Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Лесной кадастр — лясны кадастр, звод навуковых звестак аб лясных рэсурсах (іх колькасці, якасці, прыналежнасці, эканамічнай ацэнцы). З’яўляецца састаўной часткай зямельнага кадастру.
Лесные горные пояса — лясныя горныя паясы, вышынныя прыродныя паясы з перавагай лясных ландшафтаў. Найбольш развіты па вертыкалі ў экватарыяльных шыротах, адкуль паступова звужаюцца пры руху на поўнач і поўдзень. Распаўсюджаны галоўным чынам у тарах лясных абласцей, аднак ёсць і ў горных сістэмах засушлівых раёнаў.
Лесные зоны — лясныя зоны, прыродныя зоны ўмераных, субтрапічных, трапічных, субэкватарыяльных паясоў і экватарыяльнага поя­са, у натуральных ландшафтах якіх пераважае лясная дрэвава-хмызняковая расліннасць. Распаўсюджаны галоўным чынам у Паўночным паўшар’і і размешчаны звычайна ва ўмовах дастатковага або залішняга ўвільгатнення.
Лесные зоны умеренного пояса — лясныя зоны ўмеранага пояса, агульная назва зоны тайгі, змешаных і шыракалістых лясоў умеранага пояса Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, а таксама ўмеранага пояса Паўднёвага паўшар’я — поўдзень Чылі, Тасманіі, Новай Зеландыі.
Лесные полосы, ветрозащитные полосы — лясныя палосы, ветраахоўныя палосы, штучныя лясныя насаджэнні (дрэвы і хмызнякі) у выглядзе стужак (на палях, у ярах, лагчынах, уздоўж дарог, арашальных і суднаходных каналаў і т. п.). Садзейнічаюць затрыманню і назапашванню снегу і вільгаці, прадухіляюць глебавую эрозію, ахоўваюць палі ад засухі і сухавеяў, а дарогі і каналы — ад снежных і пясчаных заносаў.
Лесные ресурсы — лясныя ресурсы, адзін з важнейшых відаў пры-
родных біялагічных рэсурсаў. Сіоды ўключаюцца запасы драўніны і разнастайныя недраўняныя рэсурсы — тэхнічныя (жывіца, корак і інш.), кармавыя, паляўніча-прамысловыя, харчовыя (грыбы, плады, ягады, арэхі і інш.), лекавыя расліны. Лес мае таксама важнае прыродаахоўнае, аздараўленчае і эстэтычнае значэнне. Л. р. належаць да ўзнаўляемых рэсурсаў. Лясы пакрываюць больш за 1/4 плошчы сушы Зямлі, запасы драўніны перавышаюць 300 млрд м3. Лясістасць Беларусі — 33,9 % (8 млн га), эксплуатацыйныя запасы драўніны 300 млн м3.
Лесомелиорация — лесамеліярацыя, паляпшэнне прыроднага асяроддзя або мэтанакіраванае змяненне яго асобных кампанентаў шляхам лесанасаджэння, змены пароднага і ўзроставага саставу дрэвава-хмызняковых раслін, аптымізацыі суадносін лесапакрытых плошчаў і бязлесных і іншых лесаводчых мерапрыемстваў. Ажыццяўляецца галоўным чынам для павышэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур (агралесамеліярацыя).
Лесопарк — лесапарк, лясны масіў, які знаходзіцца ў зялёнай зоне гарадоў, прамысловых цэнтраў, рабочых пасёлкаў і іншых населеных пунктаў і выкарыстоўваецца ў мэтах адпачынку насельніцтва.
Лесостепи — лесастэпы, прыродная зона ўмеранага пояса ва ўнутраных раёнах мацерыкоў, размешчаная на поўдзень ад лясных зон (Сярэдне-Дунайская нізіна, сярэдняя паласа Усходне-Еўрапейскай раўніны, поўдзень Сібіры і Далёкага Усходу, паўночны ўсход Кітая, поўнач Вялікіх і захад Цэтральных раўнін у Паўночнай Амерыцы). Клімат Л.— умераны, кантынентальны, пераходны ад вільготнага да сухота, з халоднай, звычайна снежнай зімой (сярэднія тэмпературы студзеня ніжэй за —5 °C), цёплым, параўнальна вільготным летам (сярэднія тэмпературы ліпеня да + 25 °C) і гадавой сумай ападкаў 400—1000 мм. Расліннасць —лясная (шыракалістыя, драбналістыя і хваёвыя віды дрэў) і травяная, стэпавая (карэнішчавыя злакі, разнатраўе). Глебы — шэрыя лясныя і чарназёмы. Водзяцца лясныя і стэпавыя жывёлы. Зона моцна зменена чалавекам.
Лесотундра — лесатундра, прыродная зона субарктычнага пояса ў паўночных раёнах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Размяшчаецца паміж тундрай і тайгой. Клімат субарктычны, халодны, з доўгай марознай зімой (сярэднія тэмпературы студзеня ад —10 да —40 °C, кароткім халаднаватым летам (сярэдняя тэмпература ліпеня ад + 10 да + 14 °C) і гадавой колькасцю ападкаў да 400 мм; ападкі перавышаюць выпарэнне. Многа рэк і азёр, распаўсюджана шматгадовая мерзлата. Расліннае покрыва — чаргаванне тундраў (імхі, лішайнікі, нізкія злакі, хмызнякі і хмызнячкі), рэдкалессяў (часцей за ўсё з невысокіх лістоўніц, елак і бяроз), балот і лугоў. Глебы тундрава-глеевыя, падзолістыя і тарфянабалотныя. Водзяцца жывёлы тундры і тайгі. Развіта аленегадоўля, пушны і зверабойны промыслы.
Лёсс — лёс, аднародныя, звычайна неслаістыя, порыстыя, злёгку сцэментаваныя, мергелістыя або сугліністыя покрыўныя адклады. Па 154
колеру бываюць ад палевых да светла-жоўтых або жаўтавата-карычневых. Магутнасць ад некалькіх м да 100—200 м. Пры абвалах утвараюць вертыкальныя схілы. Валодаюць прасадачнымі ўласцівасцямі. Шырока распаўсюджаны ў паўднёвых раёнах Усходне-Еўрапейскай раўніны, у Сярэдняй Азіі, у Паўночным Кітаі, у некаторых абласцях Цэнтральнай Еўропы, у Паўночнай Амерыцы. На Л. развіваюцца ўрадлівыя глебы.
Лёссовые отложения — лёсавыя адклады, асадкавыя пароды, якія па знешняму выгляду напамінаюць лёс, а па складу адносяцца да пылаватых суглінкаў і супесяў. Ад лёсаў адрозніваюцца наяўнасцю слаістасці і праслоек галечнікаў, больш гліністым складам, меншай порыстасцю і прасадачнасцю. У цэнтральнай і паўночнай частках Усходне-Еўрапейскай раўніны Л. а. вядомы пад назвай покрыўных суглінкаў, распаўсюджаных на поўнач ад абласцей развіцця тыповых лёсаў. Л. а. на Беларусі распаўсюджаны пераважна ў цэнтральнай частцы і на ўсходзе. Нярэдка Л. а і лёс аб’ядноўваюць над назвай лёсападобных парод.
Летнее время — летні час, час, пераведзены на адну гадзіну ўперад адносна асноўнага часу, выкарыстоўваемага ў той або іншай краіне. Уводзіцца ў многіх краінах свету ў летні перыяд з мэтай больш рацыянальнага выкарыстання насельніцтвам светлавой часткі сутак. Пераход да Л. ч. ажыццяўляецца ў апошнюю нядзелю сакавіка.
Летнее солнцестояние — летняе сонцастаянне, момант часу, калі Сонца праходзіць цераз самы паўночны пункт экліптыкі, схіленне якога 23°27' (21 або 22 чэрвеня). Лічыцца пачаткам астранамічнага лета ў Паўночным паўшар’і.
Летний паводок — летняя паводка, кароткачасовы ўздым узроўню вады ў рацэ летам у выніку раставання высакагорных снягоў і ледавікоў, выпадзення дажджоў.
Лето — лета, пара года, кліматычны сезон з найбольш высокімі для дадзенай тэрыторыі тэмпературамі паветра. У астранамічным разуменні — прамежак часу ад летняга сонцастаяння да асенняга раўнадзенства (з 21—22 чэрвеня да 23 верасня ў Паўночным паўшар’і, з 21—22 снежня да 20—21 сакавіка ў Паўднёвым). Летнімі месяцам! ў Паўночным паўшар’і лічацца чэрвень, ліпень, жнівень, у Паўднёвым — снежань, студзень, люты. На Беларусі Л.— самая працяглая пара года (пачынаецца ў пачатку мая і заканчваецца ў другой палове верасня).
Лианы — ліяны, пазаярусныя, паўзучыя і павойныя расліны. У якасці апоры выкарыстоўваюць акаляючыя расліны (прычэпліваюцца да апоры, абвіваюцца вакол яе або прымацоўваюцца пры дапамозе спецыяльных каранёў). Могуць быць дрэвамі і травамі. Распаўсюджаны пераважна ў тропіках і субтропіках (пальма ратанг, ваніль і інш.); асобныя віды (хмель, ламанос і інш.) сустракаюцца ў лясах умеранага пояса. Важнейшыя культурный Л.— хмель, вінаград, некаторыя бабовыя (гарох).
Ливень, ливневые осадки — лівень, ліўневыя ападкі, кароткачасо-
выя, аднак інтэнсіўныя атмасферныя ападкі (дождж, снег, крупа) Выпадаюць звычайна з кучава-дажджавых воблакаў на невялікай плошчы, пачынаюцца і заканчваюцца рэзка: кроплі і сняжынкі буйныя.
Ливневый сток — ліўневы сцёк, сцёк рэк і часовых вадацёкаў, які ўзнікае ў выніку выпадзення ліўняў. Характарызуецца больш хуткім, чым у час разводдзя, уздымам і спадам узроўняў.
Лигнит — лігніт, паліўны карысны выкапень. Слабавуглефікаваная драўніна (галоўным чынам хвойных раслін), бурага колеру, якая захавала анатамічную будову раслінных тканак і па знешняму выгляду падобна да звычайнай драўніны.
Лиман — ліман, мелкаводны марскі заліў, які ўтварыўся ў расшыраных вусцях рэк пры апусканні берагавой сушы (ліманы Дняпроўскі, Днястроўскі Чорнага мора).
Лиманные озёра — ліманныя азёры, адасобленыя пры дапамозе кос прыбярэжныя ўчасткі мора. Распаўсюджаны, напрыклад, на берагах Чорнага і Азоўскага мораў.
Лимнология, озероведение — лімналогія, возеразнаўства, раздзел гідралогіі сушы, які вывучае азёры, вадасховішчы, сажалкі і ўвесь комплекс працякаючых у іх фізічных, хімічных і біялагічных працэсаў.
Лймнофйлы — лімнафілы, жывёлы мацерыковых вадаёмаў, галоўным чынам азёр і сажалак.
Лйманйт — ліманіт, зборная назва парашкападобных, зямлістых природных агрэгатаў — гідравокіслаў жалеза. Утварае буйныя прамысловыя месцараджэнні жалезных руд. На Беларусі адзначаны ў шматлікіх рудапраяўленнях і невялікіх радовішчах балотных і жалезных руд.
Линейная эрозия, русловая эрозия — лінейная эрозія, рэчышчавая эрозія, размыў горных парод І глеб цякучымі водамі лінейна, уздоўж рэчышча. Водны паток паглыбляе рэчышча (глыбінная эрозія) і пашырае яго (бакавая эрозія), выпрацоўваючы лінейныя формы размыву (разоры, яры, лагчыны, даліны). Прадукты эрозіі адкладаюцца ў ніжняй частцы воднага патоку, дзе памяншаецца яго скорасць і жывая сіла.
Линейные извержения, трещинные извержения — лінейныя вывяржэнні, трэшчынныя вывяржэнні, выліванне вадкай, галоўным чынам базальтавай, лавы па лінейных трэшчынах зямной кары.
Линейный масштаб — лінейны маштаб, прамая лінія, падзеленая на роўныя адрэзкі з надпісамі, якія паказваюць даўжыню адпаведных ім адрэзкаў у натуры. Выкарыстоўваецца для вымярэння адлегласцей на карце.
Линза — лінза, геалагічнае цела сачавіцападобнай (лінзападобнай) формы. Магутнасць да краёў памяншаецца, а цела выкліноўваецца.
Линия перемены даты — лінія перамены даты, умоўная лінія на паверхні зямнога шара для размежавання месцаў, дзе ў адзін І той жа момант часу каляндарныя даты розняцца на адзін дзень. Праведзена на Ціхім акіяне, у значнай сваей частцы па мерыдыяну 180°. На ўсход ад Л. п. д. каляндарная дата на адзін дзень меншая, чым на захад. Калі
судна ці самалёт перасякае Л. п. д. з захаду на ўсход, у ліку каляндарных дат вяртаюцца на адзін дзень назад; пры руху з усходу на захад к каляндарнай даце прыкладаюць адзін дзень.
Липарит, риолит — ліпарыт, рыаліт, кіслая эфузіўная горная парода; па складу адпавядае граніту. Асноўная маса звычайна шклопадобная, радзей скрытакрышталічная. Украпінкі прадстаўлены кварцам, палявымі шпатамі, біятытам і іншымі мінераламі. Утварае вулканічныя патокі, купалы і дайкі. Напаўняльнік бетонаў, сценавы і абліцовачны камень.