Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Молибденовые руды — малібдэнавыя руды, прыродныя мораль­ный ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для прамысловай здабычы малібдэну. Сярэдняе ўтрыманне металу ў рудзе 0,06—1 %. Галоўны мінерал — малібдэніт. Радовішчы па паходжанню пераважна гідратэрмальныя, найбольшыя з іх на Каўказе, у Казахстане, ЗША, Мексіцы, Канадзе.
Молния — маланка, бліскавіца, гіганцкі электрычны разрад у атмасферы, які праяўляецца звычайна яркай успышкай святла і суправаджаецца громам. Найбольш часта ўзнікае ў кучава-дажджавых воблаках; пры гэтым М. назіраюцца ў саміх воблаках або дасягаюць зямлі. М. часцей за ўсё бываюць лінейнымі. Асаблівы характар маюць плоскія і шаравыя М.
Молодой лёд — малады лёд, марскі лёд ва ўзросце меней аднаго года. Таўшчыня 10—30 см, салёнасць ад 2 да 10 %. Бывае ў выглядзе ледзянога сала, блінчатага лёду, ніласу, снежуры, шугі, маладзіка, ледзяных закрайкаў і г. д. (у залежнасці ад умоў і стадыі ўтварэння).
Монаднок — манаднок, ізаляваныя астанцы невялікіх памераў, якія складзены цвёрдымі і болып стойкімі да выветрывання і дэнудацыі горнымі пародамі ў параўнанні з пародамі, што складаюць акаляючую тэрыторыю. Тэрмін ужываецца галоўным чынам у Паўночнай Амерыцы.
Мониторинг — маніторынг, інфармацыйная сістэма, асноўная зада­ча якой — назіранне і ацэнка стану прыроднага асяроддзя пад уплывам антрапагенных уздзеянняў з мэтаю рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і аховы акаляючага асяроддзя. Найбольш развітой сістэмай М. з’яўляецца кантроль за забруджваннем воднага і паветранага асяроддзя. Адрозніваюць М.: лакальны біяэкалагічны, або санітарна-гігіенічны, рэгіянальны геасістэмны, або прыродна-гаспадарчы, і глабальны біясферны. Існуюць спецыялізаваныя станцыі М., назіранні вядуцца таксама і ў біясферных запаведніках.
Моногляцнолйзм — монагляцыялізм, гіпотэза аднаразовасці покрыўнага абледзянення ў чацвярцічным (антрапагенавым) перыядзе.
Монолит — маналіт, 1) узор горнай пароды (цэльная глыба), які ўзяты без парушэння складу, уласцівага пародзе ў натуральным заляганні; памер у папярочніку да некалькіх м. Узор глебы — глебавы маналіт; 2) буйны ўзор снегу (лёду), які выпілены са снежнай (ледзяной) тоўшчы і прызначаны для лабараторнага даследавання.
Море — мора, частка акіяна, больш ці менш адасобленая сушай або падводнымі падняццямі і якая адрозніваецца сваімі прыроднымі ўмовамі (глыбінёй, рэльефам дна, тэмпературай, салёнасцю, хваляваннем, цячэннямі, прылівамі, арганічным жыццём). Самым цёплым (да 32°) і салёным (да 42°/оо) з’яўляецца Чырвонае мора. Па асаблівасцях і прыродных умовах М. раздзяляюцца на ўскраінныя, унутраныя, міжастраўныя, міжмацерыковыя і ўнутрымацерыковыя.
Морена — марэна, цвёрды абломкавы матэрыял, які пераносіцца ледавіком і адкладваецца пры яго раставанні. Складаецца з несартаваных абломкаў горных парод (валуноў, шчэбню, гравію, пяскоў,
супеску, суглінкаў, глін). М. утвараюць характэрны марэнны рэльеф. У Беларусі М.— адзін з асноўных відаў грунтоў, яна служыць сыравінай для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, з’яўляецца мацярынскай пародай глеб, змяшчае падземныя воды.
Морена напору, напорная морена — марэна напору, напорная марэна, дуга або валападобныя грады, якія ўтвораны ў выніку гляцыядыслакацый (напору ледавіка) і складзены рыхлымі адкладаннямі рознага паходжання (галоўным чынам ледавіковага і водналедавіковага), ёсць таксама адарванні карэнных парод. Многія М. н. адрозніваюцца значнай вышынёй і інтэнсіўнымі парушэннямі ва ўнутранай будове, фарміруюцца звычайна ў канцы ледавіка. М. н. найбольш характэрны для пульсуючых ледавікоў.
Моренные гряды — марэнныя грады, валападобныя назапашванні прадуктаў разбурэння горных парод, адкладзеныя ледавікамі. Звычайна фарміруюцца зблізку канцоў ледавікоў і фіксуюць іх становішча пры працяглым стацыянарным стане; узнікаюць таксама пры кароткачасовых зрушэннях лёду (марэны напору). М. г. покрыўных ледавікоў цягнуцца на дзесяткі, часам сотні км; у тарах яны часта перагароджваюць ледавіковыя даліны. М. г. характэрны для рэльефу Бе­ларусь
Моренные озёра — марэнныя азёры, азёры, якія займаюць катлавіны паміж марэннымі адкладамі. Характэрны для абласцей старажытнага абледзянення. М. а. могуць утварацца таксама ў выніку запруджвання рэк марэннымі адкладамі, што звычайна назіраецца ў гор­ных раёнах. М. а. на тэрыторыі Беларусі шырока распаўсюджаны ў Беларускім Паазер’і.
Моренный рельеф — марэнны рэльеф, рэльеф, створаны ледавіком пры яго раставанні і назапашванні рыхлых ледавіковых наносаў (марэны). Часцей за ўсё сустракаецца ўзгорыста-марэнны рэльеф з хаатычна раскіданымі ўзгоркамі, у паніжэннях паміж якімі размяшчаюцца шматлікія азёры і балоты. М. р. характэрны паўночнай частцы УсходнеЕўрапейскай раўніны (у тым ліку і для Беларусі), дзе ў чацвярцічным перыядзе неаднаразова было покрыўнае абледзяненне.
Морозное выветривание — марознае выветрыванне, механічнае драбленне горных парод пад уздзеяннем частых хістанняў тэмпературы паветра каля 0°. Характэрна для палярных і высакагорных раёнаў.
Морозобойные трещины — маразабойныя трэшчыны, трэшчыны, якія ўтвараюцца ў глебах і рыхлых горных пародах у выніку іх сціскання пры моцных маразах. Распаўсюджаны галоўным чынам у высокіх ши­ротах і ў тарах, у зоне распаўсюджання сезоннаі шматгадовамёрзлых горных парод. Сетка М. т. часта ўтварае сістэму многавугольнікаў памерам ад некалькіх м да дзесяткаў і сотняў м.
Морось — імжа, вадкія атмасферныя ападкі, якія складаюцца з вельмі дробных кропляў (дыяметрам не больш за 0,5 мм); скорасць іх выпадзення такая малая, што яны надоўга застаюцца завіслымі ў
паветры. Выпадаюць са слаістых або слаіста-кучавых воблакаў.
Морская вода, океаническая вода — марская вада, акіянічная вада, вада мораў і акіянаў, горка-салёная на смак. Утрымлівае ў 1 кг вады 35 г раствораных солей (35 %). Мае пастаянна салявы састаў (хларыды — 88,7 %), сульфаты — 10,8 %, усе іншыя солі — 0,5 %) і ўтрымлівае раствораныя газы (кісларод, азот, вуглякіслы газ, часам серавадарод). Гэта складаны комплекс мінеральных і арганічных рэчываў.
Морская геология — марская геалогія, раздзел геалогіі, які вывучае склад, будову і гісторыю развіцця нетраў Зямлі пад Сусветным акіянам.
Морская геоморфология, геоморфология моря — марская геамарфалогія, геамарфалогія мора, раздзел геамарфалогіі, які вывучае будову, паходжанне і развіццё рэльефу берагоў і дна акіянаў і мораў.
Морская фауна — марская фауна, сукупнасць жывёл, якія жывуць у морах і акіянах. Налічвае каля 160 тыс. відаў (беспазваночныя, рыбы, некаторыя млекакормячыя і паўзуны). Найбольш разнастайная М. ф. трапічных мелкаводдзяў, асабліва каралавых рыфаў. Адрозніваюць М. ф. тоўшчы вады (пелагічныя жывёлы) і дна (бентас).
Морская флора — марская флора, сукупнасць відаў раслін, якія растуць у морах і акіянах. Налічвае каля 4000 відаў. Найбольш распаўсюджаны водарасці (як аднаклетачныя, так і мнагаклетачныя), якія насяляюць тоўшчу вады да ніжняй граніцы пранікнення святла (100— 200 м) і з’яўляюцца асноўнымі стваральнікамі арганічнага рэчыва. Не­каторыя формы распаўсюджаны ў паверхневых слаях (фітапланктон), іншыя, пераважна буйныя формы (макрафіты, зялёныя, бурыя і чырвоныя водарасці),— на дне (фітабентас). 3 вышэйшых раслін характэрны травы (рдзесты і інш.).
Морские воздушные массы, морской воздух — марскія паветраныя масы, марское паветра, паветраныя масы, якія фарміруюцца над акіянамі і морамі. Адрозніваюцца ад кантынентальнага паветра большей вільготнасцю, нязначнымі сутачнымі і гадавымі ваганнямі тэмператур; зімой марское паветра цяплейшае, летам — халаднейшае за кантынентальнае.
Морские волны — марскія хвалі, вагальныя рухі вады ў морах і акіянах. Выклікаюцца ў асноўным ветрам. Характарызуюцца вышынёй, даўжынёй, скорасцю і перыядам. Звычайная вышыня М. х. у акіяне — 4—7 м, максімальная — да 18 м, даўжыня — да 250 м. Асабліва вялікія хвалі ў паўднёвых умераных шыротах, дзе акіян найбольш шырокі і заходнія вятры моцныя і пастаянныя. У морах хвалі меншыя (вышыня не больш чым 3 м, даўжыня — да 150 м).
Морские каналы — марскія каналы, каналы, якія злучаюць паміж сабой моры і акіяны. Паляпшаюць умовы суднаходства. Прыклады: Суэцкі канал (даўжыня 161 км, злучае Міжземнае і Чырвонае моры, пабудаваны ў 1861 г.), Панамскі (даўжыня 81,6 км, злучае Карыбскае мора з Ціхім акіянам, адкрыты для суднаходства ў 1920 г.).
Морские навигационные карты — марскія навігацыйныя карты,
асноўны тып марскіх карт, якія выкарыстоўваюцца для забеспячэння суднаваджэння і бяспекі плавания. На М. н. к. паказаны: рэльеф марскога дна і адзнакі глыбінь, склад грунтоў, абрысы і характер берагоў, рэльеф і прыкметныя прадметы на беразе, навігацыйныя небяспекі (водмелі, рыфы, скалы, буруны і г. д.), навігацыйныя знакі (маякі і інш.), звесткі аб магнітным схіленні, элементы гідралогіі (цячэнні, прылівы, граніцы льдоў і г. д.).
Морские отложения, донные отложения Мирового океана — марскія адклады, донныя адклады Сусветнага акіяна, асадкавыя пароды, якія ўтвараюцца на дне акіянаў і мораў. Асадкавы матэрыял (цвёрдыя часціцы) прыносіцца з сушы або ўтвараецца ў самім акіяне шляхам назапашвання рэшткаў марскіх арганізмаў і хімічнага асаджэння рэчываў з марской вады. Па паходжанню М. а. падзяляюцца на тэрыгенныя, біягенныя, хемагенныя, вулканагенныя і полігенныя. На дне старажытных мораў і акіянаў утварылася большасць вапнякоў, даламітаў, мергеляў і крамяністых парод, значная частка глін, пясчанікаў, кангламератаў і інш. парод.
Морские террасы — марскія тэрасы, берагавыя формы рэльефу, якія створаны морам пры адносна больш нізкім ці больш высокім, чым сучасны, узроўні мора. Выражаны звычайна ў выглядзе шэрага ступеняў, што выцягнуты ўздоўж берагавой лініі. Па паходжанню бываюць акумулятыўнымі і абразіўнымі. М. т. фарміруюцца ў выніку падняцця або апускання сушы і ваганняў узроўню мора.
Морские (океанические) течения — марскія (акіянічныя) цячэнні, гарызантальнае перамяшчэнне водных мае у акіянах і морах у выглядзе вялікіх патокаў, якія рухаюцца па пэўных пастаянных шляхах. Утвараюцца галоўным чынам пад уздзеяннем пануючых вятроў; у выніку сутачнага вярчэння Зямлі адхіляюцца ў Паўночным паўшар’і ўправа, у Паўднёвым — улева. Бываюць цёплымі (Гальфстрым, ПаўночнаАтлантычнае, Кура-Сіва) і халоднымі (Лабрадорскае, Курыльскае і інш.).