Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік
Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
Морской берег — марскі бераг, надводная частка сучаснай берагавой зоны; паласа сушы, на якой ёсць формы рэльефу і адклады, што створаны морам пры яго сучасным узроўні.
Морской климат, океанический климат — марскі клімат, акіянічны клімат, клімат акіянаў, астравоў і прыакіянічных раёнаў мацерыкоў з адносна раўнамерным гадавым ходам тэмператур, нязначнымі іх гадавымі і сутачнымі ваганнямі і вялікай колькасцю ападкаў. Фарміруецца пры панаванні марскіх паветраных мае. 3 удалением у глыбіню мацерыкоў паступова пераходзіць у кантынентальны клімат.
Морской лёд — марскі лёд, лёд, які ўтвараецца ў моры ў выніку замярзання марской вады. Адрозніваецца салёнасцю, порыстасцю, большая эластычнасцю ў параўнанні з мацерыковым прэсным лёдам. Па ўзросту бывае аднагадовым (маладыя льды), двухгадовым і шматгадовым. Шматгадовыя марскія льды маюць нязначную салёнасць
і значную таўшчыню (да 3—5 м.). М. л. утвараюцца ў акіянах і морах у палярных і паўночных умераных шыротах.
Морской парк — марскі парк, катэгорыя прыродных, асабліва ахоўваемых тэрыторый і акваторый. Звычайна займае частку воднай прасторы і ўчастак марскога ўзбярэжжа мацерыка або вострава.
Морфогенез, геоморфогенез — морфагенез, геаморфагенез, паходжанне і развіццё розных форм рэльефу зямной паверхні пад уплывам знешніх і ўнутраных працэсаў і фактараў.
Морфографня — морфаграфія, раздзел геамарфалогіі, які ўключае апісанне форм рэльефу зямной паверхні і іх сістэматызацыю па знешніх прыкметах (без разглядання іх генезісу і ўзросту).
Морфологический анализ, геоморфологический анализ — марфалагічны аналіз, геамарфалагічны аналіз, метад вызначэння ходу і развіцця рухаў зямной кары на аснове вывучэння знешніх абрысаў зямной паверхні і характеру экзагенных рэльефаўтвараючых працэсаў.
Морфология ландшафта — марфалогія ландшафту, раздзел ландшафтазнаўства, які вывучае марфалагічную будову геаграфічных ландшафтаў (узаемнае размяшчэнне ўнутры ландшафту яго марфалагічных частак — фацый, урочышч і мясцовасцей), іх дынамічныя і генетычныя суадносіны.
Морфология почв — марфалогія глеб, раздзел глебазнаўства, які вывучае знешнія прыкметы глеб (будову профілю, афарбоўку, склад, структуру, шчыльнасць, вільготнасць, механічны састаў глеб, размеркаванне па глыбіні, розныя новаўтварэнні і ўключэнні, размеркаванне па глыбіні глебавага слоя каранёў раслін і інш.).
Морфометрия — морфаметрыя, 1) раздзел картаграфічнага метаду даследавання, які вывучае спосабы колькаснай характарыстыкі на картах форм і структур геаграфічных аб’ектаў: глыбіню і гушчыню расчлянення, нахілы паверхні, форму, аднароднасць і суседства арэалаў, шчыльнасць і канцэнтрацыю пунктавых аб’ектаў, звілістасць і арыенціроўку ліній, канфігурацыю і раўнамернасць сетак; 2) раздзел геамарфалогіі, які вывучае колькасныя характарыстыкі рэльефу зямной паверхні (даўжыні, плошчы, вышыні, аб’ёмы асобных форм рэльефу, глыбіню і гушчыню яго расчлянення і г. д.).
Морфоскульптура — морфаскульптура, адносна невялікія формы рэльефу (яры, лагчыны, марэнныя грады, дзюны, карставыя варонкі і інш.); звычайна з’яўляюцца дэталямі морфаструктуры. У іх утварэнні галоўнае значэнне маюць знешнія (экзагенныя) працэсы.
Морфоструктура — морфаструктура, буйныя формы зямной паверхні — значныя няроўнасці рэльефу мацерыкоў і акіянічнага дна, ва ўтварэнні якіх галоўная роля належыць унутраным (эндагенным) працэсам (у першую чаргу тэктанічным рухам), а ў знешняй будове яскрава адлюстроўваюцца геалагічныя структуры. Прыклады М.— платформавыя раўніны, горныя краіны складкаватых абласцей. Самыя вялікія М. называюцца геатэктурамі.
Московская ледниковая эпоха (ледниковье) — маскоўская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), эпоха другога сярэднеплейстацэнавага абледзянення Усходне-Еўрапейскай раўніны (220—ПО тыс. гадоў назад). Адпавядае адной са стадый заальскага абледзянення Заходняй Еўропы.
Мостовая гигантов — маставая гігантаў, аголеная паверхня некаторых лававых плато, якая мае выгляд маставой. Утворана мазаікай тарцовых зрэзаў слупавых асобнасцей базальтаў, часам андэзітаў (пяці-, шасцігранныя выпуклыя прызмы памерам 0,5—1,5 м у папярочніку).
Мофеты — мафеты, струмені вуглякіслага газу з дамешкаю вадзяной пары і іншых газаў, якія выдзяляюцца з невялікіх каналаў і трэшчын на дне і схілах кратэра вулкана або на лававых патоках і покрывах, што астываюць. Тэмпература каля 100 °C. Узнікаюць у апошняй стадыі дзейнасці вулкана.
Мохово-лишайниковая тундра — мохава-лішайнікавая тундра, тундра, расліннасць якой прадстаўлена ў асноўным рознымі відамі імхоў, і лішайнікаў; у разрэджаным верхнім ярусе маюцца асокі, мятлікі, дрыяды, вербы і іншыя расліны. З’яўляецца адным з асноўных тыпаў тундраў.
Мрамор — мармур, метамарфічная горная парода, складзеная пераважна кальцытам. Звычайна М. белы, аднак розныя дамешкі могуць афарбоўваць яго ў шэры, зялёны, ружовы і інш. колеры. М. добра паліруецца, выкарыстоўваецца як дэкаратыўна-абліцовачны і вырабны матэрыял. Радовішчы ў Расіі, на Украіне, у Грузіі, Італіі, Грэцыі і інш. краінах.
Мульчирование — мульчыраванне, адзін з відаў меліярацыі; пакрыццё глебы перагноем, саломай і г. д. для памяншэння выпарэння вільгаці з паверхні, скарачэння амплітуды ваганняў тэмпературы глебы, прадухілення ўтварэння глебавай скарынкі.
Муссонные леса — мусонныя лясы, лясы абласцей з мусонным кліматам. Распаўсюджаны пераважна ў тропіках, сустракаюцца таксама ў субтрапічных і ўмераных шыротах. Адрозніваюць вільготныя змешаныя М. л., фларыстычны склад якіх адносна багаты (галоўным чынам цік, сал, эўкаліпт, у падлеску — вечназялёныя віды, травяны покрыў самкнуты) і сухія монадамінтныя М. л., у якіх пануе адзін які-небудзь від. Распаўсюджаны на Далёкім Усходзе, на паўастравах Індастан і Індакітай, у Паўночнай і Паўночна-Усходняй Аўстраліі, у Цэнтральнай Афрыцы, у Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы.
Муссонные субтропические леса, субтропические переменно-влажные леса — мусонныя субтрапічныя лясы, субтрапічныя пераменнавільготныя лясы, природная зона на ўсходзе мацерыкоў у субтропіках (паўднёвы ўсход ЗША і Бразіліі, Усходні Кітай, Японія, паўднёвы ўсход Афрыкі і Аўстраліі і інш.). Клімат субтрапічны мусонны (лета гарачае і дажджлівае, зіма халаднаватая і сухая, гадавая колькасць ападкаў
800—1200 мм ). Лясы змешаныя, лістападна-вечназялёныя, складаюцца з ліставых і хваёвых відаў. Глебы чырваназёмы і жаўтазёмы.
Муссонные течения — мусонныя цячэнні, паверхневыя ветравыя цячэнні ў акіянах і морах, якія выклікаюцца мусонамі і характарызуюцца зменай напрамку пры пераходзе ад зімняга сезону да летняга. Распаўсюджваюцца да глыбіні 100—200 м. Найбольш развіты ў паўночнай частцы Індыйскага акіяна; праяўляюцца таксама ў морах заходняй часткі Ціхага акіяна.
Муссонный климат — мусонны клімат, клімат, які фарміруецца пад уздзеяннем мусонаў і адрозніваецца сухой зімой і дажджлівым летам. Ападкі (да 70 % і больш гадавой сумы) прыносяцца вільготным летнім мусонам, які дзьме з мора на сушу. Зімні мусон сухі — нясе кантынентальнае сухое паветра з сушы на мора.
Муссоны — мусоны, устойлівы перанос паветраных мае у ніжняй частцы трапасферы над пэўнымі абласцямі Зямлі са зменай напрамку ад зімы да лета і ад лета да зімы на процілеглы або блізкі да процілеглага. Абумоўлены ў пазатрапічных шыротах розніцай у награванні мацерыкоў і акіянаў і сезонным адрозненнем ціску над імі. Зімнія М. напраўлены з сушы на акіян, нясуць сухое кантынентальнае паветра, летнія — з акіяна на сушу, нясуць вільготнае марское паветра і ападкі. Са зменай мусонаў адбываецца змена сухога малавоблачнага зімняга надвор’я на дажджлівае летняе.
Мутность воды — мутнасць вады, колькасць завіслых рэчываў рознага паходжання ў адзінцы аб’ёму вады. Выражаецца ў вагавых адзінках (г/м3, мг/л) або аб’ёмных (м3). У буйных азёрных і марскіх вадаёмах М. в. памяншаецца па меры аддалення ад берагоў, у рэках — звычайна ўзрастае ад паверхні да дна 1 ў перыяды паводак; яе размяшчэнне носіць занальны характар.
Мутьевой поток, суспензионный поток — муццявы паток, суспензійны паток, прыдоннае цячэнне ў морах і акіянах, насычанае завісямі і характарызуемае павышанай шчыльнасцю. Спаўзаючы матэрыял рухаецца ўніз па схілу дна са скорасцю да 70—90 км/г на сотні км.
Мшары — імшары, сфагнавыя верхавыя балоты, з магутным слоем торфу. Звычайна выпуклай формы. Тэрмін ужываецца на поўначы і ў сярэдняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны.
Мыс — мыс, участак сушы, які выдаецца ў мора, возера ці раку. Устойлівыя М. бываюць складзены карэннымі пародамі. М. нізкіх участкаў сушы з’яўляюцца звычайна канцамі акумулятыўных берагавых форм.
Мягкая вода — мяккая вада, вада з малым утрыманнем карбанатаў кальцьпо і магнію (у адрозненне ад жорсткай вады).
н
Наветренный склон — наветраны схіл, схіл, звернуты ўбок, адкуль дзьмуць пераважаючыя ў дадзенай мясцовасці вятры.
Навеянный ледник — навеяны ледавік, ледавік, які ўзнік у выніку знясення снегу ветрам з бліжэйшых, больш узвышаных участкаў або перавявання снегу з наветранага схілу на падветраны. Н. л. часам сустракаецца ніжэй кліматычнай снегавой лініі. Утвараюцца яны каля падэшвы скалістых тэрас, у задніх сценах караў, у зацененых вузкіх цяснінах.
Наводнение — навадненне, незвычайнае затапленне вадой мясцовасці, размешчанай у рачной даліне вышэй поймы. Выклікаецца багатым наступлением вады ў рачную сістэму ад моцных дажджоў і ліўняў, інтэнсіўнага раставання снегу, а таксама загрувашчваннем рэчышча ракі лёдам у час крыгаходу, у вусцевых участках некаторых раўнінных рэк — у выніку нагону вады ветрам з боку мора (напрыклад, Н. у вусці Нявы). Н. частыя на рэках Далёкага Усходу, здараюцца на Місісіпі, Агаё, Гангу, Дунаі і інш. рэках.
Нагон — нагон, павышэнне ўзроўню вады, якое выклікана ўздзеяннем ветру.
Нагорные террасы, гольцовые террасы — нагорныя тэрасы, гальцовыя тэрасы, слабанахіленыя тэрасападобныя паверхні ў тарах, якія выпрацаваны ў карэнных пародах у выніку сукупнага ўздзеяння на паверхню працэсаў марознага выветрывання і саліфлюкцыі. Размешчаны на схілах адна над адной і аддзелены ўступамі вышынёй ад 1—3 м да 2—3 дзесяткаў м. Уласцівы для горных абласцей з суровым кантынентальным кліматам, сустракаюцца звычайна ў межах так званай гальцовай зоны (вышэй верхний граніцы лесу). Характэрныя для гор Арктыкі, Усходняй Сібіры, Паўночнага і Палярнага Урала і інш.