Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Нагорный берег — нагорны бераг, высок! абрывісты бераг ракі або рачной даліны, часта пакрыты лесам. Часам атаясамліваецца з карэнным берагам.
Нагорья — нагор’і, вялікія па плошчы ўчасткі горных краін, якія характарызуюцца спалучэннем горных хрыбтоў і выраўнаваных участкаў, высока размешчаных над узроўнем мора (Малаазіяцкае, Армянскае, Іранскае нагор’і, Тыбет і інш.).
Надвиг — насоў, разрыўное парушэнне залягання горных парод з пакатым (менш чым 45—60°) нахілам плоскасці зрушэння, па якой вісячы бок узняты адносна ляжачага і насунуты на яго. Н. звычайна спадарожнічае лінейным складкам і развіваецца ў абставінах інтэнсіўнага гарызантальнага сціскання, пры якім адбываецца пластычнае пераразмеркаванне матэрыялу і яго выжыманне з крылаў у замкі складак. У сувязі з гэтым больш старажытныя слаі ядзер — антыкліналі, як правіла, насоўваюцца на больш маладыя слаі замкоў сінкліналей. Вельмі пакатыя Н. з вялікай гарызантальнай амплітудай змяшчэння
называюцца тэктанічнымі покрывамі або шар’яжамі. Н. і шар’яжы характэрныя для складкаватых горных збудаванняў і вельмі рэдкія на платформах.
Надмерзлотные воды — надмярзлотныя воды, падземныя гравітацыйныя воды шматгадовамёрзлых парод, якія залягаюць на мёрзлых пародах, як на водатрывалым слоі. Падзяляюцца на сезоннапрамярзаючыя і часткова прамярзаючыя, а таксама незамярзаючыя воды шматгадовых праталін.
Надписи на картах — надпісы на картах, 1) геаграфічныя назвы, якія неабходны для знаходжання і распазнавання аб’ектаў, паказаных на карце; 2) тлумачальныя надпісы, якія характарызуюць паказаныя на карце аб’екты — геаграфічныя тэрміны (напрыклад, вулкан, ліман, перавал і інш.); колькасныя характарыстыкі (напрыклад, вышыня вадаспаду, шырыня ракі і інш.); якасныя характарыстыкі (напрыклад, паказ пануючых парод лесу); храналагічныя рамкі і даты падзей (напрыклад, даты геаграфічных адкрыццяў).
Надпойменные террасы — надпоймавыя тэрасы, рачныя тэрасы, якія ўзвышаюцца над поймай ракі і падзелены паміж сабой уступам). Колькасць Н. т. на вялікіх рэках вагаецца ад 1—2 да 5—6 (у тэктанічна актыўных горных раёнах 1х часам звыш 10), лік тэрас вядзецца знізу ўверх.
Наледь — наледзь, ледзяное цела, якое ўтвараецца пры замярзанні падземных, рачных і азёрных вод, што выліліся на дзённую паверхню. Н. утвараецца ва ўмовах суровай зімы 1 шматгадовай мерзлаты, пры нязначным снежным покрыве; таўшчыня Н. дасягае 2 м і болей, плошча — дзесяткі і сотні м2. У рачных далінах Якуціі сустракаюцца гіганцкія Н. плошчай звыш 10 км2.
Наложенная терраса — наложаная тэраса, рачная тэраса, алювій якой накладзены на адкладанні больш старажытнай (пахаванай) тэрасы.
Намытые почвы — намытыя глебы, глебы, якія фарміруюцца ва ўмовах актыўнага паступлення звонку мінеральнага глебаўтвараючага матэрыялу. Характарызуюцца часта слаістасцю профілю і наяўнасцю пахаваных гумусавых гарызонтаў; магутнасць намытага слоя дасягае некалькіх дзесяткаў см. Уласцівы падножжам схілаў, днішчам яроў і лагчын, часта падсцілаюцца пахаванымі глебамі. Н. г. звычайна валодаюць значнай урадлівасцю.
Наносы — наносы, цвёрдыя часцінкі, якія пераносяцца вадой у рэ­ках, вадасховішчах, азёрах і морах. Паступаюць у водныя аб’екты ў выніку разбурэння сушы і з паверхневым сцёкам. Пры павышаным паступанні Н. адбываецца заіленне вадаёмаў.
Напорные воды — напорныя воды, падземныя воды, якія залягаюць паміж воданепранікальнымі слаямі і знаходзяцца над напорам. Утвараюць узыходныя крыніцы, пры наяўнасці свідравін часам фантаніруюць або самавыліваюцца на паверхню.
Наст — шарпак, шарон, цвёрдая ледзяная скарынка на паверхні снежнага покрыва, што ўзнікла ў выніку ветравога ўшчыльнення або замярзання верхняга тонкага вільготнага слоя снегу.
Натёчно-капельные образования — нацёчна-капежныя ўтварэнні, пераважна вапняковыя нацёчныя формы, якія ўзнікаюць у выніку выпадания з раствору вуглякіслага кальцыю. Да іх належаць сталактыты, сталагміты і інш. утварэнні. Сустракаюцца гіпсавыя і саляныя. Н.-к. у., якія ўзнікаюць з кропель адпаведных раствораў.
Натёчный лёд, наложенный лёд — нацёчны лёд, наложаны лёд, лёд, які ўтварыўся ў вобласці жыўлення ледавіка з расталага снегу за адзін цёплы сезон. Мае гладкую бліскучую паверхню і ляжыць паралельнымі слаямі. Шырока распаўсюджаны на палярных ледавіках, а таксама ў тарах Цянь-Шаня і Цэнтральнай Азіі.
Национальные атласы — нацыянальныя атласы, атласы асобных краін, якія ўтрымліваюць рознабаковую комплексную характарыстыку прыроды, насельніцтва, эканомікі і культуры краіны. Выдаюцца дзяржаўнымі і грамадскімі ўстановамі як працы нацыянальнага значэння і прэстыжу. Н. а.— каштоўны збор ведаў па геаграфіі краіны, які абагульняе дасягненні нацыянальнай навукі і адлюстроўвае, такім чынам, узровень яе развіцця.
Национальные парки — нацыянальныя паркі, вялікія ахоўваемыя тэрыторыі, якія размяшчаюцца ў маляўнічай мясцовасці і выкарыстоўваюцца для адпачынку насельніцтва і турызму. У Н. п. маюцца ўчасткі з запаведным і заказнікавым рэжымам; прыродныя рэсурсы выкарыстоўваюцца строга абмежавана, у асноўным на абслугоўванне наведвальнікаў.
Начальный меридиан, нулевой меридиан — пачатковы мерыдыян, нулявы мерыдыян, мерыдыян, які ўмоўна прымаецца за першы пры адліку геаграфічных даўгот. Па міжнароднаму пагадненню 1884 г. пачатковым лічыцца Грынвічскі мерыдыян, які праходзіць праз Грынвічскую абсерваторыю ў Лондане.
Небрасская ледниковая эпоха (ледниковье) — небраская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), найбольш ранняя ледавіковая эпоха Паўночнай Амерыкі ў чацвярцічным перыядзе. Прыкладна супастаўляецца з гюнцам альпійскай стратыграфічнай схемы.
Нейстон — нейстон, сукупнасць арганізмаў, якія жывуць у паверхневым тонкім (да 5 см) слоі вады якога-небудзь вадаёма. Н. складаюць прасцейшыя, аднаклетачныя водарасці і іншыя дробныя прэснаводныя або марскія арганізмы.
Нектон — нектон, сукупнасць водных жывёл, якія здольны да актыўнага самастойнага перамяшчэння на значныя адлегласці ў тоўшчы вады (рыбы, кіты, цюлені, кальмары і інш.).
Неметаллические полезные ископаемые, нерудные полезные иско­паемые — неметалічныя карысныя выкапні, нярудныя карысныя выкапні, негаручыя цвёрдыя горныя пароды і мінералы, якія выкарыстоўваюцца
ў прамысловасці і будаўніцтве ў натуральным выглядзе або пасля механічнай, тэрмічнай, хімічнай апрацоўкі, а таксама для здабычы з іх неметалічных элементаў або іх злучэнняў. Да Н. к. в. належаць: апатыт, сера, калійныя солі і інш. (хімічная сыравіна), магнезіт, флюсавыя вапнякі і даламіты, фармовачныя гліны, пяскі і інш. (металургічная сыравіна); граніт, вапнякі, мармур, шкляныя пяскі і інш. (мінеральныя будаўнічыя матэрыялы); азбест (вогнетрывалая сыравіна); алмаз, рубін, яшма і інш. (каштоўныя і вырабныя камяні); карунд, наждак і інш. (абразіўныя матэрыялы).
Неогеновый период, неоген — неагенавы перыяд, неаген, другі перыяд кайназойскай эры. Пачаўся 30 млн гадоў і закончыўся 1 млн гадоў таму назад. Для Н. п. характэрны: галоўная фаза альпійскай складкаватасці, утварэнне Альпаў, Каўказскіх гор, Гімалаяў і іншых буйных горных краін, актыўны вулканізм, адасабленне Міжземнага, Чорнага, Каспійскага і Хральскага мораў, развіццё вышэйшых форм раслін і чалавекападобных малпаў, утварэнне бурых вуглёў, нафты, бурштыну, каменных солей, асадкавых жалезных руд.
Неотектоника, новейшая тектоника — неатэктоніка, навейшая тэктоніка, раздзел тэктонікі, які вывучае структуры, рухі і гісторыю тэктанічнага развіцця зямной кары, пачынаючы з алігацэну.
Неритические организмы — нерытычныя арганізмы, марскія арганізмы, якія жывуць у прыбярэжных водах мораў і акіянаў да глыбіні 200 м.
Неритовые отложения — нерытавыя адклады, марскія мінеральныя асадкі, якія ўтвараюцца ў межах мацерыковай водмелі на глыбіні да 200 м. Пераважна гэта розныя ілы, галечнікі, пяскі, ракушачнікі.
Нефелиновые руды — нефелінавыя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія ўтрымліваюць у прамысловай колькасці нефелін (ад 10 да 90%). Другі (пасля баксітаў) па прамысловаму значэнню від алюмініевай сыравіны. Па паходжанню звязаны з асноўнай і ультраасноўнай магмай. Радовішчы ў Расіі, Манголіі, ЗША, Канадзе, Нарвегіі, Партугаліі, Італіі, Мексіцы і інш.
Нефелиновый сиенит — нефелінавы сіеніт, крышталічная інтрузіўная шчолачная горная парода, якая складаецца з палявых шпатаў, нефеліну (10—30%) і каляровых мінералаў (біятыту, шчолачнага піраксену і амфіболу). Характэрна прысутнасць цырконаі тытанасілікатаў, а таксама мінералаў, што ўтрымліваюць фтор, фосфар, рэдкія элементы і інш. 3 Н. с. звязаны месцараджэнні апатытаў, графіту і некаторых руд рэдкіх элементаў.
Нефть — нафта, прыродная гаручая масляністая вадкасць, распаўсюджаная ў асадачнай абалонцы Зямлі. Утвараецца разам з газападобнымі вуглевадародамі звычайна на глыбіні звыш 1,5—2 км. Н. скла­даецца з сумесі розных вуглевадародаў, а таксама кіслародных, сярністых і азоцістых злучэнняў. Мае найбольшую цеплатворную здольнасць сярод усіх відаў паліва арганічнага паходжання. Цеплыня згарання
Н.— 43,7—46,2 МДж/кг. Сустракаецца на ўсіх кантынентах (за выключэннем Антарктыды), на многіх буйных астравах і шэльфавых зонах мораў і акіянаў. Найбольш значныя запасы нафты — у Саудаўскай Аравіі, Кувейце, Расіі, Казахстане, Іране, Іраку, Злучаных Арабскіх Эміратах, ЗША. На Беларусі распрацоўваюцца невялікія радовішчы на Палессі.
Нивальный климат, нивально-гляциальный климат — нівальны клімат, нівальна-гляцыяльны клімат, клімат, ва ўмовах якога снегу выпадае больш, чым можа растаць і выпарыцца, што садзейнічае ўтварэнню снежнікаў і ледавікоў. Н. к. уласцівы ледавіковым покрывай Антаркты­ды, Грэнландыі, некаторым іншым палярным і горным раёнам зямнога шара.
Нивальный пояс, нивально-гляциальный пояс — нівальны пояс, нівальна-гляцыяльны пояс, самы верхні вышынны пояс у тарах, а таксама ў палярных абласцях, які размяшчаецца звычайна вышэй снегавой лініі і валодае нівальным кліматам. Найбольшай вышыні (звыш 6500 м) ніжняя граніца пояса дасягае ў пустынных тарах Цэнтральнай Азіі і ў Андах Паўднёвай Амерыкі; у Антарктыдзе і Грэнландыі нярэдка зніжаецца да ўзроўню мора. Для Н. п. характэрны ледавікі і снежнікі, ледавіковыя формы рэльефу, скалы і восыпы. Шырока распаўсюджаны працэсы нівацыі і фізічнага выветрывання. Расліннасць вельмі бедная (галоўным чынам лішайнікі і імхі).