Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Международный полярный год (МПГ) — Міжнародны палярны год (МПГ), перыяд адначасовых геафізічных назіранняў у палярных абласцях Зямлі і ў асобных горных ледавіковых раёнах сіламі шэрага краін па агульнай праграме і адзінай методыцы. Адрозніваюць першы (жнівень 1882 г,—жнівень 1883 г.) і другі (жнівень 1932 г.—жнівень 1933 г.) МПГ.
Международный союз охраны природы и природных ресурсов (МСОП) — Міжнародны саюз аховы прыроды і прыродных рэсурсаў (МСАП), міжнародная арганізацыя, якая заснавана ў 1948 г. Мае кансультатыўны статус. У яе склад уваходзяць 58 краін, звыш 500 урадавых, навуковых і грамадскіх устаноў 116 краін (1986 г.) Выдае міжнародную Чырвоную кнігу відаў раслін і жывёл, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, Зялёную кнігу ландшафтаў, якія знаходзяцца пад пагрозай разбурэння і інш. МСАП распрацавана сусветная стратэгія аховы прыроды і рэкамендацыі для краін па яе ажыццяўленню.
Междуречье — міжрэчча, мясцовасць паміж дзвюма суседнімі рэка-
мі. Уключае водападзельную прастору і схілы сумежных далін. Тэрмін «М.» ужываецца галоўным чынам у адносінах да раўнінных тэрыторый. Паверхня М. звычайна слаба закранута эразійным расчляненнем.
Межень — межань, перыяд з найбольш нізкім устойлівым узроўнем вады ў рацэ. У М. расход і сцёк рэк нязначныя, асноўнай крыніцай жыўлення з’яўляюцца падземныя воды. Ва ўмераных і высокіх шыротах адрозніваюць летнюю і зімнюю М. Летняя М. наступав ў выніку вялікага паглынання ападкаў глебай і моцнага выпарэння, зімняя — у выніку адсутнасці паверхневага жыўлення. Гэтыя з’явы яскрава выкарыстаны на рэках Беларусі.
Межледниковье, интергляциал — міжледавікоўе, інтэргляцыял, прамежак часу паміж дзвюма ледавіковымі эпохамі (ледавікоўямі). У чацвярцічным перыядзе характарызаваўся вызваленнем ад ледавіковых покрываў умераных шырот, пацяпленнем клімату, адкладаннем асадкаў неледавіковага паходжання, шырокім распаўсюджаннем цеплалюбівай флоры і фауны.
Межматериковые моря — міжмацерыковыя моры, міжземныя моры, якія размяшчаюцца паміж двума або некалькімі мацерыкамі (напрыклад, Міжземнае, Чырвонае моры). Адрозніваюцца вялікімі глыбінямі, самастойнай сістэмай цячэнняў, прыліваў і своеасаблівым размеркаваннем тэмпературы, салёнасці і шчыльнасці марской вады.
Межмерзлотные воды — міжмярзлотныя воды, падземныя воды абласцей распаўсюджання шматгадовай мерзлаты, якія ўтвараюць ваданосныя гарызонты, слаі, лінзы, зоны ўнутры тоўшчы мёрзлых горных парод.
Межостровные моря — міжастраўныя моры, моры, якія размяшча­юцца паміж астравоў, парогі і мелкаводдзі паміж якімі перашкаджаюць свабоднаму водаабмену з адкрытай часткай акіяна. Звычайна неглыбокія. Амаль усе яны знаходзяцца сярод астравоў Малайскага архіпелага (моры Яванскае, Банда, Сулавесі і інш.).
Межпассатное противотечение, экваториальное противотечение — міжпасатнае супрацьцячэнне, экватарыяльнае супрацьцячэнне, паверхневыя кампенсацыйныя цячэнні ў нізкіх шыротах акіянаў паміж Паўночным і Паўднёвым пасатнымі цячэннямі. Накіраваны з захаду на ўсход. У Атлантычным і Ціхім акіянах размешчаны на 3—10° пн. ш., у Індыйскім — на 9—10° пд. ш.
Межпластовые воды — міжпластавыя воды, падземныя воды, якія заключаны паміж воданепранікальнымі слаямі. Жывяцца на ўчастках, дзе адсутнічае верхні воданепранікальны слой; бываюць напорнымі і ненапорнымі, са звычайнай і павышанай тэмпературай, прэснымі, мінеральнымі і расоламі.
Мезозойская складчатость — мезазойская складкаватасць, гораўтварэнне ў мезазойскую эру геалагічнай гісторыі Зямлі. Найбольш інтэнсіўна праявілася ўздоўж узбярэжжа Ціхага акіяна, асабліва ў яго паўночнай палове. У М. с. утварылася асноўная частка Кардыльер
Паўночнай Амерыкі, горы Паўночнага Усходу Сібіры (хрыбты Верхаянскі, Чэрскага і інш.) і часткова горы Індакітая.
Мезозойская эра, мезозой — мезазойская эра, мезазой, чацвёртая эра геалагічнай гісторыі Зямлі, што наступила за палеазойскай эрай і папярэднічала кайназойскай. Працягласць каля 173 млн гадоў. Раздзяляецца на тры перыяды: трыясавы, юрскі, мелавы. Для М. э. характэрны мезазойская складкаватасць, росквіт голанасенных раслін і паўзуноў, развіццё птушак і з’яўленне млекакормячых, утварэнне многіх карысных выкапняў (вуглёў, нафты, солей, руд металаў).
Мезоклимат — мезаклімат, клімат параўнальна невялікай тэрыторыі.
Мезорельеф — мезарэльеф, формы рэльефу, сярэднія па памерах паміж макрарэльефам і мікрарэльефам з ваганнямі вышынь, якія звычайна не перавышаюць некалькіх дзесяткаў м (даліны малых рэк, яры, другарадныя адгалінаванні хрыбтоў, марэнныя ўзгоркі, дзюны і інш.). Утвораны пераважна знешнімі працэсамі (дзейнасцю цякучых вод, ветру, ледавікоў).
Мезосфера — мезасфера, слой атмасферы, які ляжыць на вышыні ад 50 да 80—85 км. Характарызуецца паніжэннем сярэдняй тэмпературы з вышынёй (прыкладна ад 0 °C ля ніжняй граніцы да — 90 °C ля верхний).
Мезотрофное болото, переходное болото, лесное болото — мезатрофнае балота, пераходнае балота, лясное балота, балота па характару жыўлення і расліннасці прамежкавае паміж нізіннымі і верхавымі балотамі; мае ўмеррнае мінеральнае жыўленне. Расліны на павышаных участках (купіны, павышэнні каля пнёў) жывяцца ў асноўным за лік увільгатнення атмасфернымі ападкамі. У паніжэннях, дзе не страчана сувязь з грунтавымі водамі, распаўсюджаны расліны нізінных балот.
Мезотрофное озеро — мезатрофнае возера, возера з умеранай колькасцю пажыўных рэчываў для водных арганізмаў. Займае прамежкавае становішча паміж еўтрофнымі і алігатрофнымі азёрамі. Характарызуец­ца празрыстай вадой, добра развітым планктонам, параўнальна разнастайнай доннай фаунай. Да М. а. належаць у асноўным сярэднееўрапейскія раўнінныя азёры, у тым ліку многія азёры Беларусі.
Мезотрофные растения — мезатрофныя расліны, расліны, умерана патрабавальныя да наяўнасці ў глебе пажыўных рэчываў. Займаюць прамежкавае становішча паміж еўтрофнымі і алігатрофнымі раслінамі (напрыклад, елка).
Мезофиты — мезафіты, расліны, якія растуць ва ўмовах больш ці менш дастатковага, аднак не залішняга ўвільгатнення. Займаюць пра­межкавае становішча паміж ксерафітамі і гіграфітамі. Пераважаюць ва ўмераных паясах, у лясной і лесастэпавай зонах, а таксама ў лясах тропікаў і субтропікаў. Прыклады — лістападныя дрэвы і хмызнякі, большая частка лугавых і лясных траў.
Мел — мел, асадкавая горная парода арганічнага паходжання,
складзеная пераважна вуглякіслым кальцием. Белага колеру, рыхлая. Служыць сыравінай для атрымання вапны, цэменту, выкарыстоўваецца таксама ў шкляной, цэлюлозна-папяровай, гумавай прамысловасці. У Беларусі асноўныя месцараджэнні мелу знаходзяцца на ўсходзе Магілёўскай і захадзе Гродзенскай вобласці.
Мелиоративная география — меліярацыйная геаграфія, напрамак у сучаснай геаграфіі, які вывучае прыродныя комплексы, што патраоуюць меліярацыі, а таксама комплексы, якія ў значнай ступені фарміруюцца ў выніку ажыццяўлення меліярацыйных мерапрыемстваў (арашэнне, асушэнне зямель і інш.). Важнейшая задача М. г.— геаграфічнае абгрунтаванне мерапрыемстваў па рацыянальнаму размяшчэнню розных відаў меліярацыі на тэрыторыі краіны.
Мелиоративное почвоведение — меліярацыйнае глебазнаўства, раздзел глебазнаўства, які распрацоўвае метады меліярацыі глеб, што валодаюць невялікай урадлівасцю (засоленых, забалочаных, балотных і інш.).
Мелиорация — меліярацыя, сістэма мерапрыемстваў па паляпшэнню зямель, павышэнню іх прадукцыйнасці; адзін з напрамкаў інтэнсіфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. М. уключае арашэнне, абвадненне, асушэнне зямель, вапнаванне глеб, барацьбу з эрозіяй і з’яўляецца сродкам доўгатэрміновага захавання ўрадлівасці глебы. У Беларусі галоўны від М.— асушэнне балот і пераўвільготненых зямель.
Мелководные отложения — мелкаводныя адклады, трупа марскіх асадкаў, якія назапашваюцца на глыбінях да 200 м.
Мелкозём — драбназём, часцінкі глеб і горных парод памерам ме­ней за 1 мм.
Мелкосопочник — драбнасопачнік, хаатычна раскіданыя ўзгоркі і групы ўзгоркаў (50—100 м адноснай вышыні), раздзеленыя шырокімі плоскімі катлавінамі і далінамі. Утвараецца ў выніку разбурэння гор­ных краін з неаднародным складам горных парод ва ўмовах кантынентальнага клімату. Прыклад — Казахскі драбнасопачнік.
Меловой период, мел — мелавы перыяд, мел, трэці (апошні) перыяд мезазойскай эры. Пачаўся 137 млн гадоў таму назад і працягваўся каля 70 млн гадоў. Для М. п. характэрныя: наступание мораў на сушу, пачатак альпійскай складкаватасці, узнікненне пакрытанасенных раслін, выміранне мезазойскіх паўзуноў, развіццё птушак і з’яўленне млекакормячых, утварэнне многіх карысных выкапняў (вугаль, нафта, гаручыя сланцы, фасфарыты, руды волава, мыш’яку, сурмы, золата, серабра, медзі, свінцу).
Мензульная съёмка — мензульная здымка, комплекс работ, якія выконваюцца з дапамогаю мензулы і кіпрэгеля, з мэтаю атрымання здымачнага арыгінала тапаграфічнага плана ці карты. Для здымкі мензулу з планшэтам устанаўліваюць над пунктам здымачнай сеткі, арыентуюць і паслядоўна вызначаюць становішча і вышыні пунктаў сітуацыі, з дапамогай умоўных знакаў паказваюць аб’екты. Рэльеф
адлюстроўваюць гарызанталямі, вышыннымі адзнакамі і ўмоўнымі зна­кам!. М. з. прымяняецца на невялікіх участках і ў тых выпадках, калі немэтазгодны іншыя метады здымкі.
Мергель — мергель, асадкавая рыхлая горная парода, складзеная кальцытам, даламітам і гліністымі мінераламі. Колер — светла-шэры. М.— сыравіна для атрымання цэменту. У Беларусі буйнейшае месцараджэнне М.— Камунарскае ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці.
Мерзлотно-таёжные почвы — мярзлотна-таежныя глебы, глебы, якія развіты ў раёнах з халодным рэзка кантынентальным кліматам І наяўнасцю шматгадовай мерзлаты (звычайна на глыбіні 1 —1,2 м). У верхнім гарызонце значнае ўтрыманне гумусу (8—12%), ніжэй яго колькасць х’утка паніжаецца. Рэакцыя кіслая, ападзоленасць адсутнічае або слаба выражана. Па ўсяму профілю — сляды мярзлотных з’яў (трэшчынаватасць, сарціроўка матэрыялу, перамяшчэнне глебавых мае і інш.).
Мерзлотный рельеф, криогенный рельеф, криогенная морфоскульптура — мярзлотны рэльеф, крыягенны рэльеф, крыягенная морфаскульптура, сукупнасць форм рэльефу, паходжанне і развіццё якога звязана з працэсамі прамярзання і раставання грунтоў. Характэрны галоўным чынам для абласцей, дзе распаўсюджаны шматгадовамёрзлыя грунты, сустракаецца таксама ў высакагор’ях.