Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
тэатрам марэнных град. Размешчаны ўздоўж паўночных і паўлнёвых падножжаў Альпаў (Жэнеўскае, Цюрыхскае, Бадэнскае і інш.)
Окружающая среда, окружающая человека среда — акаляючае асяроддзе, акаляючае чалавека асяроддзе, асяроддзе пражывані я і вытворчай дзейнасці чалавека, акаляючы чалавека прыродны І створаны ім матэрыяльны свет. А. а. уключае прыроднае асяроддзе, у рознай ступені пераўтворанае чалавекам І штучнае (тэхнагеннае) асяроддзе (пабудовы, збудаванні І г. д.). Часта пад тэрмінам «А. с.» разумеециа толькі акаляючае прыроднае асяроддзе; у такім значэнні тэты тэрмін выкарыстоўваецца ў міжнародных пагадненнях.
Окская ледниковая эпоха (ледниковье) — окская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), эпоха раннеплейстацэнавага абледзянення Усходне-Еўрапейскай раўніны. Адпавядае міндэльскай ледавіковай эпосе (ледавікоўю) Альпаў
Окультуренные почвы, освоенные почвы — акультураныя глебы, асвоеныя глебы, сукупнасць глеб, у рознай ступені змененых дзейнасцю чалавека, накіраванай на павышэнне іх урадлівасці. Адрозніваюць сла­ба-, сярэднеі моцнаакультураныя глебы. А. г ажыццяўляецца іх абагачэннем пажыўнымі рэчывамі, паляпшэннем іх фізічнага саставу, ліквідацыяй моцнай кіслотнасці або павышанай шчолачнасці, актывізацыяй біялагічнай дзейнасці мікраарганізмаў і іншымі мерапрыемствамі.
Оледенение — абледзяненне, назапашванне прыродных ільдоў і іх сукупнасць на зямной паверхні ў сучасны перыяд (сучаснае абле­дзяненне) і ў геалагічным мінулым (старажытнае абледзяненне)
Олиготрофное болото, верховое болото, моховое болото — алігатрофнае балота, верхавое балота, мохавае балота, тып балот, жыўленне якіх ажыццяўляецца за лік атмасферных ападкаў, з бедным утрыманнем мінеральных рэчываў. Размешчаны звычайна на водападзелах. Маюць выпуклую паверхню (сфагнавыя імхі растуць хутчэй у цэнтры балота, дзе самая малая мінералізацыя вод). Акрамя сфагнавых імхоў, для А. б. характэрны падвей, верас, багун, касандра, журавіны; сустракаюцца балотныя формы сасны і лістоўніцы, карлікавыя бярозкі. У Беларусі А. б. складаюць 13,5 % ад плошчы ўсіх балот, больш іх у паўночнай частцы рэспублікі.
Олиготрофное озеро — алігатрофнае возера, возера, беднае фітапланктонам і пажыўнымі рэчывамі для яго. Характарызуецца звычайна вялікай празрыстасцю, колерам вады ад сіняга да зялёнага, неаднароднасцю размеркавання тэмпературы вады па вертыкалі, паступовым памяншэннем утрымання кіслароду да дна і раўнамерным размеркаваннем яго на працягу года.
Олиготрофные растения — алігатрофныя расліны, расліны, мала патрабавальныя да наяўнасці ў глебе пажыўных рэчываў, у тым ліку мінеральных. Да А. р. належаць: з хмызнякоў — верас, з травяністых раслін — сівец, сфагнавыя імхі і інш.
Олигоценовая эпоха, олигоцен — алігацэнавая эпоха, алігацэн,
позняя эпоха палеагенавага перыяду. 3 адкладамі А. на Беларусі звязаны радовішчы бурага вугалю, тугаплаўкіх і вогнетрывалых глін, фармовачных і шкловых пяскоў, бурштыну.
Оловянные руды — алавяныя руды, пароды, якія служаць сыравінай для атрымання волава, адзін з відаў металічных карысных выкапняў. Галоўны мінерал у складзе А. р.— алавяны камень, ці касетырыт. Акрамя залягання ў зямной кары, А. р. сустракаюцца ў выглядзе россыпаў, з імі звязаны асноўныя запасы (каля 70 % А. р.). Волаваносныя россыпы алювіяльнага, дэлювіяльнага і элювіяльнага тыпаў шырока развіты ў межах краін Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама ў Бразіліі, Нігерыі і Заіры.
Омоложение рельефа — амаладжэнне рэльефу, інтэнсіўнае пераўтварэнне ўчастка зямной паверхні знешнімі працэсамі ў выніку хуткага тэктанічнага падняцця або паніжэння базіса эрозіі; ускоснай прычынай можа быць рэзкая змена кліматычных умоў, напрыклад значнае павелічэнне колькасці ападкаў. А. р. выражаецца ў хуткім паглыбленні далін, узрастанні крутасці схілаў, адносных вышынь і расчляненні рэльефу.
Оолиты — ааліты, круглявыя, шарападобныя або эліпсоідныя ўтварэнні з вуглякіслай вапны, аксідаў і сілікатаў жалеза, марганцу і іншых элементаў, якія маюць канцэнтрычна-слаістую, часам радыяльнапрамянёвую будову (вакол цэнтральнага ядра). Памеры да 15—25 мм. Утвараюцца А. у пранэсе асадканазапашвання, пры лыягенезе і пераўтварэнні асадкаў.
Оплывйна — аплывіна, спаўзанне ўніз па схілу пад дзеяннем сілы цяжару маламагутнага слоя глебы або рыхлай (пясчана-гліністай, лёсавай) горнай пароды. Па паходжанню блізкія да апоўзняў, аднак адрозніваюцца ад іх меншымі памерамі (звычайная шырыня А. да некалькіх м, глыбіня да 1 м). А. фарміруюцца ва ўмовах залішняга ўвільгатнення пры насычэнні глеб і грунтоў расталымі, дажджавы.мі або грунтавымі водамі да пластычнага (гразепадобнага) стану.
Оподзоленные почвы — ападзоленыя глебы, адносна малаўрадлівыя глебы, у якіх ападзольванне спадарожнічае асноўнаму глебаўтваральнаму працэсу (напрыклад, бурыя лясныя А. г.). Характэрная асаблівасць А. г.— наяўнасць ападзоленага генетычнага гарызонту, які валодае кіслай (у параўнанні з вышэй і ніжэй размешчанымі гарызонтамі) рэакцыяй, паніжаным утрыманнем ілістых часцінак, нізкай ёмістасцю паглынання, звычайна белай афарбоўкай, плітчатай будовай. А. г. шы­рока распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусь
Оподзоливание почв — ападзольванне глеб, разбурэнне І вынас з верхніх гарызонтаў глебы гліністых часцінак, вокіслаў жалеза, марганцу і алюмінію, іншых растваральных рэчываў і назапашванне кварцу і крэменязёму. Характэрна для глеб, якія фарміруюцца ва ўмовах вільготнага клімату. Вядзе да ўтварэння падзолістых глеб і падзолістага гарызонту. Зніжае ўрадлівасць глеб.
Опока — апока, асадкавая шчыльная крамяністая горная парода, часта трэшчынаватая, складзеная аморфным крэменязёмам (апалам да 98 %) з дамешкаю гліністага рэчыва, шкілетных рэшткаў арганізмаў і інш. Колер ад светла-шэрага да цёмна-шэрага, амаль чорнага. Сустра каецца галоўным чынам сярод мелавых і ніжнепалеагенавых адкладаў, на Беларусі — у Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Прымяняецца ў будаўніцтве і ў якасці адсарбенту.
Оползни — апоўзні, ссоўванне мае горных парод уніз па схілу на берагах рэк, каналаў, азёр, мораў, яроў, кар’ераў пад дзеяннем сілы цяжару. Звычайна ўзнікаюць у месцах чаргавання воданепранікальных (гліністых) і ваданосных парод.
Ополья — апольі, узвышаныя, бязлесныя, добра дрэнаваныя слабахвалістыя раўніны на поўдні тайгі і ў зонах змешаных і шыракалістых лясоў Усходне-Еўрапейскай раўніны. Звычайна акружаны палессямі. Адрозніваюцца ўрадлівымі цёмнаколернымі карбанатнымі і шэрымі ляснымі глебамі. Амаль цалкам узараны (напрыклад, Уладзімірскае А.). У Прыкарпацкай Украіне А. называюць ландшафты лясістага нізкагор’я.
Опорная геодезическая сеть — апорная геадэзічная сетка, сістэма замацаваных на мясцовасці пунктаў, якія з’яўляюцца апорнымі пры здымках і геадэзічных вымярэннях на мясцовасці. Адрозніваюць планавую і вышынную А. г. с. Планавая А. г. с. утвараецца пераважна метадам трыянгуляцыі і палігонаметрыі, вышынная — шляхам нівеліравання.
Опустынивание — апустыньванне, пашырэнне плошчы пустынь за лік сумежных тэрыторый. Адбываецца галоўным чынам у выніку негатыўных вынікаў гаспадарчай дзейнасці чалавека, у першую чаргу па прычыне знішчэння ў сумежных з пустынямі рэгіёнах дрэвавай і травяністай расліннасці, што вядзе да пашырэння плошчаў развиваемых пяскоў.
Орбита — арбіта, шлях, па якім рухаецца планета, штучны спадарожнік або любое іншае прыроднае або штучнае нябеснае цела. А. большасці цел Сонечнай сістэмы маюць форму эліпса, у адным з фокусаў якога размешчана Сонца (для планет, камет і інш.) або планета (для спадарожнікаў планет).
Орбита Земли — арбіта Зямлі, шлях гадавога руху Зямлі вакол Сонца. Мае форму эліпса, у адным з фокусаў якога размешчана Сонца. Таму адлегласць паміж Зямлёй і Сонцам на працягу года змяняецца ад 147 млн км (у перыгеліі, каля 3 студзеня) да 152 млн км (у афеліі каля 4 ліпеня) пры сярэднім значэнні 149,6 млн км. Даўжыня А. 3. 940 млн км, сярэдняя скорасць руху Зямлі па арбіце 29,8 км/с.
Органическое выветривание — арганічнае выветрыванне, разбурэнне горных парод пад уздзеяннем раслін і жывёл. Арганізмы ўздзейнічаюць на пароды механічна, выклікаючы іх драбленне, і хімічна, выдзяляючы растворы. Асабліва вялікая роля пры А. в. мікраарганізмаў.
Органогенные горные породы, биогенные горные породы — арганагенныя горный пароды, біягенныя горныя пароды, асадкавыя гор­ный пароды, якія ўтварыліся ў выніку назапашвання арганічных рэшткаў раслін і жывёл і прадуктаў іх жыццядзейнасці (вапнякі, даламіты, вугЛІ, гаручыя сланцы, торф і інш.).
Ордовикский период, ордовик — ардавікскі перыяд, ардавік, другі перыяд палеазойскай эры. Пачаўся 500 млн гадоў назад і працягваўся 60 млн гадоў. Для А. п. характэрны каледонская складкаватасць, магутны вулканізм, памяншэнне марскіх басейнаў і ўзнікненне першых назем­ных беспазваночных жывёл.
Ореалы рассеяния — арэалы рассеяния, плошчы, што прылягаюць да цел карысных выкапняў. Тут горныя пароды ўтрымліваюць паэь; шаныя колькасці хімічных элементаў, якія ўваходзяць у склад карыснага выкапня. Адрозніваюць першасныя і другасныя А. р. Першасныя А. р узніклі пры працэсе фарміравання цел карыснага выкапня, другасныя — пры разбурэнні гэтых цел на зямной паверхні.
Оригиналы карт — арыгіналы карт, першасныя экземпляры карт Пры паліграфічным размнажэнні А. к. называюць таксама прамежкавыя чарцяжы, па якіх вырабляюць друкаваныя формы. Адрозніваюць аўтарскія арыгіналы (першапачатковыя рукапісныя карты і аўтарскія макеты), выдавецкія арыгіналы (другасныя экземпляры, падрыхтаваныя для выдання) і інш.
Ориентирование — арыентаванне, вызначэнне свайго месцазнаходжання (пункта стаяння, пункта знаходжання карабля ў моры) адносна старой гарызонту і навакольнай мясцовасці, устаноўка карты (планшэта) адпаведна старанам гарызонту. А. выконваецца з дапамогай карты (плана) і компаса, а таксама па Сонцу, зорках, мясцовых прыкметах і іншымі спосабамі.
Орнитофауна, авифауна — арнітафауна, авіфауна, сукупнасць відаў птушак, якія насяляюць пэўную тэрыторыю або сустракаліся ў якінебудзь адрэзак часу ў гісторыі Зямлі. А. Беларусі налічвае 286 відаў, з іх 206 гняздуюцца, 10 толькі зімуюць. 38 пералётных і 32 віды залятаюць вьшадкова.
Орогенез, орогенические движения — арагенез, арагенічныя рухі, рухі зямной кары, якія ўтвараюць горы; гораўтваральныя рухі, гораўтварэнне.