Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Пелагические отложения — пелагічныя адклады, асадкі мацерыковага схілу і ложа акіянаў, якія складаюцца з рэшткаў планктонных арганізмаў, танчэйшых мінеральных часцінак, прынесеных з сушы, з вулканаў, касмічнага пылу, а таксама прадуктаў хімічных працэсаў у моры. Да П. а. належаць арганагенныя ілы (глабігерынавы, какалітавы, дыатомавы, радыялярыевы і інш.) і акіянічныя гліны. •
Пенеплен — пенеплен, слабахвалістая, месцамі амаль роўная дэнудацыйна-акумулятыўная раўніна, якая ўтварылася пры працяглым выраўнаванні першапачаткова моцна расчлененага рэльефу ва ўмовах стабільнага становішча базіса эрозіі і перавагі вертыкальнай дэнудацыі. Часта пакрыта карой выветрывання (таўшчынёй часам звыш 100 м). Прыклад П.— Казахскі драбнасопачнік.
Пенепленизация — пенепленізацыя, выраўноўванне рэльефу ў выніку працэсаў дэнудацыі і выветрывання, што вядзе ва ўмовах працяглага стабільнага становішча базіса эрозіі да ўтварэння пенепленаў.
Первичные равнины — першасныя раўніны, раўніны, якія ўтварыліся ў выніку адступання мора і агалення марскога дна. Складаюцца гарызантальна залягаючымі слаямі асадкавых парод, чым і абумоўліваецца раўніннасць паверхні. Прыклады — Усходне-Еўрапейская раўніна, Прыкаспійская нізіна, Сярэдне-Сібірскае пласкагор’е і інш.
Перевал — перавал, найбольш нізкае і даступнае месца ў горным хрыбце ці масіве.
Передовые хребты — перадавыя хрыбты, горныя хрыбты і ланцугі, якія размешчаны па перыферыі горнай краіны ўздоўж прылягаючых раўнін. Ад асявых хрыбтоў адрозніваюцца меншай вышынёй, мяккімі абрысамі грабянёў, часта адасоблены падоўжнымі тэктанічнымі прагінамі. Складзены пераважна асадкавымі пародамі (вапнякі, фліш, гліністыя сланцы і інш.); звычайна больш маладыя, чым асявыя хрыбты.
Перекат — перакат, мелкаводны ўчастак ракі паміж плёсамі; утвараецца ў выніку назапашвання рачных наносаў. Бываюць і камяністыя П., не звязаныя з переносам наносаў (шывера).
Перелесок — пералесак, невялікі масіў лесу, які аддзелены палянамі ад іншых лясных участкаў; рэдкі лес паміж густымі ляснымі масівамі.
Перемерзание рек — перамярзанне рэк, спыненне рэчышчавага сцёку на асобных плыткіх участках ракі па прычыне ўтварэння магутнага ледзянога покрыва. Пры П. р. сцёк можа спыняцца або праяўляцца ў выглядзе падрэчышчавага патоку; часам вада разліваецца на паверхні ледзянога покрыва і ўтварае наледзі.
Перемётные ледники — перакідныя ледавікі, два або некалькі ледавікоў, якія размяшчаюцца на супрацьлеглых схілах і маюць агульную вобласць жыўлення на седлавіне хрыбта. П. л. могуць быць вісячымі, даліннымі, схілавымі, скразнымі (апошнія бяруць пачатак унутры горнай краіны і пераразаюць навылёт горныя ланцугі).
Перемешивание океанических вод — перамешванне акіянічных вод, працэсы абмену энергіяй і рэчывам паміж сумежнымі воднымі масамі; абумоўлены наяўнасцю вертыкальных і гарызантальных градыентаў акіяналагічных характарыстык і накіраваны на ліквідацыю гэтых градыентаў. П. а. в. бывае малекулярным (абумоўлена цеплавым рухам малекул), турбулентным, або фрыкцыйным (утварэнне і разбурэнне віхраў), і канвекцыйным (абумоўлена розніцай у шчыльнасці мэр­ской вады і ажыццяўляецца галоўным чынам у вертыкальным напрамку).
Пересыхание рек — перасыханне рэк, спыненне сцёку ў рэчышчы ракі ў перыяды працяглай засухі (вада расходуецца на інфільтрацыю і выпарэнне). П. р. характэрна для сухіх абласцей. Больш буйныя рэкі ў перыяд перасыхання нярэдка разбіваюцца на адасобленыя плёсы.
Перехват реки — перахват ракі, захоп ракой сцёку суседняй ракі. У большасці выпадкаў з’яўляецца вынікам рэгрэсіўнай (адступальнай) эрозіі, калі рака ўразаецца вярхоўямі ў водападзельную прастору і дасягае суседняй рачной даліны. Вада з перахопленай ракі цячэ па новым рэчышчы. На Беларусі П. р. адбываліся ў пасляледавіковы час, сведкі гэтага — скразныя даліны.
Переходная зона (от материка к океану) — пераходная зона (ад мацерыка да акіяна), буйная форма рэльефу і геалагічнай структуры Зямлі, што размяшчаецца паміж мацерыком і акіянам. Уключае катлавіну ўскраіннага мора, астраўныя дугі і абмяжоўваючыя іх глыбакаводныя жалабы. Характарызуецца вельмі кантрастным рэльефам, переход­ным тыпам зямной кары (ад мацерыковага да акіянічнага), вялікімі скарасцямі і рэзкай дыферэнцыяцыяй вертыкальных тэктанічных рухаў, сейсмічнасцю і магутным вулканізмам, што дазваляе разглядаць П. з. як вобласць сучаснай геасінкліналі. У тыповым выглядзе прадстаўлена на ўсходніх берагах Азіі.
Переходные болота — переходный балоты, балоты, прамежкавыя паміж верхавымі балотамі і нізіннымі балотамі. Жывяцца атмасфернымі і грунтавымі водамі, маюць расліны нізінных і верхавых балот (асокі, чарот, тарфяныя імхі, падвей, журавіны і інш.).
Перешеек — перашыек, вузкая паласа сушы, якая злучае мацерыкі, паўвостраў з астатняй часткай мацерыка або вострава (Панамскі пе­рашыек, Суэцкі, Перакопскі і інш.). П., злучаючы ўчасткі сушы паміж сабой, раздзяляюць тым самым вадаёмы.
Перигелий — перыгелій, найбольш блізкі да Сонца пункт арбіты планеты або якога-небудзь іншага цела Сонечнай сістэмы.
Перигляциальная зона, приледниковая зона — перыгляцыяльная зона, прыледавіковая зона, паласа сушы (шырыня ад некалькіх км да некалькіх сотняў км), якая непасрэдна прымыкае да покрыўных ці горна-далінных ледавікоў. П. з. зведвае моцны (галоўным чынам ахалоджваючы) уплыў ледавікоў на ўвесь комплекс природных умоў, адрозніваецца звычайна суровым кліматам з халоднымі сухімі вятрамі, што дзьмуць з ледавікоў. Характэрны перыгляцыяльныя працэсы; часта распаўсюджана шматгадовая або сезонная мерзлата і мярзлотныя формы рэльефу.
Перигляциальные образования, перигляциальные явления — пе­рыгляцыяльныя ўтварэнні, перыгляцыяльныя з’явы, комплекс спецыфічных форм рэльефу і адкладаў перыгляцыяльнай зоны (марэны, зандравыя палі, а таксама каменныя моры і рэкі, нагорныя тэрасы і іншыя формы мярзлотнага і ледавіковага рэльефу), што ўтварыліся ў выніку перыгляцыяльных працэсаў.
Перигляциальные процессы — перыгляцыяльныя працэсы, сукупнасць природных працэсаў, уласцівых перыгляцыяльнай зоне. Звязаны з уздзеяннем на ландшафты гэтай зоны блізка размешчаных ледавіковых покрываў, раставанне якіх садзейнічае пераносу і пераадкладанню матэрыялу, а шматразовыя чаргаванні замярзання і раставання вады ў рыхлых і трэшчынаватых пародах — марознаму растрэскванню, развіццю працэсаў пучэння, соліфлюкцыі і інш., утварэнню мярзлотнага рэльефу. П. п. праяўляюцца і ў раёнах з суровым кантынентальным кліматам без сумежнага покрыўнага абледзянення (напрыклад, ва Усходняй Сібіры).
Перидотит — перыдатыт, глыбінная цёмна-зялёная ультраасноўная горная парода, якая складаецца ў асноўным з алівіну і піраксену. Мае ўкрапіны магнетыту, храміту, радзей піраціну, гранату і інш. У спалучэнні з іншымі ультраасноўнымі і асноўнымі пародамі ўтварае працяглыя паясы і зоны, да якіх прыстасаваны радовішчы храмітавых, плацінавых, нікелевых руд, тальку, азбесту і інш. Вядома некалькі масіваў П. у крышталічным фундаменце Беларусі.
Перисто-кучевые облака — перыста-кучавыя воблакі, тонкія бе­лый воблакі ў выглядзе град або слаёў, пабудаваных з зярнят, шматкоў, рабізны. Складаюцца пераважна з крышталікаў лёду. Назіраюцца
ў верхний трапасферы. Утварэнне П.-к. в. часцей за ўсё звязана з халодным фронтам.
Перисто-слоистые облака — перыста-слаістыя воблакі, воблакі ў выглядзе бялявай паўпразрыстай пялёнкі, звычайна валакністай, іншы раз размытай; складаюцца з крышталікаў лёду. Назіраюцца ў верхний трапасферы. Утварэнне П.-с. в. часцей за ўсё звизана з цёплым фронтам.
Перистые облака — перыстыя воблакі, высокія белый воблакі ў выглядзе тонкіх белых ніцей або белых шматкоў і выцягнутых град; складаюцца з крышталікаў лёду. Утвараюцца ў верхняй трапасферы (на вышыні 7—10 км) пры вельмі нізкіх тэмпературах. З’яўляюцца прадвеснікамі цёплага атмасфернага фронту.
Перламутровые облака, стратосферные облака — перламутравыя аблокі, стратасферныя аблокі, аблокі, якія часам узнікаюць у стратасферы на вышыні 20—30 км, галоўным чынам у Паўночнай Еўропе і на Алясцы (зімой). Напамінаюць па форме перыстыя і перыста-кучавыя аблокі з моцнай ірызацыяй (вясёлкавай афарбоўкай па краях).
Перлит — перліт, кіслае водаўтрымліваючае вулканічнае шкло з дробнай канцэнтрычна-шкарлупінавай асобнасцю. Раздроблены і падвергнуты цеплавой апрацоўцы (900—1100 °C) П. моцна ўспучваецца. Выкарыстоўваецца як лёгкі звукаі цеплаізаляцыйны матэрыял, запаўняльнік лёгкіх бетонаў, цэментаў і інш. Радовішчы вядомы ў Расіі, Арменіі, Азербайджане і інш. краінах.
Перманентные центры действия атмосферы, постоянные центры действия атмосферы — перманентный цэнтры дзеяння атмасферы, пастаянныя цэнтры дзеяння атмасферы, вялікія вобласці атмасферы з перавагай цыклонаў або антыцыклонаў, якія праяўляюцца (у адрозненне ад сезонных цэнтраў дзеяння атмасферы) на кліматычных картах атмасфернага ціску на працягу ўсяго года (напрыклад, Азорскі антыцыклон, Алеуцкая дэпрэсія і інш.).
Пермский период, пермь — пермскі перыяд, перм, апошні (шосты) перыяд палеазойскай эры геалагічнай гісторыі Зямлі. Пачаўся 285 млн гадоў таму назад і працягваўся 45 млн гадоў. Для П. п. характэрны: заканчэнне герцынскага гораўтварэння, сухі клімат, паступовае знікненне лясоў з дрэвападобных папарацей, хвашчоў і дзеразы, узнікненне голанасенных раслін, росквіт паўзуноў, утварэнне радовішчаў каменных і калійных солей, гіпсу, вугалю, нафты і гаручага газу.
Пескование почвы — пескаванне глебы, метад меліярацыі цяжкіх гліністых глеб, які заключаецца ва ўнясенні ў іх пяску з мэтаю паляпшэння іх водна-фізічных уласцівасцей. П. г. павялічвае водапранікальнасць глеб і запасы даступнай для раслін вільгаці, а таксама аблягчае іх апрацоўку.
Песок — пясок, асадкавая дробнаабломкавая рыхлая горная па­рода (або сучасны асадак), якая складаецца з абломкаў мінеральнага зерня або шкілетаў арганізмаў розных горных парод, з дыяметрам часцінак ад 0,1 да 1 мм (па другіх класіфікацыях 0,05—2 мм). Прымя-
няецца ў будаўніцтве і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, кварцавыя П.— у шкляной прамысловасці. На Беларусі П. складаюць 39 % антрапагенавых адкладаў.
Песчаная пустыня — пясчаная пустыня, тып пустыні з характэрным пясчаным рэльефам. Пяскі ўтвараюцца за лік разбурэння карэнных парод і перавейвання старажытных алювіяльных і марскіх адкладаў; могуць быць замацаваны расліннасцю ці прадстаўлены рухомымі пяскамі. Для рэльефу П. п. характэрны градавыя пяскі, узгорыстыя пяскі, барханы і іншыя формы. П. п. значна багацейшыя вадой, чым іншыя тыпы пустынь, а таксама расліннасцю. Распаўсюджаны ў Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі, Афрыцы, Паўночнай Амерыцы. Выкарыстоўваюцца як пашы для авечак, коз, вярблюдаў