• Газеты, часопісы і г.д.
  • Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

    Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 367с.
    Мінск 1994
    120.39 МБ
    116.83 МБ
    Радиолокация — радыёлакацыя, метад выяўлення ў прасторы роз­ных аб’ектаў шляхам абпраменьвання іх радыёхвалямі і прыёму адбітых ад іх радыёхваль. Выкарыстоўваецца для вывучэння метэаралагічных працэсаў, аб’ектаў і з’яў.
    Радуга — вясёлка, радуга, аптычная з’ява ў атмасферы ў выглядзе адной або некалькіх рознакаляровых дуг, бачных на купале неба на фоне заслоны дажджу; знаходзіцца ў супрацьлеглым ад Сонца баку. Абумоўлена працэсамі праламлення, адбіцця і дыфракцыі святла ў кроплях дажджу.
    Разводье — разводдзе, прастора адкрытай вады сярод суцэльнага лёду, прыпаю або дрэйфуючага лёду, якая ўтвараецца ў выніку зрушэнняў лёду. Працягласць Р. ад некалькіх м да некалькіх км. З’яўленне Р. у моры звязана з дзеяннем ветру або з прылівамі.
    Разливы рек — разлівы рэк, затапленне рачнымі водамі часткі даліны (поймы) у час паводкі. Назіраецца перыядычна і эпізадычна. У выключна мнагаводныя гады Р. р. утвараюць навадненні.
    Разнотравные степи, луговые степи — разнатраўныя стэпы, лугавыя стэпы, стэпы, якія характарызуюцца панаваннем маляўнічага стэпавага разнатраўя І самкнутым травяным покрывай. Сярод злакаў пераважаюць карэнішчавыя і рыхладзірваністыя формы. Утвараюць паўночную падзону стэпаў.
    Разнотравье — разнатраўе, травяністыя расліны ўсіх відаў, акрамя злакаў, бабовых і асаковых. Шырока прадстаўлены ў травастоі многіх тыпаў лугоў і лугавых стэпаў.
    Разрывное течение — разрыўное цячэнне, гарызантальны рух вады ў моры, які ўзнікае ў прыбярэжным раёне і накіраваны ў бок адкрытага 252
    мора. Утвараецца пад уплывай моцнага ветравога нагону вады і нахілу ўзроўню ў бок адкрытага мора.
    Район — раён, 1) тэрыторыя (акватория), якая выдзяляецца па сукупнасці якіх-небудзь узаемазвязаных прыкмет або з’яў; таксанамічная адзінка ў якой-небудзь сістэме тэрытарыяльнага дзялення; 2) у геаграфіі — цэласная тэрыторыя (акватория), якая характарызуецца агульнымі ўласцівасцямі. Адно з ключавых паняццяў у геаграфіі, а таксама ў сумежных навуках.
    Районирование—раяніраванне, дзяленне тэрыторыі (акваторыі) на тэрытарыяльныя адзінкі, якія адрозніваюцца сваей спецыфікай і агульнымі ўласцівасцямі. Адрозніваюць прыватнае Р., калі ўлічваюцца толькі асобныя элементы тэрыторыі (у фізічнай геаграфіі — пакампанентнае, у сацыяльна-эканамічнай геаграфіі — галіновае) і агульнае Р. (у фізічнай геаграфіі — комплекснае, у сацыяльна-эканамічнай геаграфіі — інтэгральнае). Вынікам Р. з’яўляецца сетка раёнаў розных узроўняў.
    Районйстйка — раяністыка, навуковы напрамак, які распрацоўвае агульныя прынныпы і метады сістэматызацыі геаграфічнай інфармацыі шляхам раяніравання.
    Районоведенйе — раёназнаўства, частка краіназнаўства, якая займаецца комплексным геаграфічным вывучэннем і апісаннем раёнаў якойнебудзь краіны.
    Районообразованйе — раёнаўтварэнне, працэс узнікнення ўстойлівых прасторавых спалучэнняў кампанентаў ландшафту (прыроднае Р.) або элементаў грамадства (эканамічнае Р.) з высокай інтэнсіўнасцю ўнутраных узаемасувязей і ўзаемадзеянняў.
    Ракушечник, ракушник — ракушачнік, ракушнік, вапняк, які складаецца пераважна з цэлых і раздробленых ракавін малюскаў і брахіяпод. Звычайна ўтвараецца ў прыбярэжнай марской зоне.
    Рамень, чернолесье — рамень, чарналессе, густыя, цёмныя высокапрадукцыйныя яловыя лясы (радзей піхтавыя, часам з дамешкаю сасны і драбналістых парод) на сухіх, добра дрэнаваных глебах; супрацьпастаўляюцца барам. Тэрмін ужываецца галоўным чынам на Усходне-Еўрапейскай раўніне.
    Рапа — рапа, вада мінеральных (саляных) азёр, ліманаў і штуч­ных вадаёмаў, якая ўяўляе сабой насычаны салявы раствор (расол). Адрозніваюць Р. мацерыковых азёр (фарміруецца за лік вышчалочвання акаляючых горных парод) і Р. прыморскіх азёр (солі такіх азёр маюць пераважна марское паходжанне). Канцэнтрацыя Р. дасягае 300—370 г/л солей. Выкарыстоўваецца галоўным чынам у лекавых мэтах, а таксама як карысны выкапень.
    Рассеянная солнечная радиация — рассеяная сонечная радыяцыя, сонечная радыяцыя, якая рассейваецца ў атмасферы вадзяной парай, малекуламі газаў, цвёрдымі часцінкамі, воблакамі. Сонечныя прамяні адхіляюцца ад прамалінейнага руху і пераходзяць у прамяні, якія ідуць ва ўсіх напрамках. Частка іх дасягае зямной паверхні. Р. с. р.
    выражаецца ў кал/см2 у адзінку часу (1 м). Для тэрыторыі Беларусі Р с. р. за год у сярэдшм складае каля 46 ккал/см2 (прямая сонечная радыяцыя — некалькі большая за 44 ккал/см2); яна асноўнае значэнне мае зімой і восенню (64—80 % ад сумарнай сонечнай радыяцыі)
    Рассолы, рассольные воды — расолы, расольныя воды, прыродныя воды, у якіх утрыманне раствораных солей перавышае 50 г на 1 л вады. Трапляюцца ў паверхневых вадаёмах і ў надземных водах. Утвараюцца пры ўзмоцненым выпарэнні паверхневых або падземных вод І пры вышчалочванні водамі саляных адкладаў. На Беларусі Р. выяўлены ў раёнах Ельска, Нароўлі і інш. месцах.
    Рассоление почв — рассаленне глеб, натуральны працэс або від меліярацыі глеб, які заключаецца ва ўдаленні з засоленых глеб лішку лёгкарастваральных рэчываў. Ажыццяўляецца з дапамогаю прамыўкі і дрэнажу.
    Растительность, растительный покров — расліннасць, раслінны покрыў, сукупнасць раслінных суполак (фітацэнозаў) Зямлі ў цэлым або асобных рэгіёнаў. У адрозненне ад флоры характарызуецца не толькі відавым складам, а галоўным чынам колькасцю і спалучэннем розных жыццёвых форм раслін, іх прасторавай структурай і дынамікай. Р. п. Беларусі складаюць лясы, лугі, балоты.
    Расход воды — расход вады, колькасць вады, якая працякае цераз папярочнае сячэнне ракі ў адзінку часу. Выражаецца ў м3/с (для малых вадацёкаў— у л/с). Роўна плошчы папярочнага сячэння ракі, памножанай на скорасць цячэння. Найбольшы Р. в. маюць рэкі Амазон­ка (120 тыс. м3/с) і Місісіпі (19 тыс. м3/с). Беларускія рэкі, як і многія іншыя, вызначаюцца няўстойлівасцю Р. в. Так, напрыклад, Заходняя Дзвіна ля Полацка мае сярэдні гадавы расход 307, максімальны — 4060 і мінімальны — 25 м3/с. Для Дняпра ля Оршы гэтыя паказчыкі складаюць адпаведна 127, 1960 і 14 м3/с. Асабліва вялікую няўстойлівасць Р в. мае Сож ля Гомеля, дзе сярэдняя гадавая велічыня Р в. дасягае 207 м3/с, максімальная 6600, мінімальная 16 м3/с.
    Реакция почвы, реакция почвенного раствора — рэакцыя глебы, оэакцыя глебавага раствору, суадносіны канцэнтрацый іонаў Н+1 І ОН + 1 у глебавым растворы; паказчык кіслотна-шчолачнага стану глебы. Звычайна выражаецца велічынёй pH (адмоўны лагарыфм канцэнтрацыі водных іонаў). У кіслых глебах pH роўны 3—6, у нейтраль­ных — 7, у шчолачных 8—И. Р. г істотна ўплывае на скорасць міграцыі розных злучэнняў і іх урадлівасць. Для большасці сельскагаспадарчых культур найбольш спрыяльная слабакіслая Р. г., таму моцна1 сярэднякіслыя глебы вапнуюць, а шчолачныя — гіпсуюць. На Беларусі каля 85 % верных зямель патрабуюць вапнавання.
    Реверсивное течение — рэверсіўнае цячэнне, рух вады ў морах І акіянах, уласцівы для прыліўных цячэнняў. Змяняюць свой напрамак на зваротны за перыяд прыліву. Цыкл Р. ц. уключае прыліўное і адліўное цячэнні.
    «Ревущие сороковые» — «равучыя саракавыя», традыцыйная назва акіянічнай прасторы на 40-х шыротах Паўднёвага паўшар’я, дзе звычайна моцныя і ўстойлівыя заходнія вятры і часта бываюць штормы.
    Реги — рэгі, пясчана-галечнікавыя пустыні, паверхня якіх часта пакрыта жвірам; разнавіднасць хамады. Тэрмін ужываецца галоўным чынам у Паўночнай Афрыцы, у Сахары, а таксама ў краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу.
    Регион — рэгіён, 1) тое ж, што раён; 2) тэрыторыя (акваторыя), часта вельмі значная па сваіх памерах; не з’яўляецца абавязкова таксанамічнай адзінкай у сістэме якога-небудзь тэрытарыяльнага дзялення (напрыклад, Сібірскі рэгіён); 3) прыродны Р.— значная па паме­рах тэрыторыя, якая валодае некаторай агульнасцю природных умоў.
    Региональные атласы — рэгіянальныя атласы, атласы частак краін (напрыклад, Атлас Іркуцкай вобласці, Атлас Кракаўскага ваяводства і інш.), частка кантынентаў і акіянаў (напрыклад, Атлас дунайскіх краін, Атлас Паўночнай Атлантыкі і інш.). Многія з іх з’яўляюцца комплексным! па зместу.
    Региональные ландшафтные комплексы — рэгіянальныя ландшафт­ный комплексы, сістэма прасторава сумежных фізіка-геаграфічных комплексаў, якія характарызуюцца індывідуальнай структурай і генетычным адзінствам; з’яўляюцца аб’ектамі фізіка-геаграфічнага раяніравання. Да Р. л. к. належаць, напрыклад, фізіка-геаграфічны раён, правінцыя, вобласць, краіна і г. д.
    Регрессивная эрозия, пятящаяся эрозия, попятная эрозия — рэгрэсіўная эрозія, адступаючая эрозія, разбурэнне і змыў горных парод і глеб паверхневым вадацёкам (пастаянным або часовым). Р. э. распаўсюджваецца ў бок вытоку, даўжыня вадацёку пры гэтым узрастае, што вядзе часам да перахопу рэк суседніх басейнаў. Разам з глыбіннай эрозіяй Р. э. садзейнічае росту яроў, фарміраванню падоўжнага профілю даліны.	,
    Регрессия — рэгрэсія, паступовае адступленне мора ад берагоў. Адбываецца ў выніку падняцця сушы, апускання акіянічнага дна або памяншэння аб’ёму вады ў Сусветным акіяне (напрыклад, у эпоху максімальнага абледзянення) або ў замкнутым вадаёме (пад уплывам змянення кліматычных умоў і ўсыхання). Р. неаднаразова адбываліся на працягу геалагічнай гісторыі Зямлі і звычайна супадалі з эпохамі гораўтварэння або ледавіковымі эпохамі. Супрацьлеглы працэс — трансгрэсія.
    Регулирование стока — рэгуляванне сцёку, штучнае мэтанакіраванае павелічэнне, памяншэнне або захаванне аб’ёму рачнога сцёку, змяненне яго рэжыму ў адпаведнасці з патрэбамі розных галін народнай гаспадаркі (гідраэнергетыкі, арашэння, водазабеспячэння, воднага транспарту і г. д.). Ажыццяўляецца шляхам стварэння вадасховішчаў, снегазатрыманнем, будаўніцтвам каналаў. Прыроднае Р. с. ажыццяўляецца азёрамі.
    Регуры — рэгуры, цёмнаколерныя гліністыя глебы на базальтавых покрывах Дэканскага пласкагор’я ў Індыі. Адрозніваюцца вялікай магутнасцю, арэхавата-зярністай структурай, трэшчынаватасцю, моцна набухаюць пры ўвільгатненні. Утрыманне гумусу 0,5—1,5 %; рэакцыя нейтральная або слабашчолачная, высокая ёмістасць абмену, насычаная асновамі. Сярод іншых трапічных глеб вылучаюцца высокай урадлівасцю і выкарыстоўваюцца пад зерневыя і бавоўнік.
    Редколесье, редкостойный лес — рэдкалессе, рэдкастойны лес, лес, які не ўтварае самкнутага дрэвавага яруса ва ўмовах недастатковага ці залішняга ўвільгатнення або нізкай тэмпературы. Характэрна для лесатундраў, балот, засушлівых раёнаў, субальпійскага пояса гор.