, віды жывых арганізмаў, што не сустракаюцца на працягу доўгага часу ў месцах былога распаўсюджання, аднак якія,магчыма,захаваліся ў цяжкадаступных месцах або ў няволі. Усе 3. в. заносяцца ў Чырвоную кнігу.
К
Каатинга — каацінга, трапічнае рэдкалессе на паўночным усходзе Бразільскага нагор’я ў Паўднёвай Амерыцы. Растуць пераважна сухалюбівыя дрэвы і хмызнякі, многа сукулентаў і калючых раслін.
Каверны — каверны, пустоты ў горных пародах (памерам ад некалькіх мм да некалькіх см), круглявай або няправільнай формы. Маюць галоўным чынам карставае паходжанне, аднак могуць утварацца і іншым чынам (напрыклад, пры застыванні лавы, насычанай газамі).
Кадастр — кадастр, сістэматызаваная зводка даных па колькаснай і якаснай характарыстыцы аб’ектаў і з’яў, у шэрагу выпадкаў з сацыяльна-эканамічнай ацэнкай. Складаецца перыядычна. Адрозніваюць К.: водны, зямельны, кліматычны, ландшафтны, лясны, медыка-біялагічны, мінеральных рэсурсаў, асабліва ахоўваемых аб’ектаў і тэрыторый, паляўніча-прамысловы, рэкрэацыйны і інш.
Кайнозойская эра, кайнозой — кайназойская эра, кайназой, на-
вейшая эра геалагічнай гісторыі Зямлі, якая наступіла пасля мезазойскай эры; працягваецца ў сучасную эпоху. Працягласць — 67 млн гадоў. Падраздзяляецца на тры перыяды: палеагенавы, неагенавы і чацвярцічны, або антрапагенавы. Для К. э. характэрны: альпійская складкаватасць, з’яўленне і развіццё чалавека, росквіт пакрытанасенных раслін і млекакормячых, утварэнне некаторых відаў карысных выкапняў (бурых вуглёў, нафты, гаручых сланцаў, торфу, каменных солей, руд металаў).
Каледониды — каледаніды, вобласці развіцця калядонскай складкаватасці.
Каледонская складчатость — калядонская складкаватасць, гораўтварэнне ў ніжнім палеазоі (сілурыйскі — дэвонскі перыяды). У К. с. утварыліся горы Грэнландыі, частка Брытанскіх астравоў, Шпіцбергена, горы Скандынаўскія, Алтай, Саяны і інш.
Калийная соль — калійная соль, асадкавая горная парода, складзеная з лёгкарастваральных каліевых і каліева-магніевых мінералаў: сільвіну, карналіту, палігаліту і інш.; з’яўляецца сыравінай для вытворчасці калійных угнаенняў. У Беларусі Старобінскае і Петрыкаўскае месцараджэнні, размешчаныя на поўдні рэспублікі. Старобінскае месцараджэнне распрацоўваецца вытворчым аб’яднаннем «Беларуськалій» у Салігорску. Буйныя радовішчы Кс. таксама ў Расіі, на Украіне, у Канадзе, Германіі, ЗША.
Кальдера — кальдэра, вялікая авальная або круглая катлавіна на вяршыні вулкана з крутымі, часта ступеньчатымі схіламі. Яе папярочнік — да 20 км і больш, глыбіня — да некалькіх соцень метраў Узнікаюць звычайна ў выніку выбухаў газаў у жарале вулкана (напрыклад, К. вулкана Кракатау ў Інданезіі) або пры асяданні па кальцавых разломах даху падземнага вулканічнага ачага ў выніку выкіду з яго матэрыялу пры вывяржэннях (напрыклад, Квулкана Мауна-Лоа на Гаваях).
Кальцит, известковый шпат — кальцыт, вапняковы шпат, мінерал, карбанат кальцыю. Утварае крышталі, часам празрыстыя (ісландскі шпат); ліставыя і зярністыя агрэгаты; нацечнай формы (сталактыты, сталагміты). Бясколерны, белы, жоўты і іншых адценняў. Галоўны пародаўтвараючы мінерал карбанатных парод (вапнякоў, мармураў, мергелю і інш.). Па паходжанню галоўным чынам асадкавы (у тым ліку біягенны), радзей гідратэрмальны, магматычны.
Каменистые почвы — камяністыя глебы, глебы, якія ўтрымліваюць разнастайныя па велічыні абломкі горных парод.
Каменистые пустыни, гамады, хамады — камяністыя пустыні, гамады, хамады, пустыні з камяністай паверхняй (скалы, камяні, шчэбень, галька), якая ўтвараецца пры выхадзе шчыльных карэнных парод і іх фізічнага выветрывання. Глебава-расліннае покрыва тут амаль адсутнічае.
Каменная соль, галит — каменная соль, галіт, гл. Галит, камен­ная соль — галіт, каменная соль.
Каменноугольный период, карбон — каменнавугальны перыяд, кар­бон, пяты перыяд палеазойскай эры. Пачаўся 350 млн гадоў назад і працягваўся каля 65 млн гадоў. Для К. п. характэрны: пачатак герцынскага гораўтварэння, гарачы вільготны клімат, развіццё пышнай расліннасці з дзеразы, хвашчоў і дрэвападобных папарацей, з’яўленне паўзуноў, росквіт земнаводных, утварэнне багатых месцараджэнняў каменнага вугалю (напрыклад, Данбас, Кузбас) і нафты, а таксама іншых карысных выкапняў (медных, алавяна-вальфрамавых, поліметалічных руд).
Каменные кольца, каменные венцы — каменныя кольцы, каменныя вянцы, круглявыя, роўныя або злёгку выпуклый ўчасткі драбназемістай масы, акружаныя ўзвышаным невысокім борцікам з камянёў. Іх папярочнік 1—2 м. Распаўсюджаны ў раёнах сезонна-мёрзлых і шматгадовамёрзлых горных парод.
Каменные многоугольники — каменныя многавугольнікі, выпуклый ўчасткі драбназёму, акружаныя прыўзнятымі борцікамі з грубага абломкавага матэрыялу (шчэбню). Маюць форму многавугольнікаў памерамі 1—2 м. Размешчаны ў раёнах сезонна-мёрзлых І шматгадовамёрзлых горных парод.
Каменные моря — каменныя моры, вялікая колькасць каменных россыпаў на шырокіх плоскіх вяршынях гор, якія не дасягаюць снегавой граніцы. Утвараюцца ў выніку фізічнага выветрывання ва ўмовах кантынентальнага клімату (Урал, Саяны і інш.).
Каменные реки — каменныя рэкі, вялікая колькасць у неглыбокіх лагчынах абломкавага матэрыялу, які павольна перамяшчаецца з пакатаакруглых або пляскатых вяршынь, пакрытых каменнымі россыпамі. Распаўсюджаны ў горных раёнах з кантынентальным кліматам (горы Уральскія, Саяны і інш.).
Каменные россыпи — каменныя россыпи, вялікія па плошчы назапашванні грубага абломкавага матэрыялу, каменных глыб на пакатых схілах, у неглыбокіх лагчынах і на плоскіх вяршынях гор. Узнікаюць у тарах халодных і сухіх абласцей у выніку інтэнсіўнага фізічнага выветрывання. Утвараюць каменныя моры, каменныя рэкі, курумы.	.
Каменные столбы — каменныя слупы, адасобленыя слупападобныя формы разбурэння скалістых масіваў, разбітых вертыкальнымі трэшчынамі. Утвараюцца галоўным чынам ва ўмовах пустыннага клімату. Часта з’яўляюцца аб’ектамі туризму, помнікамі природы.
Каменный уголь — каменны вугаль, від вугалю, прамежкавы паміж бурым вугалем і антрацытам. Адносіцца да цвёрдых паліўных карысных выкапняў. Утрымлівае 74—92 % вугляроду, цеплыня згарання 23,8—35,4 МДж/кг. Залягае ў выглядзе пластоў рознай магутнасці (ад доляў да некалькіх дзесяткаў метраў) на рознай глыбіні (ад выхадаў на паверхню да 2500 м і глыбей). Найбольш шырока распаў-
сюджаны ў адкладаннях каменнавугальнай, пермскай і юрскай сістэм. Буйнейшыя каменнавугальныя басейны ў Расіі (Тунгускі, Ленскі, Куз­нецк!, Пячорскі, Паўднёва-Якуцкі), ЗША, Казахстане, на Украіне, у Аўстраліі, Канадзе, Вялікабрытаніі і Кітаі.
Камень— камень, 1) абломак горнай пароды рознай формы і велічыні (звычайна больш за 3 мм у дыяметры); 2) скалістыя горныя вяршыні, грады і ўцёсы. Тэрмін у гэтым значэнні ўжываецца галоўным чынам на Урале.
Камины — каміны, вельмі вузкія вертыкальныя трэшчыны-расколіны ў скалістых тарах. Выкарыстоўваюцца альпіністамі для пад’ёму на цяжкадаступныя вяршыні.
Камнепад — каменяпад, падзенне з крутых схілаў гор каменных абломкаў, якія аддзяліліся ад мацярынскай масы пароды ў выніку выветрывання.
Кампос — кампас, назва саваннаў на Бразільскі.м нагор’і ў Паўднёвай Амерыцы. Адрозніваюць саванну з разрэджаных нізкарослых (2— 3 м) дрэў, хмызнякоў і жорсткіх дзірваністых злакаў на чырвоных глебах (кампас серадас) і травяніста-злакавую саванну без дрэў і хмызнякоў (кампас лімпас).
Камы — камы, узгоркі круглявай або прадаўгаватай формы з кру­тым! схіламі. Пераважаючая вышыня — 6—12 м, часам — да 30 м. Сустракаюцца адзіночна ці групамі. Складзены пяскамі, суглінкамі з уключэннямі жвіру і асобных валуноў, зверху часта прыкрыты марэнай. Развіты ў абласцях апошняга мацерыковага абледзянення. На Беларусі пашыраны пераважна ў Паазер’і.
Канадский антициклон, Североамериканский антициклон — Канадскі антыцыклон, Паўночнаамерыканскі антыцыклон, вобласць высокага атмасфернага ціску над большай часткай Паўночнай Амерыкі, з цэнтрам над Канадай. Утвараецца галоўным чынам зімой у выніку ахаладжэння мацерыка.
Канализированная река — каналізаваная рака, рака або яе ўчастак, рэчышча якой штучна ператворана ў канал. Гэта з’ява назіраецца на многіх рэках Беларусі, асабліва малых, дзе прайшло асушэнне.