Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік
Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
Почвенная фауна, эдафон — глебавая фауна, эдафон, сукупнасць відаў жывёл, што жывуць у глебе (дажджавыя чэрві, кляшчы, мнаганожкі, краты і інш.). Г. ф.— важны фактар глебаўтварэння, які ўплы-
вае на асноўныя ўласцівасці глеб, у тым ліку на ўрадлівасць.
Почвенное районирование — глебавае раяніраванне, падзел тэрыторыі на асобныя рэгіёны па характеру глебавага покрыва. Асноўныя адзінкі Г. р.— глебавыя зоны, вобласці, фацыі, правінцыі, акругі, раёны.
Почвенные горизонты, генетические горизонты почв — глебавыя гарызонты, генетычныя гарызонты глеб, слаі глебы, якія адрозніваюцца паміж сабой па свайму складу, будове, структуры, колеру і іншых уласцівасцях. Узнікаюць пры ўтварэнні і развіцці глеб у выніку ўнутрыглебавага пераразмеркавання і пераўтварэння рэчываў, іх прыносу і вынасу.
Почвенные карты — глебавыя карты, карты, якія паказваюць размяшчэнне, распаўсюджванне глеб на зямной паверхні, іх асаблівасці і ўласцівасці.
Почвенные коллоиды — глебавыя калоіды, драбнейшыя арганічныя і мінеральныя часцінкі глебы памерамі меней за 0,0002 мм (па іншых класіфікацыях, меней за 0,0001 мм), што прадстаўлены ў тонкадысперснай форме. Г. к. складаюць асноўную масу арганічнага рэчыва глебы; мінеральныя калоіды складаюцца галоўным чынам з гліністых мінералаў. Г. к. садзейнічаюпь утварэнню структуры глебы, вызначаюць яе іншыя ўласцівасці, у тым ліку ўрадлівасць глеб.
Почвенный воздух — глебавае паветра, паветра, якое запаўняе поры і пустоты глебавай масы, не запоўненыя вадой. Уздзейнічае на ўрадлівасць (пры недахопе ў Г. п. кіслароду ўрадлівасць глебы рэзка паніжаецца). ■
Почвенный климат — глебавы клімат, шматгадовы цеплавы, водны і паветраны рэжым глеб, цесна звязаны з кліматам (галоўным чынам прыземнага слоя паветра). Асаблівасці Г. к. у значнай ступені вызначаюць дынаміку рэчываў, напрамак глебаўтвараючага працэсу і ступень урадлівасці глебы.
Почвенный монолит — глебавы маналіт, вертыкальны ўзор глебы, які ўзяты (без парушэння яе будовы) са сценкі глебавага разрэзу. Ахоплівае ўсю тоўшчу глебы або яе асноўныя гарызонты. Выкарыстоўваецца для даследавання розных (галоўным чынам фізічных) уласцівасцей глебы, а таксам а ў якасці нагляднага дапаможніка.
Почвенный покров — глебавае покрыва, сукупнасць розных глеб, якія сустракаюцца ў дадзенай мясцовасці.
Почвенный профиль — глебавы профиль, вертыкальны разрэз глебавай тоўшчы ад паверхні да мацярынскай (глебаўтваральнай) пароды. Складаецца з сукупнасці генетычна ўзаемазвязаных глебавых гарызонтаў і падгарызонтаў, якія сфарміраваліся ў працэсе глебаўтварэння. Магутнасць Г. п.— ад дзесяткаў см да некалькіх м. Асаблівасці будовы Г. п., складу і ўласцівасцей яго гарызонтаў служаць асновай для класіфікацыі глеб.
Почвенный разрез — глебавы разрэз, вертикальная сценка ямы (шурфа), якая ўскрывае глебавы профіль.
Почвенный раствор — глебавы раствор, глебавая вада з раствора-
нымі ў ёй рознымі рэчывамі. Утрымлівае пажыўныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца раслінамі.
Почвоведение — глебазнаўства, навука аб глебах, іх уласцівасцях, утварэнні і развіцці, геаграфічным распаўсюджванні, спосабах разумнага выкарыстання і павышэння ўрадлівасці.
Почвогрунты — глебагрунты, сукупнасць глеб і падсцілаючай іх тоўшчы (ад 2—3 м да 7—10 м) горных парод. Паміж глебай і пародай адбываецца абмен цеплавой энергіяй, газамі і растворамі.
Почвообразовательный процесс, почвообразование — глебаўтваральны працэс, глебаўтварэнне, зараджэнне і фарміраванне глебы пад уплывам прыродных фактараў і гаспадарчай дзейнасці чалавека. У натуральных умовах працякае бесперапынна, сумесна з развіццём усяго прыроднага асяроддзя. Канкрэтныя формы Г. п.— першаснае глебаўтварэнне, агліненне, латэрызацыя, гумусаі торфанакапленне, засаленне, расселение, агляенне, вышчалочванне, ападзольванне глеб і інш. У выніку Г. п. фарміруецца глебавы профіль з расчляненнем яго на глебавыя гарызонты.
Поясное время — паясны час, сістэма лічэння часу па паясах. Зямная паверхня падзелена ўздоўж мерыдыянаў праз 15° даўгаты на 24 паясы. Нумарацыя паясоў — з захаду на ўсход ад Грынвічскага мерыдыяна, пояс якога лічыцца нулявым. Межы паясоў не заўсёды праведзены па мерыдыянах, а часта праходзяць па дзяржаўных і адміністрацыйных граніцах, рэках і інш. Для кожнага пояса ў дадзены момант-час лічыцца аднолькавым і роўным часу сярэдняга мерыдыяна пояса. Суседнія паясы па часе адрозніваюцца роўна на 1 гадзіну.
Пребореальное время (период) — прабарэальны час (перыяд), пачатковы этап галацэну, які характарызаваўся пацяпленнем клімату пасля раставання льдоў апошняга абледзянення і з’яўленнем лясной расліннасці на раўнінах умераных шырот Еўропы.
Предгорный ледник — перадгорны ледавік, ледавік, размешчаны ўздоўж падножжа горнага хрыбта; утвораны з некалькіх асобных далінных ледавікоў, якія зліліся паміж сабой пры выхадзе на раўніну. Характэрны для абласцей з шырокім развіццём абледзянення (напрыклад, на Алясцы ледавік Маласпіна, плошча 2200 км2).
Предгорья — перадгор’і, паніжаныя ўскраінныя часткі горных краін, горных сістэм або асобных хрыбтоў, якія ўтвараюць паступовы пераход да прылягаючых раўнін. Рэльеф узгорысты або нізкагорны, яму часта ўласціва дробнае расчляненне або ступенепадобны профіль (г. зв. перадгорныя лесвіцы). П. складзены звычайна больш маладымі і падатлівымі да разбурэння пародамі, чым асявыя зоны хрыбтоў, часам прадуктамі разбурэння горных схілаў.
Предельно-допустимые выбросы (ПДВ) — гранічна-дапушчальныя выкіды (ГДВ), максімальна дапушчальныя колькасці шкодных рэчываў у адзінку часу ад сукупнасці крыніц забруджання, якія не перавышаюць гранічна-дапушчальнай канцэнтрацыі.
Предельно-допустимые концентрации (ПДК)— гранічна-дапушчальныя канцэнтрацыі (ГДК), максімальна дапушчальныя колькасці шкодных рэчываў у атмасферы ў адзінцы аб’ёму або вагі, якія пры перыядычным або пастаянным уздзеянні на арганізм і акаляючае асяроддзе не выклікаюць паталагічных адхіленняў і неспрыяльных змяненняў у нашчадкаў.
Прерии — прэрыі, назва стэпаў ва ўнутраных раёнах Паўночнай Амерыкі (ЗША Канада). Характарызуюцца панаваннем злакаў; развіты на чарназёмападобных глебах. Адрозніваюць высакатраўную П. з перавагай кавылёў, танканогаў, барадача і нізкатраўную П. з бізонавай травой і інш. злакамі.
Пресная вода — прэсная вада, вада, мінералізацыя якой меней чым 1 %о.
Пресноводная фауна — прэснаводная фауна, сукупнасць жывёл, якія насяляюць рэкі, азёры і іншыя прэсныя вадаёмы, а таксами падземныя воды. У склад П. ф. уваходзяць ракападобныя, рыбы, прасцейшыя, малюскі, п’яўкі.
Пресные озера — прэсныя азёры, азёры, якія маюць прэсную ваду, г. зн. ваду з малой колькасцю раствораных мінеральных рэчываў (да 1 г/л). Звычайна гэта праточныя І сцёкавыя азёры, водная маса якіх няспынна абнаўляецца і ў сілу гэтага з’яўляецца прэснай Самыя вялікія П. а. Зямлі — Верхние ў Паўночнай Амерыцы (82,4 тыс. км2) і Вікторыя ў Афрыцы (68 тыс. км2); у Беларусі — Нарач (80 км2) і Асвейскае (52,8 км2). Усе беларускія азёры (а іх налічваецца каля 11 тыс.) прэсныя.
Прибой — прыбой, дэфармацыя марской (азёрнай) хвалі непасрэдна каля берага. П., як І бурун, суправаджаецца рэзкім павелічэннем круцізны схілу хваль, грабяні якіх перакульваюцца на беразе і пеняцца. П. выклікае разбурэнне берагоў і садзейнічае ўтварэнню пляжаў на водмельных берагах.
Прибрежное озеро — прыбярэжнае возера, вадаём з салёнай або саланаватай вадой, які аддзелены ад мора нізкімі наноснымі пясчанымі косамі (лагуна) або ўтварыўся ў выніку заносу вусцевай часткі эстуарыя наносамі (ліман).
Придонная морена — прыдонная марэна, марэна, што ўтварылася ў ніжняй частцы ледавіка ў выніку разбурэння горных парод ледавіковай эрозіяй з наступным умярзаннем абломкаў у тоўшчу лёду і іх перамяшчэннем. Частка матэрыялу П. м. паступае па ледавіковых трэшчынах. Яе магутнасць звычайна не перавышае 5 м.
Придонное течение — прыдоннае цячэнне, рух вады ў прыдонным пагранічным слоі, дзе істотны ўплыў трэння вады аб паверхню дна.
Приземный слой воздуха — прыземны слой паветра, ніжні, прылягаючы да зямной паверхні слой трапасферы таўшчынёй 30—50 м (часам да 250 м), уласцівасці якога ў значнай ступені вызначаюцца блізкасцю падсцілаючай паверхні. Пры мікракліматычных назіраннях да П. с. п. адносяць толькі самы ніжні слой паветра да вышыні 1,5—2 м ад паверхні глебы.
Приливная волна — прыліўная хваля, хваля, выкліканая прыліваўтваральнымі сіламі Месяца і Сонца. Распаўсюджваецца ў Сусветным акіяне двойчы ў суткі і выклікае перыядычныя цячэнні і ваганні ўзроўню мора.
Приливные течения, приливо-отливные течения — прыліўныя цячэнні, прыліўна-адліўныя цячэнні, агульная назва гарызантальных рухаў вады, што выклікаюцца прыліваўтваральнымі сіламі Месяца і Сонц-а, і іх скорасць — да 25 см/с.
Приливы и отливы — прылівы і адлівы, перыядычныя ваганні ўзроўню акіянаў і мораў, якія выклікаюцца гравітацыйнымі сіламі Месяца і Сонца. Пад’ём узроўню называецца прылівам, спад — адлівам. Суправаджаюцца таксама прыліўнымі цячэннямі, якія перыядычна змяняюцца па напрамку і скорасці. Прылівы бываюць паўсутачнымі, сутачнымі і змешанымі (няправільныя паўсутачныя і няправільныя сутачныя); найбольш распаўсюджаны ў акіянах паўсутачныя прылівы. Сярэдняя вышыня прыліваў у адкрытым акіяне — да 0,5 м, каля берагоў — да 2 м, у асобных выпадках (у лейкападобных залівах) можа дасягаць нават 18 м (заліў Фандзі, усходняе ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі).
Примитивные почвы, слаборазвитые почвы — прымітыўныя глебы, слабаразвітыя глебы, глебы, якія знаходзяцца на ранніх стадыях развіцця і яшчэ не валодаюць сфарміраваным глебавым профілем. Утвараюцца на розных горных пародах, належаць да розных генетычных тыпаў.
Припай — прыпай, нерухомы марскі лёд, што ўтварыўся ўздоўж узбярэжжа. Ен прымацаваны да берага, ледзяной сценкі, ледзянога бар’ера, знаходзіцца паміж водмелямі або сеўшымі на водмель айсбергамі. Можа ўтварацца натуральным шляхам з марской вады або ў выніку прымярзання да берага дрэйфуючага лёду любога ўзросту. Працягласць ад некалькіх м да сотняў км. П., які ўзвышаецца болей чым на 2 м над узроўнем мора, называецца шэльфавым лёдам. У высокіх шыротах П. можа быць шматгадовым.