Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Песчаник — пясчанік, асадкавая горная парода, сцэментаваны пясок. Складаецца з кварцу, палявых шпатаў, слюды і інш. мінералаў Адроэніваюць гліністы, вапняковы і жалезісты П. Выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял, для вытворчасці вогнетрывалай цэглы, шкла і інш. вырабаў. Радовішчы параўнальна шырока распаўсюджаны. На Беларусі П. пашыраны ў асадкавай тоўшчы, складаюць 15 % яе аб’ёму.
Песчаные почвы — пясчаныя глебы, агульная назва глеб лёгкага механічнага складу з перавагай у іх пяску і буйнога пылу (звыш 90 % часцінак буйнейшыя за 0,01 мм). Маюць вельмі высокую водапранікальнасць, нізкую вільгацяёмістасць, малыя запасы пажыўньіх рэчываў, бесструктурный, аднак добра праграваюцца і ўтрымліваюць высок! працэнт даступнай для раслін вільгаці (ад яе агульнага запасу). Для паляпшэння водна-фізічных уласцівасцей П. г. ужываюць глінаванне і іншыя меліярацыі. П. г. шырока распаўсюджаны ў Беларусі.
Петрография, петрология — петраграфія, петралогія, навука аб гор­ных пародах, іх хімічным і мінералагічным складзе, структурах і тэкстурах, формах залягання, паходжанні і змяненні ў зямной кары і на паверхні. Часам да петраграфіі адносяць толькі апісанне горных парод, а да петралогіі — вывучэнне іх паходжання.
Пещерные льды — пячорныя льды, розныя па форме І будове ледзяныя ўтварэнні, якія ўзніклі ў надземных пустотах і поласцях мёрзлых або прамярзаючых горных парод.
Пещеры — пячоры, поласці ў верхний тоўшчы зямной кары, якія адкрываюцца на зямную паверхню адной або некалькімі ўваходнымі адтулінамі. Утвараюцца шляхам вышчалочвання і размыву вадой растваральных горных парод, а таксама ў выніку суфозіі, падземнага размыву трэшчын, абразіі і іншых працэсаў. Найбольш буйныя П.— карставыя (прадстаўляюць сабой складаныя сістэмы хадоў і залаў даўжынёй у дзесяткі км). Часта ўпрыгожаны рознымі нацечна-капежнымі і часам ледзянымі ўтварэннямі.
Пик — пік, востраканцовыя горныя вяршыні (звычайна пірамідальнай або конусападобнай формы) або вышэйшы пункт горнага хрыбта, масіву ці асобнай вяршыні незалежна ад яе формы.
Пиктокарты, пиктограммы — піктакарты, піктаграмы, схематычныя «карты» на скуры, дрэве, камянях. П. былі асабліва распаўсюджаны ў індзейскіх плямён Паўночнай Амерыкі, у старажытных народаў Паўночнай Афрыкі і Міжземнамор’я.
Пиранометр — піранометр, прыбор для вымярэння рассеянай сонечнай радыяцыі. Гарызантальная прыёмная паверхня з'яўляецца тэрмабатарэяй з чорных і белых спаяў, што ахавана ад дзеяння доўгахвалевай радыяцыі, ветру, ападкаў і прамых сонечных прамянёў. Розніца тэмператур спаяў выклікае тэрмаэлектрычны ток, па сіле якога вызначаюць інтэнсіўнасць радыяцыі. Калі прыбор не ахаваны ад прамых со­нечных пр’амянёў, ён вымярае сумарную радыяцыю і называецца салярыметрам.
Пирокластические горные породы, пирокласты — піракластычныя горный пароды, піракласты, абломкавыя вулканічныя горныя пароды. Складаюцца з абломкаў вулканічных прадуктаў рознай велічыні (попелу, лапіляў, больш буйных абломкаў і глыб), выкінутых пры вывяржэнні вулкана; могуць бьщь запечанымі ці сцэментаванымі (вулканічныя туфы і інш.). П. г. п. трапляюцца ў адкладах верхняга пратэразою на большай частцы Беларусі.
Пнроксенйт — піраксеніт, ультраасноўная поўнакрышталічная гор­ная парода, складзеная з піраксенаў, часам з нязначнымі дамешкамі алівіну, плагіяклазу, магнетыту, тытанамагнетыту і інш. Выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял, рудныя разнавіднасці прыдатныя як сыравіна на жалеза і тытан. На Беларусі выяўлены ў пародах крышталічнага фундамента.
Пироксены — піраксены, трупа шырока распаўсюджаных пародаўтваральных мінералаў, сілікатаў магнію, жалеза, кальцыю, алюмінію, натрыю, літыю. Колер ■— белы, шэры, карычнева-зялёны (у саставе цёмнаафарбаваных рознасцей больш жалеза). Уваходзяць у састаў многіх магматычных (пераважна асноўных) і метамарфічных горных парод, а асобныя пароды складаюцца цалкам з П. (напрыклад, піраксеніт). Некаторыя П. з’яўляюцца рудамі металаў або вырабнымі камянямі. На Беларусі трапляюцца ў саставе парод крышталічнага фундамента.
Пиролюзит — піралюзіт, мінерал, двухвокіс марганцу. Утварае чорныя сажыстыя або скрытакрышталічныя масы, ааліты, нацечныя выдзяленні, радыяльна-прамянёвыя агрэгаты, дэндрыты. Па паходжанню асадкавы, гіпергенны (у кары выветрывання), гідратэрмальны. Адна з асноўных марганцавых руд.
Питание ледника — жыўленне ледавіка, наступление на ледавік новых мае снегу і лёду за лік атмасферных ападкаў, пераносу снегу мяцеліцай, падзення снежных і ледзяных лавін.
Питание рек (озёр) — жыўленне рэк (азёр), паступленне вады ў рэкі (азёры) шляхам паверхневага і падземнага сцёку. Адрозніваюць чатыры асноўныя крыніцы Ж. р.: дажджавое, снегавое, ледавіковае і падземнае. Большасць рэк жывіцца водамі рознага паходжання, г. зн.
223

мае змешанае жыўленне. Жр. залежыць галоўным чынам ад клімату і пораў года; ім вызначаецца воднасць рэк. Рэкі Беларусі маюць зме­шанае жыўленне.
Плавиковый шпат, флюорит — плавіковы шпат, флюарыт, мінерал, фторысты кальцый. Колер фіялетавы, зялёны, ружавата-жоўты або празрысты, бясколерны. Найбольш тыповы для гідратэрмальных радовішчаў. Цвёрдасць невысокая. Выкарыстоўваецца ў каляровай і чорнай металургіі, у оптыцы, як вырабны камень. Радовішчы ў Расіі, Мексіцы, Францыі, ПАР. Зрэдку трапляецца на Беларусь
Плавни — плаўні, участкі забалочаных пойм у ніжнім цячэнні і дэльтах многіх рэк на поўдні Усходне-Еўрапейскай раўніны; на працяглы перыяд (часам на некалькі месяцаў) заліваюцца паводкавымі водамі. Пакрыты цяжкапраходнымі зараснікамі трыснягу, асокаў і рагозаў, сустракаюцца пойменныя лясы. П. значныя плошчы займаюць у дэльтах Дуная, Днястра, Дняпра, Дона, Кубані, Волгі. Выкарыстоўваюцца галоўным чынам як сенажаці, пры асушэнні — пад рыс і другія культуры.
Плавучие льды — плывучыя льды, ільды ў морах і акіянах, якія не звязаны з берагам і знаходзяцца ў руху. Перамяшчаюцца (дрэйфуюць) пад уплывам вятроў іцячэнняў. Сярод П. л. адрозніваюць ледзяныя палі (марскі лёд), ледзяныя астравы (шэльфавы лёд), ледзяныя горы, або айсбергі (мацерыковы лёд у моры), і іншыя віды. П. л. найбольш характэрны для палярных і субпалярных шырот (Арктыка І Антарктыка).
Плагиоклазы — плагіяклазы, трупа мінералаў, вапнякова-натрыевыя палявыя шпаты. Утвараюць бесперапынны ізаморфны рад; крайнія члены — альбіт (натрыевы) І анартыт (кальцыевы), прамежкавыя — алігаклаз, андэзін, лабрадор, бітаўніт. Адны з самых распаўсюджаных пародаўтваральных мінералаў, уваходзяць у склад многіх магматычных, метамарфічных і піракластычных парод. Пры змяненні замяшчаюцца слюдзістым агрэгатам, кальнытам і іншымі мінераламі. Пры выветрыванні П. утвараюцца гліністыя мінералы.
Плакор — плакор, плоская або слабанахіленая водападзельная прастора. Характарызуецца глыбокім заляганнем грунтавых водаў, адсутнасцю значнага змыву або акумуляцыі, глебавы і раслінны покрыў найбольш поўна адлюстроўвае тыповыя занальныя рысы прыроды.
Планетарная геоморфология — планетарная геамарфалогія, раздзел геамарфалогіі, які вывучае асноўныя асаблівасці рэльефу Зямлі як планеты і рэльеф планет Сонечнай сістэмы пераважна дыстанцыйнымі метадамі. Прадметам вывучэння П. г. служаць найбольш буйныя рысы рэльефу (мегаі макрарэльеф) з пункту погляду іх паходжання і развіцця: мацерыковыя выступы і акіянічныя ўпадзіны, раўнінныя краіны, арагенічныя паясы і інш. П. г часам разглядаецца як састаўная частка планеталогіі.
Планетология, сравнительная планетология — планеталогія, параўнальная планеталогія, комплекс навук, якія вывучаюць будову І развіццё планет Сонечнай сістэмы і іх спадарожнікаў
Планеты — планеты, нябесныя целы, якія рухаюцца вакол Сонца або іншых зорак па эліптычных арбітах і свецяцца адбітым сонечным святлом. П. Сонечнай сістэмы (у напрамку ад Сонца): Меркурый, Ве­нера, Зямля, Марс (планеты зямной трупы), Юпітэр, Сатурн, Уран, Нептун, Плутон (планеты-гіганты)
Планиметр — планіметр, прибор для вымярэння плошчаў плоскіх фігур. Найбольш распаўсюджаным з’яўляецца палярны П., з дапамогаю якога можна вызначыць плошчу фігуры ў выніку абвядзення яе контуру.
Планктон, биосестон — планктон, біясестон, сукупнасць раслінных (фітапланктон) і жывёльных (зоапланктон) арганізмаў, што насяляюць тоўшчу вады кантынентальных і марскіх вадаёмаў і не здольны супрацьстаяць пераносу цячэннямі. У прэсных вадаёмах адрозніваюць П. азёрны (лімнапланктон) і рачны (патамапланктон). Да П. належаць розныя водарасці, прасцейшыя, некаторыя ракападобныя, медузы, малюскі і інш. П. служыць кормам многім прамысловым жывёлам, у тым ліку рыбам і кітападобным.
Планшет — планшэт, 1) квадратная дошчачка памерам ад 40 смХ X 40 см да 60 см X 60 см, якая выкарыстоўваецца пры мензульнай здымцы мясцовасці; 2) дошчачка або папка, на якой умацоўваецца графлёная папера І компас для вакамернай здымкі.
Пласт — пласт, асноўная форма залягання асадкавых горных па­род, якая адлюстроўвае паслядоўнасць іх адкладання ў выглядзе слаёў П. валодае аднароднымі прыкметамі і абмежаваны больш ці менш паралельнымі паверхнямі: верхний — дахам і ніжняй — падэшвай.
Пластичность почв и горных пород — пластычнасць глеб і горных парод, 1) П. глеб—здольнасць вільготных глеб незваротна змяняць форму без утварэння трэшчын пад уплывай нагрузкі пэўнай інтэнсіўнасці. Вызначае многія фізіка-механічныя ўласцівасці глеб, іх «спеласць» і гатоўнасць да апрацоўкі; 2) П. горных парод — здольнасць парод да пластичных дэфармацый. Улічваецца пры будаўніцтве, меліярацыі зямель, праходнасці тэрыторыі і г. д.
Пластовая равнина — пластавая раўніна, раўніна, размешчаная ў межах платформы (адпавядае пліце платформы). Складзена гарызантальна або злёгку нахіленымі пластамі асадкавых горных парод. У яе межах выдзяляюцца асобныя нізіны і ўзвышшы. Да П. р. належаць самыя вялікія раўніны зямнога шара (напрыклад, Усходне-Еўрапейская і Заходне-Сібірская).
Платиновые руды — плацінавыя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для атрымання плацінавых металаў (плаціны, паладыю, ірыдыю, радыю, осмію, рутэнію). Па складу падзяляюцца на ўласна плацінавыя і комплексный. Канцэнтрацыя плацінавых металаў у рудах розная: ад 2—5 г/т да адзінак кг/т — у карэн-