Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Осцилляция — асцыляцыя, 1) паслядоўная кароткачасовая змена наступальнага і зваротнага руху канцоў ледавіка; 2) сляды кароткачасовых вагальных рухаў краю старажытных ледавікоў малой амплітуды, выражаныя ў выглядзе канцавых марэн і іншых краявых форм рэльефу, 3) ваганні ўзроўню мора, якія ўзнікаюць у выніку прыліваў, перыядычных вятроў, сезонных ваганняў рачнога сцёку, атмасферных ападкаў і выпарэння, а таксама ў выніку змянення атмасфернага ціску.
Осыпи — восыпы, назапашванне несартаваных абломкаў скальных горных парод, што ўтвараюцца ў выніку сыходнага гравітацыйнага перамяшчэння разбуранага выветрываннем абломкавага матэрыялу на крутых схілах. Даўжыня В. дзесяткі або сотні м, магутнасць да дзесяткаў м, абломкі часам перавышаюць 1 м у папярочніку. В. звычайна маюць форму конуса з пашыранай асновай, часам у выглядзе шлейфаў. Пры сейсмічных штуршках В. могуць набываць характар абвалу.
Ось Воейкова — вось Ваейкава, адгалінаванне Азіяцкага антыцыклону ад яго цэнтра (па тэрыторыі Манголіі і поўдні Усходняй Сібіры) 210
на захад да Урала і Ніжняга Паволжа. Робіць модны ўплыў на клімат Заходняй Сібіры і Паўночнага Казахстана і садзейнічае фарміраванню зімой на большая частцы гэтай тэрыторыі ўстойлівага малавоблачнага надвор’я.
Отклоняющая сила вращения Земли — адхіляючая сіла вярчэння Зямлі, адна з сіл інерцыі, з’яўленне якой дазваляе ўлічваць уплыў вяр­чэння Зямлі на pyx таго або іншага цела адносна зямной паверхні. А. с. в. 3. адхіляе целы, якія рухаюцца ўздоўж зямной паверхні, управа ў Паўночным паўшар’і Зямлі і ўлева — у Паўднёвым. У выніку рэчышчы рэк павольна адхіляюцца, таму іх левыя берагі (у Паўночным паўшар’і) больш пакатыя, чым правыя.
Открытая водная поверхность, открытое русло — адкрытая водная паверхня, адкрытае рэчышча, адкрытая паверхня рэчышчавага патоку або вадаёма пры адсутнасці ледзянога покрыва
Открытое море — адкрытае мора, I) умоўная назва воднай паверхні мора (акіяна) па-за межамі ўзбярэжнай зоны, 2) частка Сусветнага акіяна, якая размяшчаецца па-за межамі тэрытарыяльных вод і знаходзіцца ў агульным карыстанні ўсіх краін.
Отливное течение — адліўнае цячэнне, гарызантальны рух вады ў моры (акіяне), які ўзнікае ў цыкле прыліўных цячэнняў пры адліве. Звычайна А. ц. накіравана ад берага або ў бок, супрацьлеглы распаўсюджанню прыліўнай хвалі.
Отложения, осадки — адклады, асадкі, старажытныя асадкавыя горный пароды і сучасныя асадкі. Пры характарыстыцы старажытных утварэнняў тэрмін «А.» ужываецца замест тэрміна «пароды».
Отложенная морена — адкладзеная марэна, марэна, што засталася на месцы расталага або адступіўшага ледавіка. Складаецца з несартаваных і неслаістых адкладаў (буйныя абломкі, шчэбень і інш.).
Относительная влажность — адносная вільготнасць, адносіны фактычнага ўтрымання вадзяной пары ў паветры да магчымага пры дадзенай тэмпературы, выражаныя ў працэнтах. Паказвае, колькі не хапае вадзяной пары да поўнага насычэння паветра.
Относительная высота — адносная вышыня, перавышэнне аднаго пункта зямной паверхні над другім (напрыклад, вышыня горнай вяршыні над узроўнем дна бліжэйшай даліны). Паказвае, на колькі адзін пункт зямной паверхні размешчаны вышэй ці ніжэй за другі.
Относительный возраст горных пород — адносны ўзрост горных парод, суадносіны горных парод паміж сабой па часе ўтварэння. Паказ­вае, якія пароды ўтварыліся раней, якія пазней. Дае магчымасць меркаваць аб адноснай паслядоўнасці геалагічных падзей. Вызначаецца па выкапнёвых арганічных астатках — акамянеласцях старажытных жывёл і раслін (чым больш старажытныя пароды, тым больш прымітыўныя выкапнёвыя арганізмы, і наадварот; прычым адкладанні аднаго ўзросту ў розных раёнах Зямлі ўтрымліваюць падобныя або аднолькавыя акамянеласці) і па ўзаемнаму размяшчэнню слаёў (пры гарызантальным
заляганні асадкавых тоўшч ніжнія слаі лічацца больш старажытнымі, верхнія — больш маладымі).
Отраслевые карты — галіновыя карты, карты асобных кампанентаў природных і сацыяльна-эканамічных тэрытарыяльных сістэм (клімату, сельскай гаспадаркі, ападкаў, жывёлагадоўлі і г. д.).
Отрицательные формы рельефа, вогнутые (полые) формы рельефа — адмоўныя формы рэльефу, увагнутыя (полыя) формы рэльефу, адносна паніжаныя ў параўнанні з навакольнымі ўчасткі зямной паверхні (напрыклад, яры, лагчыны, катлавіны, даліны, упадзіны і інш.). Памеры вагаюцца ад соцень тыс. і млн км2 (буйныя акіянічныя ўпадзіны) да дзесяткаў або некалькіх м2 (западзіны, карставыя варонкі і іншыя формы мікрарэльефу).
Отражательная способность — адбіваючая здольнасць, здольнасць воблакаў і зямной паверхні (глебы, грунтоў, расліннага покрыва, снегу, лёду, вады і г. д.) адбіваць сонечную радыяцыю. Асабліва моцна адбівае сонечную радыяцыю снег (да 96 % радыяцыі). Зямля як планета адбівае ў сусветную прастору 40 % паступаючай да яе сонечнай радыяцыі.
Отражённая солнечная радиация — адбітая сонечная радыяцыя, сонечная радыяцыя, адбітая воблакамі і зямной паверхняй. Складае каля 40 % усёй паступаючай на Зямлю радыяцыі. Залежыць ад вышыні Сонца над гарызонтам, воблачнасці, стану і ўласцівасцей зямной паверхні.
Отрог — адгор’е, адносна кароткае вузкае адгалінаванне горнага хрыбта, што адыходзіць ад яго пад некаторым вуглом; хрыбет другога парадку. Утвараецца пры расчляненні асноўнага хрыбта мясцовымі вадацёкамі, у выніку разгалінавання горных ланцугоў (віргацыі), часам у выніку мясцовых неатэктанічных падняццяў.
Отрог антициклона — адгалінаванне антыцыклону, адасобленая частка маларухомага антыцыклону, значка (часам на некалькі тысяч км) аддаленая ад яго цэнтра. У А. а. можа фарміравацца мясцовы максімум атмасфернага ціску.
Отступание склонов — адступанне схілаў, перамяшчэнне схілаў у выніку фізічнага выветрывання горных парод з наступным вынасам прадуктаў выветрывання ад іх падножжа працэсамі дэнудацыі. Асабліва энергічна працякае ва ўмовах тэктанічнай стабільнасці, у абласцях з сухім кліматам. Каля падножжа адступаючых схілах фарміруюцца педыменты.
Оттепель — адліга, павышэнне тэмпературы паветра да 0° і вышэй зімой ва ўмераных і высокіх шыротах. Узнікае часцей за ўсё ў выніку прыходу з іншых раёнаў цёплага паветра. На Беларусі за снежань — люты бывае каля 30—50 сутак з А.
Отторженцы — адарванні, 1) глыбы горных парод, якія знаходзяцца далёка ад асноўных раёнаў іх распаўсюджання і ляжаць над пародамі больш маладога ўзросту. Перанос глыб (на дзесяткі і сотні км)
ажыццяўляўся ледавіком; 2) астанцы тэктанічнага покрыва (кліпы).
Оформление карт — афармленне карт, працэсы і маляўнічыя сродкі графічнага выканання карт; таксама раздзел картаграфіі, які разглядае пытанні выбару маляўнічых сродкаў, праектавання картаграфічных знакаў, распрацоўкі спосабаў графічнага вырабу карт.
Охрана окружающей среды — ахова акаляючага асяроддзя, у вузкім сэнсе — сістэма мерапрыемстваў, накіраваных уласна на ахову прыроды; у шырокім разуменні — сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на аптымізацыю ўзаемаадносін чалавечага грамадства з асяроддзем яго пражывання. А. а. а.— агульная задача ўсяго чалавецтва, рашыць якую магчыма сумеснымі намаганнямі ўсіх дзяржаў ва ўмовах мірнага суіснавання.
Охрана природы — ахова прыроды, сістэма дзяржаўных і грамадскіх мерапрыемстваў, накіраваных на рацыянальнае выкарыстанне, аднаўленне і зберажэнне прыродных умоў і рэсурсаў. З’яўляецца неабходнай часткай разумнага, навукова абгрунтаванага прыродакарыстання і пераўтварэння прыроды.
Охраняемые территории — ахоўваемыя тэрыторыі, участкі зямной паверхні, на якіх захоўваецца ў натуральным стане або ўвесь прыродны комплекс, або асобныя прыродныя аб’екты (расліны, жывёлы, карысныя выкапні і інш.). Да А. т. адносяцца запаведнікі, заказнікі, помнікі прыроды, нацыянальныя паркі.
Оценка земель — ацэнка зямель, вызначэнне параўнальнай вытворчай каштоўнасці зямель па іх урадлівасці (баніціроўка глеб), а так­сама па паказчыках эфектыўнасці іх выкарыстання, адноснай даходнасці (эканамічная А. з.).
Оценочные карты — ацэначныя карты, карты, якія даюць мэтанакіраваную ацэнку прыродных і сацыяльна-эканамічных геасістэм або іх кампанентаў з пункту погляду жыцця і дзейнасці чалавека і рашэння канкрэтных народнагаспадарчых задач.
Очаг землетрясения — ачаг землетрасення, месца ў нетрах Зямлі, дзе ўзнікаюць раптоўныя, амаль імгненныя разрывы і змяшчэнні мае горных парод, што выклікае падземныя штуршкі і ваганні зямной паверхні. Большасць А. з. знаходзіцца ў тоўшчы зямной кары (да глыбіні 60 км), меншая частка — у верхняй мантыі (да глыбіні 500—600 км).
п
Паводок — паводка, хуткае і кароткачасовае падняцце ўзроўню вады ў рацэ і значнае павелічэнне яе воднасці; узнікае нерэгулярна. Утвараецца звычайна ад моцных дажджоў, іншы раз у выніку раставання снегу або ледавікоў, скідвання вады з вадасховішчаў. П. на беларускіх рэках назіраюцца летам І восенню. Вышыня паводкавых вод летам складае ў сярэднім 0,4—0,7 м над межанню, працягласць лет-
ніх П.— у сярэднім каля 15 дзён. Восенню П. на беларускіх рэках больш працяглыя і вышыня ўздыму вады большая.
Падение реки — падзенне ракі, рознасць вышынь паміж вытокам І вусцем ракі. Падзенне Волгі, напрыклад, 254 м (вышыня вытоку 226 м, вусця— 28 м). Можна вызначаць падзенне асобных участкаў ракі, знаючы вышыні пачатковага і канечнага пунктаў участка. П. р. памяншаецца ад вытокаў да вусця, ад яго залежаць ухіл ракі і скорасць цячэння.
Падун — падун, назва парогаў, вадаспадаў на рэках паўночнай часткі Усходне-Еўрапейскай раўніны і ў Сібіры.
Падь — падзь, назва міжгорных паніжэнняў, цяснін і далін, бяссцёкавых і з часовым сцёкам, у Сібіры і на Далёкім Усходзе. У Заходняй Сібіры — балота на вялікай паніжанай раўніне ў лесе.
Пак — пак, шматгадовы марскі лёд у Арктыцы, таўшчынёй да 3—5 м. Дрэйфуе пад уздзеяннем цячэнняў і вятроў Амаль прэсны.
Палеовулканология — палеавулканалогія, раздзел вулканалогіі, які вывучае вулканічную дзейнасць у мінулыя геалагічныя эпохі. Мае важнае значэнне для палеаграфічных рэканструкцый і даследавання эвалюцыі вулканізму, а таксама пошуку карысных выкапняў
Палеогеновый период, палеоген — палеагенавы перыяд, палеаген, першы перыяд кайназойскай эры геалагічнай гісторыі Зямлі. Пачаўся 67 млн гадоў таму назад і працягваўся 41 млн гадоў. Для П. п. характэрны: разбурэнне мезазойскіх гор, праяўленне альпійскага гораўтварэння, шырокае распаўсюджанне пакрытанасенных раслін, развіццё птушак і млекакормячых, утварэнне буйных месцараджэнняў марганцавых руд, а таксама нафты, бурага вугалю, баксітаў і іншых карысных выкапняў