Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік
Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
Кратер — кратэр, чашападобнае або лейкападобнае паглыбленне на вяршыні ці схіле вулкана, праз якое вывяргаюцца лава, гарачыя газы, пара вады, абломкі горных парод,„ вулканічны попел, дробныя камяні. На дне К.— адно або некалькі жаролаў, праз якія паступае магма з нетраў Зямлі. Кмогуць дасягаць значных памераў (да некалькіх кіламетраў у дыяметры); у некаторых з іх утвараюцца кратэрныя азёры.
Кратерное озеро — кратэрнае возера, возера, якое ўзнікла ў кратэры вулкана ў выніку назапашвання атмасферных вод. Мае невялікія памеры, звычайна круглую форму, слаба расчлянёную берагавую лінію і адносна вялікія глыбіні (дзесяткі, іншы раз сотні м).
Краткосрочный прогноз погоды — кароткатэрміновы прагноз надвор’я, прадказанне надвор’я на тэрмін ад 1 да 3 сутак, звычайна на 24—36 гадзін. Даецца ў выніку вывучэння змяненняў надвор’я на вялікай тэрыторыі з дапамогай сінаптычных карт. Тэрмін шырока выкарыстоўваецца ў замежнай геалагічнай і геаграфічнай літаратуры.
Кремень — крэмень, мінеральнае ўтварэнне, якое складаецца з кварцу і халцэдону, рэдка з апалу. Колер ад жоўта-шэрага да чорнага. Шырока распаўсюджаны ў выглядзе канкрэцый, жаўлакоў, пластоў, радзей лінзаў і пражылак сярод вапнякоў і пісчага мелу. Утвараецца пры дыягенезе асадкаў, катагенезе горных парод і выветрыванні. У каменным веку выкарыстоўваўся чалавекам для вырабу прылад працы, наканечнікаў стрэл, а пазней як крэсіва (для высякання агню). На Беларусі каля г. п. Краснаселькі Ваўкавыскага раёна захаваліся старажытныя шахты па здабычы крэменю (археалагічны помнік).
Кремнистые породы, силициты — крамяністыя пароды, сіліцыты, трупа асадкавых горных парод, у саставе якіх больш чым 50 % мінералу крэменязёму (SiOz).
Криволесье — крывалессе, зараснікі нізкарослых (да 10 м) дрэў і хмызнякоў з крывымі стваламі і галінамі. Развіваюцца ва ўмовах нізкіх тэмператур паветра, моцных вятроў, моцных снегападаў, а таксама пры наяўнасці шматгадовай мерзлаты. Распаўсюджаны ў раўніннай і горнай лесатундры, у верхний частцы ляснога пояса і ў субальпійскім поясе горных краін.
Крики — крыкі, назва перасыхаючых рэк і часовых водных патокаў у Аўстраліі.
Криогенез, криогенные процессы — крыягенез, крыягенныя працэсы, сукупнасць фізічных, хімічных і іншых працэсаў, якія адбываюцца ў межах крыясферы і суправаджаюцца ўтварэннем лёду.
Криогенная морфоскульптура, криогенный рельеф, мерзлотный рельеф — крыягенная морфаскульптура, крыягенны рэльеф, мярзлотны 138
рэльеф, сукупнасць форм рэльефу, паходжанне і развіццё якіх звязана з прамярзаннем і адтайваннем грунту (пагоркі ўспучвання, тэрмакарставыя катлавіны, паліганальныя грунты, курумы, нагорныя тэрасы і інш.). Характэрна галоўным чынам для палярных абласцей, сустракаецца таксама ў высакагор’ях.
Криолитозона, литокриосфера — крыялітазона, літакрыясфера, верхні слой зямной кары, які характарызуецца адмоўнай тэмпературай горных парод і глеб і наяўнасцю (або магчымасцю існавання) надземных ільдоў; утварае частку крыясферы. Кхарактэрны працэсы крыялітагенезу (растрэскванне і дэфармацыя горных парод, успучванне глеб і рыхлых парод, соліфлюкцыя, тэрмакарст і інш.) і ўтварэнне форм рэльефу мярзлотнага паходжання.
Криосфера — крыясфера, абалонка Зямлі ў вобласці ўзаемадзеяння атмасферы, гідрасферы і літасферы, якая адрозніваецца адмоўнай або нулявой тэмпературай і наяўнасцю вады ў цвёрдым або пераахалоджаным стане. Ніжняя граніца праходзіць па падэшве мёрзлых і ахалоджаных горных парод (да 4—5 км у Антарктыдзе І 1,5—2 км у палярных абласцях), верхняя — на вышыні да 100 км. У яе склад уваходзяць ледзяныя воблакі, снежнае покрыва, ледзяное покрыва вадаёмаў, ледавікі, марскія льды, шматгадовая мерзлата, сезонна-мёрзлыя глебы і горныя пароды з падземнымі льдамі.
Криофилы — крыяфілы, арганізмы, якія жывуць у талых водах, на паверхні снегу і лёду, а таксама ў вадзе, што насычае лёд (аднаклетачныя водарасці, некаторыя чэрві і насякомыя). Масавае размнажэнне водарасцей іншы раз выклікае афарбаванне снегу або лёду ў чырвоныя, жоўта-бурыя і іншыя кодеры.
Криофиты — крыяфіты, расліны сухіх і халодных месцапражыванняў. Сумесна з псіхрафітамі (раслінамі халодных вільготных месцазнаходжанняў) утвараюць аснову расліннага покрыва тундр, альпійскіх лугоў, горных восыпаў і скал у высакагор’ях.
Крип — крып, павольнае няспыннае змяшчэнне (спаўзанне) рыхлага грунту ўніз па схіле пад дзеяннем сілы цяжару.
Криптодепрессии — крыптадэпрэсіі, катлавіны азёр, дно якіх размешчана ніжэй узроўню акіяна, а водная паверхня ляжыць вышэй яго (катлавіны азёр Байкал, Танганьіка і інш.).
Криптозойский эон, криптозой — крыптазойскі эон, крыптазой, буйнейшы прамежак геалагічнага часу, калі ствараліся дакембрыйскія тоўшчы без яўных рэшткаў шкілетнай фауны. Ахоплівае дакембрый.
Криптофиты — крыптафіты, шматгадовыя травяністыя расліны, надземный органы якіх адміраюць у сувязі з наступлением неспрыяльных умоў для вегетацыі, а пупышкі ўзнаўлення знаходзяцца пад зямлёй у цыбулінах, клубнях, карэнішчах ці пад вадой (белы гарлачык, напрыклад).
Кристалл — крышталь, цвёрдае цела, якое мае форму правільнага многавугольніка, што абумоўлена заканамерным размяшчэннем атамаў у
выглядзе крышталічнай рашоткі. Большасць цвёрдых матэрыялаў з’яўляюцца полікрышталямі, адзінкавыя К-— монакрышталі.
Кристаллизация — крышталізацыя, працэс росту крышталёў з моманту іх зараджэння; можа адбывацца з вадкага стану (раствору, расплаву, магмы), газападобнага і цвёрдага (шклоўтварэнне).
Кристаллические горные породы — крышталічныя горныя пароды, магматычныя і метамарфічныя горныя пароды, якія складаюцца ў асноўным або цалкам з буйных, добра распазнавальных крышталёў розных мінералаў.
Кристаллические сланцы — крышталічныя сланцы, метамарфічныя горныя пароды, якія характарызуюцца крышталічнай будовай і сланцаватай тэкстурай. Складаюцца пераважна з кварцу, палявога шпату і цёмнаколерных мінералаў (слюды, амфіболаў і інш.). Адрозніваюць артасланцы (узніклі пры метамарфізме вывержаных горных парод) і парасланцы (вынік метамарфізацыі асадкавых парод). Кс. складаюць фундамент платформ і ніжні, структурны паверх складкаватых збудаванняў.
Кромерское межледниковье — кромерскае міжледавікоў’е, міжледавіковая эпоха, якая выдзелена на тэрыторыі Заходняй Еўропы і адпавядае гюнц-міндэльскаму міжледавікоўю альпійскай стратыграфічнай схемы.
Круговорот веществ — кругаварот рэчываў, працэсы пераўтварэння і перамяшчэння рэчыва ў прыродзе, якія шматразова паўтараюцца і маюць больш ці менш цыклічны характар. Забяспечвае шматразовасць працэсаў і іх высокую сумарную эфектыўнасць пры абмежаваных зыходных колькасцях рэчыва і энергіі. Канечная стадыя кругавароту не супадае поўнасцю з яго пачаткам; разрыў паміж імі з’яўляецца вектарам накіраванага змянення, г. зн. развіцця. Агульны К. р. на Зямлі складаецца з асобных яго відаў і працэсаў: кругавароту вады, біялагічнага кругавароту, кругавароту газаў, хімічных элементаў і г. д. Значны ўплыў на яго робіць гаспадарчая дзейнасць чалавека.
Круговорот воды — кругаварот вады, няспынны pyx вады на зямной паверхні, які суправаджаецца зменай яе фізічнага стану І праходжаннем праз вадкую, газападобную І цвёрдую фазы. Адбываецца пад уздзеяннем сонечнага цяпла і сілы цяжару. Адрозніваюць малы, або акіянічны, Кв. (выпарэнне вады з паверхні акіяна і выпадзенне атмасферных ападкаў на паверхню акіяна) і вялікі, або сусветны, К. в. (выпарэнне вады з паверхні акіяна — перанос вадзяной пары паветранымі плынямі на мацерыкі, выпадзенне ападкаў — паверхневы і падземны сцёкі вод сушы ў акіян). Выпарэнне вады І выпадзенне ападкаў паўтараюцца шматразова.
Крупа — крупа, цвёрдыя атмасферныя ападкі ў выглядзе акругленых ядзерак — або мяккіх (снежная крупа), або цвёрдых з белым ядром (ледзяная крупа). Выпадае з кучава-дажджавых воблакаў, пераважна вясной І восенню пры тэмпературах, блізкіх да нуля.
Кругосветные плавания — кругасветныя плаванні, плаванні, пры якіх перасякаюцца ўсе мерыдыяны Зямлі. Першае К. п. было зроблена ў 1519—1522 гг. іспанскай эспедыцыяй Ф. Магелана.
Крупномасштабные карты — буйнамаштабныя карты, геаграфічныя карты маштабу 1 : 200 000 і буйнейшыя.
Крутизна склонов — крутасць схілаў, вугал паміж гарызантальнай плоскасцю і паверхняй схілу. На тапаграфічных картах вызначаецца з дапамогай шкалы залажэння.
Крылья складки — крылы складкі, часткі складкі па абодва бакі ад шарніра — месца выпуклага ці выгнутага перагіну пластоў горных парод.
Кряж — краж, лінейна выцягнутае ўзвышша, часта з мяккімі круглявымі абрысамі. Звычайна гэта рэшткі старажытных, модна разбураных горных краін (Ціманскі краж, Данецкі і інш.).
Ксеротермический период — ксератэрмічны перыяд, перыяд з сухім і цёмплым кліматам, які адпавядае суббарэальнай фазе пасляледавікоўя (каля 4500—2500 гадоў назад).
Ксерофилы — ксерафілы, жывёлы, якія прыстасаваны да жыцця ў сухіх раёнах, пры недахопе вільготнасці (напрыклад, суслікі, якія ўпадаюць у спячку ў сухі перыяд, вярблюды і інш.).
Ксерофиты — ксерафіты, расліны, якія растуць ва ўмовах недастатковага ўвільгатнення і якія ўстойлівыя да атмасфернай і глебавай засухі. Распаўсюджаны ў стэпах, паўпустынях і пустынях і горных абласдях (напрыклад, кавыль, ціпчак, палын, астрагал і інш.). Асобную групу Кутвараюць сукуленты — расліны, якія назапашваюць вільгаць у сцяблах ці лістах.
Култук — култук, назва вузкіх закрытых заліваў на берагах Каспійскага і Азоўскага мораў, возера Байкал.
Культурно-поливные почвы — культурна-паліўныя глебы, глебы, якія доўгі час выкарыстоўваюцца чалавекам ва ўмовах арашэння і значна ім зменены. Характарызуюцца аднародным механічным саставам, нязначнай колькасцю перагною, невыразнасцю ілювіяльнага гарызонту.
Культурный растения — культурный расліны, расліны, якія вырошчваюцца чалавекам.
Культурный ландшафт — культурны ландшафт, геаграфічны ландшафт, мэтанакіравана і модна зменены гаспадарчай дзейнасцю чалавека (напрыклад, аазісы ў пустынях).
Культурный слой — культурны слой, слой глебы і грунтоў на месцах старажытных паселішчаў, які ўтрымлівае сляды дзейнасці чалавека (рэшткі вогнішчаў, каменныя вырабы, косці жывёл і т. п.). Таўшчыня ад некалькіх см да 30—35 м.