Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Польдеры — польдэры, асушаныя ўчасткі нізінных забалочаных марскіх узбярэжжаў — маршаў. Часта размяшчаюцца ніжэй узроўню мора, ахаваны валамі, дамбамі і іншымі гідратэхнічнымі збудаваннямі ад затаплення марскімі і рачнымі водамі. Узровень грунтавых вод рэгулюецца дрэнажнымі збудаваннямі, часта з машынным адкачваннем вады. П. адрозніваюцца высокай урадлівасцю, звычайна апрацаваны. Распаўсюджаны галоўным чынам па берагах Паўночнага мора (Нідэрланды, Данія, ФРГ).
Полья — польі, паверхнев ’ g формы карставага рэльефу ў выглядзе вялікіх (плошчай да 400 км2) замкнутых катлавін, звычайна з крутымі схіламі і плоскім дном. Выкарыстоўваюцца як палі і пашы. Сустракаюцца на Балканскім (Дынарскі Карст), Крымскім паўастравах, на Каўказе, Паміры.
Полюсы ветров — полюсы вятроў, раёны высокай паўторнасці мод­ных вятроў і штормаў на зямным шары — узбярэжжа Антарктыды, мыс Эрыма ў Японіі, фіёрд Прынс-Крысціян на паўночным усходзе Грэнландыі, горы і перадгор’і Патагоніі, паўночнае ўзбярэжжа Азіі (Хатангскі заліў, дэльта ракі Лены, праліў Вількіцкага і Саннікава), берагі астравоў Новая Зямля, Зямля Франца-Іосіфа, Урангеля і іншыя раёны.
Полюсы мира (Северный и Южный) — полюсы свету (Паўночны і Паўднёвы). пункты перасячэння нябеснай сферы воссю свету, паралельнай восі вярчэння Зямлі. Зблізку Паўночнага П. с. размешчана Палярная зорка (яна выкарыстоўваецца для арыентавання на мясцовасці ў Паўночным паўшар’і). Зблізку Паўднёвага П. с. адсутнічаюць яркія зоркі.
Полюсы относительной недоступности — полюсы адноснай недаступнасці, найбольш цяжкадаступныя раёны Арктыкі і Антарктыкі. У Арктыцы П. а. н. размяшчаецца прыблізна пад 84° пн. ш., 175° з. д., у Антарктыдзе — пад 82° пд. ш., 60° усх. д.
Полюсы тепла — полюсы цяпла, мясдовасці на зямным шары з най­больш высокімі тэмпературамі паветра на зямной паверхні, звычайна ў трапічных паясах (пустыня Тар у Індыі, да 53 °C; пустыня Махаве, у Даліне Смерді ў ЗША, да 56,7 °C; Лівійская пустыня ў Афрыды, у Эль-
Азіі, да 57,8 °C — самая высокая зарэгістраваная тэмпература на зямным шары; даліна ракі Фліндэрс у Аўстраліі, да 53 °C; даліна ракі Па­рана ў Паўднёвай Амерыцы, каля 47 °C). У Сусветным акіяне самыя цёплыя паверхневыя воды ў Персідскім заліве (35,6 °C), у паўднёвай частцы Чырвонага мора і ў Мексіканскім заліве (33 °C).
Полюсы холада — полюсы холаду, раёны з найбольш нізкімі тэмпературамі на зямной паверхні. П. х. Зямлі — усходняя Антарктыда, дзе на станцыі «Усход» была зарэгістравана самая нізкая тэмпература на планеце (—89,2 °C), а сярэдняя гадавая тэмпература складае каля —55 °C. П. х. Паўночнага паўшар’я — раён Верхаянска-Аймякона, з абсалютным мінімумам тэмператур некалькі ніжэй	70 °C, Грэнландыя (ніжэй — 65 °C).
Полярная звезда — Палярная зорка, найбольш яркая зорка ў сузор’і Малой Мядзведзіцы. Знаходзіцца ў Паўночным паўшар’і, заўсёды над паўночнай стараной гарызонту. Па П. з. вызначаюцца стораны гарызонту і прыблізна шырата дадзенага месца, прыкладна роўная вышыні П. з. над гарызонтам.
Полярная ночь — палярная ноч, перыяд у палярных абласцях Зямлі (паўночнай і паўднёвай) да 66°33' пн. і пд. ш., калі Сонца на працягу сутак не з’яўляецца над гарызонтам. Працягласць П. н. узрастае ад адных сутак на палярных кругах да паўгода на геаграфічных полюсах. Так, на паралелі 70° пд. ш. П. н. цягнецца каля 60 сутак, на 80° пд. ш.— каля 127 сутак. У П. н. зямная паверхня моцна выхалоджваецца.
Полярная фауна — палярная фауна, сукупнасць відаў жывёл, якія жывуць у прыпалярных абласцях зямнога шара. Больш ужываюцца тэрміны «арктычная фауна», «антарктычная фауна».
Полярное сияние — палярнае ззянне, аптычная з’ява ў верхніх слаях атмасферы (іонасферы), якая выражаецца ў свячэнні (люмінесцэнцыі) разрэджанага паветра (галоўным чынам атамаў кіслароду і малекул азоту) на вышыні ад 60 да 1000 км. Назіраецца галоўным чынам у высокіх широтах абодвух паўшар’яў (большай часткай на адлегласці 20— 25° пн. ш. І пд. ш. ад магнітнага полюса), прычым адначасова на ўсіх даўготах, аднак з рознай інтэнсіўнасцю. П. з. узнікае пры пранікненні ў ніжнюю іанасферу зараджаных часціц высокай энергіі з верхняй іанасферы пры хуткіх ваганнях інтэнсіўнасці магнітнага поля. Працягласць П. з. ад дзесяткаў мінут да некалькіх сутак.
Полярные круги (Северный и Южный) — палярныя кругі (Паўночны і Паўднёвы), граніца палярных дня і ночы ў Паўночным і Паўднёвым паўшар’ях. Паралель 66°33' пн. ш.— Паўночны палярны круг; на гэтай паралелі адзін раз у год, у дзень летняга сонцастаяння (21 —22 чэрвеня) бесперапынна на працягу сутак зямная паверхня асвятляецца Сонцам (палярны дзень). Паралель 66°33' пд. ш.— Паўднёвы палярны круг, на гэтай паралелі 21—22 чэрвеня Сонца не з’яўляецца над гары­зонтам (палярная ноч). Ужо на наступны дзень, 23 чэрвеня, на паралелі 66°33' пн. ш. наступае кароткая ноч, а на 66°33' пд. ш.— Сонца крыху
ўзнімаецца над гарызонтам. У дзень зімовага сонцастаяння (21—22 снежня) малюнак мяняецца на супрацьлеглы: на паралелі 66°33' пн. ш.— на працягу сутак палярная ноч, а на 66°33' пд. ш.— палярны дзень. На поўдзень ад Паўнечнага і поўнач ад Паўднёвага палярнага кругоў не бывав палярных дня і ночы, да полюсаў іх колькасць павялічваецца да паўгода.
Полярные станции — палярныя станцыі, навукова-назіральныя пункты, створаныя на ўзбярэжжы кантынентаў і астравах Паўночнага Ледавітага акіяна і ў Антарктыцы. На іх вядуцца сістэматычныя аэраметэаралагічныя, актынаметрычныя, геафізічныя, гідралагічныя, гляцыялагічныя і ў асобных выпадках біялагічныя і медыцынскія назіранні.
Полярный день — палярны дзень, перыяд у палярных абласцях Зямлі (паўночнай і паўднёвай) да 66°33' пн. і пд. ш., калі Сонца на працягу сутак не апускаецца за гарызонт. Працягласць П. д. узрастае ад адных сутак на палярных кругах да паўгода на геаграфічных по­люсах. Так, на паралелі 70° пн. ш. П. дз. цягнецца каля 60 сутак, на 80° пн. ш.— каля 127 сутак.
Полярный фронт — палярны фронт, атмасферны фронт паміж паветрам умераных шырот і трапічнымі паветранымі масамі ў Паўночным і Паўднёвым паўшар’ях (звычайна паміж 30—45° пн. ш. і пд. ш. зімой і 40—55° пн. ш. і пд. ш. летам). 3 П. ф. звязаны ў асноўным цыклоны ў пазатрапічных шыротах.
Поморья — памор’і, прымор’і, мясцовасці, якія размешчаны паблізу мора. Тэрмін ужываецца на паўднёвых берагах Белага і Балтыйскага мораў і на некаторых іншых узбярэжжах, населеных славянам!.
Понор, катавотра — панор, катавотра, натуральная адтуліна (трэшчына, круглявы калодзеж, каналы рознай велічыні) на паверхні закарставанага масіву (на дне карставай варонкі, западзіны і інш.), якія паглынаюць і адводзяць углыбіню дажджавую, расталую снегавую і рачную ваду.
Поперечный профиль долины — папярочны профіль даліны, паказ у графічнай форме будовы рачной даліны ў плоскасці, перпендыкулярнай яе падоўжнаму напрамку. На П. п. звычайна выдзяляюць карэнныя схілы даліны, яе дно, або ложа, рачныя тэрасы, пойму і рэчышча ракі. У залежнасці ад мясцовых умоў адзначаюць таксама старыкі, азёры, яры, лагчыны, далінныя ледавікі, асаблівасці геалагічнай будовы і расліннасці і іншыя геаграфічныя аб’екты.
Пористость (порозность) горных пород и почв — порыстасць (поразнасць) горных парод і глеб, сукупнасць пустот (пор) у горных паро­дах і глебах. Залежыць ад шчыльнасці пароды і глебы, формы і размераў складаючых яе часцінак. Высокую П. маюць рыхлыя асадкавыя горныя пароды (пяскі, лёс), невысокую — шчыльныя горныя пароды (вапнякі, даламіты). Порыстасць вызначае водапранікальнасць парод, глеб і грунтоў.
Пороги — парогі, мелкаводныя камяністыя або скалістыя ўчасткі ў
рэчышчы ракі з хуткім цячэннем. Утвараюцца выхадам цвёрдых цяжка размываемых горных парод. Даволі часта сустракаюцца на рэках. Для беларускіх рэк П. не характэрны. Сустракаюцца яны часам на Дняпры (Кабяліцкія П. на поўнач ад Оршы) і Заходняй Дзвіне.
Породообразующие минералы — пародаўтваральныя мінералы, мінералы, якія ўваходзяць у якасці пастаянных істотных кампанентаў у склад горных парод; найбольш распаўсюджаныя мінералы зямной кары. Прадстаўлены пераважна сілікатамі, алюмасілікатамі, аксідамі, карбанатамі і фасфатамі. Кожнай генетычнай трупе парод уласцівы свае П. м. (для магматычных —• кварц, палявыя шпаты, піраксены, амфіболы, слюды; для асадкавых — кальцыт, даламіт, гліністыя мінералы, халцэдон; для метамарфічных — звычайныя сілікаты і інш.).
Поророка — парарока, назва адзіночнай хвалі, якая назіраецца ў вусці ракі Амазонкі.
Порфир — парфір, агульная назва эфузіўных кіслых горных парод з буйнымі ўкрапліваннямі палявога шпату. Аналаг ліпарытаў (кварцавы парфір) і трахітаў (артаклазавы парфір). П.— тыповы кампанент старажытных вулканагенных парод. Будаўнічы матэрыял. Кварцавыя парфіры трапляюцца ў крышталічным фундаменце Беларусі.
Порфирит — парфірыт, агульная назва шырока распаўсюджаных змененых (палеатыпных) эфузіўных горных парод з буйнымі (парфіравымі) вылучэннямі плагіяклазу, рагавой абманкі або піраксену. Пароды складаюцца з тых жа мінералаў і са змененага шкла і маюць парфіравую структуру. Кіслотатрывалы і будаўнічы матэрыял. На Беларусі П. трапляюцца ў вулканагеннай тоўшчы крышталічнага фундамента.
Потамология — патамалогія, раздзел гідралогіі сушы, які вывучае рэкі. Часцей ужываюць у цяперашні перыяд тэрміны «вучэнне аб рэках» і «гідралогія рэк».
Почва — глеба, самы верхні рыхлы слой зямной кары, які валодае ўрадлівасцю. Утвараецца ў выніку ўзаемадзеяння горных парод, клімату, расліннасці, жывёл і рэльефу мясцовасці; вялікае ўздзеянне робіць чалавек. Складаецца з мінеральных часцінак, гумусу (перагною), глебавых вады, раствораў і паветра. У вертыкальным напрамку падзяляецца на глебавыя гарызонты. На зямной паверхні выдзяляецца многа розных тыпаў і відаў глеб, размеркаванне якіх на зямной паверхні вызначаецца шыротнай занальнасцю і вышыннай пояснасцю.
Почвенная вода (влага) — глебавая вада (вільгаць), вада, якая змяшчаецца ў глебе ў парападобным, вадкім і цвёрдым станах. Вадкая вада ўтварае глебавыя растворы. Асноўныя запасы вільгаці, што выкарыстоўваецца раслінамі, утварае свабодная вада, якая запаўняе глеба­выя поры і здольна перамяшчацца ў іх пад уплывай сілы цяжару і капілярных сіл.