• Газеты, часопісы і г.д.
  • Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

    Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 367с.
    Мінск 1994
    120.39 МБ
    116.83 МБ
    Кислотность почв — кіслотнасць глеб, уласцівасць глеб, абумоўленая наяўнасцю вадародных іонаў у глебавым растворы. Вызначаецца канцэнтрацыяй вадародных іонаў і выражаецца праз pH (адмоўны лагарыфм канцэнтрацыі вадародных іонаў). Залішняя Кг. адмоўна адбіваецца на развіцці большасці сельскагаспадарчых раслін. Ліквідуецца шляхам вапнавання глебы. Па кіслотнасці адрозніваюць глебы кіслыя (pH менш за 7), шчолачныя (pH больш за 7) і нейтраль­ный (pH роўна 7). Большасць глеб Беларусі кіслыя.
    Кислые горные породы — кіслыя горныя пароды, магматычныя горныя пароды, якія ўтрымліваюць больш за 64 % крэменязёму (напрыклад, граніты, гранадыярыты, ліпарыты і інш.).
    Кластические горные породы — кластычныя горныя пароды, тое самае, што обломочные горные породы — абломкавыя горныя пароды.
    Климакс — клімакс, адносна ўстойлівая (карэнная) раслінная суполка, што ў значнай ступені адпавядае экалагічным умовам дадзенай мясцовасці. Узнікае ў выніку змен (сукцэсій) расліннага покрыва.
    Климат — клімат, шматгадовы рэжым надвор’я ў тым ці іншым раёне Зямлі. Характарызуецца сукупнасцю значэнняў метэаралагічных элементаў (тэмпературы, ціску, ветру, вільготнасці, воблачнасці, ападкаў) за шматгадовы перыяд. Залежыць ад колькасці сонечнага цяпла, цыркуляцыі атмасферы, геаграфічнай шыраты, размеркавання сушы і мора, аддаленасці тэрыторыі ад акіянаў і мораў, акіянічных цячэнняў, вышыні над узроўнем мора, рэльефу і падсцілаючай паверхні. Мае выключна важнае значэнне для природных працэсаў, жыцця і дзейнасці чалавека.
    Климат приземного слоя воздуха — клімат прыземнага слоя паветра, кліматычныя ўмовы ў самым ніжнім слоі паветра, непасрэдна над глебавым покрывам (вышыня 1,5—2 м). Адрозніваецца ад клімату свабоднай атмасферы павялічанымі ваганнямі тэмпературы, паменшанымі скарасцямі ветру, больш значнай вільготнасцю і г. д. Моцна уплы­вав на расліны (у тым ліку культурный), часта атаясамліваецца з мікракліматам.
    Климат свободной атмосферы — клімат свабоднай атмасферы, кліматычныя ўмовы ў трапасферы і ніжняй стратасферы (да вышыні 20—25 км). Адрозніваецца ад клімату прыземнага слоя паветра паменшанымі значэннямі атмасфернага ціску, тэмператур, іх сутачных амплітуд, вільготнасці, большай скорасцю ветру і ўстойлівасцю яго напрамкаў.
    Климатическая аномалия — кліматычная анамалія, значнае адхіленне таго ці іншага метэаралагічнага элемента ад шматгадовага сярэдняга яго значэння (кліматычнай нормы). У залежнасці ад знака адхілення бывае адмоўнай ці дадатнай.
    Климатическая геоморфология — кліматычная геамарфалогія, раздзел кліматалогіі, які вывучае рэльефаўтвараючыя працэсы пераважна ў сувязі з кліматычнымі ўмовамі розных прыродных зон і выву­чае формы рэльефу, утвораныя галоўным чынам знешнімі працэсамі,— морфаскульптуры.
    Климатическая граница, климатораздел — кліматычная граніца, клі* матападзел, граніца (лінія ці паласа) на зямной паверхні, уздоўж якой кліматычныя ўмовы рэзка і істотна змяняюцца. Часцей за ўсё гэта араграфічны бар’ер (напрыклад, Галоўны хрыбет Вялікага Каўказа) або граніца паміж сушай і морам, якая раздзяляе паверхні з рознымі тэрмічнымі ўмовамі.
    Климатическая норма — кліматычная норма, колькасная характарыстыка клімату па даных шматгадовых (звычайна больш за 20 гадоў) назіранняў (месячный, сезонныя і гадавыя кліматычныя паказчыкі, іх сярэднія і крайнія значэнні, тэрміны пачатку ці спынення з’яў, іх паўторнасць і г. д.). Значныя адхіленні ад Кн.— кліматычныя анамаліі.
    Климатическая область — кліматычная вобласць, вобласць Зямлі з пэўным тыпам клімату. З’яўляецца часткай кліматычнай зоны (пояса).
    Климатические зоны — кліматычныя зоны, буйныя падраздзяленні зямной паверхні па кліматычных умовах (радыяцыйнаму балансу, сярэдніх і крайніх тэмпературах, гадавых сумах і рэжыму выпадзення атмасферных ападкаў і іншых паказчыках). Маюць звычайна шыротнае ці субшыротнае пашырэнне, суцэльнае або перарывістае распаўсюджанне. У некаторых класіфікацыях клімату атаясамліваюцца з кліматычнымі паясамі.
    Климатические карты — кліматычныя карты, карты, на якіх наказа­ны асаблівасці клімату той ці іншай тэрыторыі, размяшчэнне тыпаў клімату на зямной паверхні.
    Климатические пояса — кліматычныя паясы, шыротныя паясы зямнога шара, якія выдзяляюцца па размеркаванню'сонечнага цяпла І тыпах паветраных мае. Адрозніваюць Кп. асноўныя: экватарыяльны, па два трапічныя, умераныя і палярныя (арктычны І антарктычны) і переходный: па два субэкватарыяльныя, субтрапічныя і субпалярныя (субарктычны і субантарктычны). У асноўных паясах на працягу года пануе адзін тып паветранай масы, у переходных — типы паветреных мае мяняюцца зімой І летам. У межах К. п. выдзя­ляюцца кліматычныя вобласці — вобласці Зямлі з аднолькавым тыпам клімату.
    Климатические ресурсы — кліматычныя рэсурсы, прыродныя рэсурсы, якія ўключаюць сонечную энергію, цяпло, вільгаць і энергію ветру. Агракліматычныя і рэкрэацыйныя К. р. характарызуюцца колькасцю ападкаў за вегетатыўны перыяд, паказчыкамі гадавой сумы ападкаў, тэмпературы паветра, інтэнсіўнасцю сонечнай радыяцыі, ультрафіялетавай забяспечанасцю і г. д.
    Климатические сезоны — кліматычныя сезоны, перыяды года працягласцю ў некалькі месяцаў з пэўнай агульнасцю кліматычных умоў (напрыклад, сухі і вільготны К. с. у субэкватарыяльным клімаце; вясна, лета, восень і зіма ва ўмераных шыротах).
    Климатические факторы — кліматычныя фактары, 1) фактары, якія вызначаюць характер сомоге клімету, гэта знечыць кліматаствараючыя фоктары (гееграфічная шырата, резмеркевенне сушы і мора, аддаленасць сушы од море, вкіянічныя цячэнні, вышыня мясцовасці і рэльеф, хервктар педсцілеючай паверхні, гаспадарчея дзейнесць человеке); 2) асеблівасці клімату, якія вызначаюць або ўплываюць на ход тых ці іншых прыродных або грамадскіх працэсаў.
    Климатические циклы — кліматычныя цыклы, хістанні клімату на працягу шматгадовага прамежку часу, якія паўтараюцца з пэўнай рэгулярнасцю, аднак не строга перыядычна.
    Климатический оптимум — кліматычны оптымум, пацяпленні клімату на працягу міжледавікоўяў чацвярцічнага перыяду і ў пасляледавіковы час. Адбывалася хуткае адступленне ледавікоў, раставанне ледавіковага покрыва, павышэнне ўзроўню акіяна.
    Климатическое районирование — кліматычнае раяніраванне, падзел зямной паверхні на часткі (паясы, зоны, вобласці і больш дробныя адзінкі) з больш ці менш аднароднымі кліматычнымі ўмовамі або па асобных кліматычных паказчыках.
    Климатограмма — кліматаграма, графічны паказ гадавога ходу двух якіх-небудзь элементаў клімату, напрыклад тэмпературы і ападкаў.
    Климатография — кліматаграфія, раздзел кліматалогіі, які вывучае тыпы кліматаў і іх распаўсюджанне на зямным шары, займаецца апісаннем клімату пэўных тэрыторый ці акваторый.
    Климатология — кліматалогія, навука аб кліматах зямнога шара, іх тыпах, фактарах фарміравання, распаўсюджанні і змяненні ў часе.
    Климатообразующие процессы — кліматаўтвараючыя працэсы, атмасферныя працэсы, якія вызначаюць характар клімату зямной паверхні Ў цэлым або асобных яе рэгіёнаў. Гэта цеплазварот (радыяцыйныя ўмовы на зямной паверхні і цеплаабмен паміж ёй і атмасферай), вільгацезварот паміж атмасферай і зямной паверхняй, агульная І мясновая циркуляция атмасферы.
    Климаты прошлого — кліматы мінулага, кліматычныя ўмовы ў мінулыя эпохі існавання Зямлі.
    Кобальтовые руды — кобальтавыя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для прамысловай здабычы ко­бальту. Утрымліваюць звычайна ад сотых доляў працэнта да некалькіх працэнтаў (1—2 %) металу. Выдзяляюць мыш’яковыя, сярністыя і акісленыя Кр.
    Ковыльные степи — кавыльныя стэпы, стэпы, у травяным покрыве якіх пануюць розныя віды кавылёў (Лесінга, чырванаваты, украінскі і інш.). Размяшчаюцца на поўдзень ад разнатраўных стэпаў і ўтвараюць паўднёвую падзону стэпаў.
    Колебания климата — хістанні (ваганні) клімату, цыклічныя змяненні клімату з перыядам у дзесяткі і сотні гадоў.
    Колебания ледников — хістанні (ваганні) ледавікоў, змяненні становішча канца ледавікоў. Адбываюцца пры пераменным іх наступанні і адступанні. Звязаны са змяненнямі балансу рэчыва ў ледавіку або фізічным станам самога лёду і характерам руху ледавіка. Бываюць перыядычнымі (сезонным!, векавымі; першыя абумоўлены жыўленнем ледавікоў, другія звязаны з перыядычнымі зменамі клімату) і неперыядычнымі, выпадковымі (вызываюцца тэктанічнымі, вулканічнымі і іншымі прычынамі).
    Колебания уровня моря — хістанні (ваганні) узроўню мора, ваганні свабоднай паверхні вады Сусветнага акіяна за які-небудзь прамежак часу, вымяраемыя па вертыкалі.
    Колебательные движения земной коры, осцилляционные движе­ния — хістальныя (вагальныя) рухі зямной кары, асцыляцыйныя рухі, павольныя падняцці і апусканні зямной кары, якія адбываюцца паўсюдна і бесперапынна і змяняюць адно аднаго ў часе і прасторы. 1х скорасць — ад сотых доляў мм да некалькіх см у год. Адбываюцца на працягу ўсёй геалагічнай гісторыі Зямлі і працягваюцца ў сучасны перыяд. Вызначаюць размеркаванне і змяненне абрысаў сушы і мора, абумоўліваюць утварэнне і развіццё рэльефу.
    Колки — колкі, бярозавыя, радзей асінавыя лясы ў лесастэпах і паўночным стэпе Заходняй Сібіры. Звычайна размяшчаюцца ў паніжэннях рэльефу.
    Коллювий — калювій, 1) у шырокім сэнсе — усе адкладанні ў ніжняй частцы схілаў у выглядзе шлейфаў. Утвараюцца шляхам назапашвання спаўзаючых уніз па схіле прадуктаў разбурэння горных парод; 2) у вузкім сэнсе — толькі грубашчабняватыя абвальныя і во-
    сыпныя адклады ля падножжа стромкіх схілаў; у гэтым разуменні супрацьпастаўляецца дэлювію.
    Колчеданы — калчаданы, агульная назва руд, якія складаюцца пераважна з сярністых (сульфідных) злучэнняў жалеза, медзі, нікелю, кобальту і іншых металаў.
    Кольматаж — кальматаж, натуральнае або штучнае запаўненне (заіленне) пор горных парод і грунтоў дробнымі ілістымі або гліністымі часцінкамі, якія ўносяцца ў грунт шляхам фільтравання вады. Змяняе вільгацяёмістасць і водапранікальнасць горных парод. Ужываецца для барацьбы са стратай вады праз грунт са штучных вадаёмаў і для павышэння ўрадлівасці пераважна пясчаных глеб.
    Компас — компас, прылада для вызначэння старой гарызонту і азімутаў. Асноўнай часткай магнітнага К. з’яўляецца магнітная стрэлка, якая свабодна рухаецца на вастрыі. Яна паказвае напрамак поўнач — поўдзень, што супадае з напрамкам мясцовага магнітнага мерыдыяна.